Возера Няклея. НЯМОНІ, меліярацыйны канал у Валожынскім р-не, правы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца каля в. Нямоні, упадае ў Бярэзіну за 2 км на 3 ад в. Буні. НЯМЫЛЬНЯ, рака ў Гомельскім р-не і Чарнігаўскай вобл. Украіны, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 37 км. Пл. вадазбору 380 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Глыбоцкае, вусце за 3 км на У ад в. Карпаўка Лоеўскага р-на. Асноўныя прытокі на Беларусі — р. Струпень і ручай Быкаўка. Даліна ў сярэднім цячэнні трапецападобная, на астатнім працягу невыразная. Пойма нізкая, забалочаная, у ніжнім цячэнні лугавая (шырыня 0,"3—0,5 км). Рэчышча каналізаванае на працягу 3,5 км ад вытоку і на працягу 2,5 км ад пункта за 1,5 км на У ад в. Дзікалаўка ўніз па цячэнні; на астатнім працягу шырыня ракі ў межань 10—15 м. Каля в. Дзікалаўка плаціна і сажалка. НЯРОПЛЯ, рака ў Бялыніцкім р-не, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўжыня 30 км. Пл. вадазбору 200 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %„. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Ількавічы, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Калінаўка. Рэчышча, за выключэннем 2 км у вярхоўі, каналізаванае. Цячэ праз воз. Няропля. НЯРОПЛЯ, возера ў Бялыніцкім р-не. Пл. 0,26 км2. Даўжыня 0,65 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Пл. вадазбору 52,4 км2. У бас. р. Няропля (цячэ праз возера), за 2 км на ПнУ ад г. п. Бялынічы. Схілы катлавіны вышынёй 10— 12 м, пераважна разараныя, участкамі на Пд і ПдУ пад хмызняком; на ПдЗ да 22 м, парэзаныя ярамі. Берагі вышынёй да 1 м. НЯСЕТА, рака ў Клічаўскім р-не, правы прыток р. Ольса (бас. Дняпра). Даўжыня 39 км. Пл. вадазбору 346 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Куцін, вусце ў в. Бацэвічы. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Асноўныя прытокі — Гарадзечанка і Турчанка (злева). Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км, Рэчышча каналізаванае, шырынёй 4—12 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў. НЯСЛАЎКА, рака ў Акцябрскім і Петрыкаўскім р-нах, левы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 20 км, пл. вадазбору 110 км . Пачынаецца за 1,8 км на ПнУ ад в. Ніўнае Акцябрскага р-на, вусце за 0,5 км на У ад в. Хвойня Петрыкаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае. НЯСЛУХА, рака ў Драгічынскім і Іванаўскім р-нах, левы прыток р. Піна (бас. Прыпяці). Даўжыня 32 км. Пл. вадазбору 422 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,51 %0. Пачынаецца каля в. Заплессе Драгічынскага р-на, у верхнім цячэнні называецца С т р ы м н я, цячэ ў межах раўніны Загароддзе і нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце насупраць в. Патапавічы Іванаўскага р-на. Асноўныя прытокі — Самароўка і Струга (злева). Даліна пераважна невыразная, у ніжнім цячэнні трапецападобная (шырыня да 2 км). Пойма двухбаковая, шырыня 50—100 м (правабярэжная) і 10—50 м (левабярэжная). Рэчышча каналізаванае, яго шырыня ў вярхоўі 4—10 м, у нізоўі 16—20 м. НЯТУПА, рака ў Польшчы і Бераставіцкім р-не, левы прыток Свіслачы (бас. Нёмана). Даўжыня 18 км (у Беларусі 1,3 км). Пачынаецца каля в. Нова ў Польшчы, за 2 км на 3 ад в. Дзіневічы перасякае граніцу, за 0,5 км на 3 ад гэтай вёскі ўпадае ў Свіслач. Рэчышча на тэрыторыі Беларусі каналізаванае. НЯТУПА, Г н е з н а, рака ў Ваўкавыскім р-не, левы прыток р. Рось (бас. Нёмана). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 285 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 %0. Пачынаецца ў сутоках рэк Навумка і Пікарэц каля в. Мсцібава, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша, дзе прымае прыток Астраўчыцу. Упадае ў Рось на ПнУ ад в. Цімахі. НЯХАЧАЎСКІ КАНАЛ, гл. Агараджальны канал. НЯЦЕЧ, рака, гл. Нарва. НЯЦЁША, рака ў Добрушскім р-не ОГЗІНА і Бранскай вобл. Расіі, левы прыток р. Іпуць (бас. Дняпра). Даўжыня 29 км. Пл. вадазбору 132 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %„. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Пятроўка ў Бранскай вобл., вусце за 3,5 км на ПнУ ад г. Добруш. Рэчышча каналізаванае на працягу 19,8 км (1,8 км на ПнЗ ад в. Уборак Добрушскага р-на — вусце). НЯЧВОРА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,18 км!. Даўжыня 0,8 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. Пл. вадазбору 2,75 км2. У басейне р. Палата, за 30 км на ПнУ ад Полацка, за 7 км на У ад в. Палата. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пясчаныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. НЯШКРЎПА, рака ў Лідскім і Воранаўскім р-нах, левы прыток Дзітвы (бас. Нёмана). Даўжыня 8,3 км. Пачынаецца каля в. Вялікае Сяло Лідскага р-на, упадае ў Дзітву за 1 км на ПдУ ад в. Талькунцы Воранаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае. У нізоўі пойма забалочаная, у вярхоўі рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. НЯШЧЭРДА, возера, гл. Нешчарда. ОБАЛІНЕЦ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,15 км2. Даўжыня 0,68 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,67 км. Пл. вадазбору 4,5 км2. У бас. р. Свіна, за 46 км на ПнУ ад Полацка, каля в. Дзюдзькі. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі лесам і хмызняком, на Пн і ПнЗ разараныя. Пойма шырынёй 20—70 м, на Пд забалочаная. Упадае ручай з воз. Клетнае, выцякае ручай у р. Свіна. ОБАЛЬ, рака ў Віцебскай вобл., правы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 148 км. Пл. вадазбору 2690 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 19,4 м3/с. Агульнае падзенне ракі 55 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Выцякае з воз. Езярышча каля г. п. Езярышча, цячэ па Гарадоцкім і Шумілінскім р-нах у межах паўночна-заходняй часткі Гарадоцкага ўзвышша і па паўночна-ўсходняй частцы Полацкай нізіны. Вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Новыя Гараны Полацкага р-на. Асноўныя прытокі: Чарнуйка, Чарнаўка, Чарняўка, Выдрыца, Усыса, Будавесць (злева), Свіна, Ценіца, Глыбачка (справа). Даліна пераважца трапецападобная, шырынёй 300—600 м (найбольшая 2,5 км паміж вёскамі МалОе Цешава і Канавалава Гарадоцкага р-на); у вярхоўі невыразная. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае; шырыня яе да ўпадзення р. Свіна 400—800 м, ніжэй 100—200 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 8—20 м у верхнім цячэнні, 20—40 м у сярэднім, 25—30 м у ніжнім. Рака зарэгулявана Ключагорскім вадасховішчам. Найвышэйшы ўзровень разводдзя каля г. п. Обаль у 1-й дэкадзе красавіка, сярэдняя вышыня над межанню 4,6 м, найбольшая 7,3 м (1956). Замярзае ў канцы 1-й дэ- кады снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы ледаход 4 сут. ОБАЛЬ, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,3 км2. Найбольшая глыбіня 2,8 м. Даўжыня 2,56 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 3,25 км. Аб'ём вады 0,7 млн. м3. Пл. вадазбору 568 км2. У бас. р. Обаль (цячэ праз возера), за 28 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 1 км на ПдЗ ад в. Обаль. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м, пад хмызнякрм. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Пойма шырынёй да 300 м, забалочаная. Дно плоскае, ілістае, каля ўсходняга берага — сапрапелістае. Поўнасцю зарастае. Упадаюць 4 ручаі. ОГЗІНА, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,4 км2. Найбольшая глыбіня 10,9 м. Даўжыня 1,31 км. Найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 3,27 км. ОДЛА Аб'ём вады 1,78 млн. м3. Пл. вадазбору 21,4 км2. У бас. р. Ула, за 4 км на ПнУ ад г. Лепель, за 1,5 км на 3 ад в. Вялікае Жэжліна. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м (на 3 і Пд 5—8 м), у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй — разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. Дно да глыбіні 3,5—4 м пясчанае, ніжэй — ілістае. Зарастае слаба. Упадае ручай, сцёк па пратоцы ва Улу. ОДЛА, рака ў Польшчы, Гродзенскім і Бераставіцкім р-нах, левы прыток Свіслачы (бас. Нёмана). Даўжыня 18 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1 %о. Пачынаецца каля в. Мала ў Польшчы, каля х. Мінкаўцы Гродзенскага р-на перасякае дзяржаўную граніцу, упадае ў Свіслач за 3 км на У ад в. Пачобуты Бераставіцкага р-на. ОЗНІЦКІ КАНАЛ, гл. Слабодскі канал. ОКАНА, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 4,13 км2. Найбольшая глыбіня 2,2 м. Даўжыня 2,9 км. Найбольшая шырыня 1,84 км. Даўжыня берагавой лініі 8,3 км. Аб'ём вады 6,34 млн. м3. Пл. вадазбору 46,8 км2. У бас. р. Эса, за 10 км на ПдЗ ад г. Аепель, каля в. Селішча. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м (на ПдУ і Пд 2—5 м), на Пн невыразныя, пад лесам і хмызняком; на Пн і ПнУ разараныя. Берагі пясчаныя, тарфяністыя, параслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком, на ПдЗ і Пн сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае, уздоўж заходніх і ўсходніх берагоў пясчанае. Зарастае да глыбіні 2 м, уздоўж берага паласа надводнай расліннасці шырынёй да 200 м. Упадае ручай, выцякае р. Оканіца, ОКАНІЦА, ручай у Лепельскім р-не, левы прыток р. Бярэшча (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 2,6 км. Выцякае з воз. Окана з ПдУ, каля в. Окана, вусце за 1 км на Пд ад той жа вёскі. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. ОКРА, Стараруднянскі к ан а л, рака ў Жлобінскім р-не, левы прыток р. Дняпро. Даўжыня 31 км. Пл. вадазбору 293 км2. Сярэднегадавьі расход вады ў вусці 1,2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %». Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Кірава, вусце за 3 км на 3 ад в. Баравуха. Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Асноўны прыток.— р. Рудзенка (злева). Даліна на вялікім працягу адкрытая, трапецападобная, шырынёй ад 0,3 км да 2,5 км. Пойма двухбаковая, лугавая, у ніжнім цячэнні забалочаная (шырыня 150—350 м). Рэчышча каналізаванае на працягу 14,5 км (ад вытоку да вусця р. Рудзенка), на астатнім працягу звілістае; шырыня ракі ў межань 5—15 м. Берагі ўмерана стромкія, у ніжнім цячэнні абрывістыя, вышынёй 0,5—1,5 м. ОКСНА, рака ў Смаргонскім р-не, левы прыток Віліі. Даўжыня 20 км. Пл. вадазбору 104 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,8 %0. Пачынаецца каля в. Глінна, цячэ па Ашмянскім узвышшы, праз г. Смаргонь, упадае ў Вілію на ПнЗ ад в. Перавозы. Асноўны прыток — р. Гярвятка. Возера Окана. ОЛТУШСКАЕ ВОЗЕРА, Олтуш, у Маларыцкім р-не. Пл. 2,19 км2. Найбольшая глыбіня 3 м. Даўжыня 2,6 км. Найбольшая шырыня 1 км. Даўжыня берагавой лініі 8,3 км. Аб'ём вады 2,1 млн. м3. Пл. вадазбору 302 км2. У бас. р. Маларыта, за 13 км на ПдЗ ад г. Маларыта, каля в. Олтуш. Схілы і берагі катлавіны нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, сапрапелістае, на У у прыбярэжнай частцы выслана пяскамі і апясчаненымі адкладамі. Моцна зарастае падводнай расліннасцю. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 80—100 м. Меліярацыйнай канавай злучана з Арэхаўскім возерам.