• Часопісы
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0.
    Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Макоўня Магілёўскага р-на, вусце ў межах в. Цемналессе Чавускага р-на. Асноўны прыток — р. Чарняўка (справа). Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырынёй 0,2—0,5 км, у асобных месцах да 1 км. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах (шырыня 0,1— 0,15 км). Рэчышча на працягу 7,9 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй па цячэнню звілістае.
    РУДЗЕЯ, вадасховішча на мяжы Магілёўскага і Чавускага р-наў.
    Пл. 3,85 км2.
    Найбольшая глыбіня 7,6 м.
    Даўжыня 12 км.
    Найбольшая шырыня 0,72 км.
    Аб'ём вады 8,35 млн. м3.
    Пл. вадазбору 329 км2.
    На р. Рудзея (паблізу ўпадзення яе ў р. Раста), за 16 км на ПдУ ад Магілёва, каля вёсак Гародня і Мядзвёдаўка. Створана ў 1986 для арашэння зямель, рыбагадоўлі і рэкрэацыі. У сутоках ручая Ільменка і р. Чарняўка — залівы.
    РУДЗЁНКАВА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,16 км2.
    Даўжыня 0,77 км.
    Найбольшая шырыня 0,28 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Пл. вадазбору 16,5 км2.
    У бас. р. Нача, за 23 км на ПдЗ ад Полацка, за 0,5 км на ПнУ ад в. Глінская. Схілы катлавіны вышынёй 5— 7 м, на У разараныя, на 3 пад хмызняком. Каля заходняга берага невялікі востраў. Злучана ручаём з воз.
    Сердава. Выцякае ручай у р. Нача. РЎДЗІЦА, возера ў Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,22 км2.
    Даўжыня 0,77 км.
    Найбольшая шырыня 0,38 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,19 км. Пл. вадазбору 3,75 км2.
    У бас. р. Галбіца, за 30 км на У ад г. Паставы, каля в. Рэчкаўшчына. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, у верхняй частцы разараныя. Берагі высокія, участкамі на Пд і У зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з воз. Паскрынне, выцякае р. Чэртка. РУДЗЬМЯНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Стаўбцоўскім і Карэліцкім р-нах, правы прыток Нёмана. Даўжыня 10,5 км. Пачынаецца ў лясным урочышчы Рудзьмянская Пушча за 3,5 км на ПдЗ ад в. Падгорная, цячэ ўчасткамі сярод лесу, упадае ў Нёман ва ўрочышчы Гарнізоны за 1,5 км на Пд ад х. Рудзьма.
    РУДЗЯНЁЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, левы прыток р. Навуць (бас. Прыпяці). Даўжыня 16 км. Пачынаецца з водаразмеркавальніка за 2 км на ПнУ ад в. Хісцецкі Бор, вусце за 1,3' км на ПдУ ад в. Востранка. Цячэ праз сажалкі рыбгаса «Чырвоная Зорка». РУДЗЯНКА, рака ў Акцябрскім і Светлагорскім р-нах, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра).
    Даўжыня 29,7 км.
    Пл. вадазбору 205 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %0.
    Пачынаецца каля паўночна-заходняй ускраіны в. Рассвет Акцябрскага р-на, вусце за 3 км на У ад в. Скалка Светлагорскага р-на. Асноўны прыток — р. Пясчанка (справа), Рэчышча каналізаванае.
    РУДЗЯНКА, канал, гл. Мальвінка. РУДЗЯНОК, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,25 км.
    Найбольшая шырыня 0,17 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,68 км.
    У бас. р. Дрыса, за 24 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 0,8 км на 3 ад в. Амосенкі, сярод лесу і хмызняку. Уздоўж заходняга берага забалочаная пойма. Сцёк па ручаі ў р. Дрыса. РЎДНІКІ, вадасховішча ў Пружанскім р-не.
    Пл. 0,88 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,5 м.
    Даўжыня 1,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,8 км.
    Аб'ём вады 1,19 млн. м3.
    Надіўное. Створана ў 1978 за 14 км на Пн ад г. Пружаны, за 2,5 км на ПнЗ ад в. Руднікі для абваднення зямель, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак і рыбагадоўлі. Даўжыня агараджальнай дамбы 2,2 км. Напаўняецца вадой з р. Ясельда па адкрытым канале праз сажалку пры дапамозе помпавай станцыі. Забіраецца вада з вадасховішча праз вежа-
    вы вадаскід. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,5 м.
    РУДНІКОВАЯ КАНАВА, меліярацыйны канал у Лельчыцкім і Петрыкаўскім р-нах, правы прыток канала Залеская Стрэлка (бас. Прыпяці). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 5 км на Пн ад в. Вецвіца Лельчыцкага р-на, вусце за 3,5 км на ПдЗ ад в. Судзібар Петрыкаўскага р-на. Праходзіць па тэрыторыі ў межах Прыпяцкага ландшафтна-гідралагічнага запаведніка.
    РЎДНІЦА, В е ш а л к а, рака ў Жытомірскай вобл. і Лельчыцкім р-не, правы прыток р. Убарць (бас. ГІрыпяці). Даўжыня 14 км. Пачынаецца за 11 км на ПнУ ад в. Хочына Алеўскага р-на і на працягу 5,6 км цячэ па Украіне, вусце за 2,5 км на ПнУ ад в. Мілашавічы Лельчыцкага р-на. Цячэ праз возера Замошша. Ад мяжы з Украінай на працягу 3,2 км (да воз. Замошша) рэчышча каналізаванае.
    РУДНІЦА, ручай у Сенненскім р-не, левы прыток р. Чарвінка (бас. Прыпяці). Даўжыня 8 км. Пачынаецца каля в. Новая Беліца, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Асінаўка Беліцкага сельсавета. У час летне-асенняй межані сцёк з верхняй часткі рэчышча Рудніцы паступае ў р. Усвейка па канале з тарфянога масіву «Чорная Канава».
    РЎДНЯ, рака ў Віцебскім р-не, правы прыток р. Усвяча (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 21 км.
    Пл. вадазбору 88 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,28 %».
    Пачынаецца за 4 км на ПдЗ ад п. Кавалёва, вусце за 0,5 км на У ад в. Новааляксандраўка.
    РЎДНЯ, рака ў Верхнядзвінскім р-не, левы прыток р. Свольна (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 2,6 км на ПдУ ад в. Ярмоліна, вусце за 0,5 км на ПнУ ад в. Юзафова. Рэчышча паміж вёскамі Рудня і Юзафова на працягу 2,8 км каналізаванае.
    РУДНЯ, рака ў Дзятлаўскім і Слонімскім р-нах, правы прыток Ісы (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пачынаецца на У ад в. Студзераўшчына, упадае ў Ісу за 1,8 км на ПдЗ ад в. Кавалі. Рэчышча каналізаванае. РУДНЯ, М е н т ы н ь, ручай у Вілейскім р-не, правы прыток р. Ментынь (бас. Віліі). Даўжыня 4,5 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Губы, цячэ пераважна сярод лесу, упадае ў Ментынь за 1,3 км на ПнУ ад в. Кузьмічы. Рэчышча на працягу 0,5 км ад вусця каналізаванае.
    РУДНЯ, вадасховішча ў Слуцкім р-не.
    Пл. 3,76 км2.
    Найбольшая глыбіня 5,7 м. Даўжыня 2,6 км.
    Найбольшая шырыня 1,7 км. Аб’ём вады 14,1 млн. м3.
    Сярэдні шматгадовы сцёк 22,7 млн. м3. Пл. вадазбору 138 км2.
    На р. Случ (179 км ад вусця), за 17 км на Пн ад г. Слуцк, каля в. Рудня. Створана ў 1981 для акумуляцыі сцёку ў час веснавога разводдзя з мэтай арашэння зямель, рыбагадоўлі і воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак. Ваганні ўзроўню на працягу года 2,5 м.
    РЎДНЯ, канал у Івацэвіцкім, Ганцавіцкім і Пінскім р-нах, правы прыток канала Ліпнікі (бас. Прыпяці). Даўжыня 28 км. Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Выганашчы Івацэвіцкага р-на, вусце за 2,5 км на Пд ад в. Ліпнікі Пінскага р-на. Прытокі — каналы Лунёў (злева) і Гнездзішча (справа). Пракладзены ў лясістай забалочанай мясцовасці.
    РЎДНЯ, рака ў Расонскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 11 км, Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Глаты, упадае ў Чарапецкае возера з Пд, за 3 км на ПнУ ад в. Глаты. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 3 км каналізаванае.
    РЎДНЯ-МАРЫМОНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Гомельскім р-не, у бас. Дняпра. Даўжыня 11,3 км. Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Папанін, упадае ў воз. Глушэц (на пойме Дняпра) за 2 км на ПдЗ ад в. Гарадок.
    РУДНЯНКА, рака ў Івацэвіцкім і Слонімскім р-нах, левы прыток Грыўды (бас. Нёмана).
    Даўжыня 19 км.
    Пл. вадазбору 110 км’.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
    Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Заводны Лес Слонімскага р-на, цячэ сярод лесу, участкамі пойма забалочаная. Упадае ў Грыўду на ПдУ ад в. Любішчыцы Івацэвіцкага р-на. У сярэднім і ніжнім цячэнні каналізаваная. Упадае р. Цулаўка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. РУДЧАНКА, рака ў Шчучынскім р-не, левы прыток р. Свянціца (бас. Нёмана). Даўжыня 9,6 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Лагады, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Свянціцу за 0,5 км на Пд ад в. Ракавічы.
    РУЖАНКА, рака ў Пружанскім р-не, правы прыток Зальвянкі (бас. Нёмана).
    Даўжыня 19 км.
    Пл. вадазбору 237 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %».
    Пачынаецца ва ўрочышчы Ялашоўка за 3,7 км на ПдЗ ад в. Верчыцы, цячэ ў межах г. п. Ружаны, упадае ў Зальвянку на ПдУ ад в. Заполле. Асноўны прыток — р. Поплава. Рэчышча на працягу 11,4 км перад вусцем каналізаванае. У малаводныя гады ў вытокавай частцы перасыхае. Прымае сцёк з невялікіх рэк і каналаў.
    РУКШАНСКАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,44 км2.
    Найбольшая глыбіня 15,2 м.
    Даўжыня 1,1 км.
    Найбольшая шырыня 0,68 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,06 км.
    Аб'ём вады 2,35 млн. м3.
    Пл. вадазбору 3 км2.
    У бас. р. Тураўлянка, за 25 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, каля в. Глыбачка. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—4 м
    Рукшанскае возера.
    Рукшанскае возера.
    РУЛЬЕУ	11
    на Пд да 10 м на ПдУ, разараныя. Берагі пераважна нізкія, на ПдУ зліваюцца са схіламі, у паўночным і паўднёва-заходнім залівах сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае, астатняя частка дна выслана ілам і сапрапелем. Зарастае да глыбіні 3 м. Злучана ручаём з воз. Глыбачка, выцякае ручай у воз. Доўгае.
    РЎЛЬЕЎ КАНАЛ, Я м ы, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, левы прыток Агараджальнага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПдЗ ад в. Зыбайлы Івацэвіцкага р-на, вусце за 6 км на У ад в. Рэчыца Бярозаўскага р-на. Пракладзены ў лясістай забалочанай мясцовасці.
    РЎТА, рака ў Навагрудскім і Карэліцкім р-нах, левы прыток Сэрвачы (бас. Нёмана).
    Даўжыня 26 км.
    Пл. вадазбору 132 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні
    3.7	%о.
    Пачынаецца каля в. Рудка 1-я Навагрудскага р-на, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша праз г. п. Карэлічы, упадае ў Сэрвач за 2,5 км на ПдУ ад г. п. Карэлічы. У г. п. Карэлічы створана сажалка (пл. 0,53 км!). РЎТКА, рака ў Круглянскім р-не, левы прыток р. Аслік (бас. Дняпра).
    Даўжыня 1 5 км.
    Пл. вадазбору 52 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %0.
    Пачынаецца за 0,7 км на У ад в. Шаўкавінне, вусце за 3 км на ПдЗ ад в. Дарожкавічы. Рэчышча на ўчастку паміж вёскамі Шаўкавінне і Паўнавічы на працягу 5,5 км каналізаванае.
    РУЦЯНКА, рака ў Чашніцкім р-не, правы прыток р. Цяплінка (бас. Зах. РЎТКА, рака, гл. Крупка.
    Дзямешкава
    Возера Рыбанец.
    РЎХВА, рака ў Мсціслаўскім р-не, левы прыток р. Лядня (бас. Дняпра). Даўжыня 13,2 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Свярдлова, вусце на ўсходняй ускраіне в. Беразетня. Рэчышча на працягу 7 км (ад вытоку да в. Несцерава) каналізаванае.
    РУЦЯНКА, рака ў Чашніцкім р-не, правы прыток р. Цяплінка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Руць, вусце каля в. Проземля. Рэчышча каналізаванае.
    РУЧ, рака, гл. Нямегля.
    РУЧАЙ, ручай у Шаркоўшчынскім р-не, правы прыток р. Маціца (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 6,7 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Ліпава, вусце на ўсходняй ускраіне в. Ручай. Рэчышча каналізаванае.