МЯСТРА, возера ў Мядзельскім р-не. Пл. 13,1 км2. Найбольшая глыбіня 11,3 м. Даўжыня 5,8 км. Найбольшая шырыня 4,5 км. Даўжыня берагавой лініі 20,2 км. Аб'ём вады 70,2 млн. м3. Пл. вадазбору 130 км2. У бас. р. Нарач, каля г. п. Мядзел. Уваходзіць у Нарачанскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 2— 3 м (на Пн і ПнУ 6—10 м), раза- МЯСТРА Возера Мядзесна. МЯСРЭДА 1 — з воз. Баторына 2 — з воз. Скрыпава 3 — з воз. Шастакова 4 — пр. Скема Возера Мястра. раныя, на Пд і ПдЗ пад лесам. Берагавая лінія ўтварае некалькі паўастравоў і заліваў (Панасаўка, Мядзельская лука, Паўночная лука). Берагі на Пн і ПнУ зліваюцца са схіламі, астатнія нізкія, пясчаныя, на Пд і У забалочаныя. На асобных участках уздоўж берагоў — берагавы вал вышынёй да 1 м. Дно паўночнага плёса са шматлікімі падняццямі, якія чаргуюцца з упадзінамі. Зона мелкаводдзя пясчаная, на асобных участках пясчана-галечная, высланая валунамі. Глыбей пашыраны сапрапелі і ілы. Расліннасць утварае ўздоўж берагоў некалькі палос (падводная пашырана да глыбіні 4 м). Злучана пратокамі з азёрамі Баторына, Скрыпава, Шастакова. Сцёк праз пратоку Скема ў воз. Нарач. Водзіцца вугор, багатая арнітафауна. МЯСРЭДА, рака ў Бярэзінскім і Крупскім р-нах, левы прыток р. Можа (бас. Дняпра). Даўжыня 18 км. Пл. вадазбору 48 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Альшанец Бярэзінскага р-на, вусце за 1 км на Пн ад в. Купленка. Цячэ па лясістай мясцовасці, у вярхоўі ўрочышчы Вялікае Балота і Белы Востраў. МЯТРОУЛЯ, канал Мятроўля, рака ў Веткаўскім р-не, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 8,7 км. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Замосце, вусце ў межах в. Прысна. Рэчышча каналізаванае. Паміж вёскамі Данілавічы і Прысна плаціна і сажалка. МЯШТОЎКА, рака, гл. Волыйына. МЯШЧЭЦКАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,7 км2. Найбольшая глыбіня 6,5 м. Даўжыня 2,16 км. Найбольшая шырыня 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі 5,56 км. Аб'ём вады 2,5 млн. м3. Пл. вадазбору 49,8 км2. У бас. р. Дрыса, за 26 км на Пд ад Полацка, каля в. Воранава. Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м (на 3 і ПнУ 3—4 м), разараныя, на Пд параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на Пд і ПнУ зліваюцца са схіламі. Дно да глыбіні 1,5 м пясчанае, ніжэй — ілістае. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй (да 90 мг/л) і празрыстасцю (1,1 м), высокай колернасцю (да 170°). Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці да глыбіні 1,4—2 м. Упадае ручай з воз. Якаўскае, выцякае ручай у р. Дрыса. НАБАРКАУСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Клічаўскім р-не, правы прыток р. Нясета (бас. Дняпра). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца з ручая без назвы каля в. Новыя Набаркі, упадае ў Нясету за 1,5 км на ПнУ ад в. Мілажань. НАБІСТА, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 3,75 км2. Найбольшая глыбіня 2,8 м. Даўжыня 4,8 км. Найбольшая шырыня 1,11 км. Даўжыня берагавой лініі 12,6 км. Аб’ём вады 4,37 млн. м . Пл. вадазбору 152 км2. У бас. р. Вята (выцякае з возера пад назвай Хараброўка), за 13 км на 3 ад г. Міёры, каля в. Пераброддзе. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 2— 5 м, параслі хмызняком, на Пд і ПдЗ разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, участкамі сплавінныя. Дно ў прыбярэжнай частцы пясчанае, месцамі глеістае, глыбей сапрапелістае. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Злучана пратокамі з азёрамі Абстэрна і Падзявы. НАБОРКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, правы прыток Косаўскага канала (бас. Нёмана). Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца за 7 км на ПдЗ ад в. Магіліца ў лясным урочышчы Наборкі, упадае ў Косаўскі канал за 4,5 км на ПнУ ад в. Гічыцы. НАВАДВОРКА, Н я з я н к а, рака ў Шчучынскім р-не, левы прыток Нявішы (бас. Котры). Даўжыня 9 км. Пл. вадазбору 21 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %0. Пачынаецца каля в. Курылаўцы, упадае ў Нявішу за 1 км на ПнУ ад в. Равяцічы. Рэчышча каналізаванае. Каля в. Новы Двор створана сажалка (пл. 0,08 км2). НАВАДВдРСКІ КАНАЛ, назва р. Мядзянка ў ніжнім цячэнні. НАВАДЎБАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Акцябрскім р-не, левы прыток Валожынскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 4,8 км. Пачынаецца каля в. Залессе, вусце за 2 км на ПдУ ад п. Пціч Глускага р-на. НАВАСАДКА, Уцясянка, рака ў Баранавіцкім р-не, левы прыток Малатоўкі (6at. Нёмана). Даўжыня 1 2 км. Пл. вадазбору 58 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %0. Пачынаецца на ПдУ ад в.Груды, цячэ праз лясныя ўрочышчы, упадае ў Малатоўку на ПнУ ад в. Мілавіды. Рэчышча каналізаванае. НАВАСАДСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Маларыцкім і Брэсцкім р-нах, правы прыток р. Капаёўка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 11,5 км. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Радзеж Маларыцкага р-на, вусце каля ўсходняй ускраіны в. Чэрск Брэсцкага р-на. НАВАСАДСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брэсцкім і Жабінкаўскім р-нах, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 7,4 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Вочкі Брэсцкага р-на, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Навасады Жабінкаўскага р-на. НАВАСЁЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, на мяжы Сенненскага і Чашніцкага р-наў. Пл. 0,15 км2. Найбольшая глыбіня 5,8 м. Даўжыня 0,69 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,68 км. Аб’ём вады 0,47 млн. м3. Пл. вадазбору 1,42 км2. У бас. р. Свячанка, за 18 км на 3 ад г. Сянно, каля в. Новае Сяло. Схілы катлавіны на 3 вышынёй да 10 м, у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй разараныя; на У вышынёй 6 м, разараныя. Берагі высокія, на 3 зліваюцца са схіламі. Выцякае ручай у р. Свяча. НАВАСЁЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Карэліцкім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 2 км на 3, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Новае Сяло ва ўрочышчы Навізна. НАВАСЁЛКАЎСКІ КАНАЛ, С т a р a Навасёлкаўскі канал, міліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, левы прыток р. Іпа (бас. Прыпяці). Даўжыня 10,5 км. Пачынаецца за 3 км на Пн ад в. Кошчычы, вусце за 2,5 км на ПдУ ад в. Каплічы. НАВАСЁЛКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Докшыцкім р-не, правы прыток р. Поня (бас. Дняпра). Даўжыня 5,7 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Вардамічы Вілейскага р-на, упадае ў Поню за 3 км на ПнЗ ад в. Мацееўцы. НАВАСЁЛКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, левы прыток р. Трасцяніца (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5,2 км. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Навасёлкі, вусце за 3,5 км на ПнУ ад гэтай вёскі. НАВАСЁЛКАЎСКІ КАНАЛ, гл. Павіцкі канал. НАВАСЁЛКІ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,18 км. Найбольшая шырыня 0,08 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км. У бас. р. Свіна, за 54 км на ПнУ ад Полацка, за 1,8 км на ПнЗ ад в. Белая. Схілы катлавіны не выражаны. Возера размешчана сярод забалочанага лесу. На ПдУ выцякае ручай у воз. Вялікае Свіно. НАВІКІ, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,37 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км. У бас. р. Ласіца, за 32 км на У ад г. Паставы, каля в. Навікі. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, разараныя. На Пн выцякае ручай у Крывое возе{эа. НАВІНА, А с е л і ц а, рака ў Шчучынскім р-не, правы прыток Жалудзянкі (бас. Нёмана). Мяшчэцкае возера. Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 32 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5 %0. Пачынаецца каля в. Навасады, упадае ў Жалудзянку на заходняй ускраіне г. п. Жалудок. Каля в. Вялікае Сяло створана сажалка (пл. 0,1 км2). НАВІНЫ, рака, гл. Грудзеніца. НАВУМКА, рака ў Ваўкавыскім р-не, у бас. Нёмана. Даўжыня 18 км. Пл. вадазбору 94 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 Пачынаецца каля в. Сямёнава, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша. Зліваючыся з р. Пікарэц на Пд ад в. Мсцібава ўтварае р. Нятупа. Рэчышча каналізаванае. НАВЎХАВА-МАЛЬІНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Чачэрскім р-не, бас. Дняпра. Даўжыня 10,5 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Ніўкі, упадае ў старэчча на пойме Сожа (воз. Асіннае) каля в. Сябровічы. НАВУЦЬ, Р о ў, рака ў Жыткавіцкім р-не, левы прыток р. Скрыпіца (бас. Прыпяці). Даўжыня 31 км. Пл. вадазбору 269 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Пачынаецца за 3,5 км на ПнЗ ад в. Навуць, вусце за 3,8 км на Пд ад в. Пасека. Даліна невыразная, рэчышча ад вытоку на працягу 22 км каналізаванае. Скарыстоўваецца для напаўнення вадой сажалак рыбгаса «Чырвоная Зорка». НАВЯТА, возера ў межах г. Браслаў, у басейне р. Друйка. Возера Навята. Пл. 0,68 км2. Найбольшая глыбіня 5,1 м. Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі 4,26 км. Аб'ём вады 1,57 млн. м3. Пл. вадазбору 3,7 км2. Схілы катлавіны на Пн і 3 вышынёй 10—13 м, на Пд і У да 20 м, у верхняй частцы разараныя. На ПнУ пойма шырынёй да 700 м, пад лугам з рэдкім хмызняком. Мелкаводная зона шырынёй 100—150 м. 3 астравы агульнай пл. 3 га. Дно да глыбіні 1,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Слаба зарастае да глыбіні 0,5—1 м. Упадаюць 2 меліярацыйныя канавы, выцякае ручай у воз. Дрывяты. НАГАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Мядзельскім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,2 км. У бас. р. Галбіца, за 16 км на ПнУ ад г. п. Мядзел, каля в. Нагаўшчына. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м (на ПнЗ да 12 м), пераважна пад лесам (на Пн і 3) і хмызняком (на Пд), усходнія часткова разараныя. Праз возера цячэ р. Лаўрыха (Смычыца). НАГОРНАЯ КАНАВА, гл. Перавалоцкі канал. НАГОРНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Вілейскім р-не, у бас. Віліі. Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Асташкава, перахоплівае сцёк р. Орпа і адводзіць яго ў Вілейскае вадасховішча за 2,5 ,км на ПдУ ад в. Асташкава. НАГОРНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Аршанскім і Дубровенскім р-нах, левы прыток р. Заволінка (бас. Дняпра). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца каля в. Буда Пірагоўскага сельсавета Дубровенскага р-на, упадае ў Заволінку за 4 км на ПдУ ад г. п. Арэхаўск Аршанскага р-на. НАГОРНЫ КАНАЛ, А т о ц к і с т ар ы к а н а л, меліярацыйны канал у Камянецкім р-не, правы прыток Атоцкага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 6,2 км, Пачынаецца каля паўночна-заходняй ускраіны в. Любашкі, упадае ў Атоцкі канал каля моста на аўтадарозе Каленкавічы — Янушы. НАГОРНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ганцавіцкім р-не, правы прыток канала на торфаўчастку «Паўночныя Грады» (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца за 7 км на 3, вусце за 3,4 км на ПнЗ ад в. Палонь.