• Часопісы
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    САКАЎШЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Салігорскім р-не, левы прыток Даманавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 2,5 км на У ад в. Сакаўшын, вусце за 2,5 км на ПдЗ ад в. Запераходнае.
    САЛАГЎБАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лельчыцкім р-не, левы прыток р. Нярэсня (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,3 км. Пачынаецца каля в. Салагубаў, вусце за 6 км на ПдЗ ад гэтай жа вёскі.
    САЛАДЗЕЦ, рака ў Чавускім р-не, левы прыток р. Проня (бас. Дняпра). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 3 км на У ад в. Чыгрынаўка, вусце за 1 км на У ад в. Пуцькі. Рэчышча ад вытоку на працягу 2 км каналізаванае. САЛАКУЧА, рака ў Мазырскім р-не, правы прыток Прыпяці. Даўжыня 20 км. Пл. вадазбору 159 км2. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Міхалкі, вусце за 1 км на Пд ад в. Ніжні Млынок (цячэ праз воз. Заліў Старык на пойме Прыпяці ў межах раўніны Мазырскае Палессе).
    САЛАМІРСКАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
    Пл. 0,4 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,9 м.
    Даўжыня 1,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,44 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,01 км. Аб’ём вады 0,68 млн. м3.
    Пл. вадазбору 5,5 км2.
    У бас. р. Крашанка, за 20 км на Пд ад г. Полацк, каля в. Саламір’е. Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, параслі ле.сам і хмызняком, часткова разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на Пн, У і ПнЗ сплавінныя. Пойма шырынёй 10—300 м, забалочаная, пад хмызняком. ёсць 3 вялікія залівы. Дно выслана сапрапелем, прыбярэжная зона да глыбіні 1—1,5 м пясчаная. Зарастае да глыбіні 2 м, шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 30—75 м. Упадае ручай з воз. Ляшчынава. Адзначаны пасяленні баброў.
    САЛАНЕЦ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,48 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,4 м.
    Даўжыня 1,43 км.
    Найбольшая шырыня 0,72 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,22 км.
    Аб'ём вады 0,6 млн. м3.
    Пл. вадазбору 12,7 км2.
    У бас. р. Зах. Дзвіна, за 20 км на 3 ад г. Полацк, каля в. Ліцвінава. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, на Пн і ПнУ тарфяныя, пад пашай, на ПдУ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, на Пд сплавінныя. На Пн і Пд забалочаная пойма шырынёй 10—100 м, парослая хмызняком. Ва ўсходняй частцы востраў пл. 0,2 га. Дно выслана сапрапелем, прыбярэжная зона каля заходняга і ўсходняга берагоў пясчаная. Зарастае да глыбіні 0,8 м, поўнасцю зараслі паўночны і паўднёвы залівы. На ПнУ выцякае р. Валынка.
    САЛАЎІНЫ РУЧАЙ, С а л а ў ё в ы, С і н і, ручай у Астравецкім р-не, левы прыток р. Страча (бас. Віліі). Даўжыня 4,4 км. ГІачынаецца каля в. Завідзіненты, упадае ў Страчу за 0,5 км на ПдУ ад воз. Вераб'і 1 в. Сенюці. Рэчышча каналізаванае.
    САЛЁНАЕ ВОЗЕРА, у Шумілінскім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,43 км.
    Найбольшая шырыня 0,27 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. Пл. вадазбору 21,4 км2.
    У бас. р. Шэвінка, за 5 км на ПнУ ад г. п. Шуміліна, каля в. Дворышча. Схілы катлавіны пераважна разараныя. Берагі нізкія, на Пд і ПдУ забалочаныя, пад хмызняком.
    САЛЁНАЕ ВОЗЕРА, у Шумілінскім р-не.
    Пл. 0,07 км2.
    Даўжыня 0,44 км.
    Найбольшая шырыня 0,27 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,15 км.
    У бас. р. Чарніца, за 5 км на ПнУ ад г. п. Шуміліна, за 0,3 км на ПнЗ ад в. Дворышча. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя, у ніжняй частцы забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50— 100 м. Упадаюць 2 ручаі.
    САЛІГОРСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Салігорскім р-не.
    Пл. 23,1 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,5 м.
    Даўжыня 24 км.
    Найбольшая шырыня 2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 70 км. Аб'ём вады 55,9 млн. м3.
    Сярэдні шматгадовы сцёк 288 млн. м3. Пл. вадазбору 1793 км2.
    У сярэднім цячэнні р. Случ (115 км ад вусця), каля г. Салігорск. Створана ў 1967 для забеспячэння вадой прадпрыемстваў вытворчага аб'яднання «Беларуськалій», рэгулявання сцёку Случы, абваднення прылеглых зямель, жыўлення поўнасістэмнай рыбаводнай гаспадаркі «Старобін». Да затаплення на месцы вадасховішча быў забалочаны тарфяны масіў. 40 % берагоў — штучныя. У верхняй і сярэдняй частцы берагі нізкія, забалочаныя або ўмацаваныя насыпамі і дамбамі; каля Салігорска вышыня іх 1—3 м, у залівах нізкія, заба-
    лочаныя. Ёсць 4 буйныя залівы. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчынёй да 50 см) трымаецца да канца сакавіка. Сярэднегадавая амплітуда ўзроўню вады 150 см. Рэгуляванне сцёку сезоннае, аб’ём вады аднаўляецца 4 разы за год. Моцна зарастае. Вакол вадасховішча створана зона адпачынку, працуюць 2 санаторыі-прафілакторыі, лодачная станцыя. Вядзецца кантроль за хімічным саставам вады ў сувязі з забруджваннем яе солямі са Старобінскага радовішча калійных і каменнай солей.
    САЛОМЕНКА, назва р. Перавалока ў верхнім цячэнні.
    САЛОНАЎКА, рака ў Гарадоцкім р-не, левы прытбк р. Аўсянка (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 52 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %о-
    Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Капасы, за 1,3 км на ПдУ ад в. Вышадкі ўпадае з ПдУ у Вышадскае возера (праз яго цячэ р. Аўсянка). СААОНЕЦ, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,73 км2.
    Найбольшая глыбіня 5,9 м. Даўжыня 1,17 км.
    Найбольшая шырыня 0,8 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,42 км. Аб'ём вады 2,78 млн. м3, Пл. вадазбору 18,5 км2.
    У бас. р. Ушача, за 11 км на ПнЗ ад г. п. Ушачы, каля в. Салонец 1-ы. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, на ПдУ і Пд 1,5—4 м, разараныя, на Пн і У параслі лесам. Берагі нізкія (да 0,3 м), тарфяністыя, на ПдУ павышаюцца да 0,5 м. На Пн і У 4 залівы,
    каля паўночнага берага востраў пл. 0,5 га. Пойма шырынёй да 200 м, забалочаная, пад хмызняком, на Пд і ПдУ адсутнічае. Дно да глыбіні 1 —1,7 м выслана пяском, глыбей — сапрапелем. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 25 м, пашырана да глыбіні 1,5 м, падводная расліннасць — да глыбіні 2—3 м. На У выцякае ручай у р. Ушача, на ПнУ упадае ручай з воз. Расна. САЛОШАНКА, рака ў Слаўгарадскім р-не, левы прыток р. ЦІтанкі (бас. Дняпра). Даўжыня 4,8 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПнУ ад в. Ржаўка 2-я, вусце за 1 км на 3 ад в. Ржаўка 1-я. Рэчышча каналізаванае.
    САЛЯНКА, рака ў Старадарожскім р-не, левы прыток р. Солан (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 72 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о.
    Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Дубное, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Солан. Працякае праз г. Старыя Дарогі, далей — па лясістай забалочанай мясцовасці. Рэчышча ад вытоку на працягу 9,5 км каналізаванае. САМАВОЛКА, ручай у Мсціслаўскім і Чавускім р-нах, правы прыток р. Волчас (бас. Дняпра). Даўжыня 3,2 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Васількава Мсціслаўскага р-на, вусце за 1 км на Пн ад в. Грабалава Чавускага р-на. Рэчышча каналізаванае на 1,8 км уверх ад вусця.
    САМАРАЎКА, Крамяніца, рака ў Зэльвенскім р-не, левы прыток р. Зальвянка (бас. Нёмана).
    Даўжыня 14 км.
    ГІл. вадазбору 104 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 %о.
    Салігорскае вадасховішча.
    Возера Салонец.
    Ушачы	Полацк
    Салігорскае вадасховішча.
    САМАРОЎКА
    Возера Саранчаны.
    Глушыца
    Петрашышкі
    'Барова
    Белая
    ■Вада
    ФМал.
    Туооўе
    II
    Пнкішкі
    Вял.
    Сарачанская група азёр.
    Пачынаецца на Пд ад в. Ялуцавічы, цячэ па ўсходняй частцы Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Зальвянку за 1,5 км на ПнУ ад в. Самаравічы. Прыток — р. Мартынаўка. Пойма месцамі забалочаная. Каля в. Кра-
    мяніца створана сажалка 0,18 км2).
    САМАРОЎКА, Самаранка, рака ў Іванаўскім р-не, левы прыток р. Няслуха (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 17,8 км.
    Пл. вадазбору 74 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о.
    Пачынаецца за 1 км на У ад в. Шчакоцк, вусце каля в. Рудск. Рэчышча каналізаванае. На рацэ г. Іванава. САМАЦЕЧ, рака ў Дзяржынскім р-не, правы прыток р. Ператуць (бас. Нёмана).
    Даўжыня 19 км.
    Пл. вадазбору 44 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,1 %о.
    Пачынаецца ва ўрочышчы Ясева за 2 км на Пн ад в. Старынкі, цячэ па паўднёвых схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Ператуць на Пн ад в. Старая Рудзіца. Пойма ўчасткамі забалочаная. Каля в. Старынкі створана сажалка (пл. 0,03 км2).
    САННІКІ, ручай у Бешанковіцкім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 9,6 км. Пачынаецца каля в. Мартасы, вусце каля в. Шарыпіна. Рэчышча ад вытоку на працягу 4,9 км каналізаванае.
    САРАНЧАНЫ, Серанчаны, возера ў Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,68 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,5 м.
    Даўжыня 1,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,6 км.
    Даўжыня берагавой лініі 5,61 км.
    Аб'ём вады 0,97 млн. м3.
    Пл. вадазбору 45,6 км2.
    У бас. р. Страча, за 27 км на ПдЗ ад г. Паставы, каля в. Саранчаны. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м
    (на ПдЗ 6—8 м), на У спадзістыя, параслі лесам і хмызняком. Берагі
    нізкія, месцамі сплавінныя, на У уча-
    сткамі вышынёй да 0,5—0,7 м. Пойма шырынёй 5—10 м, пад хмызняком. Дно выслана сапрапелем, у прыбярэжнай частцы да глыбіні 1 м пясчанае. У паўднёвай частцы востраў пл. 0,4 га. Шырыня паласы расліннасці 10—75 м, пашырана да глыбіні 1 м. На Пн упадае ручай з воз. Лодасі, на Пд выцякае ручай у р. Страча.
    Петрашышкі
    Вял.Страча
    .Паднасцёлан
    Мал. Страча
    / Вераб'і
    САРАЧАНКА, рака ў Астравецкім р-не, правы прыток Віліі.
    Даўжыня 29 км.
    Пл. вадазбору 201 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,75 м3/с,
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о.
    За верхняе цячэнне лічаць р. Клевель, якая пачынаецца за 1,7 км на ПдЗ ад в. Караняты і цячэ праз азёры Баранскае, Клевел, Белае, Туравейскае, Залаўскае, Каймін, Тумскае. 3 воз. Тумскае выцякае Сарачанка, упадае ў Вілію за 1 км на 3 ад в. Сарочча. У вярхоўі цячэ пераважна сярод лесу, пойма часткова забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,2 км каналізаванае.
    САРАЧАНСКАЯ ГРЎПА АЗЁР, у Астравецкім р-не, у басейне р. Вілія.
    Уключае 12 азёр агульнай пл. 4,3 км2 (пл. вадазбору 180 км2): Тумскае, Едзі, Вераб’і, Каймін, Туравейскае, Белае, Галадзянка, Залаўскае, Гульбеза, Баранскае, Галодна, Клевел. Азёры займаюць невялікія глыбокія ўчасткі агульнай ледавіковай лагчыны (даўжыня больш за 20 км), утварэнне якой звязана з выворваннем паазерскага ледавіка і наступнай дзейнасцю расталых водаў. У наваколлі азёр марэнныя ўзвышшы (вышыня 30—40 м) чаргуюцца з забалочанымі нізінамі, уздоўж азёр выцягнуты озавыя грады, многа камавых узгоркаў, парослых лесам. Вылучаюцца мелкаводныя (найбольшыя глыбіні да 6 м) і сярэднеглыбокія (глыбіні да 21 м) азёры. Мелкаводныя (Клевел, Вераб'і, Белае, Туравейскае, Галадзянка) характарызуюцца простай будовай ложа, іх літаральная зона (шырыня 50—70 м) пясчаная, паступова пераходзіць у высланую сапрапелем глыбакаводную зону. Азёры значна зарастаюць (Клевел па ўсёй плошчы), шырыня паласы расліннасці 40—200 м. Сярэднеглыбокія азёры (Галодна, Тумскае, Едзі, Каймін і інш.) маюць вузкую літараль, глыбакаводную частку іх высцілаюць сапрапелі. Зарастанне азёр нязначнае, шырыня паласы расліннасці менш за 30 м. Большасць азёр дрэніруюцца р. Клевель (паміж азёрамі мае выгляд шырокіх праток), з Тумскага возера выцякае р. Сарачанка. Едзі, Гульбеза і Вераб'і, злучаныя паміж сабой, маюць сцёк у р. Страча. Сарачанская група азёр вызначаецца выключнай маляўнічасцю і мае высокія рэкрэацыйныя вартасці.