УДРА, У д р а н к а, рака ў Лагойскім, Мінскім 1 Маладзечанскім р-нах, правы прыток р. Рыбчанка (бас. Віліі). Даўжыня 26 км. Пл. вадазбору 188 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4 %о. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Малыя Бясяды Лагойскага р-на, цячэ пераважна праз лес у межах Мінскага ўзвышша, упадае ў Рыбчанку за 2,5 км на Пн ад г. п. Радашковічы. За 1 км на ПдУ ад в. Удранка ў маляўнічай мясціне створана сажалка пл. 0,28 км2, уздоўж якой размяшчаецца зона адпачынку Удра. УЖНІЦА, рака ў Віцебскім р-не, левы прыток р. Шэвінка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 13 км. Пл. вадазбору 40 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 %». Пачынаецца каля в. Васькавічы, цячэ праз воз. Лётцы, вусце за 0,7 км на Пд ад в. Шэвіна. Цячэ па заходняй ускраіне Віцебскага ўзвышша. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 3,5 км каналізаванае. УЖО, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,59 км2. Найбольшая глыбіня 12,6 м. Даўжыня 3,14 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 7,73 км. Аб'ём вады 2,12 млн. м3. Пл. вадазбору 52,8 км’. У бас. р. Обаль, за 42 км на Пн ад г. Гарадок, каля в. Марчанкі. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, у верхняй частцы разараныя, у ніжняй пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі забалочаныя. Пойма шырынёй да 250 м. Дно ілістае, мелкаводдзе пясчанае. 2 астравы агульнай пл. 0,2 га. Зарастае да глыбіні 2 м. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у воз. Белае. УЖЫК, рака , гл. Вужык. УЖЫЦА, рака ў Верхнядзвінскім р-не, правы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 48 км. Пл. вадазбору 350 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0. Выцякае з воз. Цятна за 1,2 км на У ад в. Дубравы, вусце за 1 км на ПдЗ ад чыг. ст. Верхнядзвінск. Цячэ ў межах Асвейскай грады і Подацкай нізіны. Асноўныя прытокі: ручай Муквяціца (справа) і р. Бярозаўка (злева). Даліна V-падобная, на асобных участках трапецападобная, шырынёй 300—500 м. Пойма двухбаковая (шырыня 100—150 м), на асобных участках адсутнічае. Рэчышча звілістае, шырыня 3—5 м. УЗА, рака ў Буда-Кашалёўскім і Гомельскім р-нах, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 76 км. Пл. вадазбору 944 км!. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м3/с. Рака Уза каля вёскі Новая Буда Гомельскага раёна. Рака Уздзянка каля вёскі Бярвішчы Уздзенскага раёна. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %». Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Бярозаўка Буда-Кашалёўскага р-на, вусце на ўсходняй ускраіне в. Бабовічы Гомельскага р-на. Асноўныя прытокі: Хочамля і Іволька (справа). Рака цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Даліна трапецападобная, шырыня яе 0,6—0,8 км, найбольшая 1,5 км. Пойма ў вярхоўі і ніжнім цячэнні адсутнічае, у сярэдняй частцы двухбаковая (шырыня 0,2—0,4 км, найбольшая 0,7 км), у разводдзе затапляецца вадой на глыбіню 0,3—0,8 м тэрмінам да 2 тыдняў. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго ў верхнім цячэнні 5—8 м, у сярэднім і ніжнім 10—15 м. Берагі стромкія, вышынёй 0,8—3,5 м, месцамі больш. Замярзае ў сярэдзіне снежня, ледастаў 90 сутак. Веснавы крыгаход у пачатку 3-й дэкады сакавіка, сярэдняя працягласць 11 сутак. УЗБІНКА, I з б і н к а, рака ў Быхаўскім р-не, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўжыня 13 км. Пл. вадазбору 65 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о. Пачынаецца за 4,5 км на ПнУ ад в. Дзедава, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Хамічы. Рэчышча ад вытоку на працягу 5,6 км канадізаванае. УЗДЗЯНКА, Ж ы ц ц ё, рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім р-нах, левы прыток р. Уса (бас. Нёмана). Даўжыня 57 км. ГІл. вадазбору 334 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны в. Віцкаўшчына Дзяржынскага р-на, цячэ па Стаўбцоўскай раўніне, праз г. п. Узда, упадае ў Усу за 0,5 км на У ад в. Сямёнавічы Уздзенскага р-на. У верхнім цячэнні называецца Ж э с ц ь. Асноўны прыток — р. Алёхаўка. Даліна ў вярхоўі невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, яе шырыня 400—600 м. Да в. Дуброўка рака цячэ па асушаным балоце, ніжэй пойма роўная, адкрытая (шырыня 40—50 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 18 км каналізаванае: 14 км ад вытоку і 4 км ад пункта за 1,2 км на ПнЗ ад в. Аляксандрава да в. Чурылава. Каля в. Краснае магчымы пераліў у ручай без назвы. УЗЛЯЖЖА, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 16 км, Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад хутара Новы Бор, упадае ў воз. Віры на пойме р. Гарынь, за 1,5 км на ПнЗ ад в. Узляжжа. УЗМЕНКА, рака ў Лёзненскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 56 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,8 %0. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Старына, упадае ў воз. Зелянское з Пд за 1 км на У ад в. Бабінавічы. Цячэ па Лучоскай нізіне па лясістай мясцовасці. |! УКЛЯ УЗМЕНКА, рака ў Лёзненскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 7 км, Пачынаецца за 0,5 км на ПдУ ад в. Бандоры, упадае ў воз. Зелянское з Пн за 1 км на У ад в. Бабінавічы. Цячэ па Лучоскай нізіне па лясістай мясцовасці. УЗНІЧЫ, рака ў Чэрвеньскім р-не, правы прыток р. Добрыца (бас. Дняпра). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 1,3 км на У ад в. Ляды, вусце за 1,5 км на У ад в. Машчаліна. Рэчышча каналізаванае. УЗНОЖ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, левы прыток р. Жардзянка (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км, Пачынаецца з Жардзянкі каля паўночнай ускраіны в. Славань, упадае ў раку за 1,7 км на ПдУ ад в. Жэрдзь. УКЛЕЕНКА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,23 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км. У бас. р. Крашанка, за 20 км на Пд ад г. Полацк, за 1,5 км на ПнЗ ад в. Гаравыя Гомельскага сельсавета, за 1,5 км на 3 ад воз. Гомель, сярод лесу. Схілы катлавіны невыразныя, на Пд вышынёй да 10 м. Злучана ручаём з воз. Доўгае. УКЛЕЙНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,25 км2. Даўжыня 1 км, Найбольшая шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 2,42 км. У бас. р. Палата, за 30 км на ПнУ ад Полацка, за 6 км на Пд ад в. Дрэтунь. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пясчаныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Невялікі востраў пл. 0,1 га. Выцякае ручай у Палату. УКЛЕЙНА, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,07 км2. Даўжыня 0,63 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 1,37 км. Пл. вадазбору 14,8 км2. У бас. р. Уда, за 12 км на ПнУ ад г. Аепель, каля в. Бор. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, пад лесам. Злучаны пратокамі з азёрамі Мухна і Бобрыца. УКЛЯ, У к л а, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 9,83 км2. Найбольшая глыбіня 25 м. Даўжыня 5,8 км. Найбольшая шырыня 2,8 км. Даўжыня берагавой лініі 19,9 км. Аб'ём вады 55,3 млн. м3. Пл. вадазбору 69,3 км2. У бас. р. Вята, за 18 км на ПдУ ад г. Браслаў, каля в. Укля. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёр. Схілы катлавіны на Пн і Пд вышынёй 10— 12 м, на 3 і У нізкія, забалочаныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на 3 і У заба- УКРОПАЎШЧЫНА ; лочаныя, на ПдУ у заліве высокія, пад валунамі. Дно да глыбіні 3—3,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, ніжэй — сапрапелем. Зарастае да глыбіні 2—2,5 м. Выцякае ручай у воз. Абстэрна, упадае ручай з воз. Інава і некалькі невялікіх ручаёў. УКРОПАЎШЧЫНА, меліярацыйны канал, гл. Гуды. УЛА, У л ь я н к а, рака ў Лепельскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім р-нах, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 123 км. Пп. вадазбору 4090 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 25,4 м3/с. Агульнае падзенне ракі 30,2 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %о. Выцякае з Лепельскага возера на паўночнай ускраіне г. Лепель, вусце каля г. п. Ула Бешанковіцкага р-на. Цячэ па Верхнебярэзінскай нізіне, Чашніцкай раўніне і Полацкай нізіне. Асноўныя прытокі: Лукомка, Усвейка, Свячанка (справа), Хоцінка (злева). Даліна асіметрычная, трапецападобная, да в. Промыслы Бешанковіцкага р-на скрынкападобная; яе шырыня 300—600 м, найбольшая да 1 км у сярэднім цячэнні, найменшая 100 м у верхнім цячэнні. Пойма чаргуецца па берагах, яе шырыня 50—100 м, ніжэй 200—400 м, у сярэднім цячэнні да 600 м. Рэчышча неразгалінаванае, на працягу 75 км ад вытоку моцназвілістае, ніжэй умерана звілістае (шырыня 30 м, месцамі 40—50 м). Веснавое разводдзе з 3-й дэкады сакавіка да сярэдзіны мая, сярэдняя працягласць 56 сутак. Ся- рэдняе перавышэнне вышэйшага ўзроўню над межанню 4,6 м, найбольшае 7,3 м. Замярзае ў канцы 1-й дэкады снежня, крыгалом у пачатку красавіка. На рацэ г. Лепель, у вусці г. п. Ула. УЛА, Пеляса, Падзейка, рака ў Воранаўскім р-не і Літве, левы прыток р. Мяркіс (бас. Нёмана). Даўжыня на тэрыторыі Беларусі 13,5 км. Пачынаецца каля в. Падэйкі, перасякае граніцу за 2 км на ПнЗ ад в. Правожа. Рэчышча ад вытоку да граніцы каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. УЛАСАЎЦЫ, канал у Івацэвіцкім р-не, правы прыток Галоўнага канала (бас. Прыпйці). Даўжыня 9,4 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Гічыцы, вусце за 2 км на 3 ад в. Вулька Аброўская. УЛАСОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не і Чарнобыльскім р-не Кіеўскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 21,5 км, у тым ліку на Беларусі 13,5 км. Пачынаецца з Пагонненскага канала за 0,5 км на ПнЗ ад в. Малочкі Хойніцкага р-на, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Краснае Чарнобыльскага р-на (упадае ў старыцу на пойме Прыпяці). Канал цячэ ў зоне адсялення. УЛАСЫ, вадасховішча ў Хойніцкім р-не. Пл. 0,3 км2. Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня 0,8 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Аб'ём вады 1,01 млн. м3. Сярэднегадавы сцёк 5,4 млн. м3. Створана ў 1981 за 32 км на Пд ад г. Хойнікі, каля в. Уласы для ара- Рака Ула ў ніжнім цячэнні. шэння зямель і рыбагадоўлі. Наліўное: напаўняецца вадой з Грубчанскага і Уласаўскага каналаў. Абвалавана дамбай даўжынёй 2,25 км. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 3,2 м. УЛІНЕЦ, рака ў Міёрскім р-не, левы прыток р. Авута (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 73 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 %о. Пачынаецца каля в. Падліпкі, вусце каля в. Вялікае Завуцце. Цячэ ў межах заходняй часткі Полацкай нізіны. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 3 км каналізаванае. УЛОГАВА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,46 км2. Найбольшая глыбіня 3,9 м. Даўжыня 1,49 км. Найбольшая шырыня 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі 3,22 км. Аб'ём вады 1,12 млн. м. Пл. вадазбору 7,4 км2.