ЧАРНЕЦ, рака ў Гарадоцкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 11 км. Выцякае з воз. Доўгае, за 2,3 км на ПнУ ад в. Асмата, вусце за 0,7 км на 3 ад в. Прудок (упадае ў р. Прудніца даўжынёй 2 км). Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша. Рэчышча ад вытоку на працягу 4,2 км каналізаванае. ЧАРНІЦА, рака ў Смаленскай вобл. і Лёзненскім р-не, правы прыток р. Лучоса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 74 км. Пл. вадазбору 775 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Ваўкі Руднянскага р-на Смаденскай вобл., вусце каля в. Бабінавічы Лёзненскага р-на. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша (на Беларусі даўжыня 70 км, пл. вадазбору каля 700 км2). Асноўныя прытокі: Ціхута, Зааль- II ЧАРНІЦА Возера Чарнова. шанка (злева) і Мошна (справа). Даліна ў вярхоўі паміж вёскамі Матушова і Дразды (Лёзненскі р-н) слабавыразная, на астатняй частцы трапецападобная (шырыня 200—400 м, на асобных участках да 100 м). Пойма шырынёй 100—300 м, пераважна двухбаковая. Рэчышча ўмерана звілістае (шырыня 5—10 м, у вусці да 20 м), на асобных участках разгаліноўваецца і ўтварае невялікія астравы. На рацэ створана Дабрамысленскае вадасховішча. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Рэчышча ў верхнім цячэнні (на працягу 3,4 км) каналізаванае. ЧАРНІЦА, рака ў Лагойскім р-не, правы прыток р. Цна (бас. Дняпра). Даўжыня 31 км. Пл. вадазбору 167 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %0. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Становішча, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Чабатары. Асноўны прыток — р. Мікалаеўшчына (справа). Цячэ па паўночна-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша. Даліна трапецападобная, месцамі V-падобная (шырыня 0,5— 1,5 км). Схілы пераважна стромкія, вышынёй 10—12 м, зрэдку абрывістыя. Пойма двухбаковая, у верхнім і ніжнім цячэнні забалочаная, у сярэднім меліяраваная. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 7,2 км уніз па цячэнні ад в. Каменская Слабада каналізаванае. Шырыня яго ў верхнім цячэнні да 5 м, у ніжнім да 10 м. ЧАРНІЦА, Чарніца Нагорная, рака ў Смалявіцкім р-не, правы прыток р. Пліса (бас. Дняпра). Даўжыня 25 км. ГІл. вадазбору 186 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. Пачынаецца з невялікай сажалкі за 0,5 км на 3 ад в. Слабада, вусце на паўднёва-заходняй ускраіне в. Трубянок. Рэчышча каналізаванае. Па берагах меліяраваныя землі. ЧАРНІЦА, рака ў Іўеўскім і Валожынскім р-нах, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Даўжыня 22 км. Пл. вадазбору 207 км2. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Вайганы Валожынскага р-на, цячэ ў межах Лід- скай раўніны, упадае ў Бярэзіну за 1,5 км на Пд ад хутара Будзішча. Рэчышча на працягу 19,2 км каналізаванае: 4,8 км у вярхоўі і 14,4 км уверх ад вусця. У вярхоўі перасыхае. ЧАРНІЦА, рака ва Ушацкім і Докшыцкім р-нах, а таксама на мяжы Ушацкага і Глыбоцкага р-наў, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 22 км. Пл. вадазбору 242 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Рагозіна Ушацкага р-на, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Беразіно Докшыцкага р-на. Рэчышча на працягу 8 км перад вусцем каналізаванае. Асноўны прыток — р. Прыбойніца (злева). Цячэ пераважна праз забалочаны лес па Верхнебярэзінскай нізіне. ЧАРНІЦА, рака ў Шумілінскім р-не, правы прыток р. Будавесць (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 21 км. Пл. вадазбору 152 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о. Пачынаецца на паўднёва-ўсходняй ускраіне г. п. Шуміліна, вусце за 0,5 км на У ад в. Сідараўшчына. Прыток — Чорны ручай (справа). Цячэ ў межах Полацкай нізіны. Рэчышча каналізаванае. ЧАРНІЦА, рака ў Гарадоцкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 15 км. Пачынаецца за 2,6 км на У ад в. Сяльцо, упадае ў воз. Лосвіда з ПнЗ, за 1 км на ПдУ ад в. Пруднікі. Рэчышча каналізаванае. ЧАРНІЦА, рака ў Шклоўскім р-не, левы прыток р. Дняпро. Даўжыня 14 км. Пачынаецца ў в. Клін, вусце за 1,4 км на ПнЗ ад в. Ржаўцы. Рэчышча на працягу 1,9 км каля в. Сапронькі каналізаванае. ЧАРНІЦА, рака ў Старадарожскім р-не, правы прыток р. Арыжня (бас. Прыпяці). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 62 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Мінкавічы, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Паставічы. Рэчышча каналізаванае. Ніжнія 7,5 км ракі называюць Паставіцкі канал. ЧАРНІЦА, Чарніцы, Гадзеўля, рака ў Шклоўскім р-не, левы прыток р. Бася (бас. Дняпра). Даўжыня 1 2 км. Пл. вадазбору 35 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %о. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Рабкі Дрыбінскага р-на, вусце за 0,5 км на 3 ад в. Праабражэнск. Рэчышча ад вытоку на працягу 4,5 км каналізаванае. ЧАРНІЦА, рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах, левы прыток р. Рова (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Тарасік Смалявіцкага р-на, вусце ў в. Засценак Барысаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае. Рака перасякае масіў меліяраваных зямель, на якіх здабываецца торф. ЧАРНІЦА, ручай у Смалявіцкім р-не, правы прыток р. Чарніца (прыток Плісы, бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Малыя Ліпкі, вусце ў п. Цэнтральны. Рэчышча каналізаванае. ЧАРНІЦА, возера ў Бешанковіцкім р-не. ГІл. 0,12 км2. Даўжыня 0,71 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,92 км. У бас. р. Чарнічанка (выцякае з возера), за 28 км на У ад г. п. Бешанковічы, за 1 км на ПнЗ ад в. Аатыгава, сярод балота. ■ ЧАРНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Смалявіцкім р-не, левы прыток р. Мена (бас. Дняпра). Даўжыня 6,8 км, Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Чарніца, упадае ў Мену за 2 км на У ад в. Студзёнка. ЧАРНІЧАНКА, рака ў Бешанковіцкім і Віцебскім р-нах, левы прыток р. Лучоса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 32 км. Пл. вадазбору 182 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %0. Выцякае з воз. Чарніца з ПдУ, за 0,7 км на ПнЗ ад в. Латыгава Бешанковіцкага р-на, цячэ па Лучоскай нізіне, праз воз. Скрыдлева. Вусце каля в. Саўчонкі Замастоцкага сельсавета Віцебскага р-на. Даліна пераважна трапецападобная, у верхнім цячэнні невыразная. Пойма вузкая, чаргуецца па берагах, на асобных участках адсутнічае. Рэчышча звілістае, слабаразгалінаванае, у сярэднім цячэнні на працягу 9,1 км (1,8 км вышэй і 7,3 км ніжэй ад воз. Скрыдлева) каналізаванае. ЧАРНІЧАНКА, рака ў Аршанскім р-не, левы прыток р. Адроў (бас. Дняпра). Даўжыня 15,6 км. Пачынаецца каля в. Гразіна, вусце за 0,5 км на ПдЗ ад в. Панізоўе Задроўскага сельсавета. Цячэ па Аршанскім узвышшы. Рэчышча на працягу 11,2 км ад вытоку каналізаванае. ЧАРНІЧНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, левы прыток р. Вінец (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца каля в. Сасноўка, вусце за 1,5 км на У ад в. Тулоўшчына. ЧАРНОВА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 3,18 км2. Найбольшая глыбіня 19,3 м. Даўжыня 5,72 км. Найбольшая шырыня 0,92 км. Даўжыня берагавой лініі 17,8 км. Аб'ём вады 22,91 млн. м3. Пл. вадазбору 22,5 км2. У бас. р. Чарнаўка |выцякае з возера), за 13 км на ПнЗ ад г. Гарадок, каля в. Лыска. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м (на Пн 12—16 м), пад хмызняком, на ПдЗ забалочаныя, аблесеныя. Берагі высокія, пясчаныя, параслі хмызняком, на Пн месцамі абразійныя. Дно ілістае, на водмелях уздоўж берагоў і каля астравоў пясчанае, месцамі заіленае. 5 невялікіх астравоў агульнай пл. 0,6 га. Шырыня паласы надводнай расліннасці вагаецца ад 10 да 150 м. Упадаюць 5 ручаёў. ЧАРНОЎКА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,14 км2. Найбольшая глыбіня 10,7 м. Даўжыня 0,72 км. Найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Аб'ём вады 0,51 млн. м’. Пл. вадазбору 63,3 км2. У бас. р. Обаль, за 27 км на ПнЗ ад г. Гарадок, на Пд ад в. Смароднік. Схілы катлавіны вышынёй 9—12 м, параслі лесам; на вышыні 1,6 м тэраса. Берагі нізкія, пясчаныя, забалочаныя, пад хмызняком. Дно ілістае, на мелкаводдзі пясчанае. Востраў пл. 0,1 га. Зарастае да глыбіні 2 м. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1 —1,5 м. Праз возера цячэ р. Чарнуйка. ЧАРНОЦКАЕ ВОЗЕРА, у Петрыкаўскім р-не. Пл. 0,3 км2. Даўжыня 2,9 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 6 км. На пойме р. Прыпяць, за 5 км на ПдУ ад г. Петрыкаў, за 1,5 м на ПнЗ ад в. Чарноцкае. Старычнае. Берагі возера высокія, пясчаныя, на У абразійныя, пад хмызняком. ЧАРНЎЙК, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,37 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. У бас. р. Палата, за 48 км на ПнУ ад Полацка, за 4,6 км на ПнУ ад в. Вялікае Сітна, сярод балота. Пойма шырынёй 75—100 м. Упадае ручай з воз. Барсукі, выцякае ручай у воз. Макачы. ЧАРНЎЙКА, Чарнушка, рака ў Гарадоцкім р-не, левы прыток р. Обаль (бас. Зах. Дзвіны). ' Даўжыня 23 км. Пл. вадазбору 97 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1 %о. Пачынаецца за 0,5 км на ПнЗ ад в. Першамайка, вусце за 0,7 км на У ад в. Воўкава. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша. ЧАРНУХА, рака ў Гродзенскім р-не, правы прыток р. Гожка (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца сярод лесу, за 3 км на ПдЗ ад в. Рыбніца, упадае ў Гожку каля в. Гумбачы. Рэчышча на працягу 6,5 км перад вусцем каналізаванае. ЧАРНЎХА, ручай у Чашніцкім р-не, правы прыток р. Усвейка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 3,8 км, Выцякае з воз. Жэрынскае, за 0,5 км на Пд ад в. Баравыя, цячэ праз воз. Святое, вусце за 1,7 км на Пд ад в. Вішкавічы. Рэчышча каналізаванае. ЧАРНУШКА, рака ў Чавускім р-не, левы прыток р. Вілейка (бас. Дняпра). Даўжыня 7,6 км. Пачынаецца каля в. Лапені, каля в. Юшкавічы ўпадае ў сажалку, якая ўтворана плацінай на р. Вілейка. Рэчышча каналізаванае на працягу 7,5 км, акрамя ўчастка каля вытоку. ЧАРНЎШКА, рака, гл. Чарнуйка. ЧАРНЯКОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярозаўскім р-не, правы прыток Бачэвінскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,9 км, Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Вялікія Ляскавічы, вусце за 2 км на Пд ад в. Батарэя. ЧАРНЯНКА, рака, гл. Чарняўка. ЧАРНЯСТА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 1,9 км2. Найбольшая глыбіня 9 м. Даўжыня 2,1 км. Найбольшая шырыня 1,43 км. Даўжыня берагавой лініі 8,4 км. Аб'ём вады 9,4 млн. м3. Пл. вадазбору 275 км2. У бас. р. Доваць (цячэ праз возера), за 40 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 2 км на ПнУ ад в. Мяжа. Схілы катлавіны на У вышынёй 15—20 м, на 3 нізкія, пераважна пад лесам, месцамі разараныя. Берагі параслі водна-балотнай і хмызняковай расліннасцю. Востраў пл. 0,8 га. Дно да глыбіні 2—3 м пясчанае, ніжэй ілістае. Расліннасць пашырана да глыбіні 1,2 м. Упадаюць 2 ручаі.