Блакітная кніга Беларусі

Блакітная кніга Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
269.48 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
ЯАЕЦ, ручай у Магілёўскім р-не, левы прыток р. Дняпро. Даўжыня 4,4 км. Пачынаецца за 0,6 км на Пн, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Бароўка. Рэчышча на працягу 3,8 км перад вусцем каналізаванае.
ЯЛОЖЫНСКАЕ ВОЗЕРА, у Круглянскім р-не.
Пл. 0,3 км!.
Даўжыня 1,1 км,
Найбольшая шырыня 0,42 км.
Даўжыня берагавой лініі 2,52 км.
У бас. р. Еленка, за 24 км на 3 ад г. п. Круглае, за 2,5 км на 3 ад в. Татарка. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком.
ЯЛОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ганцавіцкім р-не, левы прыток Карыцінскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПдУ ад в. Хатынічы, вусце за 5 км на ПнУ ад в. Яловая.
ЯЛУХАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, правы прыток Восьмага канала (бас. Нёмана). Даўжыня 13 км. Пачынаецца за 8 км на ПдУ ад в. Волька ва ўрочышчы
Варотцы, упадае ў Восьмы канал за 6 км на У ад г. Гічыцы.
ЯЛЬНЯНКА, рака ў Міёрскім р-не, левы прыток р. Дзісна (бас. Зах. Дзвіны).
Даўжыня 16 км.
Пл. вадазбору 93 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %».
Выцякае з Чорнага возера і ў вярхоўі цячэ ў межах гідралагічнага заказніка Ельня. Вусце насупраць размешчанай на правым беразе Дзісны в. Казлоўцы.
ЯМНА, возера ў Расонскім р-не.
Пл. 0,92 км2.
Найбольшая глыбіня 3,8 м.
Даўжыня 1,56 км.
Найбольшая шырыня 0,72 км.
Даўжыня берагавой лініі 4,95 км. Аб'ём вады 2,15 млн. м3.
Пл. вадазбору 13,4 км2.
У бас. р. Дрыса, за 27 км на ПнУ ад г. п. Расоны, на 3 км на ПнЗ ад в. Шарстова. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на ПнУ да 12 м), параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя. Дно плоскае, у прыбярэжнай частцы да глыбіні 2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 60 м, зарастае да глыбіні 2 м. Упадаюць 6 ручаёў, выцякае ручай Язьмянок у воз. Усвеча.
ЯМНАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не.
Пл. 2,28 км2.
Найбольшая глыбіня 2,5 м.
Даўжыня 2,3 км.
Найбольшая шырыня 1,31 км.
Даўжыня берагавой лініі 6,49 км. Аб'ём вады 3,42 млн. м3.
Пл. вадазбору 9 км2.
У бас. р. Ула, за 16 км на ПдУ ад г. Чашнікі, за 1 км на ПдЗ ад пас. Першае Мая. Схілы катлавіны слабавыразныя, на Пн вышынёй 3—8 м. Берагі тарфяныя, абрывістыя, на Пн пясчаныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Участкамі ўздоўж берагоў мелкаводдзе пясчанае. Поўнасцю зарастае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 50—100 м.
ЯМНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ровенскай вобл. і Столінскім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 14,4 км, у т. л. на тэрыторыі Беларусі 10 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Жадзень Дубровецкага р-на Ровенскай вобл., упадае з Пд у воз. Віры на пойме р. Гарынь, на Пн ад в. Ямнае Столінскага р-на.
ЯМНАЎСКІ КАНАЛ, Я м н е н с к і к а н а л, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,2 км, Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Ямнае, вусце каля в. Выемка.
ЯМНАЯ КАНАВА, меліярацыйны канал, гл. Бонда.
ЯМНАЯ КАНАВА, канал, гл. ІўняБонда.
ЯМПАЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, правы прыток Бязуеўскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ ад в. Ямпаль, упадае ў Бязуеўскі канал за 0,7 км на Пн ад в. Роўнае.
ЯМЫ, гл. Рульеў канал.
ЯМЯНІШЧА, возера ў Гарадоцкім р-не.
Пл. 0,007 км2.
Даўжыня 0,17 км.
Найбольшая шырыня 0,12 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,45 км.
У бас. р. Чарнаўка, за 16 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 0,7 км на ПдЗ ад в. Загуззе. Вакол возера балота, на Пд лес.
ЯНАВІЦА, рака ў Пастаўскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны.
Даўжыня 18 км.
Пл. вадазбору 96 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,31 %».
Пачынаецца за 0,5 км на Пн ад в. Янанішкі, упадае ў Вялікае Сурвілішскае возера з 3, за 0,7 км на Пд ад в. Сурвілішкі.
ЯНАВІЦКАЕ ВОЗЕРА, у Віцебскім р-не.
Пл. 1,46 км2.
Найбольшая глыбіня 7 м.
Даўжыня 2,82 км.
Найбольшая шырыня 0,87 км.
Даўжыня берагавой лініі 7,43 км. Аб'ём вады 5,65 млн. м3.
Пл. вадазбору 31,3 км2.
У бас. р. Вымнянка, за 30 км на ПнУ ад Віцебска, каля г. п. Янавічы. Схілы катлавіны вышынёй 4—8 м, у верхняй частцы разараныя, у ніжняй задзернаваныя, пад хмызняком. Берагі пясчаныя, месцамі пясчана-галечныя, на Пн і Пд участкамі зліваюцца са схіламі, на 3 у месцы ўпадзення ручая нізкія, увільготненыя. Дно да глыбіні 1,5—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае да глыбіні 1,8 м. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай у Вымнянку.
ЯНАЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Астравецкім р-не.
Пл. 1,1 км2.
Найбольшая глыбіня 7,5 м.
Даўжыня 7,7 км.
Найбольшая шырыня 0,4 км.
Даўжыня берагавой лініі 11 км. Аб’ём вады 2,27 млн. м3.
Сярэдні шматгадовы сцёк 92 млн. м3.
Пл. вадазбору 329 км2.
На р. Лоша, каля г. п. Астравец і хутара Янава. Створана ў 1955 для энергетычных мэт, арашэння зямель, рыбагадоўлі і рэкрэацыі. Берагі высокія, месцамі да 10 м. Есць 2 залівы, востраў пл. 0,2 га. Каля берагоў зарастае. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 0,1 м.
ЯНАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не.
Пл. 0,01 км2.
Даўжыня 0,16 км.
Найбольшая шырыня 0,14 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,42 км.
У бас. р. Дрыса, за 35 км на У ад г. п. Расоны, за 2 км на Пн ад в. Бухава, сярод пераўвільготненага лесу. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м. Выцякае ручай у воз. Валоба. ЯНАЎСКАЕ ВОЗЕРА, гл. Янова. ЯНЕЛІ, возера ў Браслаўскім р-не.
Пл. 0,2 км2.
Даўжыня 0,7 км.
Найбольшая шырыня 0,38 км.
Аб'ём вады 0,54 млн. м3.
Пл. вадазбору 1,4 км2.
У бас. р. Друйка, за 27 км на ПнУ ад г. Браслаў, на Пд ад в. Войса. Схілы катлавіны вышынёй 15—17 м, у ніжняй частцы задзернаваныя, у верхняй разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя або затарфаваныя, на ПдУ і ПдЗ месцамі сплавінныя, на Пд і 3 пад хмызняком. Дно да глыбіні 1 —1,5 м пясчанае і ілістае, ніжэй сапрапелістае. Шырыня паласы зарастання 5—25 м. Упадае ручай.
ЯНКА, рака ў Браслаўскім і Шаркоўшчынскім р-нах, левы прыток р. Дзісна (бас. Зах. Дзвіны).
Даўжыня 48 км.
Пл. вадазбору 564 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,7 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %».
Выцякае з Багданаўскага возера на Пд, за 0,5 км на ПдЗ ад в. Багданова Браслаўскага р-на, цячэ праз воз. Янка, ў межах паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны па лясістай забалочанай мясцовасці, вусце на ўсходняй ускраіне г. п. Шаркоўшчына. Асноўныя прытокі — рэкі Янка (справа) і Кулажка (злева). Даліна трапецападобная (шырыня 100— 350 м), у верхнім цячэнні невыразная. Пойма ў верхнім цячэнні вузкая, перарывістая, ніжэй пераважна двухбаковая (шырыня 50—100 м), у нізоўі амаль адсутнічае. Рэчышча ўверх ад вусця на працягу 39 км каналізаванае.
ЯНКА, рака ў Браслаўскім р-не, правы прыток р. Янка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 105 км2. Пачынаецца за 0,7 км на ПдУ ад в. Дамашы, вусце за 7 км на У ад в. Дуброўка. Цячэ ў межах заходняй часткі Полацкай нізіны па забалочанай лясістай мясцовасці. Рэчышча каналізаванае.
ЯНКА, возера ў Браслаўскім р-не.
Пл. 0,24 км2.
Даўжыня 1,5 км.
Найбольшая шырыня 0,18 км.
Даўжыня берагавой лініі 3,25 км. Пл. вадазбору 29,2 км2.
У бас. р. Янка (цячэ праз возера), a 22 км на Пд ад г. Браслаў, каля в. Мілашкі. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, разараныя, на Пд пад
лесам. Ракой Янка злучана з Багданаўскім возерам.
ЯНКІШКІ, возера ў Пастаўскім р-не.
Пл. 0,18 км2.
Найбольшая глыбіня 2,5 м.
Даўжыня 0,8 км.
Найбольшая шырыня 0,3 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,95 км. Аб'ём вады 0,22 млн. м’.
Пл. вадазбору 15,6 км“.
У бас. р. Камайка, за 20 км на 3 ад г. Паставы, каля в. Гродзі. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м, разараныя. Берагі высокія, участкамі зліваюцца са схіламі, забалочаныя. Дно ілістае. Амаль усё зарастае. Выцякае ручай у р. Камайка.
ЯНОВА, Янаўскае возера, у Полацкім р-не, на мяжы з Ушацкім р-нам.
Пл. 7,7 км2.
Найбольшая глыбіня 14 м.
Даўжыня 6,5 км.
Найбольшая шырыня 2,2 км.
Даўжыня берагавой лініі 25 км. Аб'ём вады 41,8 млн. м'.
Пл. вадазбору 721 км2.
У бас. р. Дзіва (упадае ў возера), за 23 км на Пд ад Полацка, за 3 км на ПдУ ад в. Гомель. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, пад лесам, часткова разараныя. На Пн і Пд тэраса вышынёй 2 м. Берагі вышынёй да 1 м, пясчаныя, месцамі завалуненыя, на У нізкія. На Пд да возера прымыкае забалочаная нізіна. Мелкаводдзе шырынёй да 10 м, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Шырыня паласы зарастання 25—200 м. Упадаюць 2 ручаі, ракой Туржэц злучана з воз. Зашчаты.
ЯРЦАВІЦКІ 1-ы КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярозаўскім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 9,4 км. Па-
Возера Янова.
чынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Вайцяшын, упадае ў воз. Белае з Пн, за 3 км на ПдЗ ад г. Белаазёрск.
ЯРЦАЎСКІ КАНАЛ, Баявая к ан а в а, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, левы прыток канала Бонда (бас. Дняпра). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад в. Галоўкі, упадае ў канал Бонда за 4,2 км на ПнУ ад в. Першамайск Караваціцкага сельсавета.
ЯРШОЎКА, Ярцоўка, Яршуўка, Чарняўка, рака ў Маладзечанскім і Валожынскім р-нах, правы прыток Іслачы (бас. Нёмана).
Даўжыня 30 км.
Пл. вадазбору 225 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,76 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о.
Пачынаецца на Пд ад в. Шалыгі Маладзечанскага р-на, цячэ па заходніх схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Іслач за 1,5 км на ПдУ ад в. Міхалова Валожынскага р-на. Прытокі — Дараўлянка і Каскруўка. Даліна трапецападобная, яе шырыня 0,2—0,5 км. Пойма роўная, двухбаковая. Рэчышча ад вытоку на працягу 10,6 км каналізаванае, ад в. Зарэчча моцназвілістае.
ЯСЕЛЬДА, Я с о л ь д а, рака ў Брэсцкай вобл., левы прыток Прыпяці.
Даўжыня 250 км.
Пл. вадазбору 7790 км'.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 35,8 м3/с.
Агульнае падзенне ракі 37,5 м.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15 %„.
Пачынаецца на вышыні 168,6 м над узроўнем мора, за 4 км на Пн ад в. Клепачы Пружанскага р-на, у вярхоўі цячэ па Прыбугскай раўніне, далей па нізіне Прыпяцкае Палессе (па Бярозаўскім, Драгічынскім і Пінскім р-нах) праз Спораўскае возера. Вусце каля в. Качановічы Пінскага р-на. На пойме ракі створана вадасховішча Сялец. Асноўныя прытокі: канал Вінец (справа), р. Жыгулянка, Агінскі канал (злева). Даліна невыразная, месцамі трапецападобная; яе шырыня 2—4 км, найбольшая 6—8 км. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні шырынёй 0,8—1,2 км, у ніжнім 1,5—6 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 39,1 км, а таксама на тэрыторыі Бярозаўскага р-на ад в. Сялец да в. Стрыгін на працягу 15 км каналізаванае. На неканалізаваных участках рэчышча звілістае і моцназвілістае, яго шырыня 10—40 м, найбольшая 80 м (каля в. Купяцічы Пінскага р-на). Веснавое разводдзе ў канцы сакавіка, доўжыцца да 1-й палавіны мая. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,4 м у вярхоўі да 2,6 м у ніжнім цячэнні, найбольшая адпаведна 1,7 і 3,1 м. Замярзае рака ў пачатку снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 2—3 сутак. Расход вады каля в. Сінін Пінскага р-на (53 км ад вусця) найбольшы 573 м3/с (1958), найменшы 1,36 м3/с (1956). Ясельда ўваходзіць у водную сістэму, якая злучае басейн Прыпяці і Нёмана Агінскім каналам. На рацэ г. Бяроза.