• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Пл. 1,02 км2.
    Найбольшая глыбіня 5,5 м.
    Даўжыня 1,6 км.
    Даўжыня агараджальнай дамбы 3,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,86 км.
    Аб'ём вады 2,52 млн. м3.
    У пойме р. Нясета, за 10 км на 3 ад г. п. Клічаў, каля в. Арэхаўка. Наліўное. Створана ў 1983 для рыбагадоў-
    лі, арашэння і рэкрэацыі. Напаўняецца вадой з р. Нясета пры дапамозе помпавай станцыі. Сярэднегадавы сцёк у яе створы 28,2 млн. м3.
    АРЭХАЎНА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,47 км2.
    Найбольшая глыбіня 0,8 м.
    Даўжыня 1,1 км.
    Найбольшая шырыня 0,66 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,16 км. Аб’ём вады 0,2 млн. м3.
    Пл. вадазбору 179 км2.
    У бас. р. Нача (выцякае з возера), за 26 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Арэхаўна. Пойма забалочаная, парослая хмызняком. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м, разараныя, на ПдУ невыразныя, на Пд абразійны ўступ вышынёй 3—4 м. Берагі сплавінныя, нізкія. Востраў пл. 0,5 га. Уздоўж берагоў і вострава дно пясчанае, глыбей сапрапелістае. Зарастае. Злучана пратокай з воз. Забёліна. АРЙХАЎНА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,17 км2. Пл. вадазбору 126 км2. У бас. р. Крашанка (працякае праз возера), за 5 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, каля в. Арэхаўна. Катлавіна круглаватай формы, сярод разаранай тэрыторыі.
    АРЭХАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Маларыцкім р-не.
    Пл. 4,6 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,1 м.
    Даўжыня 5,2 км.
    Найбольшая шырыня 2,1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 10,6 км. Аб'ём вады 4,4 млн. м3.
    Пл. вадазбору 291 км2.
    У бас. р. Маларыта, за 17 км на ПдЗ ад г. Маларыта, каля в. Арэхава. Катлавіна плоская, сподкападобная. Берагі нізкія, забалочаныя, на Пн і ПнЗ сплавінныя. На У марэнныя ўзгоркі вышынёй 3—4 м. Прыбярэжныя ўчасткі дна высланы пяском, глыбей — сапрапелем. Моцна зарастае. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 150—200 м, каля заходніх і паўночна-заходніх берагоў развіваецца сплавіна. Каналамі злучана з р. Маларыта і воз. Олтушскае. АРЭХАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Аршанскім р-не.
    Пл. 2,11 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,5 м.
    Даўжыня 3,93 км.
    Найбольшая шырыня 1,08 км.
    Даўжыня берагавой лініі 10,8 км. Аб'ём вады 4,34 млн. м3.
    Пл. вадазбору 33,4 км2.
    У бас. р. Аршыца (выцякае з возера), за 20 км на Пн ад Оршы, каля г. п. Арэхаўск. Катлавіна выцягнутая, схілы вышынёй 2—5 м, пад лесам, на ПнЗ вышынёй да 10—15 м. Берагі нізкія, параслі хмызняком, на У і ПнУ высокія, стромкія. Востраў пл. 2,4 га. Літараль пясчаная, ложа выслана ілам і сапрапелем. Зарастае слаба. Упадаюць 2 ручаі, р. Чорная.
    АРЭХАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, левы пры-
    Арэхаўскае возера (Аршанскі раён).
    ток Дняпроўска-Бугскага канала. Даўжыня 34 км. Пабудаваны ў 1905— 10, рэканструяваны (12 м) у 1973. Пачынаецца з воз. Арэхавец на тэрыторыі Валынскай вобл., вусце на ПнЗ ад в. Выгода. Прытокі — Лелікаўскі, Церабовіцкі, Дзівінскі (злева), Павіцценскі і Травінскі (справа) каналы.
    АСАВЁЦКІ КАНДЛ, К р ы в а л ь, меліярацыйны канал у Салігорскім і Любанскім р-нах, левы прыток Чырвонапалянскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 40,4 км. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Цясова Салігорскага р-на, вусце за 2 км на Пд ад в. Камуна Любанскага р-на.
    АСАВЁЦКІ КАНДл, меліярацыйны канал у Бешанковіцкім р-не, левы прыток канала на меліярацыйнай сістэме «Крывіна» (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца за 2,7 км на 3, вусце за 1,9 км на Пд ад в. Галоўск Сенненскага р-на.
    АСАКД, рака ў Талачынскім р-не, левы прыток Бабра (бас. Дняпра).
    Даўжыня 17 км.
    Пл. вадазбору 92 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні М %о.
    Пачынаецца на заходняй ускраіне в. Дунавік, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Сакалянка. Цячэ па заходняй ускраіне Аршанскага ўзвышша, у сярэднім цячэнні праз лясное ўрочышча Смаляншчына.
    АСАЎЁ, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, правы прыток канала Залатуха (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Пераброды (Ровенская вобл.), вусце каля хутара Востраў.
    АСАЎЦЫ, гл. Кустовіцкі канал.
    АСАЧДНКА, рака ў Уздзенскім 1 Пухавіцкім р-нах, правы прыток Пцічы (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 17 км.
    Пл. вадазбору 135 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %о.
    Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Русакова, цячэ па зах. ўскраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч каля в. Падгацце Пухавіцкага р-на; у верхнім цячэнні наз. Б а б ё н к а. Рэчышча ў сярэд-
    нім і ніжнім цячэнні на працягу 14 км каналізаванае.
    АСВЁЙСКАЕ ВОЗЕРА, у Верхнядзвінскім р-не.
    Пл. 52,8 км2.
    Найбольшая глыбіня 7,5 м.
    Даўжыня 11,4 км.
    Найбольшая шырыня 7,8 км.
    Даўжыня берагавой лініі 33,4 км. Аб'ём вады 104 млн. м3.
    Пл. вадазбору 259 км2.
    У бас. р. Дрыса, за 28 км на Пн ад г. Верхнядзвінск, каля г. п. Асвея, на тэрыторыі Асвейскага паляўнічага заказніка. Схілы — узгоркі і грады вышынёй да 30 м, пад лесам, часткова разараныя. На 3 да возера прымыкае Асвейскае балота. Берагі звычайна нізкія, тарфяніста-пясчаныя, параслі балотным разнатраўем і рэдкім хмызняком; на Пд амаль зліваюцца са схіламі, параслі сухадольнымі травамі. Рэльеф дна складаны, невялікія разрозненыя водмелі чаргуюцца з паніжэннямі; каля 80 % яго плошчы выслана гліністым ілам. У заходняй частцы востраў каля 5 км2, узгорысты, разараны, вакол яго паласа надводнай расліннасці шырынёй да 100 м. У возера ўпадаюць р. Выдрынка і канал без назвы, сцёк праз канал Дзегцяроўка. На возеры гняздуюцца лебедзь-шыпун, малая чайка, якія занесены ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу; у трысняговых зарасніках на ПдУ разводзяць андатру, водзіцца бабёр.
    АСВІЦА, рака ў Слуцкім і Старадарожскім р-нах, правы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 4 км на ПдУ ад в. Гутніца Слуцкага р-на, вусце за
    1 км на ПнУ ад в. Навасёлкі Старадарожскага р-на. Цячэ па лясістай мясцовасці.
    АСВЙТА, возера ў Шаркоўшчынскім р-не.
    Пл. 0,5 км2.
    Даўжыня 1,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,4 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,55 км.
    У бас. р. Дзісна, за 15 км на ПдЗ ад г. п. Шаркоўшчына, сярод балота Мох. Берагі нізкія, тарфяністыя з балотнай расліннасцю. Зарастае. На Пд з возера выцякае ручай у р. Дзісна. АСЁЛІЦА, рака, гл. Навіна.
    АСЁЧА, рака ў Гарадоцкім р-не, правы прыток Аўсянкі (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 1 2 км.
    Пл. вадазбору 29 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о.
    Пачынаецца каля в. Кузюронкі, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша. Упадае ў Аўсянку (правы прыток Усвячы) за 1 км пасля выхаду яе з воз. Нёгра.
    АСЁЧА, рака, гл. Дубаўка.
    АСІНАЎКА, Яшн а-А с і н а ў к а, рака ў Пухавіцкім р-не, правы прыток Пцічы (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 126 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о.
    Пачынаецца за 2,2 км на ПдЗ ад в. Ра-' гі, цячэ па заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч за 2 км ад в. Вецярэвічы 2-я.
    Рэчышча ў верхнім (2,2 км) і сярэднім (2,5 км) цячэнні каналізаванае. АСІНАЎКА, рака ў Дзяржынскім р-не, левы прыток Ліванкі (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 3 км на ПдУ і ўпадае ў Ліванку за 2 км на ПдЗ ад в. Ліўе. На працягу 2 км ад вусця ў раёне торфараспрацовак каналізаваная.
    АСІНАЎКА, возера ў Міёрскім р-не.
    Пл. 1,16 км2.
    Найбольшая глыбіня 7,5 м.
    Даўжыня 3,85 км.
    Найбольшая шырыня 0,52 км.
    Даўжыня берагавой лініі 9,7 км. Аб'ём вады 3,33 млн. м3.
    Пл. вадазбору 31,1 км2.
    У бас. р. Мёрыца, за 1 км на ПдЗ ад г. Міёры. Схілы катлавіны спадзіс-
    Сар'я	Стралкі	Стралкі
    Асвейскае возера.
    Асвейскае возера.
    тыя, на ПдУ і ПдЗ стромкія. Берагі нізкія, парослыя хмызняком, на ПнУ сплавінныя. Дно карытападобнае з упадзінамі і падняццямі, у паўночнай частцы возера востраў пл. 0,8 га. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей — іл і
    Возера Асінаўка.
    Мар'іна Горка
    сапрапель. Расліннасць утварае паласу шырынёй да 25 м. Злучана пратокамі з азёрамі Ворань і Мёрскае. АСІНАЎСКАЕ ВбЗЕРА, у Віцебскім р-не.
    Пл. 0,17 км2.
    Найбольшая глыбіня 5 м.
    Даўжыня 0,7 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    Пл. вадазбору 2,3 км2.
    У бас. р. Палоная (выцякае з возера), за 10 км на У ад г. Віцебск, за 3 км на Пн ад в. Вароны. Схілы катлавіны ўзгорыстыя. Выкарыстоўваецца як рыбагадавальнік. АСІНАЎСКІ КАНДЛ, меліярацыйны канал у Чэрвеньскім р-не, правы прыток р. Уса (бас. Дняпра). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца ў в. Праўда, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Асінаўка. АСІПОВІЦКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Асіповіцкім р-не.
    Пл. 11,9 км2.
    Найбольшая глыбіня 8,5 м.
    Даўжыня 23,7 км.
    Найбольшая шырыня 1,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 55,3 км. Аб'ём вады 17,5 млн. м3.
    Пл. вадазбору 4370 км2.
    Створана ў 1953 плацінай Асіповіцкай ГЭС у ніжнім цячэнні р. Свіслач (43,6 км ад вусця). .Берагі пераважна высокія, звычайна парослыя лесам. Ложа ў межах затопленай поймы перасечана шматлікімі мелкаводнымі ўчасткамі; ёсць 4 невялікія астравы агульнай пл. 15 га. Дно выслана ілам (о0 % ), уздоўж берагоў — пяском. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 40—60 см) трымаецца да пачатку красавіка. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню 81 см (найбольшая 144 см, 1958). Праточнасць вялікая, аб'ём вады воднай масы аднаўляецца за 7—8 сутак. Сярэднешматгадовы сцёк у створы плаціны 790 млн. м3. Зарастае 35 % плошчы. Вакол вадасховішча зона адпачынку. АСШОЎКА, рака ў Маларыцкім і
    Возера Асінаўка.
    Жабінкаўскім р-нах, левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга).
    Даўжыня 38 км.
    Пл. вадазбору 534 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,5 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0.
    Пачынаецца ў Маларыцкім р-не з канала, вада падаецца з Лукаўскага вадасховішча праз калектар. Вусце каля в. Пятровічы Жабінкаўскага р-на. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна невыразная. Асноўны прыток — канал Бона (справа). Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У верхнім цячэнні да в. Чарняны праходзіць праз лясны масіў і не абслугоўваецца. Рэчышча засмечана, па берагах зарасло хмызняком, дрэвамі, Ніжэй в. Чарняны выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
    АСЛІК, Асліўка, Ослік, рака ў Круглянскім і Бялыніцкім р-нах, правы прыток р. Друць (бас. Дняпра).
    Даўжыня 66 км.
    Пл. вадазбору 413 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о.
    Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Саннікі Круглянскага р-на, упадае ў Друць каля в. Асавец Бяльініцкага р-на. Асноўныя прытокі: Рутка (злева), Чарнаўка і Смародзіна (справа). Паўночная частка вадазбору на Аршанска-Магілёўскай, паўднёвая — на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шырынёй 500—800 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 10— 20 м, ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае. Берагі нізкія і забалочаныя.