• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    НАРВА, Н я ц е ч, рака ў Лідскім р-не, правы прыток Нёмана.
    Даўжыня 24 км.
    Пл. вадазбору 157 км’.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %о.
    Пачынаецца за 0,7 км на ПнЗ ад в. Брындзяняты, упадае ў Нёман на ўсходняй ускраіне в. Дакудава. На працягу 12 км каналізаваная (р. п. Першамайскі — 1 км на У ад в. Філонаўцы). Каля в. Дуброўня створана сажалка (пл. 0,19 км2). У сярэднім цячэнні прымае сцёк меліярацыйных каналаў з тарфяных балот (урочышчы Бабіна, Лідскае Балота), на якіх вядуцца торфараспрацоўкі.
    НАРОЎЛЯ, рака, гл. Нараўлянка. НАРУШОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не.
    Пл. 0,09 км2.
    Даўжыня 0,75 км.
    Найбольшая шырыня 0,19 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,7 км.
    У бас. р. Дабрылаўка, за 10 км на ПнЗ ад г. Глыбокае, каля в. Нарушова. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, разараныя. Вакол возера пойма, якая на Пн злучаецца з поймай ручая без назвы.
    НАЎЛІЦКАЕ ВОЗЕРА, Наўліцы, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 3,86 км2.
    Найбольшая глыбіня 12,9 м.
    Даўжыня 3,43 км.
    Найбольшая шырыня 1,74 км.
    Даўжыня берагавой лініі 11,4 км.
    Аб'ём вады 23,5 млн. м3.
    Пл. вадазбору 11,3 км2.
    У бас. р. Ушача, за 20 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Наўліца. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м (на Пн і ПдУ да 8 м, на 3 да 25 м), пераважна разараныя, на Пд і Пн тэрасаваныя. На Пд некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчанагалечныя, на 3 і ПнЗ абразійныя. Вакол возера пойма шырынёй да 200 м, затарфаваная, парослая хмызняком. Мелкаводная зона пясчаная, глыбакаводная — ілістая. Расліннасць пашырана да глыбіні 6 м. Упадаюць 2 ручаі, злучана ручаём з воз. Нежлева.
    НАЎРАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Мядзельскім р-не, левы прыток Вузлянкі (бас. Віліі). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1,1 км на ПнУ ад в. Гарадзішча, цячэ пераважна сярод лесу, упадае ў Вузлянку за 1,7 км на ПнУ ад в. Наўры. У нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    НАЦКАВА, меліярацыйны канал у Мастоўскім р-не, правы прыток Зальвянкі (бас. Нёмана). Даўжыня 12,5 км. Пачынаецца на 3 ад в. Ланцавічы, цячэ праз невялікія ўрочышчы, упа-
    Нарачанская група азёр.
    дае ў Зальвянку за 2 км на Пн ад в. Пацавічы. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    НАЧА, рака ў Крупскім і Барысаўскім р-нах, правы прыток р. Бобр (бас. Дняпра).
    Даўжыня 80 км.
    Пл. вадазбору 526 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %0.
    Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Баркі Халопеніцкага сельсавета Крупскага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне в. Вяляцічы Барысаўскага р-на. Асноўны прыток — р. Блудыня (злева). Даліна трапецападобная, у многіх месцах невыразная, шырынёй 1—1,5 км. Схілы спадзістыя (вышыня 4—6 м), у ніжнім цячэнні ўмерана стромкія (да 10 м). Пойма двухбаковая, шырынёй 300—600 м, перасечаная меліярацыйнымі канавамі, большай часткай адкрытая. Рэчышча каналізаванае на працягу 28 км (ад вытоку да в. Вялікія Жаберычы), на астатнім працягу звілістае, шырынёй 5—10 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    НАЧА, Н а ч к а, рака ў Полацкім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны.
    Даўжыня 43 км.
    Пл. вадазбору 424 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0.
    Выцякае з воз. Арэхаўна каля в. Арэхаўна, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Субаўшчына. Цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Асноўны прыток — р. Бедрыца (злева). Даліна на вялікім працягу трапецападобная, шырынёй 200—300 м. Пойма перарывістая (шырыня 150— 200 м), у сярэднім і ніжнім цячэнні адсутнічае. Рэчышча ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае, на астатнім працягу ўмерана звілістае, шырынёй 10—15 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы 3-й дэкады сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,7 м, найбольшая 3,7 м (1951 г.). Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 6 сут.
    НАЧА, Н а ч, рака ў Ляхавіцкім,
    Возера Недрава. 4 — р Друйка
    Рака Нача каля аднайменнай вёскі ў Крупскім раёне.
    Клецкім і Ганцавіцкім р-нах, правы прыток р. Лань (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 42 км.
    Пл. вадазбору 360 км'.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8
    Пачынаецца наЗ ад в. Канюхі Аяхавіцкага р-на, вусце за 2 км на У ад в. Нач Ганцавіцкага р-на. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Асноўны прыток — р. Тучанка (злева). Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 0,5—1 км, месцамі да 2— 3 км. Пойма пераважна двухбаковая (шырыня 0,3—0,6 км). Рэчышча на вялікім працягу звілістае, у верхнім цячэнні на працягу 20,8 км каналізаванае, яго шырыня 3—10 м.
    НАЧА, рака ў Барысаўскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра).
    Даўжыня 17,5 км.
    Пл. вадазбору 78 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %».
    Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Падбярэззе, вусце за 2,5 км на ПнЗ ад в. Нежыцы. Рэчышча каналізаванае.
    НАЧКА, Нача, Паначка, рака ў Воранаўскім р-не, правы прыток Дзітвы (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км, Пачынаецца каля в. Пацялюнцы, цячэ па Лідскай раўніне, упадае ў Дзітву за 1 км на ПнУ ад в. Янавічы. Рэчышча каналізаванае.
    НАЧОЎКІ, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,05 км2.
    Даўжыня 0,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,15 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.
    У бас. р. Нішча, за 16 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 4 км на ПнЗ ад в. Вялікае Балота, сярод лесу. Схілы невыразныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 50 м. НЕВАРОЖКА, рака ў Віцебскім р-не, левы прыток р. Каспля (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 43 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,2 %0.
    Пачынаецца за 1,4 км на ПдУ ад в. Салавічы, вусце каля паўднёвай ускраіны г. п. Сураж. Прыток — ручай Неварожыха (злева). Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 2,8 км каналізаванае.
    НЕВАРОЖЫХА, ручай у Віцебскім р-не, левы прыток р. Неварожка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 4 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПдЗ ад в. Краўцова, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад г. п. Сураж. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,2 км каналізаванае. НЁВЕЖА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,93 км2.
    Найбольшая глыбіня 3 м.
    Даўжыня 1,5 км.
    Найбольшая шырыня 1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,55 км. Пл. вадазбору 79,2 км2.
    У бас. р. Сосніца, за 35 км на ПнУ ад ГІолацка, за 5 км на ПдЗ ад в. Труды. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м (на 3 і Пн да 5 м), пясчаныя, пад хмызняком. Упадае р. Жэльцанка, выцякае р. Невежа.
    НЁВЕЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 3,7 км. Пачынаецца за 4 км на У ад в. Невель, упадае ў вадасховішча Жыдча з Пд за 1 км на Пд ад в. Жыдча.
    НЁВЕЛЬСКІ 2-1 КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, левы прыток Невельскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Невель, вусце за 4 км на ПдЗ ад в. Жыдча.
    НЕВЯСЕЛЬ, возера ў Жыткавіцкім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,5 м.
    Даўжыня 0,58 км.
    Найбольшая шырыня 0,34 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,85 км.
    Аб’ём вады 0,032 млн. м3.
    На пойме Прыпяці, за 12 км на Пд ад г. Жыткавічы, за 0,1 км на Пн ад в. Боркі. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад лугам, месцамі параслі хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, на 3 забалочаныя. Пратокай злучана з воз. Бяседка.
    НЁГАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не.
    Пл. 0,005 км2.
    Даўжыня 0,1 км.
    Найбольшая шырыня 0,05 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,2 км.
    У бас. р. Дрыса, за 20 км на Пд ад г. п. Расоны, за 1,5 км на ПдУ ад в. Тапары. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя. Праз возера цячэ ручай (прыток р. Зверынка).
    НЁГАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Буда-Кашалёўскім р-не, правы прыток Любанска-Стаўпянскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 9,1 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Салтанаўка, упадае ў Любан-
    Возера Недрава.
    ска-Стаўпянскі канал за 1,3 км на Пд ад в. Зорка.
    НЕГЛЮБСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Веткаўскім р-не, левы прыток р. Гнеў (бас. Дняпра). Даўжыня 5,9 км, Пачынаецца за 1,2 км на ПдУ ад п. Уютны, упадае ў Гнеў за 1 км на ПнЗ ад в. Неглюбка.
    НЁГНАВІЧЫ, рака ў Барысаўскім р-не, левы прыток р. Мужанка (бас. Дняпра). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 3 км на У, вусце за 0,8 км на 3 ад в. Малыя Негнавічы. Рэчышча каналізаванае.
    НЁГРАЗА, возера, гл. Гарадзішча. НЁДАЙКА, рака ў Буда-Кашалёўскім р-не, левы прыток р. Дняпро.
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 76 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %0.
    Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Недайка, вусце за 1 км на Пн ад п. Крылоў.
    НЕДАЛЬКА, рака ў Барысаўскім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра).
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 53 км’.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5 %0.
    Пачынаецца на лясістых паўночнаўсходніх схілах Мінскага ўзвышша за 1,5 км на 3 ад в. Ніўкі, вусце на паўночнай ускраіне в. Броды. Асноўны прыток — р. Можніца. Рэчышча ад вусця ўверх каналізаванае на працягу 1,2 км.
    НЕДРАВА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 3,72 км2.
    Найбольшая глыбіня 12,2 м.
    Даўжыня 3 км.
    Найбольшая шырыня 2,23 км.
    Даўжыня берагавой лініі 15 км.
    Аб'ём вады 17,8 млн. м3.
    Пл. вадазбору 808 км2.
    У бас. р. Друйка (цячэ праз возера, злучае яго з воз. Неспіш), за 7 км на ПнУ ад г. Браслаў, каля в. Маскаўцы. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пад лугам і хмызняком. На Пн озавая града вышынёй 15—20 м, па-
    расла рэдкім хваёвым лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, участкамі на Пд абразійныя. Мелкаводдзе пясчанае, да глыбіні 3—4 м дно ілістае, ніжэй — сапрапелістае. 3 астравы пл. 2 га. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 4 м. Пратокай злучана з воз. Поцех, упадае ручай з воз. Вера. Па возеры праходзіць турысцкі маршрут.
    НЁЖКАВА, вадасховішча ў Горацкім р-не.
    Пл. 0,5 км2.
    Найбольшая глыбіня 6 м.
    Даўжыня 3,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,18 км.
    Аб’ём вады 1,3 млн. м3.
    Пл. вадазбору 71 км2.
    На р. Парасіца, за 3 км на ПнЗ ад г. Горкі, каля в. Нежкава. Створана ў 1986 для арашэння зямель, рыбагадоўлі, воднага добраўпарадкавання „ і рэкрэацыі. Ваганні ўзроўню на пра“ цягу года 2,4 м.	|
    НЕЖЛЕВА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,25 км2.
    Даўжыня 0,97 км.
    Найбольшая шырыня 0,45 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,27 км. Пл. вадазбору 24 км2.
    У бас. р. Нежлеўка (выцякае з возера), за 18 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Лагані. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, параслі лесам, на У хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана ручаём з воз. Наўліцкае.
    НЁЖЛЕЎКА, рака ў Полацкім р-не, левы прыток р. Ушача (бас. Зах. Дзвіны).