Блакітная кніга Беларусі

Блакітная кніга Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
269.48 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
АЛЬНІЦА, рака ў Глускім р-не, левы прыток р. Даколька (бас. Прыпяці). Даўжыня 13 км. Пачынаецца каля в. Баравішча, вусце за 2 км на 3 ад в. Бараціна.
АЛЬПЁНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, правы прыток р. Гарынь (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,1 км. Пачынаецца за 4,6 км на У ад в. Рубель, вусце за 1,5 км на Пн ад в. Альпень.
АЛЬХІМАЎКА, рака, гл. Алхімаўка. АЛЬХОЎКА, Атцэдка, Атцэда, рака ў Стаўбцоўскім р-не, правы прыток Нёмана.
Даўжыня 17 км.
Пл. вадазбору 72 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %».
Пачынаецца з сажалак на ПдЗ ад в. Атцэда, упадае ў Нёман за 1 км на ПдЗ ад г. Стоўбцы. На працягу 3,8 км каналізаваная (выток— 1,5 км на ПнЗ ад в. Качкуны). У г. Стоўбцы на рацэ сажалка.
АЛЬХОЎКА, Дубаўскі канал, рака ў Петрыкаўскім р-не, правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даў-
жыня 12 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Ванюжычы, вусце за 2 км вышэй в. Вялікае Поле. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.
альхОўка, рака ў Магілёўскім р-не, левы прыток Жыварэзкі (бас. Дняпра).
Даўжыня 10 км.
Пл. вадазбору 43 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 % о.
Пачынаецца каля в. Пясчанка, вусце за 1 км на У ад в. Вендрыж.
АЛЬХйЎКА, рака ў Мсціслаўскім р-не, правы прыток р. Белая Натапа (бас. Дняпра). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Залессе, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Клін. У ніжнім цячэнні 4 км рэчышча каналізавана. Каля в. Шэйкі плаціна і сажалка.
Рака Альшанка ў Валожынскім раёне.
АЛЬХОЎКА, возера ў Міёрскім р-не.
Пл. 0,06 км2.
Даўжыня 0,35 км.
Найбольшая шырыня 0,2 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,15 км.
У бас. р. Вята (левы прыток Зах. Дзвіны), за 15 км на ПнЗ ад г. Міёры, за 2 км на ПнЗ ад в. Запалассе. Схілы катлавіны на Пн і У вышынёй 15— 18 м, на Пд 8 м, у верхняй частцы часткова разараныя. Шырыня поймы ад 10 м на 3 да 100 м на У, пад лугам, хмызняком. На ПдЗ выцякае ручай у воз. Запалоссе.
АЛЬХОЎКА, рака, гл. Чарнаводка. АЛЬХбЎСКАЕ ВАДАСХбВІШЧА, у Астравецкім р-не.
Пл. 0,7 км2.
Найбольшая глыбіня 5,2 м.
Даўжыня 3,7 км.
Найбольшая шырыня 0,28 км.
Аб'ём вады 2,1 млн. м3.
Пл. вадазбору 1140 км2.
На р. Страча, за 26 км на ПнУ ад г. п. Астравец, каля в. Альхоўка. Створана ў 1951 для водазабеспячэння кардоннай фабрыкі «Альхоўка». Берагі абрывістыя (мясцінамі вышынёй да 7 м), парослыя лесам. Дно ілістае; 3 астравы агульнай пл. 0,1 га. АЛЬШАНКА, Вішнёўка, Г а л ьшанка, Жыгянка, Луска, рака
ў Мінскай і Гродзенскай абл., правы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана).
Даўжыня 60 км.
Пл. вадазбору 311 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %».
Пачынаецца на 3 ад в. Аюдвікаўшчына Аіпмянскага р-на, працякае па паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша, вусце каля в. Няровы. Даліна выразная. Пойма двухбаковая, найбольш развіта ў вярхоўі і ніжнім цячэнні, шырынёй 100—200 м. Рэчышча пераважна ўмерана звілістае, яго шырыня ў межань 4—8 м, на працягу 32 км каналізаванае: ад вытоку да в. Чуркі (17,7 км), ад в. Данілкі да в. Альшанка (5,1 км), ад в. Круглае да вусця (9,5 км). Берагі нізкія. Каля вёсак Габрыялаўшчына і Нарушаўцы сажалкі (пл. адпаведна 0,12 км2 і 0,02 км#).
АЛЫПДНКА, Ж ы г я н к а, рака ў Іўеўскім р-не, правы прыток Нёмана.
Даўжыня 14 км.
Пл. вадазбору 49 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %0.
Пачынаецца каля в. Лелюкі, упадае ў Нёман за 2 км на ПдЗ ад в. Барава. На ўсім працягу каналізаваная. АЛЬШАНКА, рака ў Касцюковіцкім р-не, левы прыток р. Крупянка (бас. Дняпра). Даўжыня 11,5 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Вялікая Валаськоўня, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Негін. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
АЛЬШАНКА, рака, гл. Заалыйанка. АЛЬШАНКА, рака, гл. Усвейка.
АЛЫПДНКА, возера ў Сенненскім р-не.
Пл. 0,36 км2.
Найбольшая глыбіня 11,1 м.
Даўжыня 1,68 км.
Найбольшая шырыня 0,31 км.
Даўжыня берагавой лініі 4 км. Аб'ём вады 2,03 млн. м3.
Пл. вадазбору 9,2 км2.
У бас. р. Бярозка, за 13 км на ПнУ ад г. Сянно, каля в. Карпавічы. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, на Пн і Пд 7—12 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, на 3 і ПдУ забалочаныя. Дно пясчанае, глыбей 2 м гліністае. Зарастае да глыбіні 4 м. Злучана пратокай з воз. Абразцы.
АЛЬШЛНКА, возера ў Браслаўскім р-не.
Пл. 0,1 км2.
Даўжыня 0,55 км.
Найбольшая шырыня 0,25 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,35 км.
У бас. р. Друйка (левы прыток Зах. Дзвіны), за 15 км на ПнЗ ад г. Браслаў, за 700 м на 3 ад в. Дубіна. Схілы катлавіны выразныя, на У і ПнЗ вышынёй да 5 м, часткова разараныя. На астатніх участках да возера прымыкае забалочаны лес. На У выцякае ручай у воз. Снуды.
АЛЬШАнСКАЕ ВОЗЕРА, у Шумілінскім р-не.
Пл. 0,21 км2.
Даўжыня 0,6 км.
Найбольшая шырыня 0,4 км.
Пл. вадазбору 11,4 км2.
У бас. Зах. Дзвіны, за 20 км на ПдЗ ад г. п. Шуміліна, каля в. Альшанікі. Схілы разараныя, з 3 і ПдЗ забалочаная пойма. Сцёк праз ручай у Зах. Дзвіну.
АЛЬШАНСКІ КАНДЛ, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, левы прыток Сямігосціцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад в. Велямічы, вусце за 3 км на У ад в. Альшаны. АЛЬШАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, левы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Альшанка, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Рудка.
АЛЬШОЎКА, рака ў Хоцімскім р-не, левы прыток Беседзі (бас. Дняпра).
Даўжыня 28 км.
Пл. вадазбору 164 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
Пачынаецца і працякае па Смаленскай вобласці (каля 14 км). Вадазбор на ўскраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Пры ўпадзенні ў Беседзь знаходзіцца г. п. Хоцімск.
аляксАндраўскі канАл, меліярацыйны канал у Чэрвеньскім р-не, правы прыток р. Ганутка (бас. Дняпра). Даўжыня 5,5 м. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Горкі, за 1 км на Пн ад в. Клімаў Лог упадае ў раку.
аляксАндраўскі ручАй, ручай у Віцебскім р-не, правы прыток р. Лучоса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 12,6 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Бандары, вусце каля в. Сялюты.
АЛЯКСЁЕЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не.
Пл. 0,15 км2.
Даўжыня 1 км.
Найбольшая шырыня 0,2 км.
У бас. р. Аўсянка (працякае праз паўднёвую частку возера), за 46 км на ПнУ ад г. Гарадок, кадя в. Адяксеева. Схілы і наваколле разараныя. АЛЯНПІНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лідскім р-не, правы прыток Чарняўкі (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца каля в. Палуты, упадае ў Чарняўку за 1 км на 3 ад в. Хадзюкі.
АЛЙНСКІ КАНАЛ, гл. Галянка.
АМЁЛЬКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не, левы прыток Шчэлбінскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 6,7 км, Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Амелькаўшчына, за 3,6 км на ПдЗ ад вёскі злучаецца з ракой.
АМЛЫНЦЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Стаўбцоўскім і Нясвіжскім р-нах, правы прыток Гавязнянкі (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца каля в. Амлынцы, упа-
дае ў Гавязнянку за 1 км на ПдУ ад в. Ахрэмавічы.
АМШАНАЕ ВбЗЕРА, у Пастаўскім р-не.
Пл. 0,03 км2.
Даўжыня 0,3 км.
Найбольшая шырыня 0,17 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
У бас. р. Галбіца, за 25 км на У ад г. Паставы, за 0,5 км на Пн ад в. Ясюкі. Схілы катлавіны на 3 і У вышынёй 10—15 м, на Пн і Пд не выражаны, разараныя, на 3 пад хмызняком. Выцякае ручай у р. Заражанка. АМШЭНА, возера ў Гарадоцкім р-не.
Пл. 0,05 км2.
Даўжыня 0,43 км.
Найбольшая шырыня 0,14 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,97 км.
У бас. р. Храпаўлянка, за 7 км на ПдЗ ад г. Гарадок, каля в. Малыя Стайкі. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад сельгасугоддзямі. На 3 і У упадаюць 3 ручаі.
АМШЭРНІК, возера ў Мядзельскім р-не на мяжы з Пастаўскім.
Пл. 0,02 км2.
Даўжыня 0,22 км.
Найбольшая шырыня 0,12 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,55 км.
У бас. р. Страча, за 36 км на ПнЗ ад г. п. Мядзел, за 1 км на Пд ад в. Пешкаўцы Пастаўскага р-на, у межах заказніка Блакітныя азёры. Схілы катлавіны на Пд вышынёй да 15 м (на Пн да 7 м), пад лесам. На ПнЗ і У забалочаная пойма шырынёй да 100 м. Выцякае ручай у р. Лынтупка. АМЯЛЬНЙНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Капыльскім р-не, левы прыток Лошы (бас. Нёмана). Даўжыня 17,4 км. Пачынаецца каля в. Калюга, упадае ў Лошу за 1,7 км на ПнУ ад в. Роспы. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
анАнчыцкі канАл, меліярацыйны канал у Салігорскім р-не, левы прыток р. Случ (бас. ПрынЯці). Даўжыня 6,9 км. Пачынаецца за 2 км на Пн, вусце за 2,5 км на ПдЗ ад в. Ананчыцы.
АНДРЎГА, рака, гл. Крапіўня. АНДРЫКОВА, возера ва Ушацкім р-не.
Пл. 0,01 км2.
Даўжыня 0,18 км.
Найбольшая шырыня 70 м.
Даўжыня берагавой лініі 0,42 км.
У бас. р. Тураўлянка, за 28 км на У ад г. п. Ушачы, за 0,8 км на У ад в. Дубраўка. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, пераважна пад хмызняком. АНОШКАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не.
Пл. 0,24 км2.
Даўжыня 0,7 км.
Найбольшая шырыня 0,5 км.
Пл. вадазбору 6 км .
У бас. р. Эса, за 21 км на Пд ад г. Аепедь, каля в. Аношкі. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, часткова разараныя, паўднёва-заходнія параслі
11	АНТОНАЎСКАЕ
Возера Альшанка (Сенненскі раён).
хваёвым лесам, паўночна-ўсходнія — хмызняком. Берагі забалочаныя. Востраў пл. 0,3 га. Зарастае. Выцякае ручай у р. Эса.
АНТВбЗЕРА, возера ў Гродзенскім р-не.
Пл. 0,55 км2.
Даўжыня 1,7 км.
Найбольшая шырыня 0,42 км.
Даўжыня берагавой лініі 3,9 км.
У бас. р. Пыранка, за 23 км на ПнУ ад Гродна, на Пд ад в. Новая Руда. Схілы катлавіны вышынёй 5—12 м, парослыя лесам. Берагі зліваюцца са схіламі. Праз возера цячэ р. Сламянка, якая злучае яго з воз. Зацкава.
АНТОНАЎКА, рака, гл. Арлянка. АНТОНАЎСКАЕ ВбЗЕРА, у Расонскім р-не.
Пл. 0,06 км2.
Даўжыня 0,45 км.
Найбольшая шырыня 0,18 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.
У бас. р. Нешчарда (правы прыток Дрысы), за 24 км на ПнЎ ад г. п. Расоны, каля в. Антонава. Схілы катлавіны на 3 і ПнУ вышынёй 3—5 м, разараныя, на Пд слаба выразныя, забалочаныя. Упадаюць ручаі з азёр
Белае і Верамееўскае, выцякае ручай у р. Атлайская.
АНТОНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Нараўлянскім р-не, правы прыток р. Славечна (бас. Прыпяці). Даўжыня 9 км. Пачынаецца з р. Жалонь за 3,6 км на ПнУ ад в. Лубень, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Грушаўка. АНТОПАЛЬСКІ КАНАЛ, гл. Лочынскі канал.
АНТОШАВА, возера ў Бешанковіцкім р-не.
Пл. 0,01 км2.
Даўжыня 0,1 км.
Найбольшая шырыня 0,1 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,3 км.