ХОЎХЛА, рака ў Буда-Кашалёўскім р-не, левы прыток Вадаскіднага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 0,7 км на ПнУ ад в. Хоўхла, вусце за 1,5 км на У ад в. Бярвёнаўка. Рэчышча на працягу 1,1 км перад вусцем каналізаванае. ХОЦЕМЛЯ, возера ў Рэчыцкім р-не. Пл. 0,4 км2. Даўжыня 4,55 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 9,3 км. У бас. Дняпра, за 10 км на Пн ад г. Рэчыца, каля в. Чорнае. Схілы катлавіны вышынёй да 17 м (усходнія да 2 м), пад хмызняком. Берагі на У нізкія, на 3 зліваюцца са схіламі. ХОЦІНА, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,18 км2. Найбольшая глыбіня 2,4 м. Даўжыня 1,09 км. Найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Аб'ём вады 0,3 млн. м3. Пл. вадазбору 52 км2. У бас. р. Ула, за 9 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Ірынполле. Схілы катлавіны на Пн і ПнЗ вышынёй 8—9 м (на Пд і ПдУ 10—12 м), разараныя, на ПдЗ пад лесам. Берагі сплавінныя, парослыя хмызняком. Пойма забалочаная, месцамі затарфаваная. Дно выслана гліністым ілам і сапрапелем. Зарасло. Праз возера цячэ ручай Бярозаўка. ХОЦІНКА, рака ў Слаўгарадскім і Чавускім р-нах, правы прыток р. PacTa (бас. Дняпра). Даўжыня 18 км. Пл. вадазбору 106 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о. Пачынаецца з Кульшыцкага возера ў Слаўгарадскім р-не, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Доўгі Мох Чавускага р-на. Рэчышча на працягу 15,3 км (ад вытоку да в. Машэцкая Слабада Слаўгарадскага р-на) кана/кізаванае. ХОЦІНКА, рака ў Бешанковіцкім р-не, левы прыток р. Ула (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 28 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %о. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Хоціна, вусце насупраць размешчанай на правым беразе Улы в. Саўрасы. ХОЦІНСКАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не. Пл. 0,22 км2. Найбольшая глыбіня 4,2 м. Даўжыня 0,96 км. Найбольшая шырыня 0,41 км. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Аб’ём вады 0,53 млн. м3. Пл. вадазбору 0,7 км. У бас. р. Ула, за 24 км на ПнЗ ад г. п. Бешанковічы, каля в. Хоціна. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, на 3 сплавінныя, на Пн зліваюцца са схіламі. На Пд і У забалочаная і парослая хмызняком пойма шырынёй да 350 м. Дно да глыбіні 3 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 2 м. Упадаюць 2 канавы. ХОЦІШЧА, рака ў Слаўгарадскім і Быхаўскім р-нах, левы прыток р. Ухлясць (бас. Дняпра). Даўжыня 6,6 км. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Кульшычы Слаўгарадскага р-на, вусце за 2 км на Пн ад в. Александроў Быхаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае. Рака цячэ сярод лесу, на правым беразе лясное ўрочышча Хоцішча. ХОЦЬКАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не. Пл. 0,22 км2. Найбольшая глыбіня 4,3 м. Даўжыня 1,13 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Аб’ём вады 0,42 млн. м3. Пл. вадазбору 28,3 км2. У бас. р. Свінка (цячэ праз возера), за 12 км на ПдЗ ад г. п. Бешанковічы, каля в. Доўгае. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м (на Пн 4— 5 м), пераважна разараныя або пад пашай, на ПдУ параслі лесам. Берагі на 3 высокія, на У нізкія, месцамі абразійныя, на ГІн і Пд сплавінныя. Дно выслана гліністым ілам. Зарастае амаль чвэрць плошчы возера. ХОЧАМЛЯ, канал Хочамля, рака ў Буда-Кашалёўскім р-не, правы прыток р. Уза (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 42 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о. Пачынаецца за 0,6 км на ПнУ ад п. Першабацунскі, вусце за 1,5 км на 3 ад в. Зялёны Востраў. Рэчышча, акрамя невялікага ўчастка паміж вёскамі Бацунь і Аляксандраўка, каналізаванае. ХРАПАЎЛЯНКА, рака ў Віцебскім р-не, правы прыток р. Лужаснянка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 224 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %о. Выцякае з воз. Бутыка за 0,3 км на 3 ад в. Канавалава, вусце насупраць размешчанай на левым беразе Лужаснянкі в. Сушчова. Прытокі — р. Шэсценка (справа) і ручай Смародны (злева). ХРАПЎНЬ, Крусейка, ручай у Нараўлянскім р-не, правы прыток р. Жалонь (бас. Прыпяці). Даўжыня 17 км. Пл. вадазбору 70 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,76 %0. Пачынаецца за 3 км на Пд ад в. Кіраў, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Хільчыха. Рэчышча на працягу 7 км ад вытоку і 4 км перад вусцем каналізаванае. ХУДАБЫЧКА, рака ў Крычаўскім р-не, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 64 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %о. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Чырвоная Буда, вусце на паўднёваўсходняй ускраіне г. Крычаў. Рэчышча на працягу 5,5 км перад вусцем каналізаванае. ХУДРА, рака ў Слуцкім р-не, левы прыток р. Вясея (бас. Прыпяці). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 4 км на ПнУ, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Шантароўшчына. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. ЦАПРА, Ц э п р а, рака ў Нясвіжскім і Клецкім р-нах, левы прыток р. Лань (бас. Прыпяці). Даўжыня 21 км. Пл. вадазбору 123 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %«. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Габруны Нясвіжскага р-на, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Чырвоная Зорка Клецкага р-на. Асноўны прыток — р. Конік (злева). Рака цячэ пераважна ў межах Капыльскай грады. Рэчышча каналізаванае. На рацэ плаціны і сажалкі каля в. Пляшэвічы Нясвіжскага р-на (пл. 21,8 га) і в. Зубкі Клецкага р-на (пл. 34 га). ЦАРКАВІШЧА, возера ў Глыбоцкім р-не. Пл. 1,61 км!. Найбольшая глыбіня 1,9 м. Даўжыня 3,27 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб'ём вады 1,64 млн. м*. Пл. вадазбору 6,6 км!. У бас. р. Бярозаўка, за 18 км на ПнЗ ад г. Глыбокае, каля в. Мосар. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м (на ПдЗ і ПнУ 5—8 м), разараныя, невялікія ўчасткі пад лесам і хмызняком. На У і 3 тэраса вышынёй 0,4— 0,6 м. Берагі нізкія, часткова на Пд і Пн сплавінныя. Пойма забалочаная. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае па ўсёй плошчы. Упадае болып за 10 меліярацыйных канаў. ЦАРКАВІШЧА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,37 км2. Найбольшая глыбіня 16,1 м. Даўжыня 0,93 км. Найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 2,64 км. Аб'ём вады 2,05 млн. м3. Пл. вадазбору 130 км2. У бас. р. Ушача (цячэ праз возера), за 20 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, за 0,5 км на Пд ад в. Царкавішча. Схілы катлавіны вышынёй 10—17 м (на ПдЗ 5—8 м, на У 3—5 м), разараныя, на У і ПдУ пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, парослыя хмызняком. Дно да глыбіні 2—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае да глыбіні 2,7—3,2 м. Упадаюць 2 ручаі і ручай з воз. Полазна. ЦАРКОЎКА, канал Царкоўка, рака ў Клімавіцкім р-не, правы прыток р. Сасноўка (бас. Дняпра). Даўжыня 6,3 км. Пачынаецца за 1,2 км на 3 ад в. Круглае, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Царковішча. Рэчышча каналізаванае. ЦАРТОВА КАНАВА, меліярацыйны канал у Любанскім і Петрыкаўскім р-нах, правы прыток Фаставіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 12 км. Пачынаецца на тэрыторыі Любанскага р-на, за 6,5 км на ПнЗ ад в. Замосце Петрыкаўскага р-на, вусце за 1 км на У ад в. Вялікія Гарадзяцічы Любанскага р-на. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці, ЦАХМІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, левы прыток Любанскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 25 км. 'Пачынаецца з Любанскага 1-га водападводзячага канала, за 2 км на ПдЗ ад в. Ямінск, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Калінаўка. Прыток — Цахмінскі 7А канал (справа). ЦАХМІНСКІ 7А КАНАЛ, А з л о мльскі канал, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, правы прыток Цахмінскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,7 км. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Азломль, вусце за 2 км на У ад в. Ямнае. ЦВЁРБУЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лідскім р-не, правы прыток р. Голдаўка (бас. Нёмана). Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Цвербуты, упадае ў Голдаўку за 1 км на У ад в. Голдава. ЦВЕЦЕНЬ, рака ў Маладзечанскім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 94 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %о. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Малыя Кашэўнікі, цячэ па заходніх схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Бярэзіну на ПдЗ ад в. Капачы. Прытокі — р. Лукі і меліярацыйныя каналы. Рэчышча каналізаванае. ЦЕЛЯКІ, меліярацыйны канал у Жабінкаўскім р-не, правы прыток канала Чорны Роў (бас. Зах. Буга). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Мышчыцы, вусце за 1,5 км на 3 ад в. Целякі. ЦЕЛЯХАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім і Пінскім р-нах, правы прыток Хварашчанскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Горталь Івацэвіцкага р-на, вусце за 4,5 км на ПнЗ ад в. Валішча Пінскага р-на. ЦЕЛЯШОЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Гомельскім р-не. Пл. 0,51 км2. Найбольшая глыбіня 4,1 м. Даўжыня 0,95 км. Найбольшая шырыня 0,78 км. Аб'ём вады 1,2 млн. м3. Створана ў 1973 за 20 км на 3 ад г. Гомель, за 2,5 км на Пд ад в. Целяшы, для рэгулявання воднага рэжыму прылеглых зямель. Абвалавана земляной дамбай даўжынёй 2,88 км. Наліўное: напаўняецца вадой з р. Уза па напорным трубаправодзе. Ваганні ўзроўню на працягу года 2,1 м. ЦЁМЕНІЦА, Цялгеніца, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 1,07 км2. Найбольшая глыбіня 20,2 м. Даўжыня 2,21 км. Найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 6,2 км. Аб’ём вады 9,46 млн. м3. Пл. вадазбору 105 км2. У бас. р. Дзіва, за 30 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Суша. Схілы катлавіны на Пн і 3 вышынёй 11—15 м, на У і Пд 6—9 м. На 3 і У тэраса вышынёй да 2 м. Берагі высокія, на Пд нізкія, пясчаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Невялікі востраў. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,7 м, падводная — да 3 м. Злучана пратокамі з азёрамі Астраўкі і Ліпна. ЦЕМЕНКА, ручай у Лагойскім і Вілейскім р-нах, правы прыток р. Ілія (бас. Віліі). Даўжыня 4,4 км. Пачынаецца за 0,8 км на ПнЗ ад в. Палосы Лагойскага р-на, упадае ў Ілію за 2 км на ПдЗ ад в. Зацемень Вілейскага р-на. Рэчышча на працягу 2 км ад вусця каналізаванае. ЦЕМРА, рака ў Пружанскім р-не, левы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 20 км. Пл. вадазбору 153 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Аібярполь, вусце за 0,5 км на У ад в. Труханавічы. Цячэ па НараўскаЯсельдзінскай раўніне ў межах Ружанскай Пушчы. Рэчышча каналізаванае. У вярхоўі ракі створана вадасховішча Лібярполь. ЦЕНІЦА, рака ў Шумілінскім р-не, правы прыток р. Обаль (бас. Зах. Дзвіны).