• Часопісы
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    СВЁТЛАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,05 км2.
    Даўжыня 0,31 км.
    Найбольшая шырыня 0,24 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,85 км.
    У бас. р. Мядзелка, за 10 км на Пд ад г. Паставы, за 1,5 км на 3 ад в. Шабаны (0,5 км на ПдУ ад воз. Чэцверць). Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на У да 2 м), разараныя, пад хмызняком.
    СВЁЦІЦКАЯ КАНАВА, гл. Свяціцкі канал.
    СВІДАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, левы прыток Асачынскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 10,6 км. Пачынаецца за 1,7 км на ПдЗ ад в. Свідаўка, упадае ў Асачынскі канал у в. Васілева.
    СВІДНА, возера ў Пастаўскім р-не.
    Пл, 0,97 км2.
    Найбольшая глыбіня 11,6 м.
    Даўжыня 1,45 км.
    Найбольшая шырыня 0,98 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,05 км. Аб’ём вады 5,89 млн. м3.
    Пл. вадазбору 8,43 км2.
    У бас. р. Гадбіца, за 25 км на У ад г. Паставы, кадя в. Дунілавічы. Схілы катлавіны вышынёй 4—6 м, разараныя. Берагі нізкія, на ПдЗ сплавінныя, на У і 3 вышынёй 0,5—0,8 м, абразійныя, пад хмызняком. Пойма шырынёй 10—200 м, забалочаная,
    парослая хмызняком. Дно да глыбіні 3—5 м пясчанае, ніжэй выслана ілам. Шырыня паласы расліннасці 50— 75 м, пашырана да глыбіні 3—3,5 м. На ПдЗ выцякае ручай у р. Заражанка.
    СВІДНАЕ, вадасховішча ў Лельчыцкім р-не.
    Пл. 2,2 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,6 м. Даўжыня 2,8 км.
    Найбольшая шырыня 2 км.
    Аб'ём вады 5,7 млн. м3.
    Пл. вадазбору 5379 км2.
    Створана ў 1986 за 16 км на ПнУ ад г. Ледьчыцы, каля в. Свіднае
    Светлагорскае вадасховішча.
    для арашэння зямель, рыбагадоўлі. Наліўное, вада падаецца з р. Убарць. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2,5 м.
    СВІДНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Смалявіцкім і Лагойскім р-нах, правы прыток р. Гайна (бас. Дняпра). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1,7 км на ПнЗ ад в. Юзэфова, упадае ў Гайну каля в. Свідна.
    СВІДОВЕЦ, Свідоўка, Балотніца, Плотніца, рака ў Жытомірскай вобл. Украіны і Лельчыцкім р-не, правы прыток р. Убарць (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 61 км.
    Пл. вадазбору 600 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,44 %о.
    Пачынаецца за 6 км на ПдЗ ад в. Кованка Алеўскага р-на, вусце каля в. Картынічы (раней рака ўпадала ў р. Лохніца — прыток Убарці). Рэчышча на тэрыторыі Беларусі каналізаванае (даўжыня 16 км). Рака цячэ па лясістай мясцовасці. СВІДРОЎКА, рака ў Ляхавіцкім р-не, левы прыток Шчары (бас. Нёмана).
    Даўжыня 21 км.
    Пл. вадазбору 74 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %».
    Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад хутара Рачканы, участкамі цячэ сярод десу, упадае ў Шчару за 1,5 км на Пд ад в. Меляхі. Рэчышча на працягу 7,2 км (ад хутара Русінавічы да в. Смаленікі) каналізаванае. СВІЁРВІЦА, рака, гл. Акунёўка. СВІЛІЦА, рака ў Глыбоцкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны.
    Даўжыня 10 км.
    Пл. вадазбору 98 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1 %о.
    Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад г. п. Падсвілле, упадае ў воз. Пліса з 3 за 0,5 км на ПнЗ ад хутара Юзафова. Прытокі — Агурнееўка і Вараноўка (злева).
    СВІЛЫ, канал, гл. Войшалка.
    СВІНА, рака ў Гарадоцкім, Полацкім і Шумілінскім р-нах, правы прыток р. Обаль (бас. Зах. Дзвіны).
    Возера Свідна.
    Даўжыня 24 км.
    Пл. вадазбору 360 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,9 %о.
    Выцякае з воз. Мадое Бедае за
    1,5 км на ПнЗ ад в. Прудок Гарадоц-
    Возера Свір.
    кага р-на, цячэ праз воз. Ласосна, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Казьяны Шумілінскага р-на. Цячэ па паўночна-ўсходняй частцы Полацкай нізіны, па лясістай мясцовасці. Прымае прытокі з 47 азёр, якія займаюць каля 14 % ва^азбору.
    СВІНАВОД, рака ў Лельчыцкім і Жыткавіцкім р-нах, правы прыток Прыпяці.
    Даўжыня 46 км.
    Пл. вадазбору 511 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о.
    Пачынаецца за 4 км на Пн ад в. Данілавічы Лельчыцкага р-на, вусце за 1 км на Пн ад в. Перароўскі Млынок Жыткавіцкага р-на. У ніжнім цячэнні большую частку сцёку перахоплівае Крушынная канава. Рака цячэ па ўсходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе, па лясістай забалочанай мясцовасці. Прыток — р. Мутнянка (злева). Даліна ў вярхоўі месцамі трапецападобная, вузкая, у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма ў верхнім цячэнні перарывістая, чаргуецца па берагах, у сярэднім цячэнні шырыня 0,3— 0,8 км, у ніжнім — зліваецца з поймай Прыпяці. Рэчышча звілістае, шырыня 1—6 м.
    СВІНКА, рака ў Чашніцкім і Бешанковіцкім р-нах, левы прыток р. Свячанка (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 15 км.
    Пл. вадазбору 52 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %о.
    Выцякае з воз. Канцовае за 0,5 км на 3 ад в. Малая Вядрэнь Чашніцкага р-на, цячэ праз азёры Вядрэнскае, Зелянок, Глыбочына, Баярскае, Хацькоўскае, Запольскае; вусце за 0,7 км на ПнЗ ад в. Заполле Бешанковіцкага р-на.
    СВІНКА, рака ў Касцюковіцкім р-не і Бранскай вобл. Расіі, левы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра).
    Даўжыня 13 км.
    Пл. вадазбору 83 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %о.
    Пачынаецца каля в. Калыбелі Бранскай вобл., вусце за 2 км на 3 ад в. Віроўка Касцюковіцкага р-на. Рэчышча на працягу 9,5 км (выток — 1 км на ПнЗ ад в. Ягораўка Мокраўскага сельсавета Касцюковіцкага р-на) каналізаванае.
    СВІНКА, рака ў Дубровенскім р-не, левы прыток р. Дняпро.
    Даўжыня 10 км.
    Пл. вадазбору 52 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5 %о.
    Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Загваздзіна, вусце на паўночнаўсходняй ускраіне г. Дуброўна. СВІНКА, рака ў Свіслацкім р-не, правы прыток р. Пікарэц (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца на Пн ад в. Скраблы, упадае ў Пікарэц за 0,5 км на ПдЗ ад пас. Астроўскі. Рэчышча на працягу 2,5 км (ад в. Вердамічы да в. Манчыцы) каналізаванае. Пойма часткова забалочаная. Каля в. Вердамічы створана сажалка (пл. 0,02 км2).
    СВІНО, агульная назва злучаных паміж сабой азёр Вялікае Свіно і Малое Свіно (Гарадоцкі р-н). СВІР, возера ў Мядзельскім р-не.
    Пл. 22,28 км2.
    Найбольшая глыбіня 8,7 м.
    Даўжыня 14,1 км.
    Найбольшая шырыня 2,27 км.
    Даўжыня берагавой лініі 31,2 км. Аб'ём вады 104,3 млн. м3.
    Пл. вадазбору 364 км2.
    Возера Свір.
    У бас. р. Страча, за 27 км на ПдЗ ад г. п. Мядзел, каля г. п. Свір. Заходнія схілы катлавіны вышынёй 12— 15 м (участкамі да 25 м), разараныя ці пад хмызняком, усходнія вышынёй 3—5 м, параслі лесам. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі, усходнія нізкія, забалочаныя. Пойма на У і Пн выразная (шырыня да 200 м), пад зрэджаным хмызняком, забалочаная, парэзана сеткай меліярацыйных каналаў. Пераважаюць 6-метровыя глыбіні, у цэнтры і на Пд пясчаныя мелі (2 і 3,4 м). Дно да глыбіні 4 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелямі. Моцна зарастае ўздоўж усходніх берагоў, у вытоку Свірыцы і месцы ўпадзення Смолкі паласа трыснягу і чароту дасягае шырыні 200 м. Упадаюць рэкі Смолка, Вялікі Перакоп, на Пн выцякае р. Свірыца. Месца адпачынку, каля возера санаторый «Свір».
    СВІРАНКА, рака, гл. Свірыца. СВІРКА, рака ў Астравецкім р-не, у басейне Сарачанкі (бас. Віліі). Даўжыня 8 км. Пачынаецца на Пд ад в. Кісялі, упадае ў воз. Каймін каля в. Гінкішкі. Рэчышча ад в. Трашчаны да в. Спонды (2,7 км) і на працягу 2 км ад вусця ўверх каналізаванае.
    СВІРНІШЧА, возера ў Мядзельскім р-не.
    Пл. 0,38 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня 0,87 км.
    Найбольшая шырыня 0,57 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,39 км. Аб'ём вады 0,71 млн. м3.
    Пл. вадазбору 10 км2.
    У бас. р. Страча, за 36 км на 3 ад г. п. Мядзел, каля в. Навасёлкі. Схілы катлавіны вышынёй 4—5 м (на 3 і ПдЗ да 20 м), параслі хмызняком, на 3 і У разараныя. Берагі сплавінныя, на У зліваюцца са схіламі. Дно выслана сапрапелем. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. СВІРСКІ РУЧАЙ, у Мядзельскім р-не, у бас. Віліі. Даўжыня 5 км. Пачынаецца на ПнЗ ад в. Сёмкі, упадае ў воз. Свір на У ад г. п. Свір. Рэчышча на працягу 0,6 км каля в. Болькава каналізаванае.
    СВІРЫЦА, С в і р а н к а, рака ў Мядзельскім р-не, левы прыток Страчы (бас. Віліі).
    Даўжыня 6 км.
    Пл. вадазбору 419 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці больш за 3 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %о.
    Выцякае з паўночна-заходняга боку воз. Свір, упадае ў Страчу на Пд ад в. Валодзькі.
    СВІСЛАЧ, рака ў Мінскай і Магілёўскай абласцях, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра).
    Даўжыня 285 км.
    Пл. вадазбору 5,2 тыс. км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 40—50 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %«.
    Пачынаецца на Мінскім узвышшы за 1,5 км на ПдУ ад в. Шапавалы Валожынскага р-на, вусце на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Свіслач Асіповіцкага р-на. Асноўныя прытокі: Вяча (упадае ў Заслаўскае вадасхо-
    I’	СВІСЛАЧ
    вішча), Волма, Балачанка (злева), Цітаўка, Талька, Сіняя (справа). Рака цячэ па цэнтральнай частцы Мінскага ўзвышша і па заходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскайраўніны. Даліна ў вытокавай частцы V-падобная і скрынкападобная, у сярэднім цячэнні пераважна трапецападобная, у ніжнім — невыразная або трапецападобная, шырыня яе ў вярхоўі 0,4—0,6 км, у сярэднім і ніжнім цячэнні 1—2 км. Схілы ў верхнім і сярэднім цячэнні ўмерана стромкія, радзей спадзістыя (вышыня 10— 12 м), парэзаныя далінамі прытокаў. Пойма двухбаковая (радзей аднабаковая), чаргуецца па берагах, парэзаная старыцамі і меліярацыйнымі каналамі, пераважна адкрытая. Шырыня яе 0,3—0,5 км у верхнім і 0,8—1 км у ніжнім цячэнні. Рэчышча ў межах Мінска і ніжэй да в. Каралішчавічы Мінскага р-на на 7 невялікіх участках агульнай працягласцю 7,9 км каналізавана. У вярхоўі ад в. Векшыцы рака з'яўляецца часткай канала ВілейскаМінскай воднай сістэмы, шырыня рэчышча да Заслаўскага вадасховішча 20—25 м. У межах Мінска рака ўтварае 8 лукавін. У цэнтры горада берагі забетаніраваны, добраўпарадкаваны. У сярэднім і ніжнім цячэнні рэчышча меандруе, глыбокаўрэзанае, звілістае, шырынёй 25—30 м, ніжэй плаціны Асіповіцкага вадасховішча — да 50 м. Берагі ў ніжнім цячэнні вышынёй 2—3 м, месцамі 6—8 м. Прыродны рэжым ракі зарэгуляваны каскадам вадасховішчаў
    Рака Свіспач у Мінску. Свята горада.
    СВІСЛАЧ
    Возера Світа.
    (Заслаўскае, Крыніца, Дразды, Камсамольскае возера, Чыжоўскае, Асіповіцкае). На сцёк ракі ўплывае таксама перакідка вады з Віліі па Вілейска-Мінскай воднай сістэме. 3 вадасховішча Дразды частка сцёку паступае ў Сляпянскую водную сістэму, у перспектыве паступіць у Лошыцкую водную сістэму, што
    дасць магчымасць стварыць воднае кола ў Мінску агульным працягам каля 50 км. Лядовы рэжым значна змяніўся пасля будаўніцтва ВілейскаМінскай воднай сістэмы. Да яе будаўніцтва рака замярзала ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка, найбольшыя ўзроўні вады ў 1-й дэкадзе красавіка, працяг разводдзя 50 сутак; пасля будаўніцтва рэжым ракі мала вывучаны. У рацэ водзяцца акунь, плотка, шчупак, карась, лінь, але ніжэй Мінска рака забруджана і рыбы амаль няма. На Свіслачы гарады Мінск і Заслаўе.