Блакітная кніга Беларусі

Блакітная кніга Беларусі


Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
269.48 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Пл. вадазбору 1 км2.
У бас. р. Зах. Буг, за 24 км на Пд ад г. Брэст, за 1,5 км на Пн ад в. Медна. Берагі высокія, зрэдку параслі хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана сапрапелем. На мелкаводдзі зрэджаныя зараснікі трыснягу і чароту, да глыбіні 3—3,5 м растуць рдзесты, эладэя. На Пд злучана канавай з Мяднянскім возерам.
СТРАДНАЕ ВОЗЕРА, у Верхнядзвінскім р-не.
Пл. 0,94 км2.
Найбольшая глыбіня 1,1 м.
Даўжыня 1,44 км.
Найбольшая шырыня 1,12 км.
Даўжыня берагавой лініі 4,53 км. Аб’ём вады 0,6 млн. м3.
Пл. вадазбору 16,8 км2.
У бас. р. Свольна, за 38 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, каля в. Страднае. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя. Берагі нізкія, месцамі тарфяныя. Пойма шырынёй 50—300 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно каля паўднёвага і ўсходняга берагоў да глыбіні 0,5 м выслана пяском і ілам, астатняя частка — сапрапелем. Поўнасцю зарасло падводнай расліннасцю, уздоўж берагоў перарывістая паласа надводнай расліннасці шырынёй да 75 м, пашырана да глыбіні 0,5 м. На ПдЗ упадае р. Балгач, на ПнУ выцякае р. Трудніца.
СТРАЖНІЦА, Безназоўны к a н а л, ручай у Крупскім р-не, правы прыток р. Бобр (бас. Дняпра).
Даўжыня 15 км.
Пл. вадазбору 58 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %о.
Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Аіпавец, вусце на ўсходняй ускраіне г. п. Крупкі. Рэчышча на працягу 10,9 км (ад вытоку да в. Лебедзева) каналізаванае.
СТРАЛА, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім і Іванаўскім р-нах, левы прыток Аброўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 17,7 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Вялікая Гаць Івацэвіцкага р-на, вусце за 4 км на ПнУ ад в. Тышкавічы Іванаўскага р-на.
СТРАЛА, С т р э л к а, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, левы прыток р. Закованка (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Боруск, вусце за 4 км на У ад в. Малыя Аўцюкі.
СТРАЛІЧАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не, левы прыток Кажушкаўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 14,8 км. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Паселічы, вусце за 3 км на Пд ад в. Навасёлкі.
СТРАЛКОЎСКАЕ вдзЕРА, у Верхнядзвінскім р-не.
Пл. 0,93 км2.
Даўжыня 1,6 км.
Найбольшая шырыня 0,85 км.
Даўжыня берагавой лініі 3,57 км. Пл. вадазбору 10,9 км2.
У бас р. Ужыца, за 25 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, каля вёсак Абрамава і Стралкі. Схілы катлавіны і берагі нізкія, амаль паўсюдна забалочаныя, часткова пад ворывам. Дно выслана сапрапелем. На 3 выцякае ручай у р. Ужыца.
СТРАМЕЦ, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, правы прыток Залядынскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 11,1 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Карсынь, вусце за 2,2 км на ПнУ ад в. Страмец. Прыток — канал Таўкачыха (справа).
СТРАЧА, рака ў Пастаўскім, Мядзельскім і Астравецкім р-нах, правы прыток Віліі.
Даўжыня 59 км.
Пл. вадазбору 1140 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9,1 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о.
Выцякае на 3 з воз. Малыя Швакшты Пастаўскага р-на, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Свянцянскіх град, упадае ў Вілію за 2 км на ПдУ
ад в. Міхалішкі Астравецкага р-на. Асноўныя прытокі: Лынтупка, Струна (справа), Свірыца, Тушчанка (злева). Цячэ праз ландшафтны заказнік Блакітныя азёры. У басейне ракі многа азёр, з якімі рака злучана рэчкамі, ручаямі, пратокамі (Свір, Вішнеўскае, Вялікія і Малыя Швакшты, Балдук, Глубля, Глуболька, Вераб'і, Губіза, Ёдзі і інш.). Даліна ў верхнім цячэнні не выражана, на астатнім працягу трапецападобная. Пойма двухбаковая, забалочаная, яе шырыня 50—150 м. Рэчышча моцназвілістае, у верхнім цячэнні камяністае, ёсць парогі; яго шырыня ў межань у верхнім і сярэднім цячэнні 8—12 м, у ніжнім 15—20 м. Каналізаваная на працягу 6,1 км (за 3 км на ПдЗ ад в. Альшэва да в. Селевічы). Каля в. Страча створана сажалка (пл. 0,07 км2). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
СТРАЯВАЯ КАНАВА, меліярацыйная канава ў Салігорскім і Жыткавіцкім р-нах, левы прыток Страявога канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 20 км. Пачынаецца за 5 км на ПдЗ ад в. Даманавічы Салігорскага р-на, вусце за 4 км на ПдЗ ад в. Сяменча Жыткавіцкага р-на.
СТРАЯВЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 13,5 км. Пачынаецца з канала на меліярацыйнай сістэме «Жыткавічы», за 8 км на ПнУ ад в. Юркевічы, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Хісцецкі Бор, заканчваецца водаразмеркавальнікам, адкуль вада цячэ ў рэкі Гніліца, Навуць і Рудзянецкі канал.
СТРОКЛА, возера ў Полацкім р-не.
Пл. 0,09 км2.
Даўжыня 0,47 км.
Найбольшая шырыня 0,29 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,17 км.
У бас. р. Свіна, за 44 км на ПнУ ад Полацка, за 1,5 км на 3 ад в. Уладзіміраўка, сярод меліяраванага балота. СТРОКТЫ, возера ва Ушацкім р-не.
Пл. 0,04 км!.
Даўжыня 0,35 км.
Найбольшая шырыня 0,12 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.
У бас. р. Альзініца, за 5 км на ПнЗ ад г. п. Ушачы, каля в. Строкты. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м (на Пн і Пд невыразныя), часткова пад сельгасугоддзямі. Вакол возера (акрамя 3) забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. Упадае ручай з возера без назвы, выцякае ручай у р. Альзініца.
СТРУГ, рака ў Клімавіцкім р-не, правы прыток р. Іпуць (бас. Дняпра). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца за 2,5 км на Пд ад в. Перавалочная, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Юр'евічы. Рэчышча на працягу 5,7 км перад вусцем каналізаванае.
СТРУГА, рака ў Іванаўскім р-не, левы прыток р. Няслуха (бас. Прыпяці). Даўжыня 15 км, Пл. вадазбору 41 км2. Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад г. Іванава, вусце за 0,8 км на 3 ад в. Пяшкова. Рэчышча каналізаванае. СТРЎГА, рака ў Мастоўскім і Гродзенскім р-нах, правы прыток Свіслачы (бас. Нёмана). Даўжыня 14 км.
Рака Страча ў Мядзельскім раёне.
Пачынаецца на ПнЗ ад в. Хамічы Мастоўскага р-на, упадае ў Свіслач за 0,4 км на ПнЗ ад в. Балічы Гродзенскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
СТРУГА, ручай у Іванаўскім р-не, правы прыток р. Філіпаўка (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,9 км, Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Ляхавічы, вусце каля паўночнай ускраіны в. Бродніца. Рэчышча каналізаванае. СТРЎМЕНКА, рака ў Рагачоўскім р-не, правы прыток р. Ракатун (бас. Дняпра). Даўжыня 7,6 км. Пачынаецца ў лясным урочышчы за 2,4 км на Пн ад в. Партызаны, вусце за 0,5 км на 3 ад в. Свержань. Рэчышча на працягу 3 км (ад в. Партызаны да вусця) каналізаванае.
СТРУНА, рака ў Астравецкім р-не і Літве, правы прыток р. Страча (бас. Віліі).
Даўжыня 31 км.
Пл. вадазбору 194 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні О,8%о.
Пачынаецца ў Літве, перасякае граніцу на ПнЗ ад хутара Рудня. Цячэ па паўночных схілах Свянцянскіх град (даўжыня ў межах Беларусі 18 км|, упадае ў Страчу за 2 км на Пн ад в. Вялікія Стаўпяняты. Асноўны прыток — р. Пеляка. Даліна трапецападобная, яе шырыня 0,2— 0,5 км у верхнім цячэнні, 1—1,5 км у сярэднім і ніжнім. Пойма вузкая. Рэчышча на працягу 10,3 км каналізаванае: ад чыгуначнага моста па дарозе г. п. Лынтупы — г. Пабрадзе да в. Масцяны (6,3 км) і перад вусцем (4 км). У ніжнім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
СТРЎНКА, рака ў Полацкім р-не, правы прыток Зах. Дзвіны.
Даўжыня 21 км.
Пл. вадазбору 123 км"’.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о.
Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Шылы, вусце каля в. Слабада Саланіцкага сельсавета. Прыток — р. Тросніца (справа). Рэчышча ад вытоку на працягу 4 км каналізаванае.
СТРУПАЎ, рака ў Чарнігаўскай вобл. Украіны і Гомельскім р-не, правы прыток р. Нямыльня (бас. Дняпра).
Даўжыня 11 км.
Пл. вадазбору 46 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6%о-
Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Карпаўка Гараднянскага р-на, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Паддабранка Гомельскага р-на. Рэчышча ад граніцы з Украінай уніз па цячэнні (4 км) і перад вусцем (3 км) каналізаванае. СТРЎПЕНЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Барысаўскім р-не, правы прыток р. Пліса (бас. Дняпра). Даўжыня 5 км. Пачынаецца каля заходняй ускраіны в. Вераскі, упадае ў Плісу ў в. Струпень.
СТРУСТА, возера ў Браслаўскім р-не.
Пл. 13 км2.
Найбольшая глыбіня 23 м.
Даўжыня 6,4 км.
Найбольшая шырыня 4,2 км.
Даўжыня берагавой лініі 27,8 км.
Аб’ём вады 94,3 млн. м3.
Пл. вадазбору 223 км2.
У бас. р. Друйка, за 4 км на Пн ад г. Браслаў, у зоне адпачынку Браслаў. ^ваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (на Пн 25—30 м), абразійныя, парослыя
хмызняком і лесам, часткова разараныя. Берагі нізкія, пераўвільготненыя, на Пн зліваюцца са схіламі. Есць мноства заліваў і 7 астравоў (агульная пл. 2,58 км2; найбольшыя Чайчын, Шова, Бярозаўскія, Яленя). Прыбярэжная зона да глыбіні 3 м пясчаная, трапляюцца гліны; глыбакаводную зону высцілаюць ілы, часткова сапрапелі. Каля паўднёвага і ўсходняга берагоў паласа трыснягу і чароту шырынёй да 300 м. Да глыбіні 6—7 м растуць харавыя водарасці, эладэя, рагаліснік, рдзесты. На 3 упадае р. Акмяніца, злучана пратокамі з азёрамі Снуды, Балойса і Ельня, сцёк праз пратоку ў воз. Войса. Праз возера праходзіць усесаюзны турысцкі маршрут.
СТРЫЕЎКА, Стрыюўка, рака ў Гродзенскім р-не, у бас. Нёмана.
Даўжыня 24 км.
Пл. вадазбору 145 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 % о.
Пычынаецца за 4 км на ПдЗ ад в. Парэчча, цячэ пераважна сярод лесу, упадае на ПнЎ у воз. Рыбніца. Рэчышча ад в. Перасельцы да вусця на працягу 17 км каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. СТРЫЖАВА, Стрыжаўскі ка н а л, меліярацыйны канал у Ганцавіцкім і Лунінецкім р-нах, у бас. Прыпяці. Даўжыня 25 км. Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад в. Шашкі Ганцавіцкага р-на, упадае ў канал на меліярацыйнай сістэме «Ваўчанская», за 4 км на ПдЗ ад в. Вялікія Чучавічы Лунінецкага р-на.
СТРЫМНЯ, меліярацыйны канал у Драгічынскім і Іванаўскім р-нах, правы прыток Трудавога канала (бас. Прьіпяці). Даўжыня 15 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Дробаты Драгічі.нскага р-на, вусце каля в. Трудавая Іванаўскага р-на.
СТРЫМНЯ, назва р. Няслуха ў верхнім цячэнні.
СТРЫЮЎКА, рака, гл. Стрыеўка.
СТРЭЛІЦА, Стрэльніца, ручай у Лідскім р-не, левы прыток р. Голдаўка (бас. Нёмана). Даўжыня 4 км. Пачынаецца на Пн ад в. Малышы, упадае ў Голдаўку за 1 км на ПнЗ ад в. Канюшаны. Рэчышча каналізаванае.
СТРЭЛКА, Т у р ' я, рака ў Нараўлянскім р-не, правы прыток р. Жалонь (бас. Прыпяці).
Даўжыня 14 км.
Пл. вадазбору 46 км2.