ЧЫГІРЫНКА, ручай у Круглянскім р-не, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўжыня 8 км. Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Старкі, вусце на заходняй ускраіне в. Бор. Рэчышча на працягу 3 км (ад в. Чыгіры да вусця) каналізаванае. ЧЫГІРЫНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, на мяжы Кіраўскага і Быхаўскага р-наў. Пл, 21,1 км2. Найбольшая глыбіня 8,1 м, Даўжыня 17 км. Найбольшая шырыня 2,4 км. Даўжыня берагавой лініі 55 км. Аб'ём вады 60 млн. м3. Сярэдні шматгадовы сцёк 817 млн. м'. Пл. вадазбору 3,7 тыс. км2. На р. Друць, за 30—32 км на У ад г. п. Кіраўск, каля в. Чыгірынка. Створана ў 1960 для энергетычных мэт, лесасплаву і рэкрэацыі. Берагі ў прыплаціннай частцы абразійныя, справа высокія, злева спадзістыя. Чыгірынскае вадасховішча. Дно — забалочаная пойма Друці, пераважна выслана торфам і заіленым пяском. Есць востраў пл. 0,37 км2. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня да 55 см) трымаецца да пачатку красавіка. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню 80—85 см. Праточнасць вялікая, аб’ём воднай масы аднаўляецца на працягу 27 сутак. Зарастае, асабліва моцна ў паўночнай частцы. ЧЫЖОЎКА, рака ў Дубровенскім р-не, правы прыток р. Дняпро. Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 85 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %0. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Косціна, вусце за 0,5 км на Пд ад в. Чыжоўка. Цячэ па Аршанскім узвышшы. Рэчышча на працягу 9,9 км (ад вытоку да аўтадарогі Дуброўна — Арэхаўск) каналізаванае. Ўпадае аднайменны ручай. ЧЫЖОЎКА, ручай у Дубровенскім р-не, правы прыток р. Чыжоўка Чырвонае возера. (бас. Дняпра). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пд ад в. Макараўка, вусце на ўсходняй ускраіне в. Чыжоўка. Рэчышча на працягу 6 км ад вытоку каналізаванае. ЧЫЖОЎКА, возера ў Гродзенскім р-не. Пл. 0,1 2 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. У бас. р. Сламянка (выцякае з возера), за 35 км на ПнУ ад Гродна, каля в. Салацце, на заходняй ускраіне ляснога масіву. ЧЫЖОЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у паўднёва-ўсходняй частцы Мінска. Пл. 1,63 км2. Найбольшая глыбіня 4,7 м. Даўжыня 3,5 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. Аб’ём вады 2,87 млн. м’. Сярэдні шматгадовы сцёк 379 млн. м3. Пл. вадазбору 930 км2. На р. Свіслач. Створана ў 1949 для тэхнічнага водазабеспячэння трактарнага і аўтамабільнага заводаў і ЦЭЦ-3, мае вялікае значэнне для воднага добраўпарадкавання горада (звяжа Сляпянскую і Лошыцкую водныя сістэмы). 9 астравоў агульнай пл. 6 га. Па другі бок плаціны на старой пойме Свіслачы створаны заалагічны сад Мінскага аўтазавода. ЧЫЖЫНОВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Карэліцкім р-не, левы прыток р. Уша (бас. Нёмана). Даўжыня 4 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Чыжыноўцы, упадае ў Ушу за 2,2 км на У ад в. Маласельцы. ЧЫКАЛАВІЦКІ КАНАЛ, Залескі к а н а л, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, левы прыток канала Несвіч (бас. Прыпяці). Даўжыня 23 км. Пачынаецца за 1,8 км на ПдЗ ад в. Стары Сцепаноў, вусце каля в. Чыкалавічы. Прыток — Пасудаўскі канал (справа). ЧЫРВАНАСЁЛКА, меліярацыйны канал у Лельчыцкім р-не, левы прыток канала на меліярацыйнай сістэме «Жмурынская» (бас. Прыпяці). Даўжыня 4,5 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ, вусце за 2 км на Пн ад в. Кавыжаў Цячэ па лясістай мясцовасці. ЧЫРВОНАБЯРЭЖСКІ КАНАЛ, гл. Бярэштань. ЧЫРВОНАЕ ВОЗЕРА, Князь-возера Чырвонае Палессе, у Жыткавіцкім р-не. Пл. 43,79 км2. Найбольшая глыбіня 4 м. Даўжыня 12,1 км. Найбольшая шырыня 5,2 км. Даўжыня берагавой лініі 30,8 км. Аб'ём вады 67,8 млн. м3. Пл. вадазбору 280 км2. У бас. р. Прыпяць, за 19 км на ЛнУ ад г. Жыткавічы, каля в. Ляхавічы. Ляжыць на ўзроўні 136,4 м, 3-е па плошчы возера на Беларусі. Заходнія схілы катлавіны зліваюцца з прылеглымі асушанымі балотамі, паўднёвыя вышынёй 20—25 м. Берагі нізкія, тарфяністыя. Дно сапрапелістае (сапрапель здабываецца на ўгнаенне), уздоўж паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх берагоў пясчанае і пясчана-ілістае. 5 астравоў агульнай пл. 0,06 км2. Ледастаў з канца лістапада да канца сакавіка — пачатку красавіка. Адзначаецца пастаянны дэфіцыт кіслароду, высокая колернасць вады, зімой здараюцца заморы рыбы. Зарастае вельмі слаба. Упадаюць некалькі каналаў, у тым ліку Восаўскі, Дубрава і Чырвонаазёрскі, р. Дзямянка; выцякаюць каналы Азёрны, Жыткавіцкі і Марахораўскі. Выкарыстоўваецца ў рыбагаспадарчых і рэкрэацыйных мэтах, як крыніца вады на арашэннё. ЧЫРВОНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,2 км2. Даўжыня 0,78 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 2 км. Пл. вадазбору 2,75 км2. У бас. р. Ушача, за 24 км на ПдЗ ад Полацка, за 2 км на ПдЗ ад в. Блізніца. Катлавіна складаецца з 2 плёсаў. Схілы вышынёй да 5 м, пад лесам. Чырвонае возера (Жыткавіцкі раён). ЧЫРВОНАПАЛЯНСКІ КАНАЛ, Краснапалянскі канал, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, правы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 17,7 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Сосны, вусце за 3 км на Пд ад в. Нежын. ЧЫРВОНАСЛАБОДСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Клецкім, Капыльскім і на мяжы з Салігорскім р-нам. Пл. 23,6 км2. Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня 6,6 км. Найбольшая шырыня 5,8 км. Даўжыня берагавой лініі 22,6 км. Аб'ём вады 69,5 млн. м3. Сярэдні шматгадовы сцёк 78,7 млн. м3. Пл. вадазбору 668 км2. На р. Морач (50 км ад вусця), за 34 км на 3 ад г. Салігорск, каля г. п. Чырвоная Слабада. Створана ў 1973 для рэгулявання сцёку вады і воднага рэжыму прылеглых зямель, водазабеспячэння сажалак рыбакамбіната «Чырвоная Слабада». 77 % берагоў — штучныя агараджальныя дамбы. Дно выслана ілам і пяском. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня да 50 см) трымаецца да пачатку красавіка. Слаба зарастае. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню вады 1 м. ЧЫРВОНАЯ КАНАВА, меліярацыйны канал у Буда-Кашалёўскім і Гомельскім р-нах, правы прыток р. Уза (бас. Дняпра). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны в. Перамога Буда-Кашалёўскага р-на, упадае ў Узу за 1,7 км на ПдЗ ад в.Цярэнічы Гомельскага р-на. ЧЫРКА, Мольчанскі канал, рака ў Светлагорскім р-не, левы прыток р. Жардзянка (бас. Дняпра). Даўжыня 18 км. Пл. вадазбору 100 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о. Пачынаецца за 3,5 км на ПнУ ад в. Вялікі Бор, вусце за 2 км на У ад в. Чыркавічы. Рэчышча каналізаванае. ЧЫРВОНАЯ РЭЧКА, рака, гл. Цна. ЧЫСТАЯ ЛЎЖА, рака ў Слаўгарадскім р-не, правы прыток р. Проня (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 78 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0. Пачынаецца за 2,2 км на ПдЗ ад в. Кашалёў, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Рабавічы. Рэчышча на працягу 3 км ад вытоку каналізаванае. На паўночнай ускраіне в. Рабавічы на рацэ плаціна і вадасховішча. Цячэ пераважна праз лес. ЧЫСТЫЯ ЛЎЖЫ, меліярацыйны канал у Веткаўскім р-не, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 3,4 км на ПдУ ад в. Тумарын, упадае ў Сож за 3 км на ПдЗ ад в. Споніцкая Рудня. ЧЫСЦІК, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,35 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,02 км. Чырвонаслабодскае вадасховішча. У бас. р. Аўсянка, за 38 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 2,5 км на ПдУ ад в. Смалоўка, на балоце Чысцік. ЧЫЧЭЛ, возера ў Веткаўскім р-не. Пл. 0,17 км2. Даўжыня 1,9 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 4,1 км. У бас. р. Сож, за 2 км на ПдЗ ад в. Ветка, каля в. Старое Сяло. Старычнае. Злучана пратокай з р. Сож. ЧЭКУЦЬ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,09 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,07 км. У бас. р. Друйка, за 10 км на ПнЗ ад г. Браслаў, за 0,5 км на ПдУ ад в. Урбаны сярод балота. Схілы катла- Чырвонаслабодскае вадасховішча. Міеры Міёры Возера Чэцверць. віны невыразныя. Выцякае ручай у воз. Бужа. ЧЭРАС, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,99 км2. Найбольшая глыбіня 12,8 м. Даўжыня 3,29 км. Найбольшая шырыня 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі 7,74 км. Аб'ём вады 6 млн. м3. Пл. вадазбору 7 км2. У бас. р. Мёрыца (прыток Зах. Дзвіны), за 6 км на ПнУ ад г. Міёры, каля в. Сушкі. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі пясчаныя, месцамі пад валунамі. Зарастае да глыбіні 1,5 м. Злучана пратокай з Грэцкім возерам. Па берагах некалькі крыніц. ЧЭРВЕНКА, Ігуменка, рака ў Чэрвеньскім р-не, левы прыток р. Волма (бас. Дняпра). Даўжыня 19 км. Пл. вадазбору 146 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о. Пачынаецца кадя паўночнай ускраіны в. Камісарскі Сад, вусце за 2 км на Пн ад в. Іванічы. Рэчышча каналізаванае. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. На рацэ г. Чэрвень. ЧЭРВЕНЬСКІ КАНАА, меліярацыйны канал у Чэрвеньскім р-не, левы прыток р. Чэрвенка (бас. Дняпра). Даўжыня 6,7 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад г. Чэрвень, упадае ў Чэрвенку за 2 км на ПдЗ ад в. Лежні. Цячэ па забалочаным лесе. ЧЭРНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Мінскім і Пухавіцкім р-нах, левы прыток ракі без назвы ў бас. Прыпяці. Даўжыня 5,7 км. Пачынаецца за 0,5 км на 3 ад в. Чэрнікі Крупіцкага сельсавета Мінскага р-на, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Шабуні Пухавіцкага р-на. ЧЭРНЯ, рака ў Магілёўскім р-не, левы прыток р. Рудзея (бас. Дняпра). Даўжыня 8,3 км, Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Акулінцы, вусце на паўночнай ускраіне в. Зылі. Рэчышча каналізаванае. ЧЭРНЯ, рака, гл. Скарбянка. ЧЭРТКА, рака ў Пастаўскім р-не, правы прыток р. Галбіца (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 14 км, Пл. вадазбору 51 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %». Выцякае з воз. Рудзіца каля в. Ляхаўшчына, вусце каля в. Галбея. У ніжнім цячэнні працякае па лясістай забалочанай мясцовасці. ЧЭРЦЕНЬ, меліярацыйны канал у Мазырскім р-не, правы прыток р, Чэрцень (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,9 км. Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Зялёны Мох, вусце за 7 км на ПнЗ ад в. Мялешкавічы. ЧЭРЦЫ, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,13 км2, Найбольшая глыбіня 6,8 м. Даўжыня 0,72 км. Найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 1,75 км. Аб'ём вады 0,47 млн. м3. Пл. вадазбору 2,3 км2. У бас. р. Уда, за 11 км на ПдУ ад г. Лепель, за 0,2 км на 3 ад в. Чэрцы. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на У 10—11 м), разараныя. Берагі высокія, абразійныя, на Пн і Пд нізкія, месцамі сплавінныя. Прыбярэжная частка дна пясчаная і пясчана-гліністая, глыбей гліністыя адклады. Слаба зарастае ўздоўж берагоў, шырыня паласы расліннасці да 30 м. ЧЭЦВЕРЦЬ, возера ў Пастаўскім р-не.