Блакітная кніга Беларусі

Блакітная кніга Беларусі


Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
269.48 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %„.
Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Аляксандраўка, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Ленінскі Пасёлак. Цячэ ў лясістай мясцовасці. Рэчышча перад вусцем на працягу 2 км каналізаванае. СТРЭЛКА, меліярацыйны канал у Акцябрскім і Калінкавіцкім р-нах, правы прыток р. Мядзведзь (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,3 км. Пачынаецца
за 3 км на ПдУ ад в. Дзербін Акцябрскага р-на, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Трамец Калінкавіцкага р-на. СТРЭЛКА, канал, гл. Страла.
СТРЭЧНА, возера ў Міёрскім р-не.
Пл. 0,52 км2.
Найбольшая глыбіня 3,2 м.
Даўжыня 1 км.
Найбольшая шырыня 0,83 км.
Даўжыня берагавой лініі 3,22 км.
Аб'ём вады 1,2 млн. м3.
Пл. вадазбору 2,19 км2.
У бас. р. Дзісна, за 34 км на ПдУ ад г. Міёры, за 1,5 км на 3 ад в. Балаі, на вярховым балоце Стрэчна. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі вышынёй 0,4—0,5 м, параслі асакой. Адразу каля берага глыбіня вады 1 м. Дно выслана торфам. Вада вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй (25 мг/л) і кіслай рэакцыяй. Амаль не зарастае, у цэнтры і залівах асобныя экземпляры гарлачыка жоўтага.
СТРЭШНА, возера ў Сенненскім р-не.
Пл. 0,18 км2.
Даўжыня 0,88 км.
Найбольшая шырыня 0,3 км.
Даўжыня берагавой лініі 2,5 км.
У бас. р. Аучоса, за 43 км на ПнУ ад г. Сянно, каля в. Навасёлкі (Багушэўскі сельсавет). Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі. На 3 ёсць доўгі вузкі заліў.
СТРЭШНА, возера ў Расонскім р-не.
Пл. 0,11 км2.
Даўжыня 0,42 км.
Найбольшая шырыня 0,4 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,22 км.
У бас. р. Свольна, за 24 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 3,5 км на ПнУ ад в. Мілавіды (650 м ад р. Свольна). Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, пад лесам; на Пн невыразныя, прымыкае забалочаны хмызняк.
СТРЭШНА, возера ў Сенненскім р-не.
Пл. 0,1 км2.
Даўжыня 0,43 км.
Найбольшая шырыня 0,3 км, Даўжыня берагавой лініі 1,22 км.
У бас. р. Абалянка, за 27 км на ПнУ ад г. Сянно, за 1 км на ПнЗ ад в. Варашылы, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 10—13 м, параслі лесам.
СТРЭШЫНКА, Стрэшынскі к a н а л, рака ў Жлобінскім р-не, правы прыток р. Дняпро. Даўжыня 10,7 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Горкі, вусце ў г. п. Стрэшын. Рэчышча каналізаванае.
СТЎБЛА 2-я, рака ў Пінскім і Столінскім р-нах, правы прыток р. Стыр (бас. Прыпяці). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 157 км . Выцякае з возера без назвы каля в. Жоўкіна Пінскага р-на, цячэ па раўніне Прыпяцкае Палессе па забалочанай лясістай мясцовасці. Вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Грыўкавічы Пінскага р-на. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 7,1 км каналізаванае.
СТУДЗЁНІЦА, рака ў Расонскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны.
Даўжыня 12 км.
Пл. вадазбору 27 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 %0.
Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Грышына, упадае ў воз. Валоба з ПнЗ за 0,7 км на У ад в. Азёрная. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 1,5 км каналізаванае. Цячэ ў лясістай мясцовасці.
СТУДЗЁНКА, рака ў Докшыцкім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра).
Даўжыня 14 км.
Пл. вадазбору 43 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %0.
Пачынаецца на паўночнай частцы Мінскага ўзвышша, на заходняй ускраіне в. Баяры Бягомльскага пассавета, вусце за 4 км на ПнУ ад в. Ваўча. Рэчышча на працягу 4,2 км каналізаванае: ад аўтадарогі Баяры — Бягомль да аўтадарогі Плешчаніцы — Бягомль (2,5 км), ад сажалкі ў в. Будачы ўніз па цячэнні (0,5 км) і ад пункта за 2,5 км на У ад в. Ваўча ўніз па цячэнні (1,2 км).
СТУДЗЁНКА, Пудрычыца, канал Пудрычыца, рака ў Кобрынскім р-не, левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Боркі, вусце за 2 км на У ад в. Лушчыкі, каля моста па аўтадарозе Бяроза — Кобрын. Рэчышча каналізаванае.
СТУДЗЁНКА, рака ў Лепельскім р-не, правы прыток р. Зеха (бас. Зах.
Возера Струста.
СТУДЗЁНКА	j
Дзвіны). Даўжыня 6,2 км. Пачынаецца за 0,7 км на У ад в. Вялікія Пышнагоры, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Заазер'е. Рэчышча ад вытоку на працягу 3,2 км каналізаванае.
СТУДЗЁНКА, ручай у Веткаўскім р-не, левы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ, вусце за 2 км на 3 ад в. Рудня Стаўбцоўская. Рэчышча каля заходняй ускраіны в. Рудня Стаўбцоўская на працягу 0,4 км каналізаванае.
СТУДЗЁНКАЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Быхаўскім р-не.
Пл. 0,32 км2.
Найбольшая глыбіня 7,5 м.
Даўжыня 0,9 км.
Найбольшая шырыня 0,55 км.
Аб'ём вады 1,03 млн. м3.
Сярэдні шматгадовы сцёк 12,6 млн. м3.
Пл. вадазбору 70 км2.
Створана ў 1980 на пойме р. Грэза (35 км ад вусця), за 13 км на ПнЗ ад г. Быхаў, за 1,5 км на ПнУ ад в. Студзёнка для арашэння зямель, гаспадарча-бытавых і проціпажарных мэт. Даўжыня агараджальнай дамбы 1,4 км. Наліўное: напаўняецца вадой з р. Грэза па водападводзячым канале даўжынёй 0,5 км. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 3 м.
СТУДЗЯНЕЦ, рака ў Смаргонскім р-не, правы прыток р. Сікуня (бас. Віліі).
Даўжыня 12 км.
Пл. вадазбору 38 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,8 %».
Пачынаецца на ПдЗ ад в. Стымоні, цячэ па паўночных схілах Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Сікуню за 1 км на ПдЗ ад в. Крапіўна.
СТУДЗЯНЕЦ, Вангінскі канал, рака ў Лідскім р-не, правы прыток Нёмана. Даўжыня 9,5 км. Пачынаецца каля в. Белеўцы, упадае ў Нёман за 1 км на ПнУ ад в. Моцевічы. Рэчышча на працягу 8,7 км (ад вытоку да в. Андрушоўіпчына) каналізаванае.
СТУДЗЯНЁЦ, ручай у Лагойскім р-не, правы прыток р. Цна (бас. Дняпра). Даўжыня 4 км. Пачынаецца за 3 км на Пн ад в. Ляда Чырванашвабаўскага сельсавета, вусце за 1,5 км на Пн ад в. Забярозаўка. Рэчышча перад вусцем на працягу 1 км каналізаванае. СТУДЗЯНЁЦ, возера ў Расонскім р-не.
Пл. 0,001 км2.
Даўжыня 0,12 км.
Найбольшая шырыня 0,12 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,4 км.
У бас. р. Свольна, за 24 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 3,5 км на ПнЗ ад в. Чырвоны Бор, сярод лесу. Вакол возера забалочаная пойма. Праз возера цячэ ручай.
СТУДЗЯНКА, ручай у Дзяржынскім
р-не, правы прыток р. Уса (бас. Нёмана). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца каля паўднёва-ўсходняй ускраіны в. Пенькавічы, упадае ў Усу за 1,3 км на ПнУ ад в. Плоскае. Рэчышча каналізаванае.
СТУКАНАЎКА, Чаронка, рака ў Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім р-нах, правы прыток р. Бярозка (бас. Зах. Дзвіны).
Даўжыня 17 км.
Пл. вадазбору 66 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %».
Пачынаецца за 0,7 км на Пн ад в. Мікуліна Глыбоцкага р-на, вусце за 0,5 км на Пд ад в. Аляксандрава Шаркоўшчынскага р-на. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 7 км каналізаванае.
СТУКАЧОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Гомельскім р-не, левы прыток Траяноўскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 19,5 км. Пачынаецца за 5 км на ПдУ ад в. Цыкуны, упадае ў Траяноўскі канал за 3 км на ПнУ ад п. Добруш.
СТУПА, рака ў Пінскім р-не, правы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 9,4 км. Пачынаецца каля в. Красава, вусце на паўднёвай ускраіне г. Пінск. Цячэ па забалочанай пойме Прыпяці і Піны, перасякае некалькі невялікіх поймавых азёр.
СТЫР, рака на ПнЗ Украіны і на Пд Беларусі, правы прыток Прыпяці.
Даўжыня 494 км.
Пл. вадазбору 12,9 тыс. км2.
Сярэднегадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 49,5 м3/с.
Агульнае падзенне ракі 122,5 м.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,25 %».
Пачынаецца на вышыні 259 м над узроўнем мора на схілах узгорыстага масіву Варанякі ў межах Падольскага ўзвышша, за 3 км на ПнУ ад в. Галубіца Бродаўскага р-на Львоўскай вобл., цячэ па Палескай нізіне па Ровенскай і Валынскай абл., у межах Беларусі на працягу 70 км па Пінскім і Столінскім р-нах. Упадае ў Прыпяць двума рукавамі: левы, больш мнагаводны, Прастыр, даўжыня 21 км, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Вялікія Дзіковічы Пінскага р-на; правы рукаў даўжынёй 70 км, упадае за 64 км ад вусця Прастыры ніжэй па цячэнні Прыпяці, за 1 км на ПдЗ ад в. Беразцы Столінскага р-на. Асноўныя прытокі: Сланіўка, Іква, Канапелька, Кормін, Стубла 1-я на Украіне і Стубла 2-я на Беларусі (справа), Ліпа, Чарнагузка, Акінка (злева, усе на Украіне). Даліна трапецападобная, у верхнім цячэнні вузкая, глыбокаўрэзаная, шырыня 0,2—0,3 км, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай Прыпяці. Пойма суцэльная, двухбаковая, у ніжнім цячэнні шырыня да 2 км, Рэчышча ўмерана звілістае, у сярэднім цячэнні ў асобных месцах каналізаванае, шырыня ў верхнім цячэнні 2—10 м, у ніжнім 30—50 м. Найвышэйшы ўзро-
вень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў пачатку сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,3—1,5 м. Замярзае ў канцы снежня — пачатку студзеня, крыгалом у 1—2 дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход у сярэднім 1—2 сутак. Суднаходная ад г. Луцк (312 км ад вусця).
СЎБАТАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, левы прыток Дзятлавіцкага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 8,3 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Субаты, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Заніўе. СУБОТА, рака ў Сенненскім р-не, левы прыток р. Абалянка (бас. Зах. Дзвіны).
Даўжыня 14 км.
Пл. вадазбору 133 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,3 %0.
Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Вейна, вусце за 2,5 км на ПнУ ад в. Серкуці. Рака цячэ ў межах Аршанскага ўзвышша. Упадае р. Немайцянка (злева).
СУБОТКА, канава Суботка, ручай у Слаўгарадскім р-не, правы прыток р. Рудзея (бас. Дняпра). Даўжыня 3 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Доўгі Мох Чавускага р-на, вусце ў в. Азарычы.
СЎДАБЛЕ, Судабля, Судабль, возера ў Смалявіцкім р-не.
Пл. 1,52 км2.
Найбольшая глыбіня 0,6 м.
Даўжыня 1,5 км.
Найбольшая шырыня 1,08 км.
Даўжыня берагавой лініі 4,35 км.
Аб'ём вады 0,66 млн. м’.
Пл. вадазбору 22 км2.
У бас. р. Пліса, за 20 км на У ад г. Смалявічы, за 4 км на ПдУ ад г. Жодзіна. Схілы катлавіны невыразныя, тарфяныя. Берагі сплавінныя (шырыня сплавіны 50—75 м), вышынёй да 0,5 м. Дно выслана сапрапелем (здабываецца на ўгнаенне і для лекавых мэт). Зімой возера прамярзае да дна. Поўнасцю зарастае.
СУДЗІЛАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярозаўскім р-не, правы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 7 км. Пачынаецца каля в. Судзілавічы, вусце за 1 км на Пд ад в. Высокае.
Возера Судабле.
Рака Сула каля хутара Зуберава Стаўбцоўскага раёна.
СУДКОВА, вадасховішча ў Хойніцкім р-не.
Пл. 1 км2.
Найбольшая глыбіня 4,2 м.
Даўжыня 1,25 км.
Найбольшая шырыня 1,1 км.
Аб'ём вады 3 млн. м3.
Сярэдні шматгадовы сцёк 63,7 млн. м3.
Створана ў 1982 за 7 км на 3 ад г. Хойнікі, 4,5 км на 3 ад в. Судкова для ўвільгатнення зямель і рыбагадоўлі. Даўжыня агараджальнай дамбы 4,1 км. Наліўное: напаўняецца вадой з р. Віць па напорным трубаправодзе пры дапамозе помпавай станцыі, забіраецца вада праз донны вадавыпуск у целе дамбы. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2 м. СУДОБАЎСКІ КАНАЛ, гл. Пліскі канал.