Ушацкая група азёр. Гомель узровень Ушацкай групы азёр зарэгуляваны. Азёры з'яўляюцца месцам адпачынку і турызму. Возера Крывое як эталон чыстых мезатрофных вадаёмаў аб'яўлена азёрным заказнікам. УШАЧА, рака ў Віцебскай вобл., левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 118 км. Пл. вадазбору 1150 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о. Пачынаецца на вышыні 169,7 м над узроўнем мора ў Докшыцкім р-не, за 5 км на ПдЗ ад в. Пуцілкавічы Ушацкага р-на. Цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша і Полацкай нізіны (ніжняе цячэнне), праз азёры Мурагі, Тартак, Царкавішча, Замошша, Вялікае Існа і Варонічы. Вусце насупраць размешчанай на правым беразе Зах. Дзвіны в. Цюлькі Полацкага р-на. Асноўныя прытокі: Ідута, Альзініца, Нежлеўка (злева) і Крашанка (справа). Даліна да в. Пуцілкавічы Ушацкага р-на невыразная, ніжэй трапецападобная; шырыня яе да вусця р. Альзініца да 1 км, ніжэй 300—400 м, месцамі звужаецца да 200 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,4—0,6 км, на асобных участках да 1,5 км, ніжэй упадзення р. Альзініца звужаецца да 30—50 м. Рэчышча моцназвілістае, у верхнім цячэнні шырынёй 3—10 м, ніжэй воз. Вялікае Існа 30—40 м. Разводдзе пачынаецца ў канцы 2-й дэкады сакавіка і доўжыцца да канца мая, сярэдняя працягласць каля 60 сутак. Сярэдняе перавышэнне выпіэйшага ўзроўню над межанню да 1,5 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку красавіка. На рацэ г. п. Ушачы. УШЧА, рака ў Пскоўскай вобл. і Расонскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 82 км. Пачынаецца з воз. Ушча на мяжы Невельскага і Пустошкінскага р-наў Пскоўскай вобл., ніжняе цячэнне (3,2 км па граніцы рэспублік і 4,4 км на Беларусі) у лясістай забалочанай мясцовасці. Упадае ў воз. Дрысы з ПдУ, за 1 км на ПнЗ ад в. Перавоз. УШЧАЛЁПСКІ КАНАЛ, У ш ч а л ё пкаўскі канал, меліярацыйны канал у Расонскім р-не, левы прыток р. Вельніца (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5 км. Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны в. Ушчалёпкі, вусце каля в. Сінск. УШЫВЕЦ, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,23 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км. У бас. р. Свольна, за 22 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 1,2 км на У ад в. Дабраплёсы. Ляжыць сярод лесу. Схілы на 3 вышынёй да 20 м, з іншых бакоў вакол возера невялікія ўзгоркі вышынёй да 10 м. Усходні бераг забалочаны. Бяссцёкавае. УШЫВЕЦ, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,2 км. Найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 0,45 км. У бас. р. Свольна, за 28 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 1,5 км на ПдУ ад в. Валясы, каля ўсходняга берага воз. Лісна. Ляжыць сярод лесу. Схілы вышынёй да 20 м. УЮНКА, рака ў Хоцімскім р-не, правы прыток р. Жадунька (бас. Дняпра). Даўжыня 13,4 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пн ад в. Гаўрылаўка, вусце на ўсходняй ускраіне в. Узлогі. Рэчышча ад вытоку на працягу 9 км каналізаванае.. УЮНОК, рака ў Быхаўскім р-не, левы прыток р. Грэза (бас. ^Дняпра). Даўжыня 5,2 км. Пачынаецца ў забалочаным лясным урочышчы за 2 км на ПдЗ ад в. Выгода, вусце на паўднёвай ускраіне в. Гамарня. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,6 км каналізаванае. УЮТОК, рака, гл. Лукомка. ФАЛЕВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рагачоўскім р-не, левы прыток р. Добрыца (бас. Дняпра). Даўжыня 9,3 км. Пачынаецца за 0,7 км на ПнУ ад в. Вялікая Крушынаўка, упадае ў Добрыцу за 1,2 км на ПнУ ад в. Талочкаў. ФАСТАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім і Акцябрскім р-нах, правы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 14,7 км. Пачынаецца каля паўночнай ускраіны в. Вялікія Гарадзяцічы Любанскага р-на, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Сасноўка Акцябрскага р-на. Прытокі справа — Цартова канава і канал Камаровічы. ФЕРБІНА, рака ў Стаўбцоўскім р-не, левы прыток р. Каменка (бас. Нёмана). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 39 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %о- Пачынаецца за 1 км на У ад в. Церабейнае, цячэ ў межах Налібоцкай пушчы, упадае ў Каменку за 0,5 км на ПнУ ад вусця Каменкі. Пойма часткова забалочаная. ФІЛІПАЎКА, П і л і п а ў к а, рака ў Іванаўскім р-не, левы прыток р. Піна (бас. Прыпяці). Даўжыня 16 км. Пл. вадазбору 152 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Кацкі, вусце за 1 км на Пд ад в. Еўлашы. Прыток — р. Струга (справа). Рэчышча каналізаванае. ФІЛІПЕНСКАЕ ВОЗЕРА, Ф і л і п е нк і, возера ў Шумілінскім р-не. Пл. 0,18 км2. Даўжыня 1,18 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 2,52 км. Пл. вадазбору 23,2 км2. У бас. р. Шэвінка, за 10 км на ПнУ ад г. п. Шуміліна, каля в. Філіпенкі. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, разараныя. Упадае ручай з воз. Зачорнае, выцякае ручай у воз. Грабніцкае. ФІЯНАВА, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,15 км. Найбольшая шырыня 0,08 км. Даўжыня берагавой лініі 0,32 км. У бас. р. Друйка, за 19 км на ПнУ ад г. Браслаў, за 1 км на ПнЗ ад в. Далікатары, сярод балота. Схілы невыразныя. Выцякае ручай у р. Абабіца. ФЛЯРОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, левы прыток канала Любань (бас. Прыпяці). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Флярова, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Радзігерава. ФЯДбсКА, рака ў Івацэвіцкім р-не, левы прыток р. Жыгулянка (бас. Прыпяці). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 87 км!. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %о. Пачынаецца каля в. Верашкі, вусце за 6 км на ПдЗ ад в. Заполле Косаўскага сельсавета. Рэчышча каналізаванае. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. ХАБОЦІНА, меліярацыйны канал у Сенненскім р-не, правы прыток р. Бярозка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 13,6 км. Пачынаецца за 0,6 км на ПнУ ад в. Мелехава, вусце за 1,1 км на ПдЗ ад в. Дубкі. ХАДАКОЎСКІ КАНАЛ, гл. ДнепраНёманскі канал. ХАЛАДЦОВА КАНАВА, меліярацыйны канал у Асіповіцкім р-не, правы прыток р. Сіняя (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад в. Ягаднае, упадае ў Сінюю ў в. Восава.У вярхоўі меліярацыйнымі каналамі злучана з р. Пціч. ХАЛАСЁНСКАЕ ВОЗЕРА, X а л а сцінскае возера, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,26 км2. Даўжыня 0,8 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Пл. вадазбору 13,5 км2. У бас. р. Галбіца, за 28 км на ПдУ ад г. Паставы, за 2 км на У ад в. Сяр- геевічы. Схілы катлавіны амаль не выражаны, месцамі вышынёй да 2 м. Берагі нізкія, на У забалочаныя. Востраў пл. 0,3 га. Упадаюць некалькі меліярацыйных канаў, выцякае ручай у Галбіцу. ХАЛАСТОЎКА, рака, гл. Барань. ХАЛбдЧЫЯ, возера ў Мазырскім р-не на левабярэжнай пойме р. Прыпяць, за 5 км на ПнЗ ад г. Мазыр. Пл. 0,12 км2. Старычнае. ХАМІНСКАЕ ВОЗЕРА, у Лоеўскім р-не. Пл. 0,16 км2. Даўжыня 6,75 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 14 км. У бас. р. Сож, за 12 км на ПнУ ад г. п. Лоеў, каля в. Хамінка. Старычнае. Берагі вышынёй да 2 м, задзернаваныя, пад хмызняком, на Пн часткова пад лесам. На 3 возера агібае стромкі карэнны бераг Сажа вышынёй 4 м. Ручаём злучаецца з Сажом. ХАМІЧОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, правы прыток р. Іпа (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 2 км на Пн, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Хамічы Азарыцкага пассавета. ХАМІЧЭЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кіраўскім р-не, левы прыток р. Ала (бас. Дняпра). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад г. п. Кіраўск, упадае ў Алу за 2 км на У ад в. Падлессе. ХАМУТОЎКА, рака, гл. Пыранка. ХАНЯ, Хан, Цераздрэў, рака ў Нараўлянскім р-не, правы прыток р. Жалонь (бас. Прыпяці). Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 88,7 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %о. Пачынаецца за 1,8 км на Пн ад в. Дзятлік, вусце за 4 км на ПнЗ ад в. Хільчыха. На рацэ плаціны і сажалкі каля вёсак Красноўка (пл. 21 га), Хамянкі (пл. 12 га), Нічыпа- ХАНЯВІЦКІ раўка (пл. 22 га). Ніжнія 11 км рака працякае па лясістай забалочанай мясцовасці. ХАНЯВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Шчучынскім і Гродзенскім р-нах, правы прыток р. Скідалька (бас. Нёмана). Даўжыня 6,7 км. Пачынаецца за 3 км на Пд ад в. Пузынаўцы Шчучынскага р-на, упадае ў Скідальку за 1,3 км на ПнЗ ад в. Ханявічы Гродзенскага р-на. ХАРАБРОЎКА, назва р. Вята ў верхнім цячэнні. ХАРАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, левы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,3 км. Пачынаецца з канала на меліярацыйнай сістэме «Вярхоўе Ясельды», за 3 км на ПдЗ ад в. Кабылаўка, упадае ў Ясельду за 1,2 км на Пн ад в. Скарцы. Канал цячэ праз Хараўскае балота. ХАРОМЕЦКІ КАНАЛ, Слабодскі к а н а л, меліярацыйны канал у Акцябрскім і Глускім р-нах, правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,3 км. Пачынаецца каля в. Харомцы Акцябрскага р-на, вусце за 3 км на ПдУ ад в. Халопенічы Глускага р-на. Прыток — Глускі канал (злева). ХАРОМІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Уздзенскім р-не, правы прыток Нёмана. Даўжыня 5 км, Пачынаецца ва ўрочышчы Закрэўшчына, за 1,5 км на Пн ад в. Забалацце, упадае ў Нёман за 2 км на ПдУ ад п. Глінішчы. ХАРУЖАЎКА, рака ў Ваўкавыскім і Свіслацкім р-нах, правы прыток р. Рось (бас. Нёмана). Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 162 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о. Пачынаецца паміж вёсак Драгічаны і Раманаўка Ваўкавыскага р-на, цячэ па паўднёвай частцы Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Рось на ПдЗ ад в. Міхайлы Свіслацкага р-на. Рэчышча на працягу 4 км (ад в. Малая Лапеніца да в. Міхайлы) каналізаванае. ХАРЭЎКА, рака, гл. Хораўка. ХАТАВА, рака ў Пружанскім і Бярозаўскім р-нах, левы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 138 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о. Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Смаляніца Пружанскага р-на, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Сялец Бярозаўскага р-на. У верхнім цячэнні 10 км рэчышча каналізавана (рака там называецца Мацоўка, Марц о ў к а). ХАТЛЯНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Уздзенскім р-не, правы прыток р. Шаць (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Серадзіна, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Валок. ХАТНЕЖЫК, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,37 км. Найбольшая шырыня 0,19 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км. У бас. р. Палата, за 35 км на ПнУ ад Полацка, за 4 км на ПдУ ад в. Дрэтунь. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, на 3 часткова пад лесам. 3 паўночнага і ўсходняга бакоў возера забалочаная пойма.