Блакітная кніга Беларусі

Блакітная кніга Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
269.48 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
ТАЎКАЧЫХА, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, правы прыток канала Страмец (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,6 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад
ТАЦЭНСКІ	I
в. Ападышча, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Страмец. Частка вады з Таўкачыхі па канале-адгалінаванні трапляе ў Пясчанае возера.
ТАЦЭНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Клічаўскім р-не, правы прыток р. Нясета (бас. Дняпра). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 1,8 км на ПнЗ ад в. Равок, упадае ў Нясету каля в. Чырвоны Бераг.
ТАЧНІЦА, рака ў Пружанскім р-не, левы прыток р. Левая Лясная (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5,8 км. Пачынаецца на ўскраіне асушанага Чапялёўскага балота, за 0,5 км на Пн ад в, Купічы, каля моста на аўтадарозе Купічы — Чапялі. Вусце на У ад г. п. Шарашова. Рэчышча каналізаванае. ТАЧЬІЯ, рака ў Камянецкім р-не, правы прыток р. Лясная (бас. Зах. Буга).
Даўжыня 15 км.
Пл. вадазбору 38 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %о.
Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Манчакі, цячэ па Прыбугскай раўніне, вусце каля в. Млыны. ТОКАРКА, меліярацыйны канал у Бабруйскім р-не, левы прыток р. Ваўчанка (бас. Дняпра). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца каля паўночна-заходняй ускраіны в. Старынкі, упадае ў Ваўчанку за 1,2 км на ПнУ ад в. Баяры. ТОНВА, Тонава, Шатылка, Шоз і м к а, рака ў Стаўбцоўскім р-не, правы прыток р. Сула (бас. Нёмана).
Даўжыня 13 км.
Пл. вадазбору 48,8 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %о.
Пачынаецца на У ад в. Аяўкоўшчына, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Сулу на 3 ад в. Рудня. Рэчышча ад вытоку на працягу 9,3 км каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных кана.лаў.
ТОПКАЯ ЛЎЧКА, Турчанка, рака ў Сенненскім р-не, правы прыток р. Абалянка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 9,4 км. Пачынаецца за 1,7 км на ПдУ ад в. Алексінічы, вусце за 2 км на Пн ад в. Зямковічы. Рэчышча ад вытоку на працягу 4,8 км каналізаванае.
ТОРКЛІ, возера ў Полацкім р-не.
Пл. 0,14 км2.
Даўжыня 0,65 км.
Найбольшая шырыня 0,3 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,5 км.
Пл. вадазбору 2,25 км2.
У бас. р. Званіца (прыток Дрысы), за 22 км на ПнЗ ад Полацка, за 1 км на ПдУ ад в. Уладычына. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на Пд і Пн да 2 м), пад лесам і хмызняком, на У разараныя.
ТОЧАНКА, Т у ч а н к а, рака ў Асі-
повіцкім р-не, правы прыток р. Сіняя (бас. Дняпра).
Даўжыня 11 км.
Пл. вадазбору 48 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %».
Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Гальчаўка, вусце за 1 км ад паўднёвай ускраіны г. Асіповічы. Рэчышча каналізаванае.
ТОШЧЫЦА, рака ў Быхаўскім р-не, правы прыток р. Дняпро.
Даўжыня 19 км.
Пл. вадазбору 119 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
Пачынаецца ва ўрочышчы Трасцяное Балота, за 1,5 км на Пд ад в. Лудчыцы, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Ніжняя Тошчыца. Амаль усё рэчышча каналізаванае.
ТРАВІНКА, рака ў Краснапольскім р-не, правы прыток р. Тур'я (бас. Дняпра). Даўжыня 8,4 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПдЗ ад в. Буглаі Высакаборацкага сельсавета, вусце за 0,5 км на 3 ад в. Кажамякіна. Рэчышча ад вытоку на працягу 6,2 км каналізаванае.
ТРАВІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім і Драгічынскім р-нах, левы прыток Паведскага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца з сажалкі меліярацыйнай сістэмы «Травы», за 2 км на Пд ад усходняй ускраіны в. Павіцце Кобрынскага р-на, заканчваецца тупіком каля аўтадарогі Павіцце — Радастава, за 1,5 км на 3 ад в. Ражное Драгічынскага р-на. Вада з канала падаецца на польдэрную сістэму «Травы», лішак скідваецца ў Паведскі канал. ТРАЙЧАНСКІ КАНАЛ, гл. Сцяжны канал.
ТРАПЯТЎШКА, рака ў Іўеўскім р-не, правы прыток р. Клява (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Пяцкуны, упадае ў Кляву на Пн ад в. Дзюраны. Рэчышча на працягу 5,9 км (ад вытоку да в. Сурвілішкі) каналізаванае. Каля в. Сурвілішкі створана сажалка (пл. 0,2 км2). ТРАСНА, рака ў Быхаўскім р-не, левы прыток р. Дняпро.
Даўжыня 17 км.
Пл. вадазбору 78 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %».
Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Чырвоная Слабада, вусце за 0,5 км на 3 ад в. Старая Трасна. Рэчышча на працягу 15 км ад вытоку каналізаванае.
ТРАСЦІНКА, рака ў Хоцімскім р-не, правы прыток р. Мужычок (бас. Дняпра). Даўжыня 10,4 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Разальмоў, вусце на паўночнай ускраіне в. Трасціно. Рэчышча на працягу 6,6 км ад вытоку каналізаванае.
ТРАСЦЯНЁЦ, рака, гл. Сплавень.
ТРАСЦЯНІЦА, Трасцяніцкі кан а л, рака ў Маларыцкім, Кобрын-
скім і Жабінкаўскім р-нах, левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга).
Даўжыня 34,3 км.
Пл. вадазбору 224 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,78 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %0.
Пачынаецца на ўскраіне лесу, за 1,7 км на Пн ад в. Малы Паўлопаль Маларыцкага р-на, цячэ па Брэсцкім Палессі. Вусце за 2 км на ПнУ ад в. Піліпавічы Жабінкаўскага р-на. Даліна ракі ў сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная. Рэчышча (шырыня 6— 8 м) каналізаванае. Берагі сплавінныя, вышынёй да 1 м.
ТРАСЦЯНКА, К р а п і ў н а, рака ў Хоцімскім і Касцюковіцкім р-нах, левы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра).
Даўжыня 19 км.
Пл. вадазбору 84 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Арол Хоцімскага р-на, вусце за 1 км на Пн ад в. Бялынкавічы Касцюковіцкага р-на. Рэчышча на працягу 8,4 км (ад в. Яленаўка Хоцімскага р-на да в. Вялікая Крапіўня Касцюковіцкага р-на) каналізаванае.
ТРАСЦЯНКА, Чарняўка, рака ў Дзятлаўскім р-не, правы прыток р. Чарняўка (бас. Нёмана).
Даўжыня 13 км.
Пл. вадазбору 30 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,8 %0.
Пачынаецца на східах Навагрудскага ўзвышша, каля в. Кашкалы, цячэ праз лясное ўрочышча Пацаўшчына, упадае ў Чарняўку на У ад в. Навасёлкі.
ТРАСЦЯНКА, Карыценка, рака ў Слонімскім р-не, правы прыток р. Зальвянка (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца каля в. Вострава, упадае ў Зальвянку за 2,5 км на У ад в. Хомічы Зэльвенскага р-на. Прыток — ручай Дзейка. Рэчышча на працягу 3,5 км ад вытоку і 1,5 км да вусця каналізаванае (на гэтых участках прымае сцёк з меліярацыйных каналаў).
ТРАСЦЯНКА, рака ў Мінскім р-не, левы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Вялікі Трасцянец, вусце за 2 км на Пд ад в. Ельніца. Рэчышча на ўчастках па 0,2 км каля вёсак Малы Трасцянец і Ельніца каналізаванае, там жа плаціны і сажалкі. У нізоўі на правым беразе спарткомплекс «Стайкі».
ТРАСЦЯНКА, рака ў Бабруйскім і Глускім р-нах, левы прыток р. Ліса (бас. Прыпяці). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 0,8 км на У ад в. Гарохаўка Бабруйскага р-на, вусце за 3 км на Пн ад в. Сцяпанаўка Глускага р-на. Рэчышча ад вытоку і перад вусцем на працягу 1,8 км каналізаванае.
ТРАСЦЯНКА, рака ў Навагрудскім р-не, правы прыток р. Лешчанка (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Уселюб, упадае ў Лешчанку на ПдЗ ад в. Лешчанка. Рэчышча на працягу 3 км (ад в. Трасцянка да вусця) каналізаванае.
ТРАШЧЫЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Карэліцкім р-не, левы прыток р. Уша (бас. Нёмана). Даўжыня 6 км, Пачынаецца з канала Церабостынскі (каля в. Лыкавічы), упадае ў Ушу за 1 км на ПнУ ад в. Трашчычы.
ТРАЯНОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Гомельскім р-не, левы прыток р. Дняпро. Даўжыня 12,2 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Межы, упадае ў Дняпро за 2,6 км на Пд ад в. Рудня-Марымонава.
ТРОЙНЯ, рака, гл. Клішэўка. ТРОСЕНКА, рака ў Шклоўскім р-не, правы прыток р. Дняпро.
Даўжыня 11 км.
Пл. вадазбору 28 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 4 %о.
Пачынаецца за 0,7 км на ПдУ ад в. Тросна, вусце за 1,5 км на У ад в. Нізоўцы. Цячэ па паўднёвых схілах Аршанскага ўзвышша. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,6 км каналізаванае.
ТРОСЛІЎКА, Г і ж э н к а, рака ў Чэрыкаўскім і Слаўгарадскім р-нах, левы прыток р. Проня (бас. Дняпра).
Даўжыня 16 км.
Пл. вадазбору 67 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %».
Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Гіжня Чэрыкаўскага р-на, вусце за 2,5 км на ПдЗ ад в. Гіжэнка Слаўгарадскага р-на. Цячэ па АршанскаМагілёўскай раўніне, на значным працягу праз лес.
ТРОСНА, возера ў Полацкім р-не.
Пл. 0,45 км2.
Даўжыня 1 км.
Найбольшая шырыня 0,6 км.
Даўжыня берагавой лініі 2,77 км.
Пл. вадазбору 3,5 км2.
У бас. р. Падата, за 33 км на ПнУ ад Полацка, за 8 км на 3 ад в. Труды. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м. Берагі нізкія, на 3 забалочаныя. У паўночна-заходняй частцы востраў пл. каля 1 га. На Пд выцякае ручай у р. Палата.
ТРОСНА, возера ў Полацкім р-не.
Пл. 0,28 км2.
Даўжыня 1,38 км.
Найбольшая шырыня 0,35 км.
Даўжыня берагавой лініі 3,05 км.
Пл. вадазбору 13 км2.
У бас. р. Тросніца (выцякае з возера), за 20 км на ПнУ ад Полацка, за 0,5 км на 3 ад в. Затрасценне. Схілы катлавіны пераважна не выражаны, месцамі вышынёй да 2 м, пад лесам, на У разараныя. Берагі заба-
лочаныя, сплавінныя. Выцякае ручай у возера без назвы.
ТРОСНА, возера ў Полацкім р-не.
Пл. 0,25 км2.
Даўжыня 0,55 км.
Найбольшая шырыня 0,48 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,55 км.
Пл. вадазбору 2,62 км2.
У бас. р. Бельчыца (прыток Зах. Дзвіны), за 5 км на Пд ад Полацка, за 0,6 км на ПдУ ад в. Тросна. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, на 3 і Пн не выражаны. Выцякае ручай у р. Бельчыца.
ТРОСНА, возера ў Гарадоцкім р-не.
Пл. 0,02 км2.
Даўжыня 0,27 км.
Найбольшая шырыня 0,22 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,7 км.
У бас. р. Аужаснянка, за 24 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 2,5 км на 3 ад в. Казловічы. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, на Пн нізкія. Праз возера цячэ р. Трасцянка.
ТРОСНІЦА, рака ў Полацкім р-не, правы прыток р. Струнка (бас. Зах. Дзвіны).
Даўжыня 16 км.
Пл. вадазбору 65 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о.
Выцякае з воз. Тросна за 1,5 км на ПдУ ад в. Стадода, цячэ праз возера без назвы і воз. Літоўка. Вусце каля в. Арэхавічы.
ТРОШЧА, возера ва Ушацкім р-не.
Пл. 0,51 км2.
Найбольшая глыбіня 38,2 м.
Даўжыня 1,33 км.
Найбольшая шырыня 0,49 км.
Даўжыня берагавой лініі 3,24 км. Аб'ём вады 6,3 млн. м3.
Пл. вадазбору 2,4 км2.
У бас. р. Зах. Дзвіна, за 16 км на ПдУ ад г. п. Ушачы, каля в. Белае. Схілы катлавіны вышынёй 10—14 м (на ПдЗ да 20 м, на Пн і Пд паніжаюцца да 6 м), усходнія разараныя, заходнія параслі мяшаным лесам. Берагі на ПдЗ і ПдУ зліваюцца са схіламі, на невялікім участку на Пд сплавінныя; да ўрэзу вады расце хмызняк. Дно да глыбіні 2—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю і нізкай колернасцю. Шырыня паласы надводнай расліннасці ад 0,5 м да 50 м. ТРУБІНЕЦ, возера ў Міёрскім р-не.