Даўжыня 28 км. Пл. вадазбору 450 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %». Пачынаецца за 5 км на ПнУ ад в. Заполле Мастоўскага р-на, упадае ў Котру за 0,6 км на ПнЗ ад в. Некрашы Гродзенскага р-на. Прытокі: Спушанка і меліярацыйныя каналы. Рэчышча на працягу 22,5 км (ад вытоку да вусця р. Спушанка ў межах г. Скідаль) каналізаванае. СКІДНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, левы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 11 км. Пачынаецца з сажалкі рыбгаса «Трэмля» за 1,5 км на 3 ад в. Гарадзішча, упадае ў старарэчча на пойме р. Пціч каля в. Хуснае. СКІДНЫ КАНАЛ, меліярацьійны канал у Драгічынскім і Іванаўскім р-нах, правы прыток Оўзіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 10,6 км. Пачынаецца з канала на меліярацыйнай сістэме «Лемяшэвічы» за 1,5 км на ПнЗ ад хутара Адамова Драгічынскага р-на, вусце за 1,5 км на Пн ад в. Смольнікі Іванаўскага р-на. СКІДНЫ КАНАЛ, Тэльмінскі к а н а л, меліярацыйны канал у Брэсцкім р-не, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 10,2 км. Пачынаецца за 1,9 км на ПнЗ ад в. Братылава, вусце за 1 км на У ад в. Ямна. СКІДНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, на мяжы з Драгічынскім р-нам, левы прыток Дняпроўска-Бугскага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 9,8 км. Пачынаецца каля правай агараджальнай дамбы Арэхаўскага канала, за 2 км на ПдУ ад в. Мелянкова Кобрынскага р-на, вусце за 2,4 км вышэй вусця Арэхаўскага канала, за 1,5 км на 3 ад ён). в. Хамічыцы Драгічынскага р-на. З'яўляецца агараджальным каналам польдэрнай сістэмы. СКІДНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Маларыцкім р-не, левы прыток канала Новая Асіпоўка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 8,1 км. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Дарапеевічы, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Малінаўка. СКІДНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Маларыцкім і Брэсцкім р-нах, левы прыток Навасадскага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 8 км. Пачынаецца лясной канавай за 2 км на Пд ад в. Наваселле Маларыцкага р-на, вусце за 1 км на Пн ад в. Навасады Брэсцкага р-на. СКІДНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, левы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца каля в. Любань, вусце за 4,5 км на ПдУ ад в. Лахаўка. СКІДНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Клічаўскім р-не, левы прыток р. Перасека (бас. Дняпра). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. У^алоцце, упадае ў Перасеку за 2 км на ПнУ ад в. Астапаўка. СКІДНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Чэрвеньскім р-не, левы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўжыня 7 км. Пачынаецца з сажалкі № 10 рыбгаса «Волма», за 2 км на ПнЗ ад в. Клінок, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Турэц. СКІДНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, правы прыток канала Спад (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,9 км. Пачынаецца з Адрыжынскага канала за 1,5 км на ПдЗ ад в. Віўнева, вусце за 2,5 км на ПдЗ ад в. Баландзічы. СКІДНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, левы прыток р. Скрыпіца (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,3 км. Пачынаецца за 3 км на У ад в. Лагвошчы, вусце за 2,5 км на ПдУ ад в. Браніслаў. СКІДНЫ КАНАЛ, Абвадны кан а л, меліярацыйны канал у Брэсцкім р-не, у бас. Зах. Буга. Даўжыня 6 км. Пачынаецца ад водаразмеркавальніка рыбгаса «Страдзеч» каля в. Дуброва, агінае рыбгас з Пн, упадае ў Прылуцкі канал за 0,5 км на Пн ад сажалкі Круглая. СКІДНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Салігорскім р-не, левы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Вялікія Лістападавічы, вусце за 1 км на У ад г. п. Старобін. СКІДНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бабруйскім р-не, левы прыток канала Рэдкі Рог (бас. Дняпра). Даўжыня 5,8 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Орсічы, упадае ў канал Рэдкі Рог за 3 км на ПдЗ ад в. Язвінцы Светлагорскага р-на. СКІДНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, левы прыток Белазерскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца каля паўночна-ўсходняй ускраіны в. Радастава, вусце за 1,3 км на ПдЗ ад в. Залессе. СКІДНЫ КАНАЛ, назва р. Млынок у ніжнім цячэнні. СКНО, возера ў Шаркоўшчынскім р-не. Пл. 0,05 км2. Даўжыня 0,47 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км. У бас. р. Дзісна, за 25 км на ПнУ ад г. п. Шаркоўшчына, на Пн ад в. Буды. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, на Пн і Пд невыразныя, у ніжняй частцы пад лесам. На Пн пойма шырынёй да 50 м. Сцёк у ручай Расоха. СКОБЕНКА, меліярацыйны кавдл у Бярэзінскім р-не, правы прыток р. Жорнаўка (бас. Дняпра). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Баркі, упадае ў Жорнаўку за 3 км на Пд ад в. Жарамец. СКОБРАЕ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,54 км2. Найбольшая глыбіня 4,3 м. Даўжыня 1,7 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 4,34 км. Аб’ём вады 1,38 млн. м3. Пл. вадазбору 5,4 км2. У бас. р. Палата, за 20 км на ПнУ ад г. Полацк, каля чыг. ст. Палата. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, разараныя, на Пн вышынёй 6—10 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Пойма шырынёй да 8 м, участкамі пад хмызняком. Дно выслана сапрапелем, уздоўж берагоў да глыбіні 1—2 м пяском і ілам. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 10—100 м, пашырана да глыбіні 1,8 м. На ПдЗ злучана пратокай з р. Палата. СКОРЫЦА, рака ў Капыльскім р-не, правы прыток р. Гніліца (бас. Нёмана). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пн ад в. Леніна, упадае ў Гніліцу за 0,7 км на ПнУ ад в. Цялядавічы. Рэчышча каналізаванае. СКОЦІШЧА, меліярацыйны канал у Маларыцкім р-не, правы прыток р. Рыта (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5,4 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Сушытніца, вусце за 4,5 км на ПдЗ ад в. Вотчын. СКРЫДЛЕВА, возера ў Віцебскім р-не. Пл. 0,76 км2. Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня 2,52 км. Найбольшая шырыня 0,41 км. Даўжыня берагавой лініі 5,98 км. Аб’ём вады 2,43 млн. м3. Пл. вадазбору 110 км2. У бас. р. Чарнічанка (цячэ праз возера), за 18 км на Пд ад г. Віцебск, каля в. Скрыдлева. Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, на ПдЗ да 9 м. Берагі нізкія, на Пн і Пд забалочаныя, на ПдЗ зліваюцца са схіламі. Дно ў прыбярэжнай частцы пясча- нае, глыбей гліністае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 8—50 м, падводная расліннасць расце да глыбіні 3 м. СКРЫЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, левы прыток р. Цітаўка (бас. Дняпра). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца каля в. Шыманаў Кут, упадае ў Цітаўку на ПдУ ад в. Падвілле. СКРЫШЦА, рака ў Жыткавіцкім р-не, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 36 км. Пл. вадазбору 360 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,04 %0. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Аагвошчы, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Перароў. Асноўныя прытокі: Гнідіца і Навуць (злева). Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Даліна на ўсім працягу невыразная. Рэчышча ад вытоку на працягу амаль 25 км каналізаванае. СКРЫПЛІЦА, вадасховішча ў Кіраўскім р-не. Пл. 0,73 км2. Найбольшая глыбіня 5 м. Даўжыня 1,0 км. Найбольшая шырыня 1 км. Аб'ём вады 1,39 млн. м3. Пл. вадазбору 94 км2. Створана ў 1981 г. за 10 км на ПнУ ад г. п. Кіраўск, каля в. Скрыпліца для акумуляцыі веснавога сцёку р. Добасна з выкарыстаннем яго для арашэння.рыбагадоўлі, воднага добраўпарадкавання прылеглых тэрыторый. Даўжыня агараджальнай дамбы 1,05 км. Наліўное: напаўняецца вадой з Добасны па водападводзячым канале. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,5 м. СКУЛЯНКА, Ацкаўлянка, рака ў Лёзненскім р-не, правы прыток р. Мошна (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 61 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %0. Пачынаецца за 0,3 км на У ад в. Канашкава, вусце насупраць в. Сутокі, размешчанай на левым беразе Мошны. Рэчышча на працягу 4 км ад вусця каналізаванае. СКЎПА, рака ў Дзятлаўскім р-не, левы прыток р. Пад'яварка (бас. Нёмана). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 19 км’. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 %о. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Дозкі, цячэ праз лясныя ўрочышчы Добрая Ночка і Гончая Струга, упадае ў Пад'яварку каля в. Копці. У верхнім цячэнні ў сухое лета перасыхае. СКУПОЕ ВОЗЕРА, у Іванаўскім раёне. Пл. 0,13 км!. Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 0,63 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Аб'ём вады 0,17 млн. м3. У бас. р. Яседьда, за 22 км на Пн ад г. Іванава, на Пд ад в. Тышкавічы. Схілы катлавіны нізкія, месцамі забалочаныя. Берагі вышынёй 0,3—0,5 м, часткова пад хмызняком. СКУП'Я, Гараднянка, рака ў Аршанскім р-не, правы прыток р. Аршыца (бас. Дняпра). Даўжыня 19 км. Пл. вадазбору 52 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,53 %». Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Стайкі (цэнтр сельсавета), вусце за 0,7 км на ПдУ ад в. Антонвіль. Цячэ па Аршанскім узвышшы. Рэчышча на працягу 3,5 км ад вытоку да в. Новае Сяло каналізаванае. СЛАБАДА — ВАРОНІЧЫ КАНАЛ, гл. Рудзенскі І-ы канал. СЛАБАДСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Докшыцкім р-не, левы прыток Камайскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 7,6 км. Пачынаецца каля в. Шалагіры, упадае ў Камайскі канал за 1,2 км на У ад в. Нававольберавічы. СЛАБАДСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рагачоўскім і Бабруйскім р-нах, левы прыток р. Ала (бас. ДняпраІ. Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Амельная Рагачоўскага р-на, упадае ў Алу за 2,5 км на Пд ад в. Туркі Бабруйскага р-на. СЛАБАДСКІ КАНАЛ, С л а б о дкаўскі канал, меліярацыйны канал у Барысаўскім р-не, правы прыток р. Чарніца (бас. Дняпра). Даўжыня 5,9 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Заручча, упадае ў Чарніцу ў в. Слабодка. СЛАБАДСКОЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не. Пл. 0,94 км2. Найбольшая глыбіня 22 м. Даўжыня 2,7 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Пл. вадазбору 491 км2. У бас. р. Свячанка (цячэ праз возера), за 11 км на 3 ад г. п. Бешанковічы, каля в. Ліцвякі. Злучана ручаём з воз. Чорнае. СЛАБАДСКОЕ ВОЗЕРА, у Вілейскім р-не. Пл. 0,86 км2. Найбольшая глыбіня 11 м. Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 0,77 км. Даўжыня берагавой лініі 3,75 км. Аб'ём вады 4,33 млн. м3. Пл. вадазбору 6,14 км2. У бас. р. Нарач, за 25 км на ПнЗ ад г. Вілейка, за 1,5 км на У ад в. Слабада (Іжскі сельсавет). Схілы катлавіны вышынёй 1—4 м, параслі лесам, часткова разараныя. Берагі нізкія, СЛАБАДСКОЕ пад хмызняком, месцамі забалочаныя, на ПнЗ вышынёй 0,3—0,4 м, абразійныя, тарфяністыя. Пойма шырынёй да 20 м, забалочаная, пакрыта СЛАБАЖАНСКІ хмызняком. У прыбярэжнай зоне дно пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 30—50 м, пашырана да глыбіні 1 —1,5 м. На ПнЗ выцякае ручай у р. Нарач.