Пасля 1966 г. меліярацыйныя работы выконваліся асабліва інтэнсіўна і ў вялікіх маштабах, але часам без дастатковага навуковага абгрунтавання. Да пачатку 1990-х гадоў плошча закранутых меліярацыяй зямель дасягнула больш за 2,8 млн. га, што складае каля 13,5 % тэрыторыі Беларусі. Каналы і канавы (калі не прымаць пад увагу гідратэхнічныя пабудовы на іх) з'яўляюцца галоўнымі элементамі меліярацыйных сістэм. Канава — штучнае рэчышча, найчасцей трапецападобнага сячэння, асноўнае прызначэнне якога — паніжэнне ўзроўню грунтавых водаў на 0,8—1,1 м, перахоп паверхневых водаў і транспарціроўка іх у больш натуральны ці штучны вадацёк. Па меры развіцця меліярацыі колькасць канаў змяншаецца, бо ўзамен іх цяпер робяць закрыты, найчасцей ганчарны дрэнаж. Каналы ад канаў адрозніваюцца тым, што іх шырыня і глыбіня значна большая, а даўжыня вымяраецца кіламетрамі. Праўда, па традыцыі некаторыя пракапаныя ў 19 ст. і нават у пачатку 20 ст. каналы і цяпер захавалі назву «канава». Меліярацыйныя каналы па прызначэнні бываюць не толькі асушальныя, але і абвадняльныя ці комплексныя асушальна-ўвільгатняльныя, па спосабе падачы вады — самацечныя і з механічным пад'ёмам вады, па форме папярочнага сячэння — трапецападобныя, прамавугольныя, парабалічныя, паліганальныя (гл. малюнак). На Беларусі пераважаюць асушальныя меліярацыйныя каналы, якія маюць найчасцей трапецападобную і паліганальную форму. Пры праектаванні і пракладцы канала дакладна разлічваецца, якая павінна ў ім быць скорасць цячэння вады, улічваецца, у якіх грунтах ён ства- раецца. Звычайна скорасць цячэння ў каналах вагаецца ад 0,3 да 1,4 м/с. Пры скорасці 0,3— 0,5 м/с рэчышча канала заглейваецца і зарастае (даводзіцца выкошваць траву і праводзіць ачыстку ад глею), пры скарасцях больш за 1,4 м/с дно і схілы размываюцца, асабліва на дробнапясчаным грунце (менш на сугліністым і гліністым і вельмі мала жвірова-галечным). Каб захаваць ложа і берагі каналаў ад размыву, адхоны і дно ўмацоўваюць у тарфяных грунтах драўлянымі мацаваннямі, у пясках — порыстымі і бетоннымі рашэцістымі плітамі; у глінах і суглінках пры дапушчальных скарасцях вады мацаванні не патрабуюцца. Адхоны ўмацоўваюцца таксама пасевам траў. Каб на іх утварылася шчыльная дзярніна, траву падкошваюць і падкормліваюць, але пры гэтым трэба старацца пазбегнуць забруджвання вады мінеральнымі ўгнаеннямі. Найбольшае значэнне сярод меліярацыйных каналаў маюць магістральныя каналы (пра тыя з іх, якія маюць уласную назву, у гэтым даведніку змешчаны асобныя артыкулы-даведкі). Яны прымаюць шматлікія прытокі — адкрытыя канавы, сцёк з ганчарных калектараў. Пракладваюцца магістральныя каналы па самых нізкіх мясцінах. Звычайна яны прамалінейныя, але пры неабходнасці могуць рабіцца плаўныя павароты з радыусам не меней чым 50—100 м. Мінімальная шырыня каналаў па дне 0,4—0,6 м, па паверхні вады 2—5 м, падоўжны нахіл 0,2 % . Даўжыня каналаў залежыць ад памераў (плошчы) асушаемых масіваў і іх канфігурацыі. Звычайна яна складае некалькі кіламетраў, зрэдку — некалькі дзесяткаў кіламетраў. Даўжыня самых вялікіх магістральных каналаў — Слаўкавіцка-Ямінскага, Дубайскага, Заазёрскага, Асавецкага, Шчэлбінскага і Неначы — складае ад 38 км да 52 км. Абагульненыя звесткі пра колькасць і даўжыню меліярацыйных каналаў на Беларусі гл. ў табліцы. Сярод каналаў нярэдка трапляюцца в о д ападводзячыя каналы, па якіх падаецца вада для арашальных сістэм, жыўлення рыбаводных сажалак, Дняпрбўска-Бугскага канала, для цеплавых электрастанцый, пітнога і водагаспадарчага забеспячэння, абвадняльных сістэм (Сляпянская і Лошыцкая водная сістэмы ў Мінску). Найдаўжэйшыя з такіх каналаў — Галоўны канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы (62 км). Радзей на Беларусі трапляюцца агараджальныя, або так званыя нагорныя к а налы, якія прызначаны для аховы меліяраваных зямель ад паступлення залішніх паверхневых і грунтавых вод са схілаў павышаных участкаў. Найдаўжэйшы канал гэтага тыпу — Ганцавіцкі ў Барысаўскім р-не. Для хуткага адводу залішняй вады з меліяраваных зямель ствараюцца водаскідныя к а н ал ы, якія дзейнічаюць у высокае разводдзе ці ў час вялікіх паводак. Дно і адхоны такіх каналаў маюць інжынерную ахову, каб захаваць іх ад разбурэння пры значных скарасцях цячэння вады. Пры каналізацыі малых і невялікіх рэк нярэдка паралельна з асноўным прыродным рэчышчам пракладваецца канал, які забірае з іх ваду і тым самым разгружае асноўнае рэчышча (гэта фактычна адна з разнавіднасцей водаскідных каналаў). Праз некалькі кіламетраў вада з такога канала зноў уліваецца ў рэчышча. На каналах будуюцца масты, шлюзы-рэгулята- ры і трубы-рэгулятары для таго, каб у малаводныя гады ці ў працяглыя засушлівыя перыяды ўлетку не дапусціць празмерна нізкага апускання грунтавых водаў, што вядзе да страты ўраджаю палеткаў і сенажацяў. На Беларусі меліярацыйнымі каналамі часта называюць каналізаваныя рэкі, якія маюць вадазбор да некалькіх соцень квадратных кіламетраў, значныя сярэднегадавыя расходы вады (больш падрабязна пра іх гл. вышэй). Тэрмічны рэжым каналаў у бязлёдавы перыяд амаль не адрозніваецца ад рэжыму суседніх рэк. Для гідралагічнага рэжыму каналаў характэрна, як правіла, значная ступень зарэгуляванасці сцёку. Фауна і флора ў каналах, зразумела, значна бяднейшая, чым у навакольных прыродных вадаёмах і рэках. У некаторыя каналы заходзіць на нераст рыба, каля іх гняздуюцца вадаплаўныя птушкі, на Палессі часам у іх трапляецца андатра, пасяляюцца бабры. РЭКІ На Беларусі 20,8 тыс. рэк, іх агульная даўжыня 90,6 тыс. км. Яны належаць вадазборам Чорнага (Дняпро з Прыпяццю; збіраюць ваду з 56 % тэрыторыі Беларусі) і Балтыйскага мораў (Нараў з Бугам, Нёман, Заходняя Дзвіна і Ловаць; дрэніруюць 44 % тэрыторыі рэспублікі), водападзелам пры гэтым служыць Беларуская града. Найболь- шыя рэкі (даўжыня больш за 500 км): Бярэзіна (цячэ цалкам па тэрыторыі Беларусі), Нёман (пачынаецца на Беларусі), Сож, Прыпяць, Заходняя 19,3 тыс., іх агульная даўжыня 48,8 тыс. км. Найбольш распаўсюджаны на Беларусі раўнінныя малыя рэкі, якія працякаюць у адносна неглыбокіх, добра распрацаваных шырокіх далінах са спадзістымі схіламі. Яны маюць складзеныя з лёгкаразмыўных грунтоў звілістыя рэчышчы з чаргаваннем плёсаў і перакатаў, невялікія на- хілы воднай паверхні, павольнае цячэнне. У межах узвышшаў даліны рэк больш выразныя, цячэнне іх больш хуткае; месцамі, асабліва ў вярхоўях, такія рэкі працякаюць у ярах, берагі іх стромкія, Дзвіна і Дняпро (транзітныя). Рэк даўжынёй 101— Асноўныя характарыстыкі гідралагічных раёнаў (разлічаны для рэк з плошчай вадазбору 1000 км2 за сярэдні па воднасці год) Раёны і падраёны Сярэдні шматгадовы модуль сцёку за год у л/с 3 1 км2 Сезонны сцёк у % ад гадавога вясна (III—V) лета — восень (VI—XI) зіма (XII—II) Заходнядзвінскі падраён a 7,0 61 29 10 падраён б 6,8 66 23 11 Верхнедняпроўскі падраён a 6,7 70 23 7 падраён б 6,4 68 23 9 падраён в 5,5 68 22 10 Вілейскі падраён a 7,2 48 36 16 падраён б 7,5 40 40 20 Нёманскі 6,0 45 35 20 Цэнтральнабярэ- зінскі падраён a 5,6 52 32 16 падраён б 4,9 60 25 15 Прыпяцкі падраён a 4,1 69 19 12 падраён б 3,5 59 26 15 падраён в 3,6 49 28 23 хутка спадаць. На поўдні Беларусі шмат рэк, якія цякуць па балотах або маюць значныя забалочаныя прасторы ў складзе сваіх вадазбораў. Для іх характэрны зацяжное разводдзе і паводкі, паніжаны межанны сцёк. На поўначы Беларусі значную частку складаюць рэкі, якія выцякаюць з азёр або цякуць праз іх. Яны характарызуюцца параўнальна нізкімі паказчыкамі максімальнага сцёку і павышаным сцёкам у межань, больш працяглым разводдзем у параўнанні з іншымі рэкамі тых жа фізіка-геаграфічных рэгіёнаў. За вытокі рэк звычайна прымаюцца месцы, з якіх паяўляецца пастаяннае рэчышча патоку. На Беларусі гэта найчасцей крыніцы, балоты, радзей азёры. У рачной сістэме з вялікай колькасцю вытокаў галоўным лічыцца найбольш аддалены ад вусця ці найбольш мнагаводны. Калі вярхоўе ракі, што выцякае з балота, каналізавана, за выток прымаюць пачатак асноўнага асушальнага канала, які з'яўляецца працягам ракі ўверх па цячэнні, у рэках, якія часова перасыхаюць,— месца на дне лагчыны ці яра, дзе назіраюцца сляды рэчышча, распрацаванага снегавымі ці дажджавымі водамі. Рэчышчы характэрных для Беларусі раўнінных і нізінных рэк звычайна звілістыя, месцамі падзелены на рукавы. Ва ўзвышаных раёнах рэчышчы больш выразныя, без рукавоў і праток. 3 наносаў у іх фарміруюцца рэчышчавыя ўтварэнні — перакаты, косы, астравы, мелі, асяродкі і пляжы. Пры разводдзях і паводках вада не ўмяшчаецца ў рэчышчах і выходзіць на пойму. На поўначы Беларусі рэчышчы звілістыя, неразгалінаваныя, у асноўным устойлівыя. Шырыня іх пераважна 10—20 м, у ніжніх цячэннях 30—50 м. Шырыня буйных рэк звычайна 80—120 м, месцамі да 300—500 м. Пераважныя глыбіні рэк 0,5— 1 м, на плёсах 2—4 м, месцамі да 8 м. Дно рэк пясчанае і пясчана-ілістае, на паўночным захадзе месцамі камяністае і парожыстае. На поўдні Беларусі рэчышчы неканалізаваных рэк звілістыя, разгалінаваныя, на многіх рэках часта сустракаюцца старыцы, пратокі, меліярацыйныя канавы. Шырыня рэчышча мяняецца ад 5—10 м у вярхоўях да 20—40 м у ніжніх цячэннях, месцамі павялічваючыся да 60—80 м. Глыбіні на перакатах Па рацэ Іслач большасці такіх рэчышчаў 0,1—0,3 м, на плёсах да 2 м, у асобных ямах да 7 м. Часта трапляюцца пясчаныя нізкія астравы. Правыя берагі на рэках мерыдыянальнага напрамку часцей больш высокія, абразійныя, левыя — нізінныя акумуляцыйныя. Вышыня берагоў звязана з марфалогіяй і геалогіяй рэльефу, аказвае ўплыў на ваганне ўзроўню паверхні вады ў рэках (да 12 м на асобных участках Дняпра і Заходняй Дзвіны). Пераважаюць пясчаныя берагі, на поўдні часта сугліністыя. Даліны рэк на Беларусі займаюць амаль 10 % усёй тэрыторыі. На поўдні ад мяжы апошняга (паазерскага) зледзянення сучасныя даліны шырокія, адносна мелкія, звычайна асіметрычныя ў папярочным сячэнні; правыя схілы, што доўгі час падмываліся рэкамі, больш высокія і стромкія, чым левыя. Самыя маладыя даліны на Беларускім Паазер'і. Яны пачалі ўтварацца 16— 14 тыс. гадоў назад, калі вобласць апошняга зледзянення хутка вызвалялася ад ледавіковага покрыва. Даліны тут звычайна глыбокія (20— 30 м) і адносна вузкія, месцамі каньёнападобныя, са стромкімі схіламі; поймы вельмі вузкія або адсутнічаюць. У развітых поймавых далінах вылучаецца шырокае і плоскае дно, занятае поймай, якая перыядычна затапляецца ў разводдзе, межаннае рэчышча ракі і схілы з тэрасамі. Вышыня поймаў над межанным узроўнем у рачных далінах Палесся 0,5—3 м, цэнтральнай і паўночнай частках рэспублікі — ад 1,5—4 да 6 м. Сярэдняя густата рачной сеткі Беларусі 0,44 км/км2 (з ваганнямі ад 0,8 да 0,3 км/ккг). На поўдні рэспублікі ў Беларускім Палессі шмат каналізаваных рэк (Арэса, Ведрыч, Іпа, Сведзь, Віць, Ненач і інш.) і меліярацыйных каналаў на балотах, што павышае густату гідраграфічнай сеткі. Нахілы рэк Беларусі вагаюцца на розных участках і розных мясцовасцях ад 0,1 да 2—3%о (гэта значыць ад