• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,75 км.
    Возера Плацішна (Ушацкі раён).
    1 — у воз. Бярозаўскае
    2 — з воз. Астравіта
    Возера Плесна.
    Аб'ём вады 0,27 млн. м3.
    Пл. вадазбору 5,5 км’.
    У бас. р. Тураўлянка, за 25 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, каля в. Кавалеўшчына. Схілы катлавіны вышынёй 8—9 м, разараныя, часткова пад лугам. Берагі пераважна сплавінныя, на У нізкія, пясчаныя. Дно плоскае з 2 упадзінамі, ілістае, участкамі ўздоўж усходняга берага да глыбіні 1 м пясчанае. Зарастае амаль палова плошчы возера да глыбіні 2,8 м. Злучана пратокай з воз. Доўгае, выцякае ручай у воз. Астравіта.
    ПЛЁСА, П л ё с а, возера ў Жыткавіцкім р-не.
    Пл. 0,22 км2.
    Даўжыня 2,1 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,5 км.
    На пойме р. Прыпяць, за 26 км на ПдУ ад г. Жыткавічы, каля в. Хлупін. Старычнае. Берагі высокія, пясчаныя, участкамі пад хмызняком. Пратокамі злучана са старарэччамі Прыпяці. ПЛЕСА, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
    У бас. р. Дрыса, за 37 км на У ад г. п. Расоны, за 1,5 км на 3 ад в. Ніўе. Схілы катлавіны невыразныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 100—200 м, з усходняга боку — лес. Злучана пратокай з воз. Астраўцы. Зарастае.
    ПЛЕСАВІЦА, рака ў Браслаўскім р-не, правы прыток р. Друйка (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 27 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,6 %0.
    Выцякае з воз. Опліса за 1 км на У ад в. Пустошкі, вусце каля в. Друйск. Цячэ ў межах Браслаўскай грады. ПЛЕСНА, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,18 км2.
    Найбольшая глыбіня 9,5 м.
    Даўжыня 0,64 км.
    Найбольшая шырыня 0,44 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. Аб'ём вады 0,78 млн. м'.
    Пл. вадазбору 7 км2.
    У бас. р. Тураўдянка, за 24 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, каля в. Краснае. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м (на Пн 12—14 м, на 3 невыразныя), разараныя, на Пн пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, на 3 нізкія, часткова забалочаныя, пад хмызняком. На У невялікі востраў. Дно да глыбіні 3—3,5 м пясчанае, да 4,5— 5 м выслана апясчаненымі адкладамі, ніжэй — сапрапелем. Зарастае амаль трэць плошчы возера да глыбіні 3 м. Упадае ручай з воз. Астравіта.
    ПЛЁСЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бабруйскім р-не, правы прыток р. Беліца (бас. Дняпра). Даўжыня
    На беразе ракі Пліса ў Барысаўскім раёне.
    7 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Савічы, упадае ў Беліцу за 1,5 км на 3 ад в. Забалоцце.
    ПЛЁШЧАНІЦКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, Войкаўскае вадасховішча, у Лагойскім р-не.
    Пл. 2,04 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,3 м.
    Даўжыня 2,9 км.
    Найбольшая шырыня 0,9 км.
    Даўжыня берагавой лініі 7,3 км.
    Аб’ём вады 5,1 млн. м'.
    Пл. вадазбору 232 км2.
    На р. Дзвінаса (34 км ад вусця), за 24 км на Пн ад г. п. Дагойск, каля заходняй ускраіны г. п. Плешчаніцы. Створана ў 1960 для рэгулявання рачнога сцёку, рэкрэацыі і спартыўных мерапрыемстваў. Берагі пад лесам, правы забалочаны, левы высокі (1,5— 3 м). Дно выслана ілам, на мелкаводдзі пяском. Сярэднегадавое ваганне ўзроўню 50 см. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 40—50 см) трымаецца да 2-й паловы сакавіка. Інтэнсіўна зарастае, асабліва ў верхняй частцы і ў заліве.
    ПЛЕШЧЫЦЫ, рака ў Шклоўскім р-не, правы прыток р. Арціслаўка (бас. Дняпра).
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 42 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,5 %о.
    Пачынаецца ў в. Бель, вусце ў в. Пруды. У верхнім цячэнні называецца Рудзейка.
    ПЛЁСА, рака ў Драгічынскім р-не, у бас. Прыпяці.
    Даўжыня 15,5 км.
    Пл. вадазбору 68 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о.
    Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Заверша, упадае ў Спораўскае возера з Пд за 2 км на Пн ад в. Какорыца. Цячэ па заходняй ускраіне нізіны Прыпяцкае Палессе. Рэчышча каналізаванае.
    ПЛЁСАЎКА, рака ў Жлобінскім р-не, левы прыток р. Ала (бас. Дняпра). Даўжыня 8,3 км. Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Кароткавічы, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Плесавічы. ПЛІНА, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,87 км2.
    Найбольшая глыбіня 18,2 м.
    Даўжыня 2,56 км.
    Найбольшая шырыня 0,51 км.
    Даўжыня берагавой лініі 6,58 км.
    Аб'ём вады 6,01 млн. м’.
    Пл. вадазбору 14,6 км2.
    У бас. р. Ушача, за 5 км на У ад г. п. Ушачы, каля в. Пліна. Схілы катлавіны вышынёй да 17 м (на Пд і Пн 5—8 м), на 3 разараныя, на У пад выпасам. Берагі нізкія, на ПнЗ сплавінныя. Ложа ўскладнена ўпадзінамі і мелямі. 2 астравы агульнай пл. 6 га. Дно ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей ілістае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 25 м. Упадаюць 7 ручаёў і канаў, выцякае ручай у воз. Утвіна.
    ПЛІСА, рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра).
    Даўжыня 64 км.
    Пл. вадазбору 625 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0.
    Пачынаецца на ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша за 1,5 км на ПдУ ад в. Слабада Смалявіцкага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне в. Юшкевічы Барысаўскага р-на. Асноўны прыток — р. Чарніца (справа). Даліна ў ніжнім цячэнні паміж вёскамі Яловіца Смалявіцкага р-на і Струпень Барысаўскага р-на звілістая, на астатнім працягу прамая, трапецападобная (шырыня 0,8—1,2 км), ніжэй г. Смалявічы да 2 км., паміж г. Жодзіна і в. Яловіца невыразная. Схілы спадзістыя, вышынёй 6—17 м, месцамі
    ў сярэднім і ніжнім цячэнні стромкія і абрывістыя. Пойма ад в. Трубянок Смалявіцкага р-на да вусця двухбаковая (шырыня 0,2—0,4 км), перасечаная сеткай меліярацыйных каналаў і старых рэчышчаў. Рэчышча ад вытоку да в. Яловіца Смалявіцкага р-на каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, свабодна меандруе. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, пераважна адкрытыя. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 2,6 м. Лядовыя з'явы няўстойлівыя. Прымае сцёк з шэрага меліярацыйных каналаў. На рацэ Смалявіцкае і Жодзінскае вадасховішчы. ПЛІСА, рака ў Навагрудскім р-не, левы прыток Нёмана.
    Даўжыня 25 км.
    Пл. вадазбору 121 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 %0.
    Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Вялікія Карнышы, цячэ сярод лясных масіваў па Навагрудскім узвышшы, упадае ў Нёман за 0,6 км на 3 ад в. Мікалаева Іўеўскага р-на. Асноўныя прытокі — Ляхаўка і Лешчанка. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,9 км каналізаванае.
    ПЛІСА, рака ў Талачынскім і Крупскім р-нах, левы прыток р. Бобр (бас. Дняпра).
    Даўжыня 24 км.
    Пл. вадазбору 179 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о.
    Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Раманаўка Талачынскага р-на, вусце ў межах в. Пліса Крупскага р-на.
    II
    ПЛІСА
    ПЛІСА, возера ў Глыбоцкім р-не.
    Пл. 4,24 км2.
    Найбольшая глыбіня 15 м.
    Даўжыня 6,2 км.
    Найбольшая шырыня 1,43 км.
    Даўжыня берагавой лініі 18,2 км.
    Аб'ём вады 23,6 млн. м3.
    Пл. вадазбору 54,2 км2.
    У бас. р. Мнюта (выцякае з возера), за 17 км на ПнУ ад г. Глыбокае, каля в. Пліса. Схілы катлавіны вышы-
    Плешчаніцкае вадасховішча.
    Плешчаніцкае вадасховішча.
    ПЛІСА
    нёй да 10 м, на Пд і ПдЗ абрывістыя, пад лесам. На Пн тэраса вышынёй 1,2—1,5 м. Берагі нізкія, забалочаныя. 7 астравоў агульнай пл. 2,5 га. Дно да глыбіні 6—7 м пясчанае, ніжэй — сапрапелістае. Уздоўж берагоў вузкая перарывістая паласа надводнай расліннасці. Упадаюць рэкі Шоша, Свіліца, 4 ручаі.
    ПЛІСА, возера на мяжы Глыбоцкага і Пастаўскага р-наў.
    Пл. 1,1 км2.
    Найбольшая глыбіня 34 м.
    Даўжыня 1,41 км.
    Найбольшая шырыня 1,16 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,22 км. Аб'ём вады 10,22 млн. м’.
    Пл. вадазбору 8,04 км2.
    У бас. р. Галбіца, за 18 км на ПнЗ ад г. Глыбокае, каля в. Луцк-Казлоўск. Схілы катлавіны вышынёй 1—5 м (на ПдЗ 12—13 м), пад хмызняком і валунамі. Берагі нізкія, месцамі завалуненыя, парослыя хмызняком, на ПнЗ абразійныя. Дно ўздоўж берагоў пясчана-жвіровае, глыбей — пясчанае (да глыбіні 7 м) і ілістае. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 5 м, месцамі адсутнічае. Выцякае р. Плісаўка.
    ПЛІСАЎКА, рака ў Пастаўскім р-не, правы прыток р. Галбіца (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 49 км’.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %о.
    Выцякае з воз. Пліса за 2 км на ПнУ ад в. Луцк-Казлоўск, вусце каля в. Піскуны. Цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны. Рэчышча ад вытоку на працягу 12,3 км каналізаванае.
    ПЛІСКІ КАНАЛ, Судобаўскі к а н а л, меліярацыйны канал у Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах, правы прыток р. Пліса (бас. Дняпра). Даў-
    Возера Пліса (Глыбоцкі раён).
    жыня 12,8 км. Пачынаецца з ручая Чарніца за 1 км на Пд ад п. Цэнтральны Смалявіцкага р-на, упадае ў Плісу за 0,5 км на Пд ад в. Залессе Барысаўскага р-на.
    ПЛІШЧА, ручай у Мастоўскім і Ваўкавыскім р-нах, правы прыток Росі (бас. Нёмана).
    Даўжыня 22 км.
    Пл. вадазбору 62 км’.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %о-
    Пачынаецца на Пд ад в. Калядзічы Ваўкавыскага р-на, у нізоўі цячэ па лясістай мясцовасці, праз воз. Немнішча, упадае ў Рось за 1,9 км на ПдУ ад в. Дубна Мастоўскага р-на. Пойма ў вярхоўі забалочаная. Рэчышча на працягу 8 км каналізаванае (в. Агароднікі—1,5 км на ПдЗ ад в. Кульшычы).
    ПЛІШЧАНА, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,16 км".
    Даўжыня 0,65 км.
    Найбольшая шырыня 0,45 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,85 км.
    У бас. р. Нішча, за 25 км на ПнУ ад г. п. Расоны, за 1 км на Пн ад в. Вароніна. Схілы катлавіны вышынёй 5— 7 м, пад лесам, на ПнЗ разараныя. На Пн і Пд ад возера забалочаны лес. Злучана ручаём з воз. Кожкі. ПЛІШЧЫН, возера ў Жыткавіцкім р-не.
    Пл. 0,17 км2.
    Даўжыня 1,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,17 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,75 км.
    На пойме р. Прыпяць, за 2 км на Пн ад вусця Скрыпіцы, за 15 км на ПдУ ад г. Жыткавічы. Старычнае. Східы катлавіны невыразныя, забалочаныя, пад лесам і хмызняком. У заходняй частцы невялікі востраў. Выцякае ручай у воз. Мута.
    ПЛОДА, рака ў Браслаўскім р-не, правы прыток р. Друйка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 1,7 км на ПдЗ ад в. Радкуны, вусце за 1 км на ПдЗ ад хутара Букаўшчына.
    Возера Пліса ў басейне р. Галбіца.
    ПАОСКАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не.
    Пл. 0,62 км2.
    Даўжыня 1,1 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Пл. вадазбору 3 км2.
    У бас. р. Бярэжа, за 16 км на ПдУ ад г. Міёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня (пл. 23,2 тыс. га, створаны ў 1968). Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана канавай з воз. Доўгае.