• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    1—3 м (Пагост). Найбольшая колькасць вадасховішчаў створана на Палессі (46), што тлумачыцца шырокамаштабнасцю работ па водным добраўпарадкаванні гэтай тэрыторыі; менш іх на поўначы рэспублікі, у басейне Зах. Дзвіны (гл. табліцу). Са стварэннем вадасховішчаў азёрнасць Беларусі павысілася з 0,6 да 1,5 % .
    Першыя невялікія вадасховішчы (сажалкі) на Беларусі ствараліся ў мінулыя часы пры будаўніцтве вадзяных млыноў. Буйныя вадасховішчы пачалі ствараць пасля Вялікай Айчыннай вайны з будаўніцтвам міжкалгасных і раённых гідраэлектрастанцый. Да канца 1960-х гадоў многія малыя ГЭС былі закансерваваны ці дэманціраваны, аднак вадасховішчы пры гідравузлах захаваліся (Лепельскае, Войкаўскае, Заслаўскае, Янаўскае і інш.). Колькасць іх павялічылася пры будаўніцтве меліярацыйных аб'ектаў (Чырвонаслабодскае, Любанскае, Дняпроўска-Брагінскае, Сялец і інш.), з вырашэннем праблем водазабеспячэння буйных гарадоў (Крылава, Салігорскае і інш.), комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў рэк Палесся (Пагост, Сялец, Джыдзінне, Крывічы, Крытышын, Жыдча, Гошча, Раздзялавічы і інш.). Са стварэннем Вілейска-Мінскай воднай сістэмы
    Размеркаванне вадасховішчаў Беларусі па басейнах рэк
    Рачны басейн
    Колькасць вадасховішчаў
    Аб'ём вады, млн. м3
    Агульная плошча вадасховішчаў
    
    
    поўны
    карысны
    
    Прыпяць
    46
    554,5
    396,0
    196,7
    Дняпро
    41
    37,9
    186,5
    122,2
    Нёман
    21
    335,2
    280,0
    117,2
    Заходняя Дзвіна
    17
    1696,9
    235,9
    352,2
    Заходні Буг
    5
    35,7
    23,3
    11,1
    і водным добраўпарадкаваннем Мінска звязана будаўніцтва каскада вадасховішчаў на р. Свіслач (Крыніца, Дразды і інш.) і ручаях Цна, Сенніца (Цнянскае вадасховішча).
    Акрамя вышэйназваных мэт, вадасховішчы ствараюцца для развіцця рыбнай гаспадаркі, арашэння зямель, рэгулявання сцёку, воднага добраўпарадкавання і водазабеспячэння населеных пунктаў, для стварэння водна-рэкрэацыйных сістэм (каскад вадасховішчаў на р. Свіслач, Заслаўскае, Вяча, Паперня, Раўбічы, Дубраўскае,
    ВАДАСХОВІШЧЫ БЕЛАРУСІ
    A
    ненскае, 53 Меркулавічы,
    і, 54.Міхедавічы, 55.Му-
    57.Светлагор-
    равенскае, 56.Новапалескае,
    О
    о
    088
    Iродна
    о
    о
    ОО
    108 у
    32
    о
    о
    О о
    ч
    э8
    вадасховішчы аб’емам 1 —Ю млн.м
    вадасховішчы аб'емам 10 — 50 млн м'
    Ч)
    вадасховішчы больш за 50 млн.м
    О
    28
    боз.Чырвонае
    □
    БРЭСЦНАЯ ВОБЛАСЦЬ; 1. Аброва. 2.Арэхава, З.Бела вежская Пушча, 4.Белін-Восаўцы, 5.Бяроза-1, б.Велута, 7 Вялікія Арлы, в.Галоўчыцкае, Э.Гаць, Ю.Гошча, 11 Даманаўскае, 12.Джыдзінне, іЗ.ДняпроўскаБугскае. 14. Жыдча.
    15.Нрывічы, Іб.Нрытышын. і7.Нутаўшчына, 18.Лактышы, 19 Лібярполь, 2О.Лукаўскае, 21.Любань, 22.Любашаўснае,23 Марочна, 24 Мінічы, 25.Пагост, 26. Паперня, 27.Раздзялавічы.
    28.Руднікі, 29.Рычкі, ЗО.Рэпіхава. ЗІ.Собельскае, 32.Сялец, ЗЗ.Хомск, 34.Чамялынскае;
    ВІЦЕБСНАЯ ВОБЛАСЦЬ. 35 Дабрамысленскае. Зб.Нлючагорскае, 37.Нлясціцкае, Зв.Нрапівенка, ЗЭ.Лаўжанскае, 4О.Лукомснае, 41.Старадворскае, 42.Тулава;
    ГОМЕЛЬСНАЯ ВОБЛАСЦЬ: 43.Альбінснае, 44.Аўцюні, 45.Бабруйкаўскае, 46.Віць. 47.Велінаборснае, 48.Дняпроўсна-Брагінснае, 49.Загацце, 5О.Намунар, 51.Нняжабор’еўскае, 52.Леш
    скае, 58.Свіднае. 59.Свяча, бО.Судкова, бІ.Уборак, 62.Уласы. бЗ.Целяшоўскае, 64.Чачора;
    о°'
    5
    50 44 о о
    о
    52
    О47 046
    ГРОДЗЕНСНАЯ ВОБЛАСЦЬ бб.Альхоўснае, 66 Воўпаўскае. 67 Гезгальснае. 68 Дублянснае. 69 Зэльвенскае,7О.Норнадскае. 71 Лаздунскае, 72 Лубянснае. 73 Рачунскае, 74 Янаўснае;
    МАГІЛЕЎСНАЯ ВОБЛАСЦЬ 75.Арэхаўка, 76 Асіповіцнае, 77,Гарадзішча,78 Горы.79.Дняпрэц, ЗО.Добасна. 81.3арэсце. 82.Нароўчына, 83.Нрычаўскае, 84 Нурманава. 85 Міла ■ славіцкае, 86. Нежкава. 87
    Палужскае. 88 Рудзея. 89 Скрыпліца, ЭО.Студзенкаўскае, 91 Цяцерынскае, 92
    Чыпрынскае;
    МІНСНАЯ ВОБЛАСЦЬ
    93 Астрашыцкі Гарадон, 94 Боркі, 95 Вілейскае, 96 Волма.
    97.Воўчкавіцкае. 98.
    Вяча,99.Гарэніцкае.
    100 Дразды.ЮІ.Дубраўскае. 102 Жо-
    дзінскае. ЮЗ Заслаўскае.Ю4.Намx-t ^самольскае возера, 105. Нрылава:
    ЮбНрыжца. 107Лашанскае. 108. Любанскае. 109. Ляўкі. 110 Мар іна Горка, 111 Міхайлава. 112.Плешчаніцкае,113.Пятровіцнае. 114 Рудня. 115.Санаўшчынснае. Пб.Салігорскае. 117. Смалявіцкае. 118.Цімнавіцнае. П9.Цнянскае.12О Чурылавіцкае. 121 Чыжоўскае. 122.Чырвонаслабодснае.
    
    
    Заслаўскае вадасховішча
    Воўкавіцкае, Асіповіцкае і інш.), для птушкагадоўлі, развядзення і захавання дзічыны (Белавежская Пушча). У апошнія гады ствараюцца вадасховішчы для комплекснага іх выкарыстання некалькімі галінамі народнай гаспадаркі. Для рыбагадоўлі вадасховішчы рэспублікі выкарыстоўваюцца недастаткова, пераважна з-за дрэннай падрыхтоўкі дна перад затапленнем. У рыбнай гаспадарцы задзейнічаны толькі 11 вадасховішчаў
    агульнай плошчай 11,3 тыс. км2, якія даюць больш за 10 кг/га рыбы. У іх водзіцца каля 15 відаў прамысловых рыб, яны перыядычна зарыбляюцца серабрыстым карасём і карпам. Найбольш прадукцыйным з'яўляецца Асіповіцкае вадасховішча.
    У залежнасці ад размеркавання сцёку рэк і марфаметрыі катлавін на Беларусі вылучаюцца 3 тыпы вадасховішчаў: паазерскі, цэнтральных водападзельных узвышшаў і прылеглых да іх раў-
    Вілейскае вадасховішча
    Вадасховішча Лактышы
    нін і палескі. Найменшае затапленне і максімальны напор маюць вадасховішчы водападзельных абласцей, найбольшае затапленне пры нізкіх напорах — на Палессі. Па марфаметрычных характарыстыках вадасховішчы падзяляюцца на сярэднія (аб'ём вады 500—100 млн. м3, плошча люстра 100—25 км2), невялікія (100—10 млн. м3, 25—3 км2), малыя (менш за 10 млн. м3, 3 км2); паводле воднага балансу — на вадасховішчы са знач-
    ным сцёкам (93—97 % ), невялікім (66 % ) і на вадасховішчы, у расходнай частцы балансу якіх пераважае расход вады рыбгасамі (55—60%). Сярод вадасховішчаў рэспублікі большасць (76 % ) складаюць малыя вадаёмы. Пераважная большасць вадасховішчаў мае яскрава выражанае паніжэнне ўзроўню вады зімой, перыяд веснавога напаўнення да нармальнага падпорнага ўзроўню і летне-асеннюю спрацоўку. У залеж-
    Чырвонаслабодскае вадасховішча
    20
    насці ад ёмістасці вадасховішча, аб'ёму сутачнага сцёку і гаспадарчых патрэб рэгуляванне бывае сутачным, сезонным і шматгадовым. Пры сутачным рэгуляванні карысны аб'ём вады штодня аднаўляецца; пры сезонным — штогод поўнасцю выдаткоўваецца і зноў аднаўляецца ў час разводдзя; пры шматгадовым — вадасховішча напаўняецца кожны год, выдаткоўваецца вада ў малаводныя гады. На Беларусі пераважная большасць вадасховішчаў мае сезоннае рэгуляванне сцёку і толькі Вілейскае і Заслаўскае — штогадовае. У тэрмічным рэжыме вылучаюцца перыяды нагрэву (канец сакавіка — канец жніўня), ахалоджвання (верасень — канец лістапада) і зімовага рэжыму (снежань — сакавік). Сярэдняя тэмпература вады ў жніўні 19—20 °C, зімой у прыдонных слаях вада ахалоджваецца да 1,5 °C. Працягласць ледаставу да 130 сутак. Па велічыні мінералізацыі (знаходзіцца ў залежнасці ад разаранасці
    і забруджанасці вадазбору) вадасховішчы рэспублікі належаць да сярэднеі высокамінералізаваных (да 500 мг/л).
    Штучныя вадаёмы істотна ўплываюць на прыродныя ўмовы прылеглых тэрыторый. Мяняецца мікраклімат узбярэжжаў (павышаецца вільготнасць паветра, павялічваецца скорасць мясцовых вятроў, памяншаецца выпадзенне вадкіх ападкаў на ўзбярэжжа), назіраецца падпор падземных водаў, падтапляюцца і размываюцца прыбярэжныя землі, забалочваюцца і аглейваюцца глебы, адзначаюцца змены раслінных асацыяцый і фауны, на мелкаводдзях і ў прыбярэжных зонах ідуць працэсы заілення і зарастання, «цвіцення» вады і інш. прыродныя з'явы, якія зніжаюць эксплуатацыйныя якасці вады. Таму праектаванне новых вадасховішчаў павінна ўключаць распрацоўку мерапрыемстваў па ахове прыроды, а іх праекты — праходзіць экалагічную экспертызу.
    КАНАЛЫ
    Уся тэрыторыя Беларусі пакрыта сеткай меліярацыйных каналаў, што вельмі яскрава бачна на буйнамаштабнай карце. Абсалютная большасць з іх мае невялікую працягласць, якая рэдка перавышае дзесятак-другі кіламетраў (гл. табліцу). Некаторыя каналы ствараюцца з мэтай злучэння суднаходных рэк, забеспячэння патрэб энергетыкі, падачы вады для гарадоў на гаспадарча-пітныя патрэбы. Вялікія каналы маюць комплекснае прызначэнне. 3 такіх дзейнічаюць Дняпроўска-Бугскі і Мікашэвіцкі суднаходныя каналы, захаваліся Агінскі, Аўгустоўскі, Бярэзінскі (у складзе Бярэзінскай воднай сістэмы), якія страцілі сваё першапачатковае значэнне,
    але ўяўляюць значную каштоўнасць як аб'екты турызму.
    Вялікія прасторы з плоскім і спадзістым рэльефам, значная колькасць атмасферных ападкаў з'яўляюцца прычынай пашырэння на Беларусі забалочаных зямель і балот. Развіццё ж гаспадаркі патрабавала ўвядзення ў абарот усё новых плошчаў зямель і ў першую чаргу ворных. Таму яшчэ ў 19 ст. Камісія для даследавання становішча сельскай гаспадаркі ў Расіі, утвораная ў тагачасным Міністэрстве дзяржаўных маёмасцей, прыйшла да высновы аб неабходнасці асушальных работ у многіх месцах Беларусі. На падставе праведзеных у 1860-я гады абследаванняў было
    Шлюз — рэгулятар на меліярацыйным канале
    21
    Колькасць каналаў і іх даўжыня (паводле звестак Гідраметслужбы Беларусі, 1986 г.)
    Вадазбор агульнай ракі
    Даўжыня, км
    Усяго
    
    5—10
    10—15
    15—20
    20—25
    25—30
    30—50
    больш за 50
    
    
    колькасць
    агульная даўжыня
    колькасць
    агульная даўжыня
    колькасць
    агульная Даўжыня
    колькасць
    агульная даўжыня
    колькасць
    агульная даўжыня
    колькасць
    агульная даўжыня
    колькасць
    агульная даўжыня
    колькасць
    агульная даўжыня
    
    Ловаць
    3
    21,9
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    3
    21,9
    Зах. Дзвіна
    98
    623,9
    5
    63,1
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    103
    687,0
    Нёман
    175
    1168,5
    26
    310,5
    7
    127,6
    1
    22,0
    
    
    
    
    
    
    209
    1628,6
    Вілія
    37
    243,5
    3
    37,0
    
    
    1
    21,0
    
    
    
    
    
    
    41
    301,5
    Зах. Буг
    137
    913,2
    23
    285,8
    4
    71,2
    7
    154,9
    1
    26,6
    3
    118,0
    
    
    175
    1569,7
    Дняпро (без
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Прыпяці)
    376
    2503,2
    54
    658,9
    20
    341,8
    4
    87,1
    2
    55,7
    1
    38,0
    1
    62,0
    458
    3746,7
    Прыпяць
    657
    4559,4
    151
    1842,8
    60
    1040,8
    28
    651,0
    14
    393,6
    15
    556,1
    1
    52,0
    926
    9095,7
    Усяго па Беларусі
    1483
    10 034
    262
    3198
    91
    1581
    41
    936
    17
    476
    19
    712
    2
    114
    1915
    17 051
    вырашана арганізаваць вышуканні і падрыхтаваць генеральны план асушэння балот Палесся, што і выканала Заходняя экспедыцыя на чале з I. I. Жылінскім. Больш таго, за час работы экспедыцыі было асушана каля 500 тыс. га балот, пракладзена больш за 4,6 тыс. км каналаў асушальнага і лесатранспартнага прызначэння. Паводле справаздачы Жылінскага, асушальныя сістэмы зрабілі дабратворны ўплыў яшчэ на 3 млн. га прылеглых зямель. У першай палавіне 20 ст. меліярацыйныя работы пашырыліся на ўсе раёны Беларусі, дзе былі балоты і пераўвільготненыя глебы.