ПСУЯ, возера ў Глыбоцкім р-не. Пл. 0,65 км2. Найбольшая глыбіня 10,5 м. Даўжыня 2,28 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 5,9 км. Аб’ём вады 2,81 млн. м3. Пл. вадазбору 3,6 км2. У бас. р. Шоша, за 30 км на У ад г. Глыбокае, каля в. Псуя. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, задзернаваныя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, у мелкаводнай зоне пясчанае. Зарастае слаба, найбольш моцна ў паўднёвым заліве. Выцякае ручай у воз. Доўгае. ПУДРЫЧЫЦА, рака, гл. Студзёнка. ПУЗЫНОЎЦЫ, меліярацыйны канал у Шчучынскім р-не, правы прыток Ханявіцкага канала (бас. Нёмана). Даўжыня 6,3 км. Пачынаецца каля в. Прудцы, упадае ў Ханявіцкі канал за 3 км на ПдЗ ад в. Залесна. ПЎЛЬВА, рака ў Польшчы і Камянецкім р-не, правы прыток Зах. Буга. Даўжыня 54 км (у т. л. на Беларусі 42 км). Пл. вадазбору 535 км2 (у т. л. на Беларусі 457 км2). Пачынаецца ў Польшчы, вусце за 2 км на Пд ад в. Ставы Камянецкага р-на. Цячэ па Прыбугскай раўніне, праз г. Высокае. Каналізавана 18 км рэчышча (ад моста каля в. Хмялі да мяжы з ГІолыпчай). Асноўны прыток — Кацерка (справа). ПУСТАСЁЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Докшыцкім р-не, правы прыток р. Варлынка (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Пустаселле, упадае ў Варлынку за 1,2 км на ПдЗ ад в. Варлань. ПУСТОЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,18 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,5 км. У бас. р. Палата, за 46 км на Пн ад Полацка, за 3 км на ПнУ ад в. Вялікае Сітна, за 0,3 км на ПнЗ ад воз. Сітна, каля заходняга берага воз. Глыбокае. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй да 15 м. Размешчана сярод лесу. ПУСТЫНКІ, ручай у Сенненскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 3,5 км. Пачынаецца за 1,8 км на ПнУ, упадае ў воз. Шчэбіна з ПдУ за 1,3 км на ПнЗ ад в. Пустынкі. Рэчышча ад вытоку на працягу 2 км каналізаванае. ПУСЦЁНАК, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,09 км. Найбольшая шырыня 0,05 км. Даўжыня берагавой лініі 0,2 км. У бас. р. Альзініца, за 18 км на 3 ад г. п. Ушачы, за 0,8 км на ПнЗ ад в. Лісічына, сярод забалочанага лесу. ПЎХАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, левы прыток р. Цітаўка (бас. Дняпра). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Зацішша, упадае ў Цітаўку каля в. Пухавічы. ПУЦІСКА, рака ў Шчучынскім р-не, правы прыток Нявішы (бас. Нёмана). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 104 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %0. Пачынаецца каля в, Табалічы, цячэ па паўночнай ускраіне Лідскай раўніны, упадае ў Нявішу на ПдУ ад в. Краснае. Асноўны прыток — Зеняпішка. На працягу 2,5 км на 3 ад в. Першамайская да в. Замасцяны цячэ па новым рэчышчы. Каналізаваная. Прымае сцёк са шматлікіх меліярацыйных каналаў. ПЎЧЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, правы прыток р. Сярэдняя Брагінка (бас. Дняпра). Даўжыня 7 км. Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны в. Пучын, упадае ў Сярэднюю Брагінку ў межах в. Цалуйкі. ПУЧЫНЫ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, левы прыток р. Вісліца (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,2 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Пучыны, вусце за 1,2 км на ПнУ ад в. Забараўцы. ПЎШНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,36 км2. Даўжыня 0,92 км. Найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 2,28 км. Пл. вадазбору 4,5 км2. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 12 км на ПдУ ад Полацка, каля в. Пушна, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя, на ПдУ вышынёй да 5 м. Берагі забалочаныя, участкамі сплавінныя. Выцякае р. Сомніца. ПЎШЧАНКА, рака ў Лагойскім р-не, левы прыток Дзвінасы (бас. Віліі). Даўжыня 8 км, Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Скарады, цячэ па Мінскім узвышшы пераважна сярод лесу, упадае ў Дзвінасу за 1,7 км на ПдУ ад в. Ляўданшчына. ПЦІЧ, рака ў Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 421 км. Пл. вадазбору 9470 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 49,7 м3/с. Агульнае падзенне ракі 176 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Пачынаецца на вышыні 295 м над узроўнем мора за 1 км на 3 ад в. Нарэйкі Дзяржынскага р-на, вусце за 1 км на У ад в. Багрымавічы Петрыкаўскага р-на. Верхняе цячэнне ў межах Мінскага ўзвышша, сярэдняе — на захадзе Цэнтральнабярэзінскай раўніны, ніжняе — на нізіне Прыпяцкае Палессе. Асноўныя прытокі: Шаць, Даколька, Арэса (справа), Нератоўка і Няслаўка (злева). Паводле будовы даліна і рэчышча падзяляюцца на 2 участкі: верхні (ад вытоку да в. Дараганава Асіповіцкага р-на, 203 км) і ніжні (ад в. Дараганава да вусця, 218 км). Даліна на ўсім працягу пераважна трапецападобная (шырыня ад 1,5 км да 5,5 км, у вытоку да 0,1 км), у нізоўі невыразная. Пойма двухбаковая, яе шырыня да в. Гарадзішча Мінскага р-на ад 60 м да 300 м, ніжэй 1—3 км, каля в. Пясчанка Асіповіцкага р-на да 5 км, Рэчышча свабодна меандруе, разгаліноўваецца пратокамі, якія ўтвараюць астравы. Яго 'шырыня ў верхнім цячэнні да вусця р. Асачанка (85 км ад вытоку) 5—10 м, ніжэй 20—45 м, у ніжнім цячэнні 45—70 м. Разводдзе ў канцы сакавіка, у верхнім цячэнні каля 40 сут, у ніжнім 84 сут. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,4—3,2 м, найбольшая — 3,7 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. У час веснавога разводдзя частка вады з Пцічы пераліваецца ў Свіслач праз Цітаўку і Трэмлю. Каля в. Лучыца Петрыкаўскага р-на (60 км ад вусця) найбольшы расход вады 800 м’/с (1931), найменшы 5,76 м’/с (1915). На рацэ Воўчкавіцкае вадасховішча (у вярхоўі); гарадскія пасёлкі Глуск і Капаткевічы. ПЦІЧ, гл. Воўчкавіцкае вадасховішча. ПЧОЛКА, рака ў Свіслацкім р-не і Польшчы, правы прыток р. Нараў (бас. Зах. Буга). Даўжыня 14 км. Пачынаецца каля в. Дабраволя Свіслацкага р-на, вусце на тэрыторыі Польшчы. Каналізавана 9,5 км рэчышча (ад вытоку да мяжы з Польшчай). ПШЫГУДКА, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,13 км2. Даўжыня 0,53 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. У бас. р. Друйка за 13 км на ПнЗ ад г. Браслаў, за 0,7 км на 3 ад в. Марцінішкі, сярод лесу. Берагі ўчасткамі забалочаныя. Зарастае. ПЫРА, рака ў Гродзенскім р-не, левы ПЫРШЧЫНА прыток Пыранкі (бас. Нёмана). Даўжыня 11 км. Пачынаецца сярод лесу за 3 км на ПнУ ад в. Лакно, упадае ў Пыранку на Пн ад в. Пыра. Ад вытоку на працягу 5 км каналізаваная. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. ПЫРАНКА, Хамутоўка, рака ў Гродзенскім р-не, правы прыток р. Котры (бас. Нёмана). Даўжыня 44 км. Пл. вадазбору 622 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Пачынаецца з воз. Малочнае, цячэ праз азёры Белае і Рыбніца, упадае ў Котру на Пд ад в. Гушчыцы. Ад вытоку да воз. Белае называецца X а м ут о ў к а. Асноўны прыток — р. Бярвенка. Даліна ў сярэднім цячэнні невыразная, у верхнім і ніжнім трапецападобная (шырыня 200—300 м). Пойма ў верхнім цячэнні двухбаковая, шырыня 30—40 м, у ніжнім — пераваЖна правабярэжная. Азёрнасць басейна 2 % (найбольшыя азёры Вераўскае, Белае, Рыбніца, Кальніца, Зацкава, Антвозера). Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае (шырыня 3—4 м, месцамі да 10 м), на ўчастку ніжэй воз. Рыбніца да в. Пыра (3,2 км) каналізаванае. ПЫРШЧЫНА, возера ў Глыбоцкім р-не. Пл. 0,14 км2. Даўжыня 0,51 км. Найбольшая шырыня 0,37 км. Рака Пціч каля гарадскога пасёлка Капаткевічы Петрыкаўскага раёна. ПЫШНА Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. У бас. р. Дабрылаўка, за 12 км на ПнУ ад г. Глыбокае, каля в. Пыршчына. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, пераважна пад сельгасугоддзямі, на Пн пад агародамі, на 3 часткова пад лугам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй ад 50 м на У да 150 м на Пд. На Пн злучана ручаём з воз. Восава. Возера Пышна. Возера Пышна. ускраіне в. Чырвоны Бераг. Рэчышча ПЫШНА, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,34 км2. Найбольшая глыбіня 5,2 м. Даўжыня 1,4 км. Найбольшая шырыня 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі 3,46 км. Аб'ём вады 1,08 млн. м3. Пл. вадазбору 20,9 км2. У бас. р. Зеха (выцякае з возера), за 14 км на ПнЗ ад г. Лепель, каля в. Пунішча. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м (на Пн і 3 2—3 м), пераважна пад лесам. Берагі сплавінныя, на Пн і Пд участкамі пясча- ныя, парослыя хмызняком. Пойма на ПдЗ і ПнУ шырынёй да 700 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, уздоўж берагоў — пясчанае. Зарастае амаль 3 / 4 плошчы возера. Упадае ручай з воз. Доўгае, выцякае ручай у воз. Азерцы. Есць пасяленні баброў. ПЯКАЛІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 13,5 км. Пачынаецца каля заходняй ускраіны в. Навозы, упадае ў старыцу Бярэзіны за 3 км на ПнУ ад г. п. Парычы. ПЯЛІК, возера, гл. Палік. ПЯЛЬНІЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Міёрскім і Шаркоўшчынскім р-нах, правы прыток Карсакаўскага канала (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 7,1 км. Пачынаецца за 1,2 км на ПдЗ ад в. Усаўцы Міёрскага р-на, вусце за 1 км на ПнУ ад х. Пішчалёўка Шаркоўшчынскага р-на. ПЯЛЯКА, [эака, гл. Пеляка. ПЯНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,32 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,77 км. У бас. р. Сосніца, за 28 км на ПнУ ад Полацка, за 1 км на 3 ад воз. Лешна. Схілы катлавіны спадзістыя, на 3 і У стромкія, вышынёй да 5 м. ПЯНТРЫЦА, Цэнтрыца, канал П я н т р ы ц а, рака ў Бярэзінскім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 47 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %о. ’ Пачынаецца за 0,5 км на ПдЗ ад в. Забалацце, вусце на ўсходняй ПЯРВІШЧАНСКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,55 км2. Найбольшая глыбіня 8,2 м. Даўжыня 1,95 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 5,58 км. Аб'ём вады 1,52 млн. м3. Пл. вадазбору 5,6 км2. У бас р. Аужаснянка, за 6 км на Пд ад г. Гарадок, на У ад в. Малыя Стайкі. Схілы катлавіны вышынёй 5— 7 м (на 3 і ПнУ 10—15 м), у заходняй частцы разараныя, ва ўсходняй параслі хмызняком. Берагі на Пн і У нізкія, увільготненыя, на 3, часткова на Пн і Пд зліваюцца са схіламі. Каля заходняга берага невялікі востраў пл. 0,1 га. Дно ілістае і сапрапелістае, каля берагоў пясчанае. Зарастае каля 60 % плошчы возера. Выцякае ручай у воз. Лосвіда. ПЯРШАЙКА, рака ў Валожынскім р-не, правы прыток Іслачы (бас. Нёмана).