інскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ, вусце за 3 км на У ад в. Сосны (цэнтр сельсавета). СПАД, Хамічаўскі канал, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, правы прыток р. Сасновіца (бас. Прыпяці). Даўжыня 13 км. Выцякае з Пясчанага возера за 1,5 км на ПдЗ ад в. Баландзічы, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Хамічава. СПАНАЎКА, Ш п а н а ў к а, рака ў Брэсцкім р-не, правы прыток Зах. Буга. Пачынаецца са старога прыроднага рэчышча каля левага берага канала Прырва за 200 м вышэй моста на аўтадарозе Рагозна — Брадзяцін, за 3 км на У ад в. Рагозна (раней пачыналася з балота Мысляціна-Магілішча, але ў выніку меліярацыі сцёк з яго быў накіраваны па нанава пракладзеным канале Прырва ў сажалкі рыбгаса «Страдзеч»). Даўжыня 25 км. Пл. вадазбору 200 км!. Цячэ па паўднёва-заходняй частцы Брэсцкага Палесся. Вусце за 2 км на Пн ад в. Страдзечы. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае. Найбольшы прыток — р. Серадовая Рэчка (злева). У верхнім цячэнні называецца р. П р ы р в а. СПІЦЫ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,18 км2. Даўжыня 0,72 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Пл. вадазбору 14,1 км2. У бас. р. Палата, за 26 км на ПнУ ад г. Полацк, за 3,5 км на У ад в. Альхоўка. У паўночна-заходняй частцы возера вузкі заліў. На 3 выцякае ручай у р. Палата. СПЛАВЕНЬ, Трасцянец, рака ў Хоцімскім р-не, левы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 15 км-. Пл. вадазбору 100 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %». Пачынаецца ў в. Горня, вусце за 4 км на Пд ад в. Енаполле. Рэчышча на працягу 12,8 км (ад вытоку да моста на аўтадарозе в. Юзафоўка — в. Дубраўка) каналізаванае. Цячэ пераважна па лесе, у вярхоўі перасякае меліяраванае ўрочышча Гарахоўшчына. СПЛЁТЫ, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, левы прыток Кушліцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 10,4 км. Пачынаецца з Водападводзячага 2-га канала за 2,2 км ад в. Клепачы Мокраўскага сельсавета, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Труханавічы. СПОНКА, рака ў Веткаўскім р-не, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 23 км. Пл. вадазбору 218 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Барба, вусце за 1 км на 3 ад в. Руд- ня Споніцкая. Рэчышча на працягу 4,7 км ад вытоку і 14,4 км ад пункта за 1,5 км на ПнУ ад в. Млынок да пункта за 2 км на ПдЗ ад в. Тарасаўка каналізаванае. СПОРАЎСКАЕ вдзЕРА, на мяжы Бярозаўскага і Драгічынскага р-наў. Пл. 11,5 км2. Найбольшая глыбіня 2,2 м. Даўжыня 5,6 км. Найбольшая шырыня 3 км. Даўжыня берагавой лініі 19,5 км. Аб'ём вады 16,1 млн. м3. Пл. вадазбору 3030 км2. У бас. р. Ясельда (цячэ праз возера), за 26 км на ПдУ ад г. Бяроза, каля в. Спорава. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, на ПнЗ вышынёй да 5 м, часткова параслі хмызняком. Берагі забалочаныя, тарфяністыя, на Пн пясчаныя. Дно да глыбіні 0,5—0,7 м пясчанае, цэнтральная частка ложа выслана сапрапелем. Ледастаў з пачатку снежня, лёд трымаецца да канца сакавіка. Зарастае падводнай расліннасцю. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 150—200 м, пашырана да глыбіні 0,5 м. У возера ўпадае р. Плёса, некалькі меліярацыйных каналаў. СПОРАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярозаўскім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 8,1 км. Пачынаецца з Галоўнага 1-га канала за 7,5 км на Пн ад в. Спорава, упадае ў Спораўскае возера з ПнУ каля в. Спорава. СПОРКІ, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,15 км2. Найбольшая глыбіня 8,1 м. Даўжыня 0,6 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Аб'ём вады 0,26 млн. м3. Пл. вадазбору 2,6 км. У бас. р. Мядзелка, за 7 км на ПдЗ ад г. Паставы. Схілы катлавіны нізкія, на Пд і ПдУ вышынёй 12— 15 м, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, на Пд і ПдУ вышынёй да 0,3 м. Найбольшая глыбіня каля заходняга берага. На Пн выцякае ручай у воз. Споры. СПОРНЯ, рака ў Вілейскім р-не, правы прыток Віліі. Даўжыня 17 км. Пл. вадазбору 99 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0. Пачынаецца ва ўрочышчы Мох за 2,5 км на ПнЗ ад в. Цынцавічы, у нізоўі цячэ праз лес, упадае ў Вілію за 1 км на У ад в. Асіпавічы. Рэчышча на працягу 14 км ад вытоку каналізаванае. СПОРЫ, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,7 км2. Найбольшая глыбіня 20,8 м. Даўжыня 1,45 км. Найбольшая шырыня 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі 4,89 км. Аб'ём вады 3,38 млн. м3. Пл. вадазбору 48 км2. У бас. р. Мядзелка, за 5 км на ПдЗ ад г. Паставы, каля в. Шыркі. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м, на Пн і 3 параслі лесам, на ПдУ і У разараныя. Заходняя частка катлавіны глыбакаводная, усходняя — мелкаводная з плоскім дном. Паміж імі востраў пл. 0,015 км2. Есць 3 вялікія залівы. Берагі пад хмызняком, месцамі зліваюцца са схіламі. Участ- СПОРЫЦА камі забалочаная пойма шырынёй 5—8 м, парослая хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная зона выслана ілам. Зарастае да глыбіні 4,5—5,2 м. Праз возера цячэ р. Спорыца (злучае яго з азёрамі Світка і Задзеўскае), упадае ручай з воз. Споркі. СПОРЫЦА, рака ў Пастаўскім р-не, левы прыток р. Мядзелка (бас. Зах. Дзвіны). Спораўскае возера. СПУШАНКА j Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 109 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. Выцякае з воз. Світка за 0,4 км на ПнЗ ад в. Сіманькі, цячэ праз азёры Споры, Задзеўскае, Думбля, вусце каля в. Хацілы. Цячэ ў межах Свянцянскіх град. СПУШАНКА, рака ў Шчучынскім і Гродзенскім р-нах, правы прыток р. Скідалька (бас. Нёмана). Даўжыня 44 км. Пл. вадазбору 228 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %о. Пачынаецца каля в. Плянты Шчучынскага р-на, упадае ў Скідальку на ўсходняй ускраіне г. Скідаль. Даліна звілістая, трапецападобная, яе шырыня 0,6—1,8 км. Пойма да в. Дамброва двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах, забалочаная, парасла лугавой расліннасцю і хмызняком, ніжэй па цячэнні вузкая, адкрытая. Рэчышча звілістае (шырьшя 5—7 м), на працягу 18 км каналізаванае: ад вытоку да аўтадарогі г. Шчучын — г. п. Астрына (18 км) і ад в. Малінікі да в. Дамброва (4 км). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў, упадае р. Прудчак. СПЯГЛІЦА, рака ў Смаргонскім і Вілейскім р-нах, правы прыток р. Нарач (бас. Віліі). Даўжыня 16,5 км. Пл. вадазбору 157 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Свяцілавічы Смаргонскага р-на, упадае ў Нарач на У ад в. Папоўцы Вілейскага р-на. Прыток — р. Зуста (справа). Рэчышча ад вытоку да в. Папоўцы на працягу 15 км каналізаванае. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. СТАВОК, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,25 км2. Найбольшая глыбіня 2,3 м. Даўжыня 1,37 км. Найбольшая шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 3,88 км. Аб'ём вады 0,36 млн. м3. Пл. вадазбору 666 км2. У бас. р. Дрысвята, за 23 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Дрысвяты. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м (на 3 да 25 м), разараныя, участкамі тэрасаваныя (вышыня тэрасы 0,7— 1 м). Берагі нізкія, да 0,3 м. У паўднёвай і ўсходняй частках возера 3 вузкія залівы. Дно да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй выслана ілам і сапрапелем (на Пд). Каля паўночнага берага востраў пл. 0,2 га. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Праз возера цячэ р. Прорва (злучае яго з азёрамі Дрысвяты і Аболе). Выкарыстоўваец- ца як вадасховішча ГЭС «Дружба народаў». СТАДОЛІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лельчыцкім р-не, правы прыток р. Убарць (бас. Прыпяці). Даўжыня 12,8 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Стадолічы, вусце за 3 км на 3 ад в. Першамайск. СТАДдлЬШЧЫНА, меліярацыйны канал у Гарадоцкім і Шумілінскім р-нах, правы прыток р. Обаль (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Новая Гарадоцкага р-на, вусце за 0,5 км на У ад в. Шавекі Казьянскага сельсавета Шумілінскага р-на. СТАЙКІ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,004 км2. Даўжыня 0,12 км. Найбольшая шырыня 0,03 км. Даўжыня берагавой лініі 0,25 км. У бас. р. Дражбітка, за 34 км на ПнУ ад Полацка, за 9 км на ПдЗ ад в. Труды. Вакол возера забалочаны хмызняк. Выцякае ручай у р. Дражбітка. СТАНАВЫ РОУ, канал, гл. Панурка. СТАНІСЛАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Докшыцкім р-не. Пл. 0,46 км2. Найбольшая глыбіня 2 м. Даўжыня 0,93 км. Найбольшая шырыня 0,65 км. Даўжыня берагавой лініі 2,61 км. Аб’ём вады 0,88 млн. м’. Пл. вадазбору 42,2 км2. У бас. р. Сэрвач, за 23 км на 3 ад г. Докшыцы, каля в. Станіслаўцы. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, на ПнУ і У да 10 м, часткова разараныя. Берагі на ПнУ і У забалочаныя, пад хмызняком, астатнія сплавінныя. Пойма шырынёй 75—100 м, тарфяністая. Дно выслана сапрапелем, уздоўж паўночна-ўсходняга берага — ілам. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Шырыня прыбярэжнай паласы з аеру, трыснягу, чароту 35—50 м. СТАНЎЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, Станулеўскае возера, у Глыбоцкім р-не. Пл. 0,14 км2. Даўжыня 0,58 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км. У бас. р. Бярозаўка, за 4 км на ПнУ ад г. Глыбокае, каля в. Станулі. Схілы катлавіны вышынёй 2 м, часткова разараныя. СТАНЦЫЁННЫ КАНАЛ, гл. Бабіцкі канал. СТАРА-АРЭХАЎСКІ канал, меліярацыйны канал у Клічаўскім р-не, правы прыток р. Нясета (бас. Дняпра). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 3 км на Пн ад в. Пераколь, упадае ў Нясету за 0,4 км на Пд ад в. Турчанка. На канале на У ад в. Арэхаўка плаціна і сажалка. СТАРАБЁЛІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 17 км. Пачынаецца за 1,3 км на ПнЗ ад в. Забалоцце, упадае ў Бярэзіну за 2,5 км на У ад в. Старая Беліца. СТАРАГАБСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Мядзельскім р-не, левы прыток Канчанскага канала (бас. Віліі). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца сярод лесу за 2,6 км на ПнУ, упадае ў Канчанскі канал за 2,5 км на ПдЗ ад в. Старыя Габы. СТАРАГАЛОЎЧЫЦКІКАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, правы прыток Галоўчыцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,2 км. Пачынаецца за 3 км на Пн ад в. Навасёлкі Навасёлкаўскагасельсавета, вусце за 2 км на 3 ад в. Старыя Галоўчыцы. СТАРАГУСЯВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Буда-Кашалёўскім р-не, левы прыток р. Хачэмля (бас. Дняпра). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 4 км на 3 ад г. п. Уваравічы, упадае ў Хачэмлю за 1,5 км на ПдЗ ад в. Старая Гусявіца. СТАРАДВОРСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,3 км2. Найбольшая глыбіня 8,5 м. Даўжыня 2,6 км. Найбольшая шырыня 0,45 км.