Блакітная кніга Беларусі

Блакітная кніга Беларусі


Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
269.48 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Рака Сож каля Крычава.
СОЙКА
стромкія), вышынёй 15—25 м (месцамі да 40 м), парэзаны ярамі, лагчынамі, далінамі прытокаў. Правы схіл больш адкрыты, левы зарос лесам і хмызняком. На Беларусі амаль на ўсім працягу вылучаюцца пойма з нізкім (1,5—2,5 м над урэзам вады) і высокім (3—4 м) узроўнямі і 2 надпоймавыя тэрасы. Пойма двухбаковая, месцамі левабярэжная або чаргуецца па берагах. Паверхня яе перасечана лагчынамі, старарэччамі і невялікімі азёрамі-старыцамі. Затапляецца на 5—10 сутак на глыбіню 0,5—2,5 м, у вусцевай частцы — да 4—5 м. Рэчышча звілістае. У ніжнім цячэнні вялікая колькасць лукавін, рукавоў, старыц. Да Гомеля трапляюцца астравы (даўжыня 30—300 м, шырыня 10—50 м). Шырыня ракі ў верхнім цячэнні 40—80 м, у ніжнім 90—125 м, месцамі да 230 м. Дно роўнае. Берагі да вусця Проні пераважна стромкія, вышынёй 1,5—4 м, ніжэй па цячэнні спадзістыя; на лукавінах, дзе рэчышча падыходзіць да карэннага берага (напрыклад, каля в. Гайшын Слаўгарадскага р-на), абрывістыя, вышынёй 12—15 м, месцамі да 35 м. Ніжэй г. Ветка па берагах пясчаныя пляжы. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 57 % гадавога сцёку. Пад'ём узроўняў вясной пачынаецца звычайна ў 3-й дэкадзе сакавіка (радзей — у пачатку сакавіка) або ў еярэдзіне красавіка, доўжыцца 10—15 сутак у верхнім цячэнні, 20—.25 сутак у нізоўі. Сярэдняя вышыня над самай нізкай
межанню 4—5 м, найбольшая 6— 7,5 м. Зімовыя ўзроўні ў сярэднім на 10—20 см вышэй за летнія, але ў асобныя гады ў выніку адліг павышаюцца ў нізоўі да 2,5 м. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка ад вусця да вярхоўя. Веснавы крыгаход 3—5 сутак. На Беларусі найбольшая таўшчыня лёду ў рацэ 62—65 см. Сярэдняя тэмпература вады ў чэрвені — жніўні 19—21 ° С, найбольшая ў ліпені — да 28 °C. Водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась залаты, верхаводка, гусцяра, мінога ўкраінская, галавень, судак. У сярэднім і ніжнім цячэнні Сож працякае праз тэрыторыі, забруджаныя радыёнуклідамі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Суднаходства ад в. Барысавічы Клімаўскага р-на (за 373 км ад вусця) — пры высокіх узроўнях, рэгулярнае — ад г. Слаўгарад. На Сажы ў Беларусі гарады Крычаў, Чэрыкаў, Слаўгарад, Чачэрск, Ветка, Гомель.
СОЙКА, рака ў Смалявіцкім р-не, правы прыток р. Бродня (бас. Дняпра). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Буда, вусце за 1 км на Пн ад в. Замлынне. Рэчышча на працягу 2,9 км ад вусця ўверх каналізаванае.
СОКАЛЕЦ, рака ў Краснапольскім р-не, левы прыток р. Покаць (бас. Дняпра). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Аўчынец, вусце на паўднёва-заходняй ускраіне в. Сабалі. Рэчышча каналізаванае.
СОКАРАВА, возера ў Бешанковіцкім р-не.
Пл. 0,12 км2.
Даўжыня 0,52 км.
Найбольшая шырыня 0,26 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,25 км.
У бас. р. Тураўлянка, за 23 км на ПнЗ ад г.п. Бешанковічы, каля в. Сокарава. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, пераважна разараныя. Злучана ручаём з воз. Паўазер'е.
СОЛАН, рака ў Старадарожскім р-не, левы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці).
Даўжыня 32 км.
Пл. вадазбору 278 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0.
Пачынаецца за 4 км на ПнЗ ад в. Зялёная Дуброва (у верхнім цячэнні называецца Казённая канава), вусце за 1,6 км на ПнУ ад в. Баравікі. Асноўны прыток — р. Салянка (злева). Цячэ па паўднёва-заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна на вялікім працягу невыразная, у сярэднім цячэнні, каля в. Солан, трапецападобная. Пойма ў сярэднім і ніжнім цячэнні двухбаковая, шырынёй 200—500 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 19,6 м каналізаванае, астатняе звілістае, шырынёй 5—10 м.
СОМІНА, Бабарыкі, возера ў Гарадоцкім р-не.
Пл. 0,15 км2.
Даўжыня 0,78 км.
Найбольшая шырыня 0,3 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,95 км.
Рака Сож каля Слаўгарада.
У бас. р. Свіна, за 32 км на ПнЗ ад г. Гарадок, каля в. Бабарыкі. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, пад лесам. На ПнУ выцякае ручай у воз. Жодзень.
СОМІНА, возера ў Расонскім р-не.
Пл. 0,02 км2.
Даўжыня 0,2 км.
Найбольшая шырыня 0,15 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,6 км.
У бас. р. Дрыса, за 30 км на ПнУ ад г.п. Расоны, за 3 км на ПнУ ад в. Шарстова, кадя мяжы з Расіяй. Аяжыць сярод парослага хмызняком балота. Злучана ручаём з воз. Ямна. СОМІНСКАЕ ВОЗЕРА, у Івацэвіцкім р-не.
Пл. 0,41 км2.
Найбольшая глыбіня 33,5 м.
Даўжыня 0,9 км.
Найбольшая шырыня 0,65 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км.
У бас. Агінскага канала, за 44 км на ПдУ ад г. Івацэвічы, каля в. Соміна. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад хмызняком, на ПнЗ разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Дно да глыбіні 10 м выслана пяском, ніжэй — сапрапелем. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 4 м. СОМНІЦА, рака ў Полацкім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 9,4 км. Выцякае з воз. Пушна на Пн за 0,5 км на ПнУ ад в. Пушна, вусце каля в. Кулакова. Рэчышча ад вытоку на працягу 3,3 км каналізаванае.
СОСЕНКА, возера ва Ушацкім р-не.
Пл. 0,17 км2.
Найбольшая глыбіня 7,2 м.
Даўжыня 0,69 км.
Найбольшая шырыня 0,36 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Аб'ём вады 0,67 млн. м’.
Пл. вадазбору 1,13 км2.
У бас. р. Тураўлянка, за 26 км на У ад г.п. Ушачы, каля в. Крывушчына. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПдЗ і ПнУ сплавінныя. Дно да глыбіні 1,5—3,5 м выслана пяском, ніжэй — ілам. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 10— 15 м, пашырана да глыбіні 1,1— 1,5 м; падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3,5 м. Злучана ручаём з воз. Крывое.
СОСНА, возера ў Полацкім р-не.
Пл. 1,25 км2.
Найбольшая глыбіня 6 м.
Даўжыня 1,7 км.
Найбольшая шырыня 0,9 км.
Даўжыня берагавой лініі 5,45 км.
Пл. вадазбору 127 км2.
У бас. р. Дражбітка (цячэ праз возера), за 30 км на ПнУ ад г. Полацк. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на Пн і У да 8 м), на У пад лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, ёсць востраў пл. 0,8 га. Зарастае слаба.
СОСНА, возера ў Віцебскім р-не.
Пл. 1,1 км2.
Найбольшая глыбіня 9,4 м.
Даўжыня 2,64 км.
Найбольшая шырыня 0,82 км.
Даўжыня берагавой лініі 7,53 км. Аб'ём вады 4,01 млн. м3.
Пл. вадазбору 5 км2.
У бас. р. Аужаснянка, за 18 км на ПнЗ ад г. Віцебск, каля в. Доўжа. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на ПнУ 10—13 м), на ПнУ і У разараныя, на 3 параслі лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, участкамі вышынёй 0,4—0,7 м, задзернаваныя, на ПдУ забалочаныя, пад хмызняком. Пойма шырынёй 5—20 м, на ПдУ пашыраецца да 300 м, забалочаная. У цэнтры возера востраў пл. 0,015 км2. Дно да глыбіні 3 м (уздоўж усходняга берага да 4 м) пясчанае, ніжэй выслана ілам 1 сапрапелем. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 2—20 м, радзей да 30 м. На ПнУ выцякае ручай у р. Храпаўлянка. Возера ўваходзіць у зону адпачынку Лосвіда.
СОСНА, возера ў Гарадоцкім р-не.
Пл. 1,02 км2.
Найбольшая глыбіня 5,1 м.
Даўжыня 1,54 км.
Найбольшая шырыня 1,02 км.
Даўжыня берагавой лініі 4,05 км. Аб'ём вады 3,5 млн. м!.
Пл. вадазбору 260 км2.
У бас. р. Аоваць (цячэ праз возера і злучае яго з воз. Мяжа), за 37 км на ПнУ ад г. Гарадок, каля в. Мяжа. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, месцамі 7 м, параслі хмызняком, на ПдУ разараныя. Берагі нізкія (да 0,2 м), параслі балотнай расліннасцю
Возера Сосна (Гарадоцкі раён).
і хмызняком. Дно да глыбіні 2 м выслана пяском, ніжэй — ілам і сапрапелем. Уздоўж берагоў перарывістая паласа надводнай расліннасці шырынёй да 8 м, пашырана да глыбіні 0,7 м; да глыбіні 1,5 м растуць рд,зесты.
COCHA, М і х а л о в а, возера ў Шумілінскім р-не.
Пл. 0,71 км2.
Найбольшая глыбіня 22,9 м.
Даўжыня 1,28 км.
Найбольшая шырыня 0,96 км.
Возера Сосна (Віцебскі раён).
COCHA
II
Возера Сосна (Шумілінскі раён).
Возера Сосна (Шумілінскі раён).
Белаазерск
Спораўскае возера.
Даўжыня берагавой лініі 4,83 км.
Аб'ём вады 4,72 млн. м3.
Пл. вадазбору 3,79 км2.
У бас. р. Зах. Дзвіна, за 14 км на ПдУ ад г. п. Шуміліна, каля в. Міхалова. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м
(на Пн і У 3—5 м), параслі хмызняком. Ёсць некалькі невялікіх заліваў і мысаў, 3 астравы агульнай пл. 0,012 км!. Берагі нізкія, на 3 і ПнУ зліваюцца са схіламі. Дно да глыбіні 2—5 м пясчанае, ніжэй выслана ілам. Найбольш зарастае ў залівах і вакол астравоў, шырыня паласы расліннасці 20—170 м. У возеры выяўлены рэдкія расліны — гідрыла кальчаковая і наяда малая. Злучана ручаём з воз. Гародна. Возера і прылеглая тэрыторыя абвешчаны азёрным заказнікам.
СОСНА, Л е ш н а, возера ў Полацкім р-не.
Пл. 0,68 км2.
Найбольшая глыбіня 6 м.
Даўжыня 1,3 км.
Найбольшая шырыня 0,82 км.
Даўжыня берагавой лініі 3,67 км.
Пл. вадазбору 93 км2.
У бас. р. Сосніца (выцякае з возера), за 30 км на ПнУ ад г. Полацк, за 10 км на ПдУ ад в. Труды. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, на У да 20 м. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў. На ПнУ упадае р. Невежа.
СОСНА, возера ў Сенненскім р-не.
Пл. 0,54 км2.
Найбольшая глыбіня 8,2 м.
Даўжыня 2,73 км.
Найбольшая шырыня 0,34 км.
Даўжыня берагавой лініі 6,29 км.
Аб'ём вады 2,1 млн. м3.
Пл. вадазбору 7,21 км2.
У бас. р. Бярозка, за 18 км на Пн ад г. Сянно, за 2 км на ПнЗ ад в. Ходцы. Схілы катлавіны на ПнУ вышынёй да 20 м (на ПдЗ 2—5 м), пераважна пад хмызняком. Берагі на ПдЗ нізкія, забалочаныя, на ГІнУ зліваюцца са схіламі. Уздоўж паўднёва-заходняга берага забалочаная пойма шырынёй 150—250 м, парослая хмызняком. Найбольшыя глыбіні ўздоўж паўночнаўсходняга берага. Дно да глыбіні 2—3 м пясчанае, астатняя частка дна выслана ілам. Зарастае да глыбіні 3 м, шырыня паласы расліннасці 15—75 м. СОСНІЦА, рака ў Полацкім р-не, правы прыток Зах. Дзвіны.
Даўжыня 39 км.
Пл. вадазбору 394 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о.
Выцякае з воз. Сосна за 10 км на ПдЗ ад в. Труды, вусце каля в. Сосніца. Цячэ па Полацкай нізіне. Даліна невыразная. Рэчышча звілістае, шырыня ў вярхоўі 3—5 м, у ніжнім цячэнні 7—9 м.
СОСНЫ 1-я, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, левы прыток Мар'інскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 3,5 км на У ад в. Запераходнае Салігорскага р-на, вусце каля в. Сосны Камунараўскага сельсавета Любанскага р-на.
СОСНЫ 2-я, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, правы прыток Мар’-