• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Даўжыня берагавой лініі 3,95 км.
    На пойме р. Прыпяць, за 22 км на ПдУ ад г. Жыткавічы, каля в. Перароўскі Млынок. Старычнае. Берагі вышынёй да 1 м, пад хмызняком, на Пн забалочаныя. Злучана ручаём з Прыпяццю.
    ПАГОННЕНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім і Хойніцкім р-нах, левы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 29,3 км, Пачынаецца за 2,6 км на ПдЗ ад нежылой в. Багушы Брагінскага р-на, вусце за 3,4 км на Пд ад нежылой в. Баршчоўка Хойніцкага р-на. Прытокі — каналы Хатучынскі і Уласаўскі (злева), Безназоўны, Бродніцкі, Градскі, Тужарскі і Аравіцкі (справа).
    ПАГОСТ, вадасховішча ў Пінскім р-не.
    Пл. 16,2 км'.
    Найбольшая глыбіня 9,9 м.
    Даўжыня 6,1 км.
    Найбольшая шырыня 4,1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 16,2 км.
    Аб'ём вады 54,48 млн. м3.
    Сярэдні шматгадовы сцёк 89,3 млн. м3.
    Пл. вадазбору 710 км2.
    На месцы большай часткі Пагосцкага возера і прылеглых да яго зямель, за 22 км на ПнУ ад г. Пінск, каля в. Загародскі Пагост, у зоне адпачынку Бобрык. Створана ў 1976 для арашэння зямель саўгаса «Парахонскі» і водазабеспячэння рыбаводнай гаспадаркі «Палессе». Былое возера каля в. Загародскі Пагост агароджана дамбай-плацінай даўжынёй 16,2 км, для рэгулявання аб'ёму вады ў плаціне ёсць вадавыпуск. Вадасховішча напаўняецца з р. Бобрык 1-ы па водападводзячым канале даўжынёй 8,5 км пры дапамозе шлюзаў-рэгулятараў. Замярзае ў сярэдзіне лістапада — пачатку студзеня. Таўшчыня лёду 40—60 см. Дно пясчанае. Ваганні ўзроўню на працягу года 2—3 м. Месца адпачынку, летняй і зімовай лоўлі рыбы.
    ПАГОСЦКАЕ ВОЗЕРА, у Пінскім р-не.
    Пл. 0,87 км2.
    Найбольшая глыбіня 1,6 м.
    Даўжыня 1,42 км.
    Найбольшая шырыня 1,1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. Аб'ём вады 0,88 млн. м3.
    Пл. вадазбору 711 км2.
    У бас. р. Бобрык 1-ы, за 25 км на ПнУ ад г. Пінск, за 0,1 км на ПдЗ ад в. Пагост Загародскі. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, вышынёй да 5 м, пад лугам і ворнымі землямі, на Пд лес. Ад вадасховішча Пагост адгароджана дамбай, водаабмен з якім ажыццяўляецца пры дапамозе помпаў. Сцёк з возера па пратоцы р. Бобрык 1-ы.
    ПАГОШЧА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 1,23 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,7 м.
    Даўжыня 1,9 км.
    Найбольшая шырыня 1,1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 5,74 км. Аб'ём вады 1,9 млн. м3.
    Пл. вадазбору 40,7 км2.
    У бас. р. Друйка, за 12 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Пагошча. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад хмызняком ці пашай, на У параслі хваёвым лесам. Берагі нізкія, на Пд і 3 забалочаныя, параслі хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае, уздоўж берагоў пясчанае. Расліннасць пашырана да глыбіні 1,2—1,7 м. Упадаюць ручаі з азёр Бяржонка і Опса, выцякае ручай у р. Акунёўка.
    ПАГРАБЁНКА, рака ў Сенненскім р-не, правы прыток р. Зелянуха (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5,4 км. Пачынаецца за 0,6 км на Пд ад в. Паграбёнка, вусце каля в. Рэчкі Багушэўскага сельсавета. Верхняе і сярэдняе цячэнне ў лясістай забалочанай мясцовасці.
    ПАДАВУТА, возера ў Глыбоцкім р-не.
    II
    ПАДАВУТА
    Бакінічы	"	Дукелі	Глыбачка
    Вадасховішча Пагост.
    ПАДАЗЁРКІ
    Пл. 0,18 км2.
    Даўжыня 1,15 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,52 км.
    Пл. вадазбору 11 км2.
    У бас. р. Авута (выцякае з возера), за 28 км на ПнУ ад г. Глыбокае, за 2,5 км на У ад в. Прошкава. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, параслі хмызняком.
    ПАДАЗЁРКІ, возера на мяжы Полацкага і Расонскага р-наў.
    Пл. 0,15 км2.
    Даўжыня 0,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,38 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,68 км, Пл. вадазбору 1,25 км2.
    У бас. р. Дрыса, за 27 км на Пн ад Полацка, за 0,5 км на Пн ад в. Воранава, на 3 ад в. Якаўскае. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м (на Пн да 9 м), параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, на Пн зліваюцца са схіламі.
    ПАДАЗЁРЫШЧА, возера ў Бялыніцкім р-не.
    Пл. 0,16 км2.
    Даўжыня 0,83 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,95 км.
    У бас. р. Дулебка, за 35 км на ПдЗ ад г. п. Бялынічы, за 3 км на ПдЗ ад в. Мяжонка, сярод балоцістага ляснога ўрочышча Балота Дулебскае. Схілы катлавіны невыразныя. ПАДАРЭСКІ КАНАЛ, меліярацыйны
    канал у Старадарожскім р-не, правы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,4 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Ляўкі, вусце за 2,5 км на ПнУ ад в. Падарэссе.
    ПАДВЕЙКА, рака, гл. Вейнка.
    ПАДВОТЧЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Маларыцкім р-не, правы прыток р. Маларыта (бас. Зах. Буга). Даўжыня 12,6 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Дрочава, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Вотчын.
    ПАДГАЙЦЫ, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,41 км.
    Найбольшая шырыня 0,32 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,15 км.
    У бас. р. Густатка, за 17 км на ПдУ ад г. Браслаў, за 1 км на ПдЗ ад в. Шаўляны, ва ўрочышчы Кулажкі. Схілы катлавіны невыразныя. На Пн і ПнУ забалочаная пойма шырынёй 50—100 м, уздоўж паўднёвага берага лес. На Пн упадаюць 2 ручаі, праз ручай і сістэму каналаў злучана з воз. Густата.
    ПАДДВОРНАЕ, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,25' км2.
    Найбольшая глыбіня 9,3 м.
    Даўжыня 1,07 км.
    Найбольшая шырыня 0,41 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,8 км.
    Аб'ём вады 1,37 млн. м3.
    Пл. вадазбору 7,19 км2.
    У бас. р. Дружнянка, за 16 км на Пд ад г. Браслаў, каля в. Замошша. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пясчаныя, парослыя хмызняком, у верхняй част-
    цы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, пясчаныя, участкамі тарфяністыя, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае. Дно да глыбіні 4—5 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. На паўночным усходзе невялікі востраў. Зарастае да глыбіні 2,8 м. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у воз. Сярэднік. ПАДДУБЯНКА, рака ў Смаргонскім р-не, правы прыток Віліі. Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 0,3 км на ПдУ ад в. Куляшы, цячэ пераважна сярод лясных масіваў, упадае ў Вілію на 3 ад в. Рудня. Ад вытоку на працягу 5,2 км каналізаваная.
    ПАДЗЁЙКА, рака, гл. Ула.
    ПАДЗЯВЫ, возера ў Міёрскім р-не.
    Пл. 0,42 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня 0,98 км.
    Найбольшая шырыня 0,73 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,08 км. Аб'ём вады 0,7 млн. м3.
    Пл. вадазбору 6,28 км2.
    У бас. р. Вята, за 15 км на ПнЗ ад г. Міёры, за 1 км на ПдУ ад в. Падзявы. Схілы катлавіны на 3 вышынёй 10—12 м, часткова разараныя, на У 3—5 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком, на Пд сплавінныя. Пойма шырынёй да 400 м, забалочаная, парослая хмызняком. Дно сапрапелістае, уздоўж заходніх і ўсходніх берагоў пясчанае. Поўнасцю зарасло падводнай расліннасцю. Злучана ручаём з воз. Набіста.
    ПАДКАСЦЁЛАК, возера, гл. Галадзянка.
    ПАДЛЕСНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Быхаўскім р-не, левы прыток р. Езва (бас. Дняпра). Даўжыня 7,5 км.
    Павульскае возера.
    Пачынаецца каля паўночнай ускраіны в. Лагадава, упадае ў Езву за 1,5 км на ПнЗ ад в. Чырвоная Беларусь.
    ПАДЛЎЖНАЕ, возера ў Глыбоцкім р-не.
    Пл. 0,16 км2.
    Даўжыня 0,55 км.
    Найбольшая шырыня 0,42 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,62 км.
    Пл. вадазбору 9,25 км2.
    У бас. р. Бярозаўка (выцякае з возера), за 3 км на Пн ад г. Глыбокае, каля в. Мушкат. Схілы катлавіны вышынёй 6 м, разараныя, на 3 да 11 м, пад лесам і хмызняком. Злучана ручаямі з азёрамі Мушкацкае і Вялікае. ПАДЛЎЖСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Капыльскім р-не, левы прыток Амяльянаўскага канала (бас. Нёмана). Даўжыня 9,7 км. Пачынаецца каля в. Падлужжа, упадае ў Амяльянаўскі канал за 2,8 км на ПдУ ад в. Бор.
    ПАДНЕВА, Паднеўка, рака ў Маларыцкім і Брэсцкім р-нах, правы прыток р. Каменка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 16 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Пажэжын Маларыцкага р-на, вусце за 1 км на Пн ад в. Закі Брэсцкага р-на. Рэчышча каналізаванае.
    ПАДОЛ, ручай у Магілёўскім р-не, правы прыток р. Шчацінка (бас. Дняпра). Даўжыня 3,2 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Амхавая 2-я, вусце на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Стужыца. Рэчышча на працягу 2,8 км ад вытоку каналізаванае.
    ПАДСІЦІШКІ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
    У бас. р. Палата, за 48 км на ПнУ ад Полацка, за 5 км на ПнУ ад в. Вялікае Сітна. Схілы катлавіны невыразныя. Размешчана сярод балота, якое парасло хмызняком і лесам. На Пн выцякае ручай у воз. Барсукі. ПАДСОСНА, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,07 км.
    Найбольшая шырыня 0,05 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,45 км.
    У бас. р. Аоваць, за 36 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 0,5 км на Пд ад в. Камары, сярод балотнага масіву.
    ПАД'ЯВАРКА, Пад'яворка, рака ў Дзятлаўскім р-не, правы прыток Шчары (бас. Нёмана).
    Даўжыня 35 км.
    Пл. вадазбору 226 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 %о.
    Пачынаецца на заходняй ускраіне Навагрудскага ўзвышша на У ад в. Явар, у сярэднім і ніжнім цячэнні цячэ сярод лясных масіваў, упадае ў Шчару вышэй р. Чарняўка на ПнЗ ад
    в. Вялікая Воля. Асноўныя прытокі — Скупа і Хлеўня. Даліна трапецападобная, яе шырыня 500—800 м, месцамі да 1,5 км. Пойма забалочаная, двухбаковая, шырынёй 50—150 м. Рэчышча звілістае, у вярхоўі на працягу 4,5 м вышэй в. Мельнікі каналізаванае. Каля в. Мядзвінавічы сажалка (пл. 0,09 км2).
    ПАЖАРНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Стаўбцоўскім р-не, левы прыток р. Блюшка (бас. Нёмана). Даўжыня 13 км. Пачынаецца ва ўрочышчы Рудзьмянская пушча за 2 км на ПнУ ад в. Зуберава, упадае ў Блюшку за 2,5 км на У ад в. Прудзішчы. Цячэ праз невялікія лясныя ўрочышчы, у сярэднім цячэнні і нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Пры неабходнасці вада па вадаводу паступае з р. Сула.
    ПАЖЫХАРСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, правы прыток р. Сведзь (бас. Дняпра). Даўжыня 14 км. Пачынаецца за 3,8 км на ПнУ ад в. Лукі, упадае ў Сведзь за 3,8 км на У ад в. Славань.
    ПАЖЭЖЫНКА, канал П а ж эж ы н к а, рака ў Маларыцкім р-не, левы прыток р. Верхняя Рыта (бас. Зах. Буга). Даўжыня 9,8 км. Пачынаецца за 2,5 км на Пд ад в. Струга, вусце за 0,5 км на Пн ад в. Лешніца. Рэчышча каналізаванае.
    ПАЗАЛЎШКА, рака ў Іўеўскім р-не, правы прыток Чарніцы (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Эйгірды, упадае ў Чарніцу за 1,8 км на ПдУ ад в. Чычыноўшчына. На працягу 4 км ад вусця ўверх каналізаваная.
    ПАЗУШНА, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,12 км2.
    Найбольшая глыбіня 20,1 м.
    Даўжыня 0,83 км.
    Найбольшая шырыня 0,35 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,94 км.
    Аб'ём вады 0,6 млн. м3.
    Пл. вадазбору 3,83 км2.
    У бас. р. Тураўлянка, за 22 км на У ад г. п. Ушачы, за 1 км на ПдУ ад в. Старыя Турасы. Схілы катлавіны вышынёй 12—19 м (на 3, ПнЗ і Пн 5—9 м), пераважна пад хмызняком, на Пд пад лесам, на Пн і У у верхняй частцы разараныя. Берагі на У і ПдУ зліваюцца са схіламі, пад хмызняком, астатнія сплавінныя. Дно ілістае і сапрапелістае, уздоўж берагоў пясчанае. Зарастае да глыбіні 2 м, усходні заліў зарос поўнасцю. Злучана пратокай з воз. Атолава.