Пл. вадазбору 1,75 км2. У бас. р. Дрыса, за 32 км на ПдУ ад г. п. Расоны, каля в. Крашуты. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, у верхняй частцы разараныя. Выцякае ручай у Дрысу. ШЭСЦЕНКА, рака ў Віцебскім р-не, правы прыток р. Храпаўлянка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 41 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %0. Пачынаецца за 0,1 км на У ад воз. Шэсцена, за 3 км на ПнУ ад в. Бліны, вусце за 1 км на У ад в. Храпавічы. Рэчышча ў ніжнім цячэнні на працягу 3,3 км каналізаванае. ШЭЎНЯ, рака ў Кобрынскім р-не, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 19,2 км. Пл. вадазбору 66 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %0. Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Рынкі (раней, да меліярацыі, пачыналася з балота Шэўня, за 1 км на 3 ад в. Рынкі). Цячэ па Прыбугскай раўніне. Вусце каля ўсходняй ускраіны в. Мазічы. Рэчышча каналізаванае. ШЭЯ, М л і н а ў к а, рака ў Слонімскім р-не, левы прыток р. Шчара (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пачынаецца на У ад в. Асабнякі, упадае ў Шчару на ПнУ ад в. Шылавічы. Рэчышча на працягу 1 км ад вытоку і 2,8 км да в. Тушэвічы да вусця каналізаванае. Каля в. Шылавічы створана сажалка (пл. 0,34 км2). ЭСА, рака ў Крупскім, Чашніцкім і Лепельскім р-нах, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 84 км. Пл. вадазбору 1040 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,28 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Пачынаецца за 0,6 км на Пд ад в. Двор Пярэсіка Крупскага р-на, упадае ў Лепельскае возера з Пд, за 1 км на ПдЗ ад г. Лепель. Цячэ ў межах Верхнебярэзінскай нізіны і Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Асноўныя прытокі: Дзяражанка, Байна, Свядзіца (справа). Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе ў верхнім цячэнні 2—3 км, ніжэй да 1 км, месцамі да 6 км, Пойма двухбаковая, у верхнім 1 сярэднім цячэнні шырынёй 300—600 м, месцамі пашыраецца да 0,5—1 км. Рэчышча ў верхнім цячэнні ад вытоку на працягу 38 км каналізаванае, шырыня яго ў верхнім цячэнні 2—5 м, у сярэдзіне 5—12 м, у ніжнім 10—12 м. Разводдзе звычайна з 3-й дэкады сакавіка да канца мая, працягласць каля 55 сутак. ЭСЬМАНАЎКА, рака, гл. Каскруўка. ЮГНА, рака ў Крупскім і Чашніцкім р-нах, правы прыток р. Лукомка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 430 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %0. Выцякае з воз. Абіда каля в. Вялікія Хальнявічы, вусце за 1 км на Пн ад г. Новалукомль. Цячэ ў межах Чашніцкай раўніны. ЮНДЗЯЛОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не. Пл. 0,44 км2. Найбольшая глыбіня 4,8 м. Даўжыня 1,22 км. Найбольшая шырыня 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб'ём вады 1,38 млн. м3. Пл. вадазбору 1,7 км2. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 15 км на Пд ад г. Міёры, каля в. Стары Пагост. Схілы катлавіны разараныя, на Пн і Пд тэраса вышынёй 1—1,3 м. Берагі нізкія і абрывістыя, на У пад хмьізняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берага пяском. Слаба зарастае каля берагоў. ЮНЦАЎШЧЫНА, ручай у Дзяржынскім р-не, левы прыток р. Кабылянка (бас. Віліі). Даўжыня 4,6 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Навасёлкі, упадае ў Кабылянку за 1 км на Пд ад в. Забалацце. Рэчышча на працягу 2,3 км (ад в. Юнцавічы да вусця) каналізаванае. ЮРАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПнЗ ад в. Юравічьі, упадае ў воз. Літвін на пойме Прыпяці, за 1,5 км на 3 ад той жа вёскі. ЮРАЎКА, ручай у Лепельскім і Барысаўскім р-нах, праРвы прыток р. Гурба (бас. Дняпра). Даўжыня 12,8 км. Пачынаецца з воз. Безадзеннае за 1 км на 3 ад в. Аношкі Лепельскага р-на, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Глыбочыца Барысаўскага р-на. Цячэ сярод лесу па тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Рэчышча на працягу 5,5 км ад вытоку каналізаванае. ЮРАЎШЧЫНА, ручай у Маладзечанскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца на Пн ад в. Пекары, вусце за 2 км на У ад в. Баркі. Рэчышча на працягу 2,5 км перад вусцем каналізаванае, у ніжнім цячэнні з'яўляецца часткай асушальнай сеткі торфапрадпрыемства «Бярэзінскае». ЮРАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, правы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 18,2 км. Пачынаецца з Асавецкага канала за 1 км на ПнЗ ад в. Новая Дуброва, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Рэдкавічы. ЮРКЕВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, левы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 20 км. Пачынаецца за 4 км на ПдУ ад в. Новыя Мілевічы, вусце за 3 км на 3 ад в. Лагвошчы. Цячэ ў лясістай забалочанай мясцовасці. ЮХНАЎКА, Рагозніца, рака ў Мастоўскім р-не, левы прыток р. Зальвянка (бас. Нёмана). Даўжыня 1 5 км. Пл. вадазбору 87,5 км2, Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,7 %о. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Грыцкі Ваўкавыскага р-на, цячэ па ўсходніх схілах Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Зальвянку за 0,5 км на ПнУ ад в. Боркі. Пойма ад вытоку да в. Малая Рагозніца пераважна забалочаная. Рэчышча на працягу 9,5 км (ад в. Малая Рагозніца да вусця) каналізаванае. Каля в. Вялікая Рагозніца створана сажалка (пл. 0,22 км2). За 1 км на ПдУ ад в. Забалацце да вусця па правабярэжжы прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. ЯГАДНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Добрушскім р-не, правы прыток р. Харапуць (бас. Дняпра). Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Убарок, упадае ў Харапуць за 0,3 км на ПнЗ ад в. Селішча. ЯГЛЁВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, правы прыток р. Грыўда (бас. Нёмана). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Галенчыцы, упадае ў Грыўду за 1 км на Пн ад в. Яглевічы. ЯЁЧКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, правы прыток р. Філіпаўка (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,9 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Яечкавічы, вусце каля в. Еўлашы. ЯЖГІНЯ, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,78 км2. Даўжыня 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 3,25 км. Пл. вадазбору 2 км2. У бас. р. Дзісна, за 17 км на ПдУ ад г. Міёры, на ПнУ ад воз. Бярэжа, у межах гідралагічнага заказніка Ельня, на балоце Мох. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Злучана канавай з воз. Валозева. ЯЗВА, рака, гл. Усвейка. ЯЗВІН, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, левы прыток р. Сцвіга (бас. Прыпяці). Даўжыня 10 км. Пачынаецца з ляснога ўрочышча Астрова, за 25 км на ПдУ, вусце за 24 км на У ад в. Альманы. ЯЗВІНКА, рака ў Шумілінскім і Віцебскім р-нах, правы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 56 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %». Выцякае з Мурожніцкага возера з У, за 1 км на 3 ад в. Ужляціна Шумілінскага р-на, вусце за 1 км на Пд ад в. Старое Сяло Віцебскага р-на. ЯЗВІНКА, рака, гл. Біоста. ЯЗВІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Шумілінскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Мазекі, упадае ў Мурожніцкае возера з 3, каля в. Язвіна. ЯЗВІТКА, ручай у Мсціслаўскім р-не, левы прыток р. Волчас (бас. Дняпра). Даўжыня 4,4 км. Пачынаецца за 3 км на ПдУ, вусце за 0,5 км на 3 ад в. Лыкінка. Рэчышча на працягу 3,6 км у вярхоўі каналізаванае. ЯЗНА, возера, гл. Ясна. ЯЗНАЧ, Ніўскі канал, рака ў Жлобінскім р-не, правы прыток р. Дабасна (бас. Дняпра). Даўжыня 7 км. Пл. вадазбору 105 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0. Пачынаецца за 3,5 км на У ад в. Мормаль, каля дарогі Мормаль — Папаратнае, вусце за 1,5 км на 3 ад в. Грабск. Рэчышча каналізаванае. ЯЗОВІЦКАЯ КАНАВА, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, правы прыток Прыпяці. Даўжыня 18 км. Пачынаецца за 5,5 км на ПдЗ ад в. Судзібар, упадае ў старыцу Прыпяці каля в. Мардзвін. Часткова цячэ па тэрыторыі Прыпяцкага ландшафтна-гідралагічнага запаведніка. ЯЗЬМЕНКА, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,38 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км. У бас. р. Дрыса, за 28 км на ПнУ ад г. п. Расоны, за 5 км на ПнУ ад в. Галубова. Схілы катлавіны невыразныя, вакол возера лес, уздоўж берагавой лініі паласа забалочанай поймы. ЯКАЎСКАЕ ВОЗЕРА, Янаўскае возера, у Полацкім р-не. Пл. 1,68 км2. Найбольшая глыбіня 8,8 м. Даўжыня 4,34 км. Найбольшая шырыня 0,82 км, Даўжыня берагавой лініі 12 км. Аб'ём вады 6,59 млн. м3. Пл. вадазбору 44,5 км2. ЯКАУСКАЕ Якаўскае возера. У бас. р. Дрыса, за 26 км на Пн ад Полацка, каля в. Рудня. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м (на Пн і 3 10—12 м), у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй разараныя, на У параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. Дно ўздоўж берагоў да глыбіні 3—4 м пясчанае і пясчана-ілістае, у цэнтры сапрапелістае. Зарастае да глыбіні 1,9 м. Упадаюць р. Зверынка і 2 ручаі, выцякае ручай у Мяшчэцкае возера. Возера Ямна. ЯКАЎЧЫЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жабінкаўскім р-не, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 13,4 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Агароднікі, вусце на Пд ад в. Залуззе. ЯКІМАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, левы прыток р. Іпа (бас. Прыпяці). Даўжыня 13,6 км. Пачынаецца за 5 км на ПдУ ад в. Кротаў, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Клінск. ЯКУНЫСА, рака ў Іўеўскім р-не, левы прыток р. Гаўя (бас. Нёмана). Даўжыня 21 км. Пл. вадазбору 96,2 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %». Пачынаецца на ПнУ ад в. Брагі, цячэ ў межах Аідскай раўніны, упадае ў Гаўю за 1 км на 3 ад в. Васілевічы. На працягу 16,4 км (ад вытоку да в. Васілевічы) каналізаваная. Каля в. Чарнелі створана сажалка (пл. 0,21 км2). ЯКУШОЎКА, рака ў Краснапольскім р-не, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 20 км. Пл. вадазбору 63 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %0. Пачынаецца на заходняй ускраіне в. Вялікі Восаў, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Касцюкоўка Кармянскага р-на. ЯКШТЫНСКІ КАНАЛ, Якштаўскі к а н а л, меліярацыйны канал у Браслаўскім р-не, левы прыток р. Дрысвята (бас. Зах. Дзвіны). Пачынаецца за 0,5 км на ПнУ ад в. Якшты, вусце за 0,5 км на ПнУ ад в. Гультаеўшчына. ЯЛАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, левы прыток р. Сведзь (бас. Дняпра). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца з р. Жардзянка, за 2,6 км на ПнУ ад в. Асінаўка, упадае ў Сведзь за 0,5 км на Пд ад в. Яланы. ЯЛЕНКА, рака ў Крычаўскім і Чэрыкаўскім р-нах, левы прыток р. Волчас (бас. Дняпра). Даўжыня 1 5 км. Пл. вадазбору 41 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %». Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Дарагая Касцюковіцкага р-на, вусце за 1 км на Пд ад в. Камаровічы Чэрыкаўскага р-на.