Блакітная кніга Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Даўжыня 13 км.
Пл. вадазбору 67 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,2 %о.
Пачынаецца за 2,3 км на 3 ад в. Шараі, цячэ па заходніх східах Мінскага ўзвышша, упадае ў Іслач каля в. Яцкава-Карчомныя. Прытокі — Баранаўка, Літанка. За 1 км на 3 ад в. Пяршаі на працягу 1,2 км уніз па цячэнню каналізаваная. У ніжнім цячэнні на левым беразе ад в. Пяршаі лясныя масівы, з правага боку прымае сцёк меліярацыйных каналаў.
ПЯРЫЛЬНАЕ, возера ва Ушацкім р-не.
Пл. 0,06 км2.
Даўжыня 0,42 км.
Найбольшая шырыня 0,25 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,97 км.
На забалочанай пойме р. Ушача, за 8 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, каля в. Ільюшына. Схілы катлавіны невыразныя, берагі сплавінныя. Пратокай злучана з р. Ушача.
ПЯРЭСПА, ручай у Добрушскім р-не і Бранскай вобл. Расіі, левы прыток р. Ачоса (бас. Дняпра). Даўжыня 8,6 км. Пачынаецца ў Бранскай вобл. за 1 км на 3 ад в. Грыва, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Ачоса-Рудня Добрушскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
ПЯСОЧАНКА, рака ў Лоеўскім р-не, у бас. р. Дняпро.
Даўжыня 36 км.
Пл. вадазбору 340 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0.
Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Міхадёўка, упадае ў старычнае Аутаўскае возера на пойме Дняпра за 1 км на ПдУ ад в. Новае Лутава. Рэчышча каналізаванае.
ПЯСОЧНАЕ ВОЗЕРА, у Чэрвеньскім р-не.
Пл. 0,24 км2.
Даўжыня 0,7 км.
Найбольшая шырыня 0,48 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,86 км.
У бас. р Бярэзіна, за 30 км на ПнУ ад г. Чэрвень, за 2,5 км на ПнЗ ад в. Рэчкі, у забалочаным меліяраваным паніжэнні. Схілы невыразныя, на Пд вышынёй да 10 м, пад лесам. Берагі забалочаныя, на Пд пясчаныя.
ПЯСОЧНАЯ, рака ў Карэліцкім р-не, левы прыток Міранкі (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км. Пачынаецца на У ад в. Лемнікі, упадае ў Міранку за 1,2 км на ПнУ ад в. Трошчыцы. Ад вусця на працягу 3 км каналізаваная. У вярхоўі пойма забалочаная, у нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
ПЯСОШАНЬКА, рака ў Гомельскім р-не, правы прыток р. Цяруха (бас. Дняпра). Даўжыня 14 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Антонаўка, вусце на заходняй ускраіне в. Шутаўка. Рэчышча каналізаванае на працягу 8 км (ад вытоку да чыгункі Чарнігаў — Гомель).
ПЯСЧАНАЕ ВОЗЕРА, у Іванаўскім р-не.
Пл. 2,08 км2.
Найбольшая глыбіня 5,7 м.
Даўжыня 2,4 км.
Найбольшая шырыня 1,8 км.
Даўжыня берагавой лініі 6,7 км.
У бас. р. Піна, за 18 км на ПдЗ ад г. Іванава, каля в. Адрыжын. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м (на Пд да 7 м), пясчаныя, разараныя, на У забалочаныя, пад хмызняком. Берагі пясчаныя, усходнія — забалочаныя. Дно сапрапелістае. Востраў пл. 3 га. Упадае канава Кобельская, выцякае — Заазерская.
ПЯСЧАНКА, рака ў Слаўгарадскім р-не, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра).
Даўжыня 18 км.
Пл. вадазбору 126 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %0.
Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Кабіна Гара, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Рудня Васькавіцкага сельсавета. Рэчышча ад вытоку (1 км) і на працягу 12,5 км (усходняя ўскраіна в. Чырвоны Узыход — 1 км на ПдУ ад в. Рудня) каналізаванае.
ПЯСЧАНКА, рака ў Акцябрскім і Светлагорскім р-нах, правы прыток р. Рудзянка (бас. Дняпра).
Даўжыня 14 км.
Пл. вадазбору 41 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о.
Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Слабодка Акцябрскага р-на, вусце на паўночнай ускраіне в. Пясчаная Рудня Светлагорскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
ПЯСЧАНКА, рака ў Гарадоцкім р-не, правы прыток р. Ловаць (бас. Нявы).
Даўжыня 14 км.
Пл. вадазбору 58 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні
3,8 %о.
Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Паташня, вусце за 0,5 км на 3 ад в. Мяжа. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша.
ПЯСЧАНКА, рака ў Докшыцкім р-не, правы прыток Вялікай Рэчкі (бас. Дняпра).
Даўжыня 11 км.
Пл. вадазбору 20 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %о.
Пачынаецца за 7 км на ПдЗ ад в. Цярошкі, вусце за 5 км на ПнЗ ад в. Палік Барысаўскага р-на. Рэчышча на працягу 7 км ад вытоку каналізаванае. Цячэ па Бярэзінскім біясферным запаведніку.
ПЯСЧАНКА, возера ў Калінкавіцкім р-не.
Пл. 0,32 км2.
Даўжыня 1,87 км.
Найбольшая шырыня 0,24 км.
Даўжыня берагавой лініі 4,45 км.
У бас. р. Прыпяць, за 17 км на ПдУ ад г. Калінкавічы, каля в. Шарэйкі. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад хмызняком. Берагі забалочаныя, параслі хмызняком, на Пд высокія, пясчаныя. Злучана ручаём з воз. Горкі, упадае меліярацыйная канава.
ПЯТРОВІЦКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Смалявіцкім р-не.
Пл. 4,8 км2.
Найбольшая глыбіня 8,2 м.
Даўжыня 11,5 км.
Найбольшая шырыня 2 км.
Аб'ём вады 15 млн. м3.
Пл. вадазбору 214 км2.
На р. Волма (75,3 км ад вусця), за 15 км на У ад г. Смалявічы, каля в. Пятровічы. Створана ў 1978 для акумуляцыі вады ў час веснавога разводдзя ў мэтах абваднення прылеглых сельгасугоддзяў, рыбагадоўлі і рэкрэацыі. Ваганні ўзроўню на працягу года 3,5 м.
ПЯТРдвіЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, правы прыток р. Іпа (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца каля паўночна-заходняй ускраіны в. Пятровічы, вусце за 3 км на ПдУ ад в. Раковічы.
ПЯТРОЎКА, Ахонаўка, рака ў Дзятлаўскім р-не, правы прыток Моўчадзі (бас. Нёмана). Даўжыня 4 км. Пачынаецца на Пд ад в. Ахонава, цячэ сярод лесу, упадае ў Моўчадзь ва ўрочышчы Ахонаўскі Лес за 1,2 км на ПнЗ ад в. Баравікі. Ад вытоку на працягу 3,2 км каналізаваная.
ПЯТРОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не.
Пл. 0,66 км2.
Найбольшая глыбіня 3 м.
Даўжыня 1,04 км.
Найбольшая шырыня 0,98 км.
Даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Аб'ём вады 1,34 млн. м3.
Пл. вадазбору 76,7 м2.
У бас. р. Дабрылаўка (цячэ праз
ПЯТРОЎСКАЕ
Пясчанае возера.
Пясчанае возера.
Мінск Смалявічы Масква
Пятровіцгае вадасховішча.
аэрапорт "Мінск !
РАБІНАЎКА
возера), за 15 км на ПнЗ ад г. Глыбокае, каля в. Пятроўшчына. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на ПнУ да
10 м), разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, на Пд, ПнЗ і ПнУ абрывістыя. Дно плоскае, сапрапелістае, на Пн, У і Пд уздоўж берага ілістае.
ПЯТУХОЎКА, рака ў Карэліцкім р-не,
левы прыток Сэрвачы (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км. Пачынаецца на ўсходніх схілах Навагрудскага ўзвышша за 1 км на ПдУ ад в. Равіны, упадае ў Сэрвач на 3 ад в. Цырын. Ад вусця на працягу 2 км каналізаваная.
РАБІНАЎКА, меліярацыйны канал у Полацкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 0,3 км на Пд ад в. Капавішча, упадае ў воз. Белае з У за 1 км на ПнУ ад в. Гендзікі.
РАБІНКА, рака ў Гарадоцкім р-не, правы прыток р. Громаць (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 11,6 км. Пачынаецца за 2,2 км на ПдУ ад в. Ваўненкі, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Стыркі. Рэчышча ад вытоку на працягу 7,1 км каналізаванае.
РАБУСКА, канава Р а б у с к а, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, правы прыток р. Ведрыч (бас. Дняпра). Даўжыня 11,2 км. Пачынаецца каля паўночна-заходняй ускраіны в. Каростань, упадае ў Ведрыч за 3 км на Пн ад в. Рабуса.
РАБЎСКА ІЎНЯНСКАЯ, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, правы прыток канала Іўня (бас. Дняпра). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пд ад в. Каростань каля аўта-
дарогі Гомель — Калінкавічы, упадае ў канал Іўня за 2,5 км на ПдУ ад в. Прудзішча.
РАБЯНКА, к а нал Рабянка, рака ў Камянецкім р-не, левы прыток р. Крывуля (бас. Зах. Буга). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца каля дамбы паміж вёскамі Агароднікі (Дзмітравіцкі сельсавет) і Праходы, вусце за 0,5 км на Пн ад в. Жылічы. Дамба (па ёй пракладзена аўтадарога) з'яўляецца водападзелам паміж басейнамі р. Крывуля і Атоцкага канала. Рэчышча каналізаванае.
РАБЯЦІНА, возера ў Полацкім р-не.
Пл. 0,01 км2.
Даўжыня 0,15 км.
Найбольшая шырыня 0,1 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,42 км.
У бас. р. Палата, за 12 км на Пн ад Полацка, каля в. Капавішча. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад выганам, на У параслі лесам. Праз возера цячэ канава Рабінаўка.
РАВЕЙКІ, меліярацыйны канал у Бярозаўскім р-не, правы прыток р. Чарняўка (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,4 км. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Хойнікі, вусце за 0,8 км на Пд ад в. Пясчанка Першамайскага сельсавета.
РАВЎЧАЕ ВОЗЕРА, у Добрушскім р-не.
Пл. 0,87 км2.
Найбольшая глыбіня 4 м.
Даўжыня 1,32 км.
Найбольшая шырыня 0,91 км.
Даўжыня берагавой лініі 3,12 км.
Пл. вадазбору 25 км2.
У бас. р. Ачоса, за 22 км на ПнУ ад г. Добруш, каля п. Падравучае. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад хмызняком, на Пн і У часткова разараныя. Дно сапрапелістае. Упадае некалькі меліярацыйных канаў, выцякае канава ў р. Ачоса.
РАГАЗНЯНСКАЕ ВОЗЕРА, 3 б у н і нскае возера, у Брэсцкім р-не.
Пятровіцкае вадасховішча.
Пл. 0,43 км2.
Найбольшая глыбіня 5,8 м.
Даўжыня 1,1 км.
Найбольшая шырыня 0,5 км.
Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Аб'ём вады 0,85 млн. м3.
Пл. вадазбору 3 км2.
У бас. р. Серадовая Рэчка, за 30 км на Пд ад Брэста, за 3,5 км на 3 ад в. Рагозна. Уваходзіць у Брэсцкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, параслі лесам, на Пн і У возера акаймавана дзюнамі. Берагі высокія, на 3 сплавінныя. Дно плоскае, выслана пясчанымі і ілістымі адкладамі, мелкаводдзе шырынёй да 100 м. Зарастае ўздоўж берагоў. Злучана канавай з воз. Белае, выцякае ручай у Серадовую Рэчку. На беразе возера санаторый «Бярэсце».
РАГНА, меліярацыйны канал у Вілейскім р-не, левы прыток Пануркі (бас. Віліі). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 1,8 км на ПнУ ад в. Зянонава, упадае ў Панурку на 3 ад в. Слабада.
РАГОЖЫНКА, рака ў Клімавіцкім р-не, правы прыток р. Сасноўка (бас. Дняпра).
Даўжыня 12 км.
Пл. вадазбору 34 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %0.
Пачынаецца ў в. Нязнань, вусце за 1,5 км на У ад в. Царковішча. Рэчышча на працягу 8,5 км (ад вытоку да в. Селішча) каналізаванае.
РАГОЖЫЦА, рака ў Сенненскім і Чашніцкім (прывусцевая частка) р-нах, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 13,4 км. Пачынаецца за 1,2 км на ПдЗ ад в. Мар'янова Сенненскага р-на, упадае ў воз. Сцержань з Пд за 2,5 км на ПнУ ад в. Грыбіна Чашніцкага р-на. Рэчышча на працягу 5,2 км перад вусцем каналізаванае.
РАГОЗНІЦА, рака, гл. Юхнаўка. РАГОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не.
Пл. 0,16 км2.
Найбольшая глыбіня 28,1 м.
Даўжыня 1,71 км.
Найбольшая шырыня 0,59 км.
Даўжыня берагавой лініі 4,37 км. Аб'ём вады 6,68 млн. м3.
Пл. вадазбору 99,6 км2.
У бас. р. Тураўлянка, за 30 км на ПнУ ад г. Лепель, за 1 км на Пн ад в. Варашкі. Схілы катлавіны на 3 вышынёй 18—24 м (на Пн і ПнУ 9— 10 м), параслі хмызняком, на У і Пд вышынёй 4—5 м, часткова разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на У нізкія, пясчаныя. Дно да глыбіні 2—3 м пясчанае, да 5—7 м (месцамі да 10 м) выслана апясчаненымі адкладамі, ніжэй — ілам. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 1,7—2 м, падводнай — да 3—4 м. Упадае р. Лукомка, выток у воз. Астраўкі.