• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ОЛЬНІЦА, рака ў Глускім р-не, левы прыток р. Даколька (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 13 км.
    Пл. вадазбору 54 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %о.
    Пачынаецца каля в. Баравішча, вусце за 2,5 км на 3 ад в. Бараціна. Рэчышча каналізаванае.
    ОЛЬСА, рака ў Бярэзінскім, Клічаўскім і Кіраўскім р-нах, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра).
    Даўжыня 92 км.
    Пл. вадазбору 1690 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9,3 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %о.
    Пачынаецца за 3,4 км на ПнУ ад в. Каменны Барок Бярэзінскага р-на, вусце за 5 км на 3 ад в. Аюбонічы Кіраўскага р-на. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асноўныя прытокі: Нясета (справа), Дулебка, Сушанка, Суша (злева). Даліна пераважна невыразная, каля г. п. Клічаў, в. Ваевічы і паміж вёскамі Бацэвічы і Заполле Клічаўскага р-на трапецападобная (шырыня 0,8—1 км). Схілы спадзістыя, вышынёй 2—7 м, месцамі слабацарэзаныя; правы адкрыты, разараны, левы амаль на ўсім працягу парослы мяшаным лесам. Пойма двухбаковая, ніжэй Клічава
    Олтушскае возера.
    чаргуецца па берагах (шырыня 0,6— 1,5 км), нізкая, месцамі забалочаная; ад вусця Сушы да в. Заполле Клічаўскага р-на перасечаная меліярацыйнымі каналамі. У разводдзе затапляецца вадой на глыбіню 0,5—1 м тэрмінам да 2 тыдняў. Рэчышча ў вярхоўі на працягу 10 км каналізаванае, ніжэй шырыня ракі ў межань 12— 18 м. Берагі ў вярхоўі нізкія, забалочаныя, паміж вёскамі Ваевічы і Заполле Клічаўскага р-на спадзістыя, ніжэй да вусця стромкія і абрывістыя. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. У ніжнім цячэнні найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,2 м. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
    ОПЛІСА, О п л е с а, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,31 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,9 м.
    Даўжыня 1 км
    Найбольшая шырыня 0,56 км. Даўжыня берагавой лініі 3 км. Аб'ём вады 0,54 млн. м3 Пл. вадазбору 2,1 км'.
    У бас. р. Друйка, за 16 км на ПнУ ад г. Брасдаў, каля в. Опліса. Схілы катлавіны вышынёй 7—12 м, разараныя, на У пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд і ўчасткамі на У і 3 забалочаныя. Упадае ручай з воз. Глыбошчына, выцякае ручай у р. Друйка.
    ОПСА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,93 км2.
    Найбольшая глыбіня 20,2 м. Даўжыня 2,96 км.
    Найбольшая шырыня 0,58 км. Аб'ём вады 5,66 млн. м3.
    Пл. вадазбору 3,17 км2.
    У бас. р. Акунёўка, за 16 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Опса. Схілы катлавіны вышынёй 15—18 м, у верхняй частцы разараныя. Многа заліваў. Берагі ўчасткамі зліваюцца са схіламі, пад хмызняком, на Пд нізкія, забалочаныя. Зона мелкаводдзя вузкая. Найбольшыя глыбіні ў паўночным плёсе, у паўднёвым да 6 м. Невялікі востраў пл. 0,1 га. Дно да глыбіні
    1,5	—3 м пясчанае, да 8—10 м ілістае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае да глыбіні 2,5 м. Упадае меліярацыйная канава, выцякае ручай у воз. Пагошча.
    ОПЦІНА, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,65 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,1 м.
    Даўжыня 1,56 км.
    Найбольшая шырыня 0,61 км.
    Даўжыня берагавой лініі 5,48 км. Аб'ём вады 2,46 млн. м3.
    Пл. вадазбору 10,1 км2.
    У бас. р. Дрыса, за 32 км на У ад г. п. Расоны, кадя в. Забор'е. Схілы катлавіны вышынёй 8—15 м, пясчаныя, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на У зліваюцца са схіламі. Дно сапрапелістае, уздоўж берагоў пясчанае. 7 астравоў агульнай пл. 3 га. Зарастае да глыбіні 2—2,5 м. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у воз. Валоба. ОРЛАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, правы прыток Валавельскага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 10 км. Пачынаецца каля в. Брашэвічы, упадае ў канал за 2 км на ПдУ ад в. Літоўск.
    ОРЛІНСКАЕ ВОЗЕРА, на мяжы Асіповіцкага і Клічаўскага р-наў.
    Пл. 0,2 км2.
    Даўжыня 3,75 км.
    Найбольшая шырыня 0,1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 8,17 км,
    У бас. р. Бярэзіна, за 28 км на У ад г. Асіповічы, за 1,5 км на У ад в. Краснае. Старычнае. Берагі вышынёй да 1 м, пясчаныя. Злучана пратокай з Бярэзінай.
    ОРЛЯ, рака ў Івацэвіцкім р-не, левы прыток р. Туроса (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,6 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Хрышчонавіны, вусце за 6 км на ПдЗ ад в. Бялавічы. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. Рэчышча ад вусця на працягу 1,5 км каналізаванае.
    ОРПА, рака ў Вілейскім р-не, у бас. Віліі. Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Орпа, упадае ў Вілейскае вадасховішча на Пн, каля в. Рабунь. Ад вусця на працягу 2 км каналізаваная. У нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    ОРСІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бабруйскім р-не, правы прыток р. Брожа (бас. Дняпра). Даўжыня 18 км. Пачынаецца за 4,3 км на Пд ад в. Мачулкі ва ўрочышчы Жоўты Брод, упадае ў Брожу за 2,6 км на У ад п. Брожа.
    ОРХАВА, вадасховішча ў Брэсцкім р-не.
    Пл. 0,56 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,8 м.
    Даўжыня 1,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,65 км.
    Аб'ём вады 1,48 млн. м .
    Пл. вадазбору 13 680 км2.
    На р. Зах. Буг (382,5 км ад вусця), за 60 км на Пд ад Брэста, за 0,8 км на 3 ад в. Орхава. Створана ў 1988 для
    1 — у возВалоба
    Возера Опціна.
    ОРЦЫ
    Возера Оршына.
    Возера Орцы.
    арашэння і рыбагадоўлі. Сярэдні шматгадовы сцёк 143,8 млн. м’.
    ОРЦЫ, Орцаўскае возера, у Міёрскім р-не.
    Пл. 1,94 км2.
    Найбольшая глыбіня 19,2 м.
    Даўжыня 4,84 км.
    Найбольшая шырыня 0,93 км.
    Даўжыня берагавой лініі 13,4 км.
    Аб'ём вады 11,02 млн. м’.
    Пл. вадазбору 11,1 км\
    У бас. р. Мёрыца, за 8 км на ПнУ ад г. Міёры, паміж вёскамі Орцы і Папкі. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, разараныя, месцамі пад хмызняком, на ПнУ вышынёй 10—12 м, парослыя лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком, участкамі забалочаныя. Зона мелкаводдзя вузкая (3—5 м), у паўночным плёсе пашыраецца да 50—80 м, пясчаная, месцамі гліністая; астатняя частка дна ілістая. 2 невялікія астравы агульнай пл. 1,9 га. Зарастае да глыбіні 3—3,2 м.
    ОРШЫНА, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,12 км2.
    Найбольшая глыбіня 21,7 м.
    Даўжыня 0,58 км.
    Найбольшая шырыня 0,27 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,58 км. Аб'ём вады 0,72 млн. м1.
    Пл. вадазбору 0,4 км2.
    У бас. р. Тураўлянка, за 25 км на У ад г. п. Ушачы, каля в. Навасёлкі. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 15—17 м (на У і ПдУ да 5 м), параслі лесам і хмызняком, на ПдУ разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на невялікім участку на ПдУ нізкія, забалочаныя. Дно выслана ілам, да глыбіні 3—3,5 м пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 10—15 м пашырана да глыбіні 2,2 м, падводная — да глыбіні 4 м.
    ОСА, рака ў Навагрудскім р-не, левы прыток р. Валоўка (бас. Нёмана).
    Даўжыня 15 км.
    Пл. вадазбору 106 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 %0.
    Возера Орцы.
    Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Басіна, цячэ па Навагрудскім узвышшьі, упадае ў Валоўку за 1 км на ПнУ ад в. Асташын. Прытокі — Мураўёўка, Свіцязь. На працягу 8,2 км каналізаваная: ад в. Басіна да в. Вялікія Вераб'евічы (4,7 км) і ад в. Нянькава да вусця (3,5 км).
    ОСА, ручай у Маларыцкім і Брэсцкім р-нах, правы прыток р. Спанаўка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 3,5 км. Пачынаецца за 3 км на 3 ад в. Брадзяцін Маларыцкага р-на, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Рагозна Брэсцкага р-на. Цячэ праз лясное ўрочышча Крамянка. Каналізавана 0,6 км рэчышча ад вытоку.
    ОСЛІК, рака, гл. Аслік.
    ОЎЗІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, левы прыток Дняпроўска-Бугскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Оўзічы, вусце за 3 км на 3 ад в. Журавок.
    ПАВІЦКІ КАНАЛ, Навасёлкаўс к і к а н а л, меліярацыйны канал у Кобрынскім і Драгічынскім р-нах, левы прыток Дняпроўска-Бугскага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 15,5 км. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне в. Павіцце Кобрынскага р-на, вусце каля в. Навасёлкі Драгічынскага р-на. Моцна зарос.
    ПАВУЛЛЕ, П а в у н н е, возера ў Чашніцкім р-не.
    Пл. 0,21 км2.
    Найбольшая глыбіня 10,4 м.
    Даўжыня 0,74 км.
    Найбольшая шырыня 0,38 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,75 км. Аб'ём вады 1,08 млн. м3.
    Пл. вадазбору 3,04 км’.
    У бас. р. Ула, за 10 км на ПнЗ ад г. Чашнікі, каля в. Навасёлава. Схілы
    катлавіньі вышынёй 5—10 м (на Пн 2—3 м), пераважна разараныя. Берагі невысокія, на ПнУ абразійныя, часткова пад хмызняком, месцамі зліваюцца са схіламі. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 3 м. Выцякае ручай у р. Ула.
    ПАВЎЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, Павулле, Ц ё т ч а, ва Ушацкім р-не.
    Пл. 8,45 км2.
    Найбольшая глыбіня 5,5 м.
    Даўжыня 6,4 км.
    Найбольшая шырыня 1,5 км.
    Даўжыня берагавой лініі 25 км. Аб'ём вады 26,75 млн. м3.
    Пл. вадазбору 652 км2.
    У бас. р. Тураўлянка, за 18 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, каля в. Павулле. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.
    Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м (на Пн і 3 да 20 м), разараныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, месцамі забалочаныя. Востраў пл. 6 га. Расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. Праз возера цячэ р. Дзіва (злучае яго з азёрамі Бярозаўскае і Янова). Упадаюць 5 ручаёў, у т. л. з азёр Чарсцвяцкае і Вяркудскае.
    ПАГАНІК, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,05 км2.
    Даўжыня 0,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,82 км.
    У бас. р. Сосніца, за 28 км на ПнУ ад Полацка, за 2 км на 3 ад воз. Сосна. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—15 м. Пойма вакол возера шырынёй 25—75 м, забалочаная.
    Возера Пагошча.
    ПАГАРЭЛАЎКА, ручай у Касцюковіцкім р-не, правы прыток р. Крупня (бас. Дняпра). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Муравіль. Рэчышча на працягу 2 км каля вусця каналізаванае.
    ПАГАРЭЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лельчыцкім і Ельскім р-нах, правы прыток Высокамахнавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 10,4 км, Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Вуглы Лельчыцкага р-на, вусце за 2,5 км на ПдЗ ад в. Вярхі Ельскага р-на.
    ПАГАРЭЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Карэліцкім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 6,7 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Пагарэлка, упадае ў Нёман за 3 км на ПнУ ад в. Новае Сяло.
    ПАГАРЭЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Глускім р-не, левы прыток р. Даколька (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,7 км. Пачынаецца за 2,5 км на У ад в. Пяценка, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Бярэжкі.
    ПАГНОЙ, возера ў Жыткавіцкім р-не.
    Пл. 0,11 км2.
    Даўжыня 1,8 км.
    Найбольшая шырыня 0,1 км.