Блакітная кніга Беларусі

Блакітная кніга Беларусі


Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
269.48 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
СЯРЭДНІК, возера ў Міёрскім р-не.
Пл. 0,1 км2.
Найбольшая глыбіня 3,8 м.
Даўжыня 0,45 км.
Найбольшая шырыня 0,3 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,33 км. Аб'ём вады 0,21 млн. м3.
Пл. вадазбору 15 км2.
У бас. р. Вята, за 9 км на ПдЗ ад г. Міёры, каля в. Мінкаўшчына. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м (на 3 1—2 м), разараныя, на Пд невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно выслана сапрапелем. Моцна зарастаюць заходняя і ўсходняя канцавыя часткі возера. Ручаямі злучана з азёрамі Сумаўка і Глыбокае. СЯРЭДНЯЕ ВОЗЕРА, у Талачынскім р-не.
Пл. 0,27 км2.
Даўжыня 0,68 км.
Найбольшая шырыня 0,6 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,95 км.
У бас. р. Еленка, за 25 км на ПдЗ ад г. Талачын, за 2 км на ПдУ ад в. Залаззе, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі лесам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Каля паўднёва-ўсходняга берага невялікі востраў пл. 0,1 га. Злучана ручаём з Касмачэўскім возерам.
СЯРЭДНЯЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не.
Пл. 0,03 км2.
Даўжыня 0,27 км.
Найбольшая шырыня 0,12 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,68 км.
У бас. р. Дрыса, за 20 км на ПдЗ ад г. п. Расоны, за 1,5 км на У ад в. Машніца, сярод лесу. Уздоўж заходняга і паўднёвага берагоў нешырокая забалочаная пойма. Злучана ручаём з воз. Канторскае, канавай — з ручаём Машніца.
СЯРЭДНЯЕ МОХАВАЕ ВОЗЕРА, у Ра сонскім р-не.
Пл. 0,15 км2.
Даўжыня 0,62 км.
Найбольшая шырыня 0,33 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,48 км.
У бас. р. Нішча, за 20 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 3 км на Пд ад в. Чырвоны Бор, на 3 ад балота Вялікі Мох. Схілы катлавіны невы-
Сяргееўскае возера.
Возера Сярэднік (Браслаўскі раён).
разныя, берагі забалочаныя, сплавінныя.
СЯРЭДНЯЯ ВЯСЁЙКА, рака ў Слуцкім р-не, левы прыток р. Вясея (бас. Прыпяці).
Даўжыня 14,3 км.
Пл. вадазбору 49 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %».
Барысаўка 	 Каверзы
СЯСІТА
Возера Сясіта.
Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Чырвоная Старонка, вусце за 0,7 км на ПдЗ ад в. Ніва. Рэчышча каналізаванае.
СЯСІТА, возера ў Гарадоцкім р-не.
Пл. 3,45 км2.
Найбольшая глыбіня 10,6 м.
Даўжыня 4,58 км.
Найбольшая шырыня 1,32 км.
Возера Сясіта.
Даўжыня берагавой лініі 12,8 км.
Аб'ём вады 15,9 млн. м3.
Пл. вадазбору 370 км2.
Возера Сясіта.
У бас. р. Ловаць (цячэ праз возера), за 43 км на ПнУ ад г. Гарадок, каля в. Зайкава. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м (на У 3—5 м), разараныя. Адзначаны 2 тэрасы на вышыні 2 м і 5 м. Берагі нізкія, на У месцамі да 0,5 м параслі хмызняком і водна-балотнай расліннасцю. Пойма шырынёй Ю—50 м (на ПдЗ да 200 м), забалочаная, пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей 2 м дно выслана ілам. Мноства мелей і ўпадзін. У паўднёвай частцы возера востраў пл. 0,01 км2. Уздоўж берагоў да глыбіні 1 —1,2 м паласа надводнай расліннасці шырынёй да 30 м, асабліва зарастаюць залівы. У выніку меліярацыйных работ у басейне Ловаці ўзровень возера паніжаны на 1,2— 1,5 м.
СЯХНОВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жабінкаўскім р-не, левы прыток р. Жабінка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 11 км, Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Арэпічы, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Малыя Сяхновічы.
ТАБОЛКІ, возера ў Міёрскім р-не.
Пл. 0,06 км2.
Даўжыня 0,28 км.
Найбольшая шырыня 0,27 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
У бас. р. Дзісна, за 17 км на ПдУ ад г. Міёры, за 2,5 км на Пн ад в. Буды Шаркоўшчынскага р-на, -у межах гідралагічнага заказніка Ельня, сярод балота Мох. Берагі забалочаныя. Сцёк па ручаі ў Дзісну. ТАБОЛКІ, возера ў Міёрскім р-не.
Пл. 0,01 км2.
Даўжыня 0,15 км.
Найбольшая шырыня 0,07 км, Даўжыня берагавой лініі 0,37 км.
У бас. р. Волта, за 15 км на ПдУ ад г. Міёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня, на балоце Мох. Берагі забалочаныя. Злучана ручаём з воз. Белае і возерам без назвы. ТАБОРА, рака ў Дубровенскім р-не, левы прыток р. Дняпро. Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 1,9 км на ПнЗ ад в. Махначы, вусце ў лясным урочышчы Лугаўцы, за 2,5 км на ПнУ ад в. Гацькаўшчына. Рэчышча ад вытоку на працягу 4,5 км каналізаванае.
ТАВАРЫШЧЫНА, рака ў Валожынскім р-не, левы прыток р. Волка (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 2,8 км на 3 ад в. Вуглы, цячэ па паўднёвай ускраіне Пяршайскай пушчы, упадае ў Волку за 5,3 км на ПдЗ ад хутара Козлікі. Рэчышча на працягу 3,2 км перад вусцем каналізаванае.
ТАЙНАЕ ВОЗЕРА, у Брэсцкім р-не.
Пл. 0,16 км!.
Найбольшая глыбіня 3,8 м.
Даўжыня 0,47 км.
Найбольшая шырыня 0,33 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,3 км.
Аб'ём вады 0,21 млн. м’.
Пл. вадазбору 3,7 км’.
У бас. р. Зах. Буг, за 30 км на Пд ад Брэста, за 1,5 км на Пн ад в. Дубіца. Берагі нізкія, забалочаныя, усходні бераг павышаны, пясчаны. Дно сапрапелістае, каля берагоў пясчанае, месцамі ілістае. У сувязі з меліярацыйнымі работамі ўзровень вады ў возеры панізіўся на 0,8 м. Слаба зарастае. Злучана каналам з Зах. Бугам.
ТАЛАКНЯНІК, возера ў Полацкім р-не.
Пл. 0,02 км’.
Даўжыня 0,22 км.
Найбольшая шырыня 0,11 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,55 км.
У бас. р. Палата, за 37 км на ПнУ ад Полацка, за 1,5 км на Пд ад в. Нядружна. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад лесам. На Пн і Пд участкі забалочанай поймы.
ТАЛАНКА, рака ў Крупскім р-не, левы прыток р. Нача (бас. Дняпра). Даўжыня 8,1 км. Пачынаецца на заходняй ускраіне в. Версанка, вусце за 0,3 км на ПнЗ ад в. Казубец. Рэчышча каналізаванае.
ТАЛАЧКОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рагачоўскім р-не, правы прыток р. Добрыца (бас. Дняпра). Даўжыня 11,2 км. Пачынаецца за 0,5км на ПнУ ад в. Зацішша Кіраўскага р-на, упадае ў Добрыцу за 0,7 км на Пн ад в. Навасёлкі.
ТАЛВА, рака ў Лагойскім р-не, правы прыток р. Ілія (бас. Віліі).
Даўжыня 10 км.
Пл. вадазбору 30 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,5 %».
Пачынаецца каля в. Зарэчча, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша (праз лес), упадае за 2,2 км на ПнУ ад в. Крамянец. Рэчышча ад вытоку на працягу 3,8 км каналізаванае. Пойма ўчасткамі забалочаная.
ТАЛІЦА, рака ў Старадарожскім, Слуцкім і Любанскім р-нах, правы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці).
Даўжыня 40 км.
Пл. вадазбору 455 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,1 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о.
Пачынаецца каля в. Мядзведня Старадарожскага р-на, упадае ў р. Арэса на Пд ад сажалак рыбгаса «Любань», каля г. Любань. Прытокі — Бярозаўка і Няжараўка (справа). Рэчышча каналізаванае.
ТАЛЬКА, Гарэлецкі канал, рака ў Пухавіцкім р-не, правы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра).
Даўжыня 32 км.
Пл. вадазбору 341 км’.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о.
Пачынаецца на меліяраваным балоце за 1,5 км на ПнУ ад в. Ліпнікі Гарэлецкага сельсавета, вусце за 1,8 км на Пн ад в. Талька. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Асноўны прыток — р. Суцінка (справа). Рэчышча каналізаванае.
ТАЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, правы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўжыня 7,1 км. Пачынаецца з р. Талька на У ад в. Талька, упадае ў Свіслач за 1 км на 3 ад в. Цэль. Цячэ праз забалочаны лес.
ТАЛЫНІ, возера ў Віцебскім р-не.
Пл. 0,04 км2.
Даўжыня 0,33 км.
Найбольшая шырыня 0,15 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,82 км.
У бас. р. Віцьба, за 14 км на ПнУ ад Віцебска, за 1,5 км на 3 ад в. Выстаўка. Аяжыць у забалочаным паніжэнні, сярод хмызняку. Берагі забалочаныя.
ТАМАШОЎКА, рака ў Капыльскім р-не, правы прыток р. Мажа (бас. Прыпяці). Даўжыня 18 км. Пл. вадазбору 53 км'. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Савічыкі, вусце ў межах в. Цімкавічы.
ТАНАЙ, возера ў Гарадоцкім р-не.
Пл. 0,55 км2.
Найбольшая глыбіня 2,7 м.
Даўжыня 0,95 км.
Найбольшая шырыня 0,8 км.
Даўжыня берагавой лініі 3,12 км.
Аб’ём вады 0,91 млн. м3.
Пл. вадазбору 3,61 км2.
У бас. р. Аўсянка, за 26 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 1 км на Пд ад в. Вярэчча. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м (на Пн і 3 невыразныя), пясчаныя, параслі лесам. Берагі сплавінныя, на Пн і У участкамі тарфяністыя. Пойма шырынёй 100—300 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Поўнасцю зарастае (пераважна падводнай расліннасцю). Выцякае р. Танайка.
ТАПІЛАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал пераважна ў Лельчыцкім р-не, левы прыток канала Калкі (бас. Прыпяці). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 6 км на ПнУ ад в. Дзяржынск, вусце ў межах Столінскага р-на, за 7,5 км на ПдЗ ад в. Карма Лельчыцкага р-на. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці.
ТАРАСІЦА, Т а р э с і ц а, рака ў Брагінскім і Чарнобыльскім (Кіеўская вобл.) р-нах, у бас. Прыпяці. Даўжыня каля 20 км, у тым ліку на Беларусі 14,5 км. Пачынаецца за 4,5 км на ПдЗ ад в. Карлаўка Брагінскага р-на, упадае ў Кіеўскае вадасховішча з Пн. Рэчышча на тэрыторыі Беларусі каналізаванае. Цячэ ў зоне ау^сялення.
ТАРТАК, Л у ч ы л а, возера ва Ушацкім р-не.
Пл. 0,54 км2.
Найбольшая глыбіня 11,4 м.
Даўжыня 1,76 км.
ТАЎКАЧЫХА
Ушачы Ушачы
Лепель
Возера Тартак.
Найбольшая шырыня 0,5 км.
Даўжыня берагавой лініі 4,44 км. Аб'ём вады 2,5 млн. м3.
Пл. вадазбору 116 км2.
У бас. р. Ушача (цячэ праз возера), за 20 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, за 1,5 км на Пд ад в. Царкавішча. Схілы катлавіны вышынёй 6—9 м (на ПдУ 10—15 м), пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, участкамі пад хмызняком, забалочаныя. На ПнУ і ПдЗ пойма шырынёй 100—150 м, парослая хмызняком. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, ніжэй ілістае. На Пн востраў пл. 0,1 га. Уздоўж берагоў да глыбіні 1,7 м вузкая паласа надводнай расліннасці, падводныя макрафіты пашыраны да глыбіні 3 м. Ракой Ушача злучана з азёрамі Мурагі (на ПдЗ) і Царкавішча (на ПнУ).
ТАРЭСІЦА, рака, гл. Тарасіца. ТАТАРКА, рака ў Гродзенскім р-не, левы прыток р. Ласосна (бас. Нёмана).
Даўжыня 13 км.
Пл. вадазбору 134 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,6 %0.
Пачынаецца на 3 ад в. Дубніца, цячэ ў межах Гродзенскага ўзвышша, упадае ў Аасосну на У ад в. Тарусічы. Рэчышча на працягу 4 км (ад в. Саннікі да в. Караліно) каналізаванае. ТАТАРКА, рака ў Смаргонскім р-не, левы прыток р. Кужэц (бас. Віліі). Даўжыня 11 км. Пачынаецца каля в. Цярэшкі, упадае ў Кужэц на Пн ад в. Зарудзічы. Рэчышча на працягу 3,5 км (ад в. Кеўлы да в. Зарудзічы) каналізаванае.
ТАТАРСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, левы прыток Загальскага 10-га канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 22,2 км. Пачынаецца з Слаўкавіцка-Ямінскага канала, за 5 км на ПнУ ад в. Баянічы. Вусце за 2 км на ПнУ ад в. Дварэц.