СЛЯПІЦА, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,12 км2. Даўжыня 0,78 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 1,68 км. У бас. р. Мядзелка, за 2 км на Пн ад г. Паставы, на ўскраіне ляснога масіву Пастаўская Дача. СЛЯПЯНКА, рака, гл. Слепня. СМАЛОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,63 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,42 км. У бас. р. Аўсянка, за 17 км на ПнУ ад г. Гарадок, каля п. Смалоўка. Рака Случ каля вёскі Ленін Жыткавіцкага раёна. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, параслі лесам. На 3 выцякае ручай у р. Аўсянка. СМАЛЬЯНСКАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не. Пл. 0,09 км2. Найбольшая глыбіня 6,9 м. Даўжыня 0,54 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,39 км. Аб'ём вады 0,25 млн. м3. Пл. вадазбору 10,2 км2. У бас. р. Ула, на паўднёва-ўсходняй ускраіне г. Чашнікі. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, на Пн невыразныя, пераважна разараныя і пад забудовамі. Берагі нізкія, часткова пад хмызняком, на Пн месцамі сплавінныя (шырыня сплавіны 3— 5 м). Пойма шырынёй 10—20 м, пераўвільготнена, месцамі парасла хмызняком, на Пн пераходзіць у нізіну. Дно выслана ілам, уздоўж берагоў пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 2— 10 м. На Пн злучана пратокай з р. Ула. СМАЛЯВІЦКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Смалявіцкім р-не. Пл. 0,95 км2. Найбольшая глыбіня 4 м. Даўжыня 1,4 км. Найбольшая шырыня 1 км. Даўжыня берагавой лініі (з агараджальнымі дамбамі) 4,2 км. Аб'ём вады 2,38 млн. м3. Сярэдні шматгадовы сцёк 2 1,1 млн. м3. Пл. вадазбору 99,7 км2. Створана ў 1979 за 2 км на ПнЗ ад г. Смалявічы для арашэння зямель, рыбагадоўлі і рэкрэацыі. Наліўное: напаўняецца вадой з р. Пліса пры дапамозе помпавай станцыі. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 0,3— 0,6 м. СМАЛЯВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Смалявіцкім р-не, правы прыток р. Пліса (бас. Дняпра). Даўжыня 7,3 км. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны в. Падыгрушша, упадае ў ГІлісу за 0,5 км на ПнУ ад в. Уборкі. СМАЛЯНІЦА, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, левы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Смаляніца, вусце за 1,2 км на ПдУ ад в. Стаі. СМАЛЯНКА, рака ў Баранавіцкім р-не, правы прыток р. Шчара (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 89 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %». Пачынаецца каля в. Навасёлкі, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Шчару за 0,9 км на Пд ад в. Загор'е. Рэчышча ад в. Заполле да вусця (5,9 км) каналізаванае. СМАЛЯРНЯ, меліярацыйны канал у Клічаўскім р-не, левы прыток р. Нясета (бас. Дняпра). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца ў паўночнай частцы г.п. Клічаў, упадае ў Нясету за 1,9 км на 3 ад в. Смалярня. СМАЛЯРНЯ, назва р. Жорнаўка ў верхнім цячэнні. СМАРОДНЫ РУЧАЙ, ручай у Гарадоцкім р-не, правы прыток р. Лужаснянка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 4,6 км. Пачынаецца за 2,7 км на ПдЗ ад в. Шніцы, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Боркава. Рэчышча каналізаванае. СМЕРД, ручай у Расонскім р-не, левы прыток р. Нішча (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Валатоўкі, вусце каля в. Сакалішча. Рэчышча ад вытоку на працягу 4 км каналізаванае. СМЕРДЗІЯ, Смердзея, рака ў Вілейскім р-не, левы прыток Віліі. Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 31 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %». Пачынаецца на 3 ад в. Паняцічы, цячэ сярод лесу, упадае ў Вілію за 1,5 км на Пд ад в. Асіповічы. Рэчышча на працягу 8,6 км каналізаванае: 6 км ад вытоку да сажалкі (пл. 2,18 км2) за 3 км на Пд ад в. Гліннае і 2,6 км ад сажалкі да вусця. СМЕРДЗЬ, С м е р ц ь, рака ў Лунінецкім р-не, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 37 км. Пл. вадазбору 502 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %0. Пачынаецца ад зліцця двух каналаў за 1,5 км на ПнЗ ад в. Міжлессе, вусце за 4 км на ПдЗ ад в. Лахаўка. Даліна Смалявіцкае вадасховішча. СМЕРЖАЎ невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма шырынёй 200— 300 м. Рэчышча ў вытокавай частцы каналізаванае, на астатнім працягу звілістае; шырыня яго 5—10 м, у ніжнім цячэнні да 15 м. СМЕРЖАЎ, возера ў Нараўлянскім р-не. Пл. 0,32 км2. Даўжыня 2,05 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 4,45 км. У бас. р. Прыпяць, за 28 км на ПдУ ад г. Нароўля, за 1 км на Пд ад нежылой в. Дзёрнавічы. Схілы катлавіны на 3 вышынёй да 4 м, на У 1—2 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Моцна зарастае. У возеры растуць расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі — вадзяны арэх, сальвінія плывучая. СМІГОРАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бабруйскім р-не, правы прыток р. Беліца (бас. Дняпра). Даўжыня 5 км, Пачынаецца за 1,2 км на ПдЗ ад в. Прагрэс Кавалёўскага сельсавета, упадае ў Беліцу за 1,2 км на ПнЗ ад в. Падліп'е. СМОЛАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, левы прыток Найда-Бялёўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 13 км. Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны п. Старушкі, вусце за 0,5 км на ПдЗ ад в. Найда. СМОЛАЧ, рака ў Лідскім р-не, правы прыток Нёмана. Даўжыня 12 км. ГТл. вадазбору 57 кмг. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0. Пачынаецца на ПнЗ ад в. Пішчаўцы, упадае ў Нёман на У ад в. Панямонцы. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Рэчышча на працягу 13 км ад вытоку да хут. Чарткі каналізаванае. СМОЎЖ, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,16 км. Найбольшая шырыня 0,08 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км. На водападзеле рэк Волта і Бярэжа, за 15 км на ПдУ ад г. Міёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня, на балоце Мох. Берагі забалочаныя. СМУГА, рака, гл. Барысаўка. СМЎЖСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брэсцкім р-не, правы прыток р. Лясная (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Смуга, вусце за 0,5 км на 3 ад в. Дружба. СМУРОДЗІНА, ручай у Бялыніцкім р-не, правы прыток р. Аслік (бас. Дняпра). Даўжыня 3,8 км. Пачынаецца за 0,5 км на 3, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Вялікая Машчаніца. Рэчышча каналізаванае (акрамя 0,5 км каля вытоку). СМЫЧЫЦА, другая назва р. Лаўрыха. СНАРЫХОЎКА, Скарыхоўка, рака ў Пастаўскім р-не, правы прыток р. Паловіца (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 8,4 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Слабада, вусце за 0,5 км на ПнЗ ад в. Цёплая. Рэчышча каналізаванае. СНЁЖКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Чэрвеньскім р-не, левы прыток р. Волма (бас. Дняпра). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца з р. Вожа каля в. Адынь, упадае ў Волму каля в. Снежкі. СНІТЧАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не (бас. Нёмана), левы прыток Восьмага канала. Даўжыня 5 км. Пачынаецца ў забалочанай мясціне ў лясным урочышчы Востраў Борын, упадае ў Восьмы канал за 3 км ад яго вытоку, у лясным урочышчы Варотцы. СНОЎКА, С н у ў к а, рака ў Нясвіжскім р-не, левы прыток р. Уша (бас. Нёмана). Даўжыня 20 км, Пачынаецца каля в. Малаеды, упадае ў Ушу за 0,9 км на У ад в. Еськавічы. Рэчышча каналізаванае. Каля вёсак Каменка, Высокая Ліпа (на рацэ) і Тарэйкі (на пойме) створаны сажалкі (пл. адпаведна 0,02 км’, 0,03 км2 і 0,12 км2). СНОЎКА, рака ў Старадарожскім р-не, правы прыток р. Даколька (бас. Прыпяці). Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Глядавічы, вусце за 0,5 км на У ад в. Стражы. Рэчышча каналізаванае. СНУДЫ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 22 км2. Найбольшая глыбіня 16,5 м. Даўжыня 8,8 км. Найбольшая шырыня 4,9 км. Даўжыня берагавой лініі 34,4 км. Аб'ём вады 107 млн. м3. Пл. вадазбору 113 км2. У бас. р. Друйка, за 10 км на Пн ад г. Браслаў, уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны вышы- Возера Снуды. нёй да 30 м, на У і ПдУ абрываюцца блізка каля ўрэзу вады. Уздоўж усходняга берага цягнецца озавая града, парослая лесам. Берагі нізкія, пераўвільготненыя. Пойма шырынёй ад 5 да 150 м. Упадзіны чаргуюцца з пясчанымі мелямі, большасць з якіх парасла трыснягом, ёсць 11 астравоў агульнай пл. 1,6 км2. У малаводныя гады мелі агаляюцца, колькасць астравоў павялічваецца да 16. Мелкаводдзе пясчанае, месцамі гліністае, глыбокія ўчасткі дна высланы сапрапелем. Уздоўж берагоў паласа трыснягу і чароту шырынёй да 300 м, пашырана да глыбіні 2 м; падводная расліннасць пашырана да глыбіні 8 м. На Пд злучана пратокай з воз. Струста, на У — канавай з воз. Валасо Паўночны. Возера ўваходзіць у зону адпачынку Браслаў. Да ўсходняга берага прымыкае Міжазёрны ландшафтны заказнік. СНЎЎКА, рака, гл. Сноўка. СНЯДЗІНСКІ КАНАЛ, гл. Залеская Стрэлка. СОБЕЛЬСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Лунінецкім р-не. Пл. 2,9 км\ Найбольшая глыбіня 5,8 м. Даўжыня 2,2 км. Найбольшая шырыня 1,5 км. Аб'ём вады 14,2 млн. м'. Пл. вадазбору 360 км2. Створана ў 1986 за 22 км на ПнУ ад г. Лунінец, каля в. Чырвоная Воля. Наліўное, вада падаецца з Грычынскага канала. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 5,7 м. СОБЕЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 8 км на ПдЗ ад в. Лугі, вусце за 11 км на ПнУ ад в. Чырвоная Воля (у сутоках Собельскага канала і Заазерскага канала пачынаецца Галоўны канал). СОЖ, рака ў Магілёўскай, Гомельскай і Смаленскай абл., на мяжы Беларусі з Расіяй і Украінай, левы прыток р. Дняпро. Даўжыня 648 км. Пл. вадазбору 42,1 тыс. км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 219 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,17 %». Пачынаецца за 12 км на Пд ад г. Смаленск, вусце каля г.п. Лоеў. Агульная даўжыня рачной сістэмы (3410 рэк) 16 220 км, даўжыня ракі ў межах Беларусі 493 км, густата рачной сеткі на тэрыторыі Беларусі 0,38 км/км2, пл. вадазбору 21,5 тыс. км2. На вадазборы ў межах Беларусі больш за 300 рэк і ручаёў часткова або поўнасцю каналізаваны, пракладзена больш за 170 меліярацыйных каналаў даўжынёй 5 км і больш. Асноўныя прытокі: Віхра, Волчас, Проня, Уза (справа), Хмара, Асцёр, Беседзь, Іпуць, Уць (злева). Верхняе цячэнне на паўднёва-заходняй ускраіне Смаленскага ўзвышша, сярэдняе — на Аршанска-Магілёўскай раўніне, ніжняе — у Гомельскім Палессі. Даліна пераважна трапецападобная, ад вытоку да вусця Проні — выразная, глыбокаўрэзаная (20—30 м). Шырыня Возера Снуды. ў вярхоўі ад 0,3 км да 1 км, на вялікім працягу 1,5—3 км, пры зліцці з далінамі рэк Асцёр і Проня — 5 км, ніжэй г. Ветка — да 7 км, пры зліцці з далінай Дняпра — да 20 км. Схілы спадзістыя, умерана стромкія (радзей