• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ПАЎСТЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Слуцкім р-не, левы прыток р. Бярозаўка (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,9 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Ліпнікі, вусце за 1 км на Пд ад в. Паўстынь.
    ПАЎТАРАНАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, левы прыток р. Мерачанка (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,7 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПнУ ад в. Вялікі Халожын, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Ганькавічы. ПАЦІЧОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Смалявіцкім р-не, правы прыток р. Маконь (бас. Дняпра). Даўжыня 6,8 км, Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Клянік, вусце за 1 км на У ад в. Пацічова.
    ПАЦЭЯ, рака ў Слаўгарадскім р-не, левы прыток р. Касалянка (бас. Дняпра).
    Даўжыня 24 км.
    Пл. вадазбору 117 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
    Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Церахоўка, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Прудок. Рэчышча каналізаванае. Каля в. Лебедзеўка плаціна і сажалка (пл. 27,3 га).
    1
    Пачаевіцкае возера.
    ПАЧАЁВІЦКАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не.
    Пл. 0,11 км2.
    Найбольшая глыбіня 11 м.
    Даўжыня 0,57 км.
    Найбольшая шырыня 0,28 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,56 км.
    Аб’ём вады 0,47 млн. м3.
    Пл. вадазбору каля 1 км2.
    У бас. р. Лукомка, за 6 км на Пд ад г. Чашнікі, каля в. Пачаевічы. Схілы катлавіны вышынёй 6—9 м, у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй часткова пад сельгасугоддзямі. Берагі сплавінныя, часткова пад хмызняком, на Пн зліваюцца са схіламі. На У забалочаная пойма шырынёй да 40 м, парослая хмызняком. Дно ілістае і сапрапелістае, каля паўночнага берага пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 20 м. Злучана пратокай з Лукомкай.
    ПАЧАЛІЦА, рака ў Аршанскім р-не, правы прыток р. Аршыца (бас. Дняпра).
    Даўжыня 19 км.
    Пл. вадазбору 104 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 %о.
    Пачынаецца каля в. Казечына, вусце на паўночнай ускраіне г. Орша. Цячэ па Аршанскім узвышшы. ПЕЛА, рака ў Вілейскім р-не, правы прыток Віліі.
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 56 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 %о-
    Пачынаецца на ПнУ ад в. Куранец, упадае ў Вілію на У ад г. Вілейка.
    ПЕЛІКАНЫ
    Рэчышча на працягу 4 км каналізаванае (ад чыгуначнага моста на дарозе Вілейка — ГІолацк да аўтадарогі Вілейка — Плешчаніцы). На гэтым участку рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў, у пойме здабываецца торф. Каля в. Куранец створана сажалка (пл. 0,01 км").
    ПЕЛІКАНЫ, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,28 км2.
    Найбольшая глыбіня 11 м.
    Даўжыня 0,93 км.
    Найбольшая шырыня 0,43 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,17 км. Аб’ём вады 2,13 млн. м3.
    Пл. вадазбору 3,4 км2.
    У бас. р. Дрысвята, за 22 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Мілюнцы. Схілы катлавіны вьппынёй 8— 10 м, разараныя, на 3 і Пд невыразныя. Берагі задзернаваныя, на 3 і Пд тарфяністыя, пад хмызняком. Дно да глыбіні 2—3 м пясчанае, да 5—6 м выслана апясчаненымі адкладамі, глыбей — сапрапелем. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 7 м, месцамі адсутнічае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у р. Прорва. ПЕЛЯКА, П я л я к а, рака ў Пастаўскім і Астравецкім р-нах і Літве, левы прыток р. Струна (бас. Віліі).
    Даўжыня 25 км (у т. л. ў межах Беларусі 22 км).
    Пл. вадазбору 82 км".
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2
    Пачынаецца ў Аітве, за 1 км на 3 ад в. Казнадзеюшкі Пастаўскага р-на перасякае мяжу, упадае ў Струну за 2,2 км на ПдУ ад в. Масцяны Астравецкага р-на. Цячэ пераважна сярод лесу, пойма месцамі забалочаная. Рэчышча на працягу 1,8 км ад вусця ўверх каналізаванае. Па замерах 1982 Пеляка больш шматводная, чым Струна.
    ПЕЛЯСА, рака, гл. Ула.
    ПЕРАБРОДСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бешанковіцкім і Сенненскім р-нах, правы прыток р. Крывінка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 11,1 км. Пачынаецца з р. Крывінка за 1,5 км на У ад в. Хізава Бешанковіцкага р-на, вусце за 2,2 км на ПнЗ ад в. Галоўск Сенненскага р-на.
    ПЕРАВАЛОКА, Ц я п л у х а, рака ў Камянецкім р-не і Полыпчы, левы прыток р. Правая Лясная (бас. Зах. Буга).
    Даўжыня 24 км.
    Пл. вадазбору 155 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о.
    Пачынаецца з балотнага масіву і цячэ па тэрыторыі Белавежскай Пушчы, вусце на мяжы з Польшчай. У верхнім цячэнні называецца Салом е н к а. На рацэ створана вадасховішча Белавежская Пушча. Ад выто-
    ку да пункта за 2 км ніжэй вадасховішча рэчышча каналізаванае. ПЕРАВАЛОЦКІ КАНАЛ, П е р а в алоцкая канава, Нагорная к ан а в а, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, правы прыток канала Бонда (бас. Дняпра). Даўжыня 11,3 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Маладуша, упадае ў канал Бонда за 4 км на ПдУ ад в. Каравацічы.
    ПЕРАВАЛОЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, левы прыток Косаўскага канала (бас. Нёмана), Даўжыня 5,4 км, Пачынаецца каля паўночна-ўсходняй ускраіны в. Гічыцы, упадае ў Косаўскі канал за 3 км на ПдУ ад в. Галенчыцы.
    ПЕРАВАЛОЧКА, рака ў Дубровенскім р-не, правы прыток р. Расасенка (бас. Дняпра).
    Даўжыня 19 км.
    Пл. вадазбору 62 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %0.
    Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Аяхаўка, вусце на паўночнай ускраіне в. Казарынава. Цячэ па Смаленскім узвышшы.
    ПЕРАВАЛОЧНА, Перавалачна, возера ў Аршанскім р-не.
    Пл. 0,13 км2.
    Даўжыня 0,52 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,42 км.
    У бас. р. Аршыца, за 24 км на Пн ад г. Орша, за 2 км на ПдЗ ад в. Аісоўскія. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагі нізкія.
    ПЕРАВАЛОЧНАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не.
    Пл. 0,05 км2.
    Даўжыня 0,32 км.
    Найбольшая шырыня 0,16 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.
    У бас. р. Нішча, за 19 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 3 км на Пн ад в. Аямно. Східы катлавіны вышынёй да 10 м, стромкія, параслі лесам. ПЕРАВАЛОЧНАЯ, Перавалочня, рака ў Клімавіцкім р-не, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра).
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 54 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %».
    Пачынаецца на ўсходняй ускраіне в. Аубянка, вусце ў межах г. Кдімавічы. Рэчышча на працягу 1,7 км ад вытоку каналізаванае. На рацэ ў в. Ціманава плаціна і сажалка (пл. 52 га). ПЕРАГОН, меліярацыйны канал у Веткаўскім р-не, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 3,2 км на ПнУ ад в. Чыстыя Лужы, упадае ў Іпуць за 3 км на ПдЗ ад в. Рудня Споніцкая.
    ПЕРАГОНКА, рака, гл. Касалянка. ПЕРАДЗЕЛКА, ручай у Свіслацкім р-не, правы прыток р. Калонка (бас.
    Зах. Буга). Даўжыня 4,5 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пд ад в. Юшкавічы, вусце каля ўсходняй ускраіны в. Грынкі 3-я. Рэчышча каналізаванае. ПЕРАКАТКА, рака, гл. Перакуль. ПЕРАКОША, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,55 км.
    Найбольшая шырыня 0,19 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,73 км.
    У бас. р. Сосніца, за 29 км на У ад Полацка, за 5,5 км на ПнУ ад в. Домнікі. Выцякае ручай у Сосніцу.
    ПЕРАКУЛЬ, Перакатка, рака ў Дзяржынскім і Стаўбцоўскім р-нах, левы прыток Сулы (бас. Нёмана).
    Даўжыня 24 км.
    Пл. вадазбору 88 км’.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,9 %0.
    Пачынаецца на У ад в. Ціскаўшчына Дзяржынскага р-на, цячэ па паўднёва-заходняй ускраіне Мінскага ўзвышша, упадае ў Сулу на ПнУ ад в. Рудня Стаўбцоўскага р-на.
    ПЕРАЛЁЎКА, канал Пералёўк а, рака ў Веткаўскім р-не, левы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 12,4 км, Пачынаецца за 3 км на Пн ад в. Стаўбунскае Будзішча, вусце на заходняй ускраіне в. Малыя Немкі. Рэчышча каналізаванае. На рацэ каля в. Пералёўка і ў в. Малыя Немкі 2 плаціны і сажалкі.
    ПЕРАМЕРКА, рака ў Верхнядзвінскім р-не, правы прыток Зах. Дзвіны.
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 47 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4
    Пачынаецца за 4 км на У ад в. Адамова, вусце за 2,4 км на ПдЗ ад в. Замошша. Цячэ па Полацкай нізіне. Рэчышча ў ніжнім цячэнні на працягу 3,6 км каналізаванае.
    ПЕРАПУСК, меліярацыйны канал у Маларыцкім р-не, левы прыток канала меліярацыйнай сістэмы «Асіпоўка» (бас. Зах. Буга). Даўжыня 4,5 км. Пачынаецца ад помпавай станцыі за 1,5 км на Пн ад в. Лукава, вусце за 1 км на 3 ад в. Забалацце. Вада ў канал падаецца праз помпавую станцыю, потым пампуецца ў Лукаўскае вадасховішча або скідваецца ў меліярацыйную сістэму «Асіпоўка».
    ПЕРАСЕКА, рака ў Клічаўскім р-не, правы прыток р. Перасопенка (бас. Дняпра). Даўжыня 7,6 км, Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Убалацце, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Восаў. Рэчышча на працягу 1,5 км ад вытоку каналізаванае. Перасякае забалочаны лес.
    ПЕРАСОЛ, возера ў Бабруйскім р-не. Пл. 0,11 км!. У бас. р. Бярэзіна, за 15 км на Пд ад Бабруйска, каля в. Перасова. Старычнае.
    ПЕРАСОПЕНКА, Перасопня, рака ў Клічаўскім р-не, правы прыток р. Суша (бас. Дняпра).
    Даўжыня 18 км.
    Пл. вадазбору 90 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0.
    Пачынаецца за 2 км на У ад в. Убалацце, вусце за 0,8 км на ПдЗ ад в. Перасопня. Рэчышча на працягу 7 км ад вытоку каналізаванае. Цячэ сярод лесу.
    ПЕРАСЎХА, рака, гл. Чарняўка.
    ПЕРАТОК, меліярацьійны канал у Жыткавіцкім і Петрыкаўскім р-нах, правы прыток р. Бобрык 2-і (бас. Прыпяці). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Старушкі Жыткавіцкага р-на, вусце за 1 км на Пн ад в. Капцэвічы Петрыкаўскага р-на. Пракладзены па лясістай забалочанай мясцовасці.
    ПЕРАТУЦЬ, рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім р-нах, правы прыток Усы (бас. Нёмана).
    Даўжыня 44 км.
    Пл. вадазбору 344 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,2 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о.
    Пачынаецца за 1,4 км на ПнЗ ад в. Лучыцы Дзяржынскага р-на, цячэ праз невялікія лясныя масівы па паўднёвых схілах Мінскага ўзвышша, г. п. Негарэлае, упадае ва Усу на 3 ад в. Кухтычы Уздзенскага р-на. Упадаюцьрэкі Самацеч, Сініцкая, Еленка, меліярацыйныя каналы. Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі трапецападобная. Пойма пераважна роўная, месцамі пад хмызняком. Рэчышча ў верхнім цячэнні і на асобных участках сярэдняга цячэння каналізаванае, яго шырыня 8—10 м, зрэдку да 15 м.
    ПЕРАХОДКА, рака ў Дзятлаўскім р-не, левы прыток Трасцянкі (бас. Нёмана). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Лудзічы, цячэ сярод лясных урочышчаў, упадае ў Трасцянку на ПдУ ад в. Пушча Ліпічанская. Рэчышча каналізаванае. ПЕРТКА, рака, гл. Портка.
    ПЕРУНОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, правы прыток канала Любань (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,5 км. Пачынаецца за 5 км на Пн, вусце за 4 км на ПдУ ад в. Перунова.
    ПЕРШЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, правы прыток Водападводзячага 1-га канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,4 км. Пачынаецца за 5 км на ПнУ, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Козікі.