10 см да 2—3 м на 1 км). На поўначы нахілы малых рэк 2—3 %о, сярэдніх 0,5—08 %о, вялікіх 0,1 — 0,2 %с, на поўдні малых і сярэдніх рэк адпаведна 1—1,5%о, 0,2—0,3 %0. Нахілы каналізаваных рэк 0,3—0,4 "/ооСярэднія скорасці цячэння вялікіх і сярэдніх рэк 0,5—0,7 м/с, на перакатах 0,8— 1,5 м/с, на плёсах 0,1—0,3 м/с. Максімальныя скорасці назіраюцца ў час разводдзя і паводак, мінімальныя — у межань. Асноўная крыніца жыўлення рэк — частка атмасферных ападкаў, якая не губляецца на выпарэнне і транспірацыю, a трапляе па паверхні ці пад зямлёй у рэкі. У цёплы перыяд года вада дажджоў сцякае непасрэдна пасля выпадзення, у халодны — снег намнажаецца на паверхні вадазбораў і вада сцякае вясною пасля яго раставання. Рэкам Беларусі характэрна выразнае веснавое разводдзе і параўнальна ўстойлівыя летне-асенняя і зімовая межані, якія часам парушаюцца паводкамі ад дажджоў летам і ў час адліг зімой. Сярэдняе перавышэнне разводдзя над самым нізкім летнім узроўнем на вялікіх рэках складае ад 1,5 м да 7 м у залежнасці ад водных умоў года, на сярэдніх і малых рэках прыкладна ўдвая ніжэй. Разводдзе самае кароткае ў бас. Нёмана (30—50 сут), самае працяглае — у бас. Прыпяці (да 120 сут). Яно суправаджаецца затапленнем поймаў рэк, а ў асобныя гады (1931, 1956, 1958, 1962, 1967, 1979) — і населеных пунктаў. Шырыня разліваў можа дасягаць ад 1,5 км да 15 км (Прыпяць), глыбіня затаплення ад 0,3— 0,8 м на шырокіх поймах рэк да 2 м на вузкіх. Летне-асенняя межань, калі ўзроўні вады найбольш нізкія, доўжыцца ў бас. Заходняй Дзвіны 160—180 сут, Прыпяці 135—165 сут, на астатніх рэках 190—205 сут. У сухую летнюю межань малыя рэкі, а на Палессі ў асабліва засушлівыя гады і асобныя вадатокі з плошчай вадазбору 1200—1300 км2, часам перасыхаюць. Летне-асен- Рака Сож капя Гомеля няя межань амаль штогод парушаецца дажджавымі паводкамі. У час найбольш высокай з іх (у лістападзе — снежні 1974 у басейнах Прыпяці, Буга і сумежных раёнах Польшчы) пад'ём узроўню дасягнуў вышыні веснавога разводдзя, шматлікія сельскія населеныя пункты, сельскагаспадарчыя ўгоддзі аказаліся пад вадой. Працяг зімовай межані ў сярэднім 85—110 сут. На рэках БеЛарусі пераважная большасць рачнога сцёку праходзіць вясной пры раставанні снегу (да 77 % гадавога сцёку). Агульнае памяншэнне веснавога сцёку назіраецца з Пн на Пд і гадавога сцёку — з ПнУ на ПдЗ. На перыяд летне-асенняй межані прыпадае 18—43 % гадавога сцёку, зімовай 4—25 % . Нярэдка ў перыяд зімовых адліг на рэках назіраюцца паводкі, што асабліва характэрна для заходніх і паўднёвых частак Беларусі. Сярэдні шматгадовы сцёк рэк Беларусі складае 36,4 км’ (без транзітнага сцёку). 3 іх на Дняпро прыпадае 31 % , Прыпяць — 22, Заходнюю Дзвіну—18, Нёман—25, Буг — 4%. 3 тэрыторыі сумежных з Беларуссю дзяржаў па рэках паступае каля 22 км3 вады (каля 70 % яе з Расіі, 30 % — з Украіны). Адток вады ў суседнія рэспублікі размяркоўваецца так: каля 56 % — на Украіну, 25 % — на тэрыторыю Латвіі, 17 — у Літву, 2 % — у Расію і Польшчу. Зімой рэкі замярзаюць на 80—140 сут. Таўшчыня лёду на іх на Пн і ПнУ 29—64 см, на 3 і ПдЗ 22—57 см, на Пд 17—45 см. У асобныя суровыя зімы некаторыя рэкі могуць прамярзаць да дна, але гэта з'ява для тэрыторыі рэспублікі не характэрна. У мяккія зімы ледаставу часам не бывае. Сярэднемесячная тэмпература вады ў рэках у ліпені складае 19—22 °C (у асобныя найбольш гарачыя дні 23—27 °C) з максімумам у 16—18 гадзін і мінімумам у 6—8 гадзін. Паводле прыблізных падлікаў, рэкі штогод выносяць за межы Беларусі каля 1,2 млн. т завіслых наносаў і каля 6,5 млн. т (31,4 т/км2 за год) раствораных рэчываў у выглядзе іоннага сцёку, паказчык якога (т/км2 за год) вагаецца ад 64,6 (басейн Ашмянкі) да 16—24 (басейн Прыпяці). Змяненне рэжыму або ўзнікненне на рэках пэўных працэсаў з рознай ступенню дакладнасці прадказваюць гідралагічныя прагнозы, якія на Беларусі складаюцца з 1931 г. ўстановамі Гідраметэаслужбы. Паводле гідралагічнага рэжыму паверхневых водаў, на Беларусі вылучана 6 гідралагічных раёнаў: Заходнядзвінскі, Верхнедняпроўскі, Вілейскі, Нёманскі, Цэнтральнабярэзінскі, Прыпяцкі (гл. табліцу). На рэках Беларусі існуе каля 200 пастоў і пунктаў, абсталяваных для гідралагічных назіранняў: вызначэння ўзроўняў вады, вымярэння расходаў вады і завіслых наносаў, адбору проб вады на каламутнасць і хімічны аналіз і інш. Амаль усе рэкі выкарыстоўваюцца ў народнай гаспадарцы. Воды вялікіх і сярэдніх рэк (акрамя ўчасткаў у межах вялікіх гарадоў і за 30—50 км ніжэй іх) маюць добрыя хімічныя і санітарна-бактэрыялагічныя ўласцівасці, прыдатныя для тэхнічнага і гаспадарчапітнога водазабеспячэння. Рэкі Беларусі здаўна служылі шляхамі зносін мясцовага і міжнароднага значэння. Праз Беларусь праходзіў так званы шлях «з варагаў у грэкі», важнае значэнне мае Дняпроўска-Бугскі канал. Патэнцыяльныя гідраэнергарэсурсы рэк Беларусі складаюць каля 900 тыс. кВт, працуе некалькі невялікіх ГЭС, най- большая на Свіслачы каля Асіповіч. Агульная даўжыня суднаходных шляхоў Беларусі 3,9 тыс. км. Найбольш развіта суднаходства на Дняпры, Прыпяці, Бярэзіне, Сажы. Па асобных рэках, перш за ўсё па Прыпяці, Гарыні, Сажы, Дняпры, Заходняй Дзвіне, у асобныя гады праводзяць лесасплаў. У рэках Беларусі жывуць 18 абарыгенных відаў рачных рыб і 24 віды азёрна-рачных рыб. Найбольшае прамысловае значэнне маюць плотка, шчупак, лешч, акунь. Ловяць таксама судака, сазана, карася, гусцяру, верхаводку; месцамі трапляюцца лінь, гальян звычайны, галец, падуст, белавочка, чахонь, джгір-насар, бычокпясочнік, галавень, быстранка, ялец і інш. Прамысловая здабыча рыбы на рэках у 1989 г. склала каля 590 т (у 1985 г.— больш за 760 т). Забаронена здабыча сцерлядзі, ручаёвай стронгі, звычайнага харыуса, рыбца, вусача. Згодна з правіламі аховы рыбных запасаў, аматарскае рыбалоўства вядзецца на ўсіх рэках, прамысловае — на працягу амаль 4,6 тыс. км вялікіх і сярэдніх рэк. Многія рэкі з'яўляюцца водапрыёмнікамі меліярацыйных сістэм, крыніцамі вады на арашэнне, на пітное і тэхнічнае водазабеспячэнне. На берагах рэк ствараюцца зоны адпачынку: Беразіно, Масты, Стоўбцы, Дняпро, Гарадок і інш.; курорты — Горваль, Рагачоў, Ушачы. Рэкі падлягаюць пільнай ахове ад забруджвання і вычарпання, якія у выніку змянення фізічных, хімічных, біялагічных уласцівасцей водаў, зніжэння іх здольнасці да самаачышчэння, парушэння гідралагічнага і гідрагеалагічнага рэжыму могуць прычыніць шкоду здароўю чалавека, а таксама прывесці да памяншэння рыбных запасаў, пагаршэння ўмоў водазабеспячэння і іншых негатыўных з'яў. Прадугледжаны і ажыццяўляюцца некаторыя мерапрыемствы па ахове малых рэк, устаноўлены водаахоўныя зоны ўздоўж вялікіх і сярэдніх рэк. Праводзіцца частковае ўмацаванне берагоў, якія разбураюцца. Асабліва пільна ахоўваюцца берагаахоўныя лясы ў паласе 0,3 км абапал берагоў рэк. Лясы ў паласе 1—6 км ад вялікіх і сярэдніх рэк абвешчаны ахоўнымі. Уздоўж Дняпра да ўпадзення Бярэзіны па абодва берагі на 6 км (ніжэй — на 3 км) забараняецца высечка лясоў; уздоўж Нёмана — на 4 км, Заходняй Дзвіны, Бярэзіны (басейн Дняпра), Сажа, Прыпяці, Віліі, Мухаўца і Піны — на 3 км, Друці — на 1,5км, Свіслачы (басейн Дняпра) — на 1 км, а для малых рэк — не менш за 500 м. Назіранні за чыстатой вады ў рэках вядуць на ўсіх гідралагічных пастах, па асобнай праграме — на гідралагічных пастах каля вялікіх гарадоў. Па якасным складзе воды рэк рэспублікі ў пераважнай большасці адносяцца да катэгорыі ўмерана забруджаных (ІЗВ — індэкс забруджання вады — роўны 1—2,5). Гэта рэкі Дняпро і Сож (на ўсім працягу), Бярэзіна (у раёне г. Светлагорск), Прыпяць (вышэй г. Пінск), Свіслач (у межах Мінска), Жадунька (у г. Касцюковічы), Іпуць (у г. Добруш), Нёман (амаль увесь), Мухавец (каля г. Кобрын), Лідзея (ніжэй г. Ліда), Ула, Палата, Ушача, Шчара (у г. Слонім), Рось (у г. Ваўкавыск), Котра (ніжэй г. Скідзель, Уша (у г. Маладзечна). Да катэгорыі чыстых (ІЗВ менш за 1) адносяцца воды наступных рэк: Бярэзіны — у верхнім цячэнні да г. Барысаў, Свіслачы — у верхнім цячэнні да в. Дразды, Беседзі — да в. Свяцілавічы, Случы — да г. п. Старобін, Заход- няй Дзвіны — вышэй Віцебска, Віліі — вышэй г. Смаргонь, Мухаўца — вышэй г. п. Жабінка, Котры — вышэй г. Скідзель. Вельмі забруджаны (ІЗВ = 2,5—4) з'яўляюцца воды рэк: Бярэзіны — вышэй г. Бабруйск, Свіслачы — ніжэй Мінска, Прыпяці — ніжэй г. Пінск, Нёмана — ніжэй г. Масты, Мухаўца — каля г. Брэст, Узы — каля г. Гомель, Добасны ў нізоўях, Ясельды ў вярхоўях. Павышэнне воднасці малых рэк дасягаецца шляхам аховы іх вытокаў (крыніц), будаўніцтва вадасховішчаў, запруд, плацін для рэгулявання сцёку. Аднак вялікая колькасць прамысловых сцёкаў, знос з палёў угнаенняў, якія ўносяцца без належнага кантролю і ўліку, цяжкасці з абясшкоджваннем вялікай колькасці сцёкаў з буйных жывёлагадоўчых комплексаў прыводзяць да значнага забруджвання прыродных водаў. На ПдУ, у зоне ўплыву катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986 г.), рэкі ў значнай ступені забруджаны радыенуклідамі, каля Салігорска на якасць прыродных водаў адмоўны ўплыў аказваюць солі з адвалаў калійных камбінатаў. ABASE, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 1,4 км2. Найбольшая глыбіня 2,9 м. Даўжыня 3,27 км. Найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 10,5 км. Аб'ём вады 2,54 млн. м'. Пл. вадазбору 32,8 км2. У бас. Друйкі, за 16 км на ПнУ ад г. Браслаў, каля в. Абаб'е. Берагавая лінія звілістая, утварае некалькі доўгіх вузкіх заліваў. Пойма балоцістая. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, парослыя лесам і хмызняком, на 3 разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, уздоўж берагоў пясчанае. Зарастае падводнай расліннасцю па ўсёй плошчы. Пратокамі злучана з азёрамі Дубра, Вялікая Ельня, Дуброк, з возера выцякае р. Абабіца. АБАБІЦА, рака ў Браслаўскім р-не, левы прыток Друйкі (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 4 км, Выцякае з воз. Абаб'е, вусце каля в. Веркаўшчына. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. АБАКРЫТЗЛІ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,16 км2. Даўжыня 0,52 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Пл. вадазбору 2,25 км2. У бас. р. Прорва, за 23 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Вайнюнцы. Зарастае. Злучана ручаём з р. Прорва. АБАЛЙНКА, рака ў Талачынскім і Сенненскім р-нах, левы прыток Лучосы (бас. Зах. Дзвіны).