Рака Поня ў сярэднім цячэнні. прудрк, рака, гл. Тур. ПРУДОЎКА, Прусаўка, рака ў Буда-Кашалёўскім і Чачэрскім р-нах, левы прыток р. Ліпа (бас. Дняпра). Даўжыня 18,5 км. Пл. вадазбору 106 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Забалоцце Буда-Кашалёўскага р-на, вусце за 0,7 км на ПдУ ад в. Дудзічы Чачэрскага р-на. Рэчышча каналізаванае. ПРУДОЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 5,7 км. Пачынаецца за 0,8 км на Пн ад в. Пагонцы, упадае ў воз. Заліў Старык на пойме Бярэзіны за 2,5 км на ПнУ ад в. Прудок. ПРУДУНЕЛІ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,14 км2. Даўжыня 0,55 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,75 км. У бас. р. Дзісна, за 36 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Біцюны. Вакол возера невысокія (да 5 м) разараныя ўзгоркі. На Пн забалочаная пойма шырынёй да 300 м. Злучана ручаём з воз. Прутас. ПРУДЧЫНСКАЯ, рака ў Аршанскім р-не, правы прыток р. Чорная (бас. Дняпра). Даўжыня 6 км. Пачьінаецца за 1 км на ПнУ ад в. Стайкі, вусце на заходняй ускраіне в. Клюкаўка. Рэ- чышча ад вытоку на працягу 2 км каналізаванае. ПРУЖАНКА, рака, гл. Красноўка. ПРУСАЎ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Хоцімскім р-не, левы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ, упадае ў Беседзь за 3,6 км на ПнЗ ад в. Князеўка. ПРЎСАЎКА, рака, гл. Прудоўка. ПРЫБАЛАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лельчыцкім р-не, левы прыток р. Убарць (бас. Прыпяці). Даўжыня 11,2 км. Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны в. Прыбалавічы, вусце каля в. Мілашавічы. Прыток — канал Прыбалавічы (злева). ПРЫБАЛАВІЧЫ, меліярацыйны канал у Лельчыцкім р-не, левы прыток Прыбалавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,6 км. Пачынаецца за 4 км на ПнУ, вусце за 3 км на ПдУ ад в. Прыбалавічы. ПРЫБдцКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, левы прыток р. Сведзь (бас. Дняпра). Даўжыня 7,5 км, Пачынаецца за 4,5 км на ПнЗ ад в. Баравікі, упадае ў Сведзь за 1,6 км на ПнЗ ад в. Селішчы. ПРЫДАМБАВЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, правы прыток р. Бобрык 1-ы (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,6 км. Пачынаецца за 6,7 км на У ад в. Селішча, вусце за 10,5 км на Пд ад в. Вулька 1-я Лунінецкага р-на. ПРЫДАМБАВЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, правы прыток Бор-Дубенецкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца за 3,8 км на ПнЗ ад в. Вялікія Арлы, вусце каля в. Дубенец. ПРЫДАМБАВЫ 1-ы КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, правы прыток канала Пасека (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ, вусце за 5 км на ПдУ ад в. Кольна. ПРЫДАМБАВЫ 2-і КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, левы прыток канала Пасека (бас. Прыпяці). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 2,5 км на У, вусце за 5 км на ПдУ ад в. Кольна. ПРЫКАРДОННАЯ КАНАВА, меліярацыйны канал у Жытомірскай вобл. і Лельчыцкім р-не, левы прыток р. Крывы Рог (бас. Прыпяці). Даўжыня 22 км, у т. л. на Беларусі 12 км. Пачынаецца за 7 км на ПдЗ ад в. Хочына Алеўскага р-на, вусце за 2,5 км на У ад в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на. ПРЫЛЎЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брэсцкім р-не, правы прыток Зах. Буга. Даўжыня 12,5 км. Рэчышча канала (былы ручай без назвы) пачынаецца ад скіднога канала ў паўночнай частцы рыбгаса «Страдзеч», за 0,5 км на Пн ад сажалкі Круглая, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Прылукі. ПРЫШЛІЯ, рака ў Гродзенскім р-не, левы прыток Татаркі (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км. Пачынаецца каля дзяржаўнай граніцы з Польшчай на 3 ад в. Навасёлкі, упадае ў Татарку за 1,1 км на У ад в. Саннікі. Рэчышча каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. ПРЫПЛАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Глускім р-не, правы пры- Рака Прыпяць каля горада Петрыкаў. ток p. Ліса (бас. Прыпяці). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПнЗ ад в. Прыварацце, вусце каля в. Прыплавы. ПРЫПЯТКА, рака ў Столінскім р-не, правы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 49 км . Пачынаецца за 3,5 км на ПнЗ ад в. Бродча, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Стахава. Цячэ па забалочанай мясцовасці. Рэчышча моцназвілістае. Прыток— р. Прысць (справа). ПРЫПЯЦЬ, рака ў Валынскай, Ровенскай і Кіеўскай абласцях на Украіне, Брэсцкай і Гомельскай абласцях на Беларусі, правы прыток Дняпра. Даўжыня 761 км. Пл. вадазбору 121 тыс. км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 450 м3/с. Агульнае падзенне ракі 69,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,1 %о. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Гладзін Любомльскага р-на Валынскай вобл. на вышыні 168 м над узроўнем мора, цячэ ўздоўж Прыпяцкай нізіны на працягу 204 км па Украіне, 500 км па Беларусі і астатнія 57 км зноў па Украіне. Упадае з ПнУ у Кіеўскае вадасховішча. Асноўныя прытокі: Піна, Ясельда, Бобрык 1-ы, Цна, Лань, Случ, Бобрык 2-і, Пціч, Трэмля, Іпа (злева, усе на тэрыторыі Беларусі), Турыя, Стаход, Весялуха (на тэрыторыі Украіны), Стыр, Гарынь, Сцвіга, Убарць, Славечна (справа). Даліна слабавыразная, шырынёй 70— 75 км; каля Мазырскай грады трапецападобнай формы, звужаецца да 5 км. Вылучаюцца пойма і 2 надпой- мавыя тэрасы. Пойма развітая на ўсім працягу ракі; шырыня яе да воз. Любяж (Любязь, Валынская вобл.) 2— 6 км, на Беларусі ў вусці Піны і Гарыні 16—18 км, ніжэй паміж в. КажанГарадок Лунінецкага р-на і вусцем Сцвігі 8—9 км, уздоўж Мазырскай грады да в. Барбароў Мазырскага р-на звужаецца да 1 км і далей пашыраецца да 9 км. Першая надпоймавая тэраса развіта на ўсім працягу, адсутнічае толькі каля Петрыкава і Мазыра. Шырыня яе 1—8 км, у месцах упадзення буйных прытокаў да 18 км. Шырыня 2-й тэрасы ад 200—500 м да 28 км. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, свабодна меандруе, шмат нізкіх пясчаных астравоў, старарэччаў, заліваў. Ніжэй вусця р. Турыя гідравузел, адкуль падаецца вада ў Белаазерскі канал для жыўлення ДняпроўскаБугскага канала. Ніжэй гідравузла на невялікім працягу рэчышча месцамі перасыхае і ператвараецца ў азёрападобньія плёсы. Пераважная шырыня ракі ад вытоку да вусця р. Стаход 4—15 м, ніжэй па цячэнні 50—70 м, у нізоўі 100—250 м, пры ўпадзенні ў Кіеўскае вадасховішча 4— 5 км. Да р. Бобрык 1-ы рэчышча Прыпяці нярэдка абвалаванае, у сярэднім цячэнні — прыродныя берагавыя валы (вышыня да 1,5 м). Асаблівасць гідралагічнага рэжыму ракі — расцягнутае веснавое разводдзе, кароткачасовая (100—120 сут.) летняя межань, якая парушаецца дажджавымі паводкамі і амаль штогоднімі асеннімі пад'ёмамі ўзроўню вады. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 60 % , летне-асеннюю межань 24 % , зімовую 16 % гадавога сцёку. Максімальныя ўзроўні вады ў 1-й палове красавіка. Вышыня пад'ёму ў верхнім цячэнні да 2 м, у сярэднім і ніжнім да 5 м, у межах вузкай поймы (каля Мазыра) да 7 м над самай нізкай межанню. Самыя нізкія ўзроўні звычайна ў верасні — кастрычніку. Замярзае амаль адначасова на ўсім працягу звычайна ў першай палове снежня, ачышчаецца ад лёду ў канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4—8 сут. Сярэднегадавы расход вады (м3/с) каля в. Кораб'е (Столінскі р-н, 310 км ад вытоку) 119, г. п. Тураў 264 і г. Мазыр 383; найбольшы адпаведна 1760 (1932), 3990 (1979), 5670 (1895); найменшы адпаведна 9,66 (1953), 38,6 (1954), 22 (1921). Вада ў рацэ гідракарбанатна-кальцыевага класа, умерана жорсткая, сярэдняй мінералізацыі. Водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась залаты, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — судак, галавень, падуст, сом і інш. Рака суднаходная на ўсёй тэрыторыі Беларусі, навігацыя на працягу 240—270 сут. Злучана ДняпроўскаБугскім каналам з р. Мухавец (бас. Зах. Буга), Агінскім каналам (не дзейнічае) — з Нёманам, Мікашэвіцкім каналам — з рачным портам Мікашэвічы. На рацэ порты Пінск, Мазыр, прыстані Тураў, Петрыкаў, Нароўля, Чарнобыль (Украіна). У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. басейн ніжняга цячэння Прыпяці быў забруджаны радыенуклідамі. На месцы, дзе пражыванне стала Порт Мазыр на ПрыпяцІ. ПРЫРВА J небяспечным для здароўя, насельніцтва эвакуіравана і створаны Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік. У сярэднім цячэнні Прыпяці, на тэрыторыі Жыткавіцкага і Петрыкаўскага р-наў паблізу ракі знаходзіцца Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік. ПРЫРВА, назва р. Спанаўка ў верхнім цячэнні. ПРЫСАДСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярэзінскім р-не, правы прыток р. Жорнаўка (бас. Дняпра). Даўжыня 6,9 км. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Брыялёва, упадае ў Жорнаўку каля в. Пружанка. ПРЫСЕЛА, меліярацыйны канал у Драгічынскім і Кобрынскім р-нах, правы прыток р. Млынок (бас. Зах. Буга). Даўжыня 9,5 км. Пачынаецца за 1,7 км на ПнЗ ад в. Каты Драгічынскага р-на, вусце за 1,5 км на У ад в. Грушава Кобрынскага р-на. ПРЫСЁЛА, канал Прысёла, к анал П р ы с ел а, рака ў Драгічынскім і Кобрынскім р-нах, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 25 км. Пачынаецца за 4 км на ПнЗ ад в. Корсунь Драгічынскага р-на, вусце за 3 км на 3 ад в. Падзяменне Кобрынскага р-на. Рэчышча каналізаванае. ПРЫСЁЛА, назва р. Млынок у сярэднім цячэнні. ПРЫСЎХАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,17 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,47 км. У бас. р. Альзініца, за 18 км на 3 ад г. п. Ушачы, за 0,8 км на 3 ад в. Чамярычына. Вакол возера забалочаны луг. ПРЫСЦЬ, Плотніца, Плотніцкі к а н а л, рака ў Столінскім р-не, Пліса Маладзечна Глыбокае Возера Псуя. правы прыток р. Прыпятка (бас. Прыпяці). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Сіціцк, вусце за 2 км на Пн ад в. Плотніца. Рэчышча каналізаванае. ПРЫТЫЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, правы прыток р. Іпа (бас. Прыпяці). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Вяжны, вусце за 2 км на Пн ад в. Дуброва. ПРЭНЦ, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,22 км2. Найбольшая глыбіня 2,1 м. Даўжыня 0,83 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 2,19 км. Аб'ём вады 0,23 млн. м3. Пл. вадазбору 1,42 км“. У бас. р. Аужаснянка, за 22 км на У ад г. Гарадок, на 3 ад воз. Вымна. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на У і ПдУ 10—15 м), пясчаныя, параслі лесам. Берагі сплавінныя, шырыня сплавіны 2—7 м. Да ўрэзу вады расце хмызняк. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае. Выцякае ручай у р. Громаць.