СВІСЛАЧ, рака ў Гродзенскай вобл., левы прыток Нёмана. Даўжыня 121 км. Пл. вадазбору 1800 км2 (у т. л. на тэрыторыі Беларусі 1432 км2). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о. Пачынаецца каля в. Занкі 1-я Свіслацкага р-на, у верхнім і сярэднім цячэнні цячэ па ўсходніх схілах Гродзенскага і заходніх свілах Ваўкавыскага ўзвышшаў, упадае ў Нёман за 1,2 км на Пн ад г. п. Свіслач. Асноўныя прытокі: Рудаўка, Куклянка, Бераставічанка, Верацейка, Пікелка (справа), Устачанка, Нятупа, Уснарка, Одла, Індурка, Лашанка (злева). Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 0,8— 2 км, у сярэднім не выражана. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі. Пойма двухбаковая, яе шырыня 300—500 м, роўная, у сярэднім цячэнні не выражана, пераважна забалочаная. Рэчышча на працягу 30,6 км каналізаванае: ад вытоку да в. Дварчаны (8,5 км) і ад граніцы з Польшчай да в. Ярмолічы (22,1 км). На астатнім працягу звілістае, яго шырыня ў верхнім цячэнні 3—6 м, ніжэй 10—35 м, месцамі да 60 м. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. СВІТА, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,83 км2. Найбольшая глыбіня 31 м. Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 1,06 км. Даўжыня берагавой лініі 5,44 км. Аб'ём вады 7,54 млн. м3. Пл. вадазбору 22 км2. У бас. р. Мядзелка, за 7 км на Пд ад г. Паставы, каля в. Сіманькі. Схілы катлавіны вышынёй 20—35 м, параслі лесам і хмызняком, у верхняй частцы часткова разараныя. Берагі пад хмызняком. Пойма шырынёй 10—15 м, на 3 да 200 м. 3 астравы агульнай пл. 0,016 км2. Найбольшыя глыбіні ў паўднёвай частцы возера. Дно ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей гліністае. Зарастае слаба, шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 5 м. Упадае ручай з воз. Чэцверць, выцякае ручай у воз. Світка. СВІТКА, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,23 км2. Даўжыня 0,87 км. Найбольшая шырыня 0,5 км, Даўжыня берагавой лініі 2 км. Пл. вадазбору 23,5 км2. Рака Свіслач (басейн Дняпра) на паўднёва-ўсходняй ускраіне Мінска. У бас. р. Мядзелка, за 7 км на Пд ад г. Паставы, каля в. Сіманькі. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, на ПдЗ да 13 м, часткова разараныя. Злучана ручаём з воз. Світа, на Пн выцякае р. Спорыца. СВІЦЯЗЬ, рака ў Навагрудскім р-не, правы прыток р. Оса (бас. Нёмана). Даўжыня 8,5 км, Пачынаецца каля в. Несутычы, упадае ў Осу за 0,5 км на ПнЗ ад в. Асташына. Рэчышча каналізаванае. СВІЦЯЗЬ, возера ў Навагрудскім р-не. Пл. 2,24 км2. Найбольшая глыбіня 15 м. Даўжыня 1,7 км. Найбольшая шырыня 1,6 км. Аб'ём вады 7,84 млн. м3. Пл. вадазбору 14 км2. Возера Свіцязь (Навагрудскі раён). У бас. р. Моўчадзь, за 22 км на Пд ад г. Навагрудак, за 3 км на Пд ад в. Валеўка, на тэрыторыі Свіцязян- скага ландшафтнага заказніка. Схілы катлавіны параслі лісцевым, месцамі хвойным лесам, на Пд і ПдЗ забалочаныя, тарфяністыя. Прыбярэжная частка возера да глыбіні 3—5 м выслана пяском, глыбакаводная — ілам. Слаба зарастае. У возеры растуць лабелія Дортмана і палушнік азёрны, занесеныя ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу. Выцякае р. Сваротва. На возеры пансіянат «Свіцязь», шматлікія зоны адпачынку. СВІЦЯЗЬ, возера ў Нясвіжскім р-не. Пл. 0,19 км2. Даўжыня 0,9 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 2,2 км. У бас. р. Уша (цячэ праз возера), за 2 км на ПдЗ ад г. Нясвіж, каля в. Фэрбаўшчына. Схілы катлавіны вышынёй 4—6 м, пераважна разараныя, на ПнЗ пад лесам. На Пд у месцы вытоку Ушы агароджана дамбай. СВОЛЬНА, рака ў Пскоўскай і Віцебскай абл., правы прыток р. Дрыса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 99 км. Пл. вадазбору 1510 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11,7 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %о. Выцякае з воз. Нечарыца (Себежскі р-н), цячэ па Полацкай нізіне (даўжыня на Беларусі 93 км) па мяжы Расонскага і Верхнядзвінскага р-наў, сярэдняе і ніжняе цячэнне ў Верхнядзвінскім р-не, вусце насупраць в. Цясты, размешчанай на левым беразе Дрысы. Верхняе і сярэдняе Возера Світа. Возера Свіцязь (Навагрудскі раён). Рака Свіслач (басейн Нёмана) каля в. Ярмолічы Бераставіцкага раёна. СВЯДАВА цячэнне ракі ў лясістай мясцовасці. Цячэ праз азёры Лісна і Бузянка. Асноўныя прытокі на Беларусі: Лонніца, Лешня (злева), Піжаўка, Водзьга (справа). Даліна пераважна трапецападобная, шырыня ў верхнім і сярэднім цячэнні 0,4—0,6 км, у ніжнім 0,8—1,5 км. Пойма перарывістая, пераважная шырыня каля 0,1 км, у ніжнім цячэнні 0,2—0,3 км. Рэчышча звілістае, месцамі моцназвілістае, шырыня 18—20 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў 1-й дэкадзе красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 4,5 м, найбольшая 7,6 м (1956 г.). Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы крыгаход 2 сут. СВЯДАВА, возера ў Глыбоцкім р-не. Пл. 0,74 км2. Найбольшая глыбіня 11,5 м. Даўжыня 2,08 км. Найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 6,34 км. Аб'ём вады 3,33 млн. м3. Пл. вадазбору 5,25 км2. У бас. р. Шоша, за 30 км на ПнУ ад г. Глыбокае, каля в. Свядава. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м (на 3 10—16 м), пераважна разараныя. Берагі нізкія (да 0,2 м), пад хмызняком, участкамі ў залівах сплавінныя. На ПдЗ і 3 пойма шырынёй да 200 м. 2 астравы агульнай пл. 0,4 га. Дно выслана ілам, мелкаводдзе пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 70 м. Выцякае ручай у воз. Доўгае. СВЯДЗІЦА, рака ў Лепельскім р-не, правы прыток р. Эса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 34 км. Пл. вадазбору 225 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о. Пачынаецца за 1,2 км на Пд ад в. Грыгаравічы, вусце каля в. Вілы. Пачынаецца на схілах Лукомскага ўзвышша і цячэ ў межах УшацкаЛепельскага ўзвышша. Прытокі — Старобінка і меліярацыйныя каналы. Даліна ў верхнім цячэнні звілістая, трапецападобная (шырыня 0,3— 0,5 км), у ніжнім — невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма ў верхнім цячэнні адсутнічае, у сярэднім і ніжнім вўзкая, чаргуецца па берагах. Рэчышча на вялікім працягу звілістае, у нізоўях каля 12 км каналізаванае; шырыня ў верхнім цячэнні 0,5—2,5 м, у ніжнім — 10—18 м. СВЯНЦІЦА, рака ў Шчучынскім р-не, правы прыток Нёмана. Даўжыня 16 км. Пл. вадазбору 49 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,2 %о. Пачынаецца на У ад в. Ражанка, працякае ў межах Аідскай раўніны, упадае ў Нёман за 0,8 км на ПдЗ ад в. Русакі. Пойма часткова забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 2 км каналізаванае. СВЯНЦІЦА, рака ў Свіслацкім і Ваўкавыскім р-нах, левы прыток р. Рось (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 38 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,7 %«• Пачынаецца на ПдЗ ад в. Навасёлкі Свіслацкага р-на, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Рось на 3 ад в. Хацькоўцы Ваўкавыскага р-на. Пойма ўчасткамі забалочаная, у вярхоўі вядуцца торфараспрацоўкі. Каля в. Вялікая Свянціца створана сажалка (пл. 0,10 км2). СВЯРЫНАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не. Пл. 0,22 км2. Даўжыня 0,82 км. Найбольшая шырыня 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі 2,05 км. Пл. вадазбору 2,75 км2. У бас. р. Расонка, за 7 км на Пд ад г. п. Расоны, за 1 км на Пн ад в. Аазарава. Схілы катлавіны выпіынёй 8—10 м, пад лесам, на Пн разараныя. Пойма забалочаная, пад хмызняком. СВЯТОЕ ВОЗЕРА, у Рэчыцкім р-не, у бас. р. Дняпро, за 5 км на Пн ад г. Рэчыца, каля в. Азершчына. Пл. 0,43 км2. СВЯТОЕ ВОЗЕРА, у Рагачоўскім р-не, у бас. р. Дабрыца, за 6 км на 3 ад г. Рагачоў, за 1 км на Пн ад в. Стрэнькі, на раўніннай разаранай мясцовасці. Схілы катлавіны невыразныя. Каля 90 % пл. дна выслана сапрапелем. СВЯТОЕ ВОЗЕРА, у Касцюковіцкім р-не. Пл. 0,26 км2. Найбольшая глыбіня 6 м. Даўжыня 0,63 км. Найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 2,05 км. Пл. вадазбору 5,25 км2. У бас. р. Беседзь, за 24 км на ПдЗ ад г. Касцюковічы, за 0,5 км на Пн ад в. Зарэчча. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, пад лесам, на Пд вышынёй да 10 м, разараныя. У паўднёвай частцы возера заліў. Больш за 40 % пл. дна выслана сапрапелем. СВЯТОЕ ВОЗЕРА, у Слаўгарадскім р-не. Пл. 0,25 км2. Даўжыня 2 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 4,82 км. На левабярэжнай пойме р. Сож, за 10 км на Пд ад г. Слаўгарад, каля в. Дубна. Схілы катлавіны на У вышынёй да 3 м, пад лугам, на 3 невыразныя. СВЯТОЕ ВОЗЕРА, у Шклоўскім р-не. Пл. 0,23 км2. Даўжыня 0,65 км. Найбольшая шырыня 0,37 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км. У бас. р. Арціслаўка (цячэ праз возера), за 22 км на ПдУ ад г. Шклоў, на ПнУ ад в. Азер'е. СВЯТОЕ ВОЗЕРА, у Рагачоўскім р-не. Пл. 0,14 км2. Даўжыня 0,65 км. Найбольшая шырыня 0,37 км. Даўжыня берагавой лініі 1,58 км. Пл. вадазбору 16,4 км2. У бас. р. Дняпро, за 11 км на ПдУ ад г. Рагачоў, каля в. Турск, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. СВЯТОЕ ВОЗЕРА, на мяжы Гомельскага і Рэчыцкага р-наў. Пл. 0,12 км2. Даўжыня 1 км. Найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 2,55 км. На пойме Дняпра, за 32 км на ПдЗ ад г. Гомель, на Пн ад в. Дубавец. Старычнае. СВЯТОЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не. Пл. 0,1 2 км2. Даўжыня 0,6 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. У бас. р. Аукомка, за 15 км на Пд ад г. Чашнікі, каля в. Слабодка. Схілы катлавіны вышынёй 20—25 м (на Пд і ПдЗ 6—10 м), часткова пад хмызняком. На ПдУ забалочаная пойма шырынёй да 50 м. Злучана ручаём з паўночным залівам Лукомскага возера. СВЯТОЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не. Пл. 0,11 км2. Найбольшая глыбіня 8,7 м. Даўжыня 0,53 км. Найбольшая шырыня 0,34 км. Даўжыня берагавой лініі 1,35 км. Аб'ём вады 0,52 млн. м3. Пл. вадазбору 3,39 км2. У бас. р. Эса, на заходняй ускраіне г. Аепель. Схілы катлавіны вышынёй 8—14 м (на ПдУ і У 2—3 м), часткова разараныя, на Пд стромкія, параслі лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на ПнЗ нізкія, тарфяністыя, на 3 участкамі сплавінныя (шырыня сплавіны 6—8 м). На ПнЗ і 3 пойма шырынёй 30—200 м. Дно выслана ілам, уздоўж берагоў пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 5—20 м. СВЯТОЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,07 км2. Даўжыня 0,42 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км. У бас. р. Дрыса, за 33 км на ПнЗ ад Полацка, за 3,5 км на ПнЗ ад в. Новыя Замшаны. Схілы катлавіны пад лесам, месцамі невыразныя.