• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    НАГОРНЫ КАЙАЛ, гл. Ганцавіцкі канал.
    НАДАЗЁРСКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,23 км2.
    Даўжыня 0,95 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,3 км.
    Рака Нараў на тэрыторыі Белавежскай пушчы.
    Пл. вадазбору 3,25 км2.
    У бас. р. Ласіца, за 36 км на У ад г. Паставы, каля в. Колаўцы. Схілы катлавіны вышынёй 12 м (на Пн да 7 м), пераважна пад хмызняком, участкамі на Пн і ПнУ разараныя. Берагі высокія.
    НАДЗЕЯ, рака ў Лідскім р-не, левы прыток Няшкрупы (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца каля в. Гуды, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Няшкрупу на ПдЗ ад в. Жырмуны. На працягу 1 км ад в. Шаўдзюкі да вусця каналізаваная. НАЙДА, возера ў Жыткавіцкім р-не.
    Пл. 0,21 км2.
    Даўжыня 0,58 км.
    Найбольшая шырыня 0,5 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,68 км.
    У бас. р. Прыпяць, за 15 км на ПдУ ад г. Жыткавічы, каля в. Найда. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, пясчаныя, разараныя, на Пн участкамі пад хмызняком. Дно сапрапелістае, каля берагоў пясчанае. Праз возера пракладзены канал.
    НАЙДА-БЯЛЁЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, левы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 33 км. Пачынаецца за 5 км на ПнУ ад в. Бялёў, вусце за 5,5 км на ПнЗ ад в. Халупін. Прытокі — меліярацыйныя каналы, у т. л. НайдаБялёўскі 1-ы.
    НАЙДА-БЯЛЁЎСКІ 1-ы КАНА.Л, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, правы прыток Найда-Бялёўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 6 км на ПнУ, вусце за 2 км на Пн ад в. Бялёў.
    ЫАКВ A, Н а к з а, рака ў Мядзельскім р-не, правы прыток р. Сэрвач (бас. Віліі).
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 84 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %0.
    Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Куляшы, упадае ў Сэрвач на паўднёваўсходняй ускраіне г. п. Крывічы. На працягу 11,8 км каналізаваная (ад вытоку да в. Філіпкі). На рацэ каля в. Наква створана сажалка.
    НАЛІБАЎКА, рака ў Навагрудскім р-не, левы прыток Крамушаўкі (бас. Нёмана}.
    Даўжыня 18 км.
    Пп. вадазбору 39 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,5 %0.
    Пачынаецца каля в. Ждановічы, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша пераважна сярод лесу, упадае ў Крамушаўку ва ўрочышчы Кухнішча за 3 км на ПдУ ад в. Пудзіна.
    НАЛЮЦІК, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,006 км2.
    Даўжыня 0,22 км.
    Найбольшая шырыня 0,08 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,5 км.
    У бас. р. Аўсянка, за 33 км на ПнУ ад Гарадка, за 1 км на ПнЗ ад воз. Цёста, за 1,5 км на ПнУ ад в. Сяло. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, спадзістыя, верхняя частка пад ворывам, ніжняя пад лесам. На Пн забалочаная пойма шырынёй 0,2 км.
    НАРАЎ (Narev), рака ў Пружанскім і Свіслацкім р-нах і Польшчы, правы прыток Зах. Буга.
    Даўжыня 497 км.
    Сярэднегадавы расход вады ў межах Беларусі (з прытокамі, якія ўпадаюць на тэрыторыі Польшчы) 5 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні ў межах Беларусі 0,3 %о.
    Пл. вадазбору 74,8 тыс. км2.
    Пачынаецца з вярхоўя Скаронава канала за 6 км на ПнУ ад в. Клепачы Пружанскага р-на, вусце на тэрыторыі Польшчы. У Беларусі цячэ па
    Прыбугскай раўніне праз Белавежскую пушчу, даўжыня 44 км. Даліна ў межах Беларусі амаль на ўсім працягу невыразная. Каналізавана 13 км рэчышча ад вытоку да вусця канала Матылёў Роў; на астатнім працягу яно звілістае, месцамі выраўнаванае. Шырыня ракі ў межань 8—10 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Асноўныя прытокі: Рудаўка, Калонка (Беларусь), Бебжа, Піса, Амулёў, Вкра (правыя), Тушамлянка (Беларусь), Нараўка (левыя).
    НАРАЎКА, канал Нараўка, рака ў Пружанскім р-не і Полыпчы, левы прыток р. Нараў (бас. Зах. Буга).
    Даўжыня 61 км (у т. л. на Беларусі 21,3 км).
    Пл. вадазбору 303 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о.
    Пачынаецца каля в. Малы Краснік Пружанскага р-на, вусце на тэрыторыі Польшчы. Цячэ па Прыбугскай раўніне праз Белавежскую пушчу. Ад вытоку да мяжы з Польшчай рэчышча каналізаванае. У вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. У верхнім цячэнні называецца канал С т а р ы Р о ў.
    НАРАЎЛЯНКА, Н а р о ў л я, рака ў Мазырскім і Нараўлянскім р-нах, правы прыток Прыпяці. Даўжыня 27 км. Пл. вадазбору 124 км2. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Міхалкі Мазырскага р-на, вусце ў межах г. Нароўля. Рэчышча ў ніжнім цячэнні на працягу 3 км каналізаванае.
    j	НАРАЧ
    НАРАЧ, Нарачанка, рака ў Вілейскім і Мядзельскім р-нах, правы прыток Віліі.
    Даўжыня 75 км.
    Пл. вадазбору 1650 км’.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11,9 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0.
    Пачынаецца на Пд з возера Нарач у Мядзельскім р-не, цячэ ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны, упадае ў Вілію за 1,2 км на ПдЗ ад в. Красніца Вілейскага р-на. Асноўныя прытокі: Вузлянка, Спягліца, Ганутка. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у ніжнім трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, часткова аблесеная, у верхнім і сярэднім цячэнні забалочаная (шырыня 300—600 м), ніжэй в. Нарач перарывістая, вузкая, адкрытая. Азёрнасць 6 % (найбольшыя азёры ў вярхоўі ракі — Нарач, Мястра, Баторына, Бледнае). Рэчышча звілістае, яго шырыня 8—'16 м, ад в. Слабада на працягу 5 км каналізаванае. Берагі ў вярхоўі нізкія, забалочаныя, на астатнім працягу стромкія. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. У міжрэччы Нарачы і Вузлянкі гідралагічны заказнік Чарэмшыца. На маляўнічых берагах Нарачы і Вузлянкі зона адпачынку Вузлянка. У вытоку ракі каля хутара Скок створаны сажалкі для развядзення рыбы. Рака папулярная сярод турыстаў-воднікаў.
    НАРАЧ
    НАРАЧ, самае вялікае возера на Беларусі, у Мядзельскім р-не.
    Пл. 79,6 км2.
    Найбольшая глыбіня 24,8 м.
    Даўжыня 12,8 км.
    Найбольшая шырыня 9,8 км.
    Даўжыня берагавой лініі 41 км. Аб'ём вады 710 млн. м3.
    Пл. вадазбору 199 км.
    У бас. р. Нарач (выцякае з возера), за 4 км на 3 ад г. п. Мядзел, паміж вёскамі Чараўкі, Пасынкі, Мікольцы, Гатавічы, Занарач. Уваходзіць у Нарачанскую групу азёр. Схілы катлавіны на Пн і ПнУ вышынёй 45—50 м, утвораны адгор'ямі Свянцянскіх град. На Пд да возера
    прымыкае больш нізкая ПаўднёваНарачанская града. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, месцамі стромкія і абразійныя, вышынёй 2—11 м, на ПдУ забалочаныя, тарфяныя. Трапляюцца невялікія берагавыя валы, утвораныя прыбойнай дзейнасцю хваль і пасоўваннем ледзянога покрыва. Каля паўночна-ўсходняга берага востраў пл. 6,2 га, які з-за сваёй надзвычайнай маляўнічасці і пражывання на ім рэдкіх звяроў і птушак, гнездавання ахоўнага віду (крахаль вялікі) аб'яўлены помнікам прыроды. Да паўднёва-ўсходняга берага прымыкае гідралагічны заказнік Чарэмшыца, на паўночным створаны біялагічныя заказнікі Някасецкі і Пасынкі. Дно возера адносна роўнае, на У болып складанай будовы, трапляюцца прыўзнятыя амаль да паверхні ўчасткі (мяліны). Прыбярэжная водмель пясчаная, часткова заіленая, каля стромкіх берагоў шмат галькі і валуноў. Глыбакаводная частка дна выслана сапрапелем, гліністапясчанымі адкладамі. Паўвостраў Наносы (заканчваецца касой) падзяляе возера на паўночна-заходні Малы плёс (глыбіні да 18 м) і паўднёва-ўсходні Вялікі плёс {глыбіня да 24,8 м на т. зв. Гатаўскіх ямах каля ўсходняга берага, насупраць в. Гатавічы). Ваганні ўзроўню на працягу года да 70 см. Лёд трымаецца з 1-й дэкады снежня, таўшчыня 50— 60 см, у асобныя гады да 80 см, да 1-й дэкады красавіка. У некаторыя гады паўднёва-ўсходні плёс замярзае толькі ў студзені. У зацяжныя вёсны ледзяныя палі захоўваюцца да канца красавіка, а ледзяныя таросы каля берагоў — да мая. Вясной водная
    маса добра перамешваецца да дна, тэмпература вады на найбольшых глыбінях 10—12 °C. Сярэднямесячная тэмпература паверхневых слаёў вады ў кастрычніку 8,7°, у ліпені 18,9 °C. На працягу года вада добра насычана кіслародам. У воднай флоры 48 відаў уласна водных раслін, у т. л. 38 кветкавых, 8 водарасцей. Найбольш зарос Малы плёс, у паўночна-ўсходняй частцы якога шырыня паласы расліннасці да 2 км (у Вялікім плёсе 50— 350 м). Характэрна хвалепрыбойная паласа без расліннасці (ад урэзу вады да глыбіні 1,5—2 м у Малым плёсе і 3,5—4 м у Вялікім плёсе). Надводная расліннасць (трыснёг, чарот) займае нязначную (менш за 3 % ) плошчу возера, пашырана ўчасткамі да глыбіні 1,5—2 м. ГІадводнай расліннасцю, сярод якой пераважаюць харавыя водарасці, выслана каля 15 км! плошчы дна (пашырана да глыбіні 7,5 м). У іхтыяфауне 25 відаў рыб, прамысловае значэнне маюць акунь, плотка, шчупак, вугор, верхаводка, лінь, мянтуз, гусцяра і інш. Возера вызначаецца багаццем вадаплаўных птушак; адзначаны гняздоўі лебедзя-шыпуна, малой крачкі, скапы, малой паганкі, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. У возера ўпадаюць 17 ручаёў (найбольшыя Пронькі, Купа, Антонізберг, Сіманы) і кароткая ракапратока Скема з воз. Мястра. Спрыяльныя кліматычныя ўмовы, маляўнічыя ландшафты абумовілі стварэнне вакол Нарачы шматлікіх зон адпачынку. Каля возера і на яго ўзбярэжжы дзейнічаюць курорт Нарач, шэраг санаторыяў і дамоў адпачынку, тургасцініцы, піянерлагеры.
    У сувязі з інтэнсіфікацыяй сельскай гаспадаркі і павелічэннем антрапагеннай нагрузкі назіраецца пагаршэнне экалагічнага стану возера: памяншаецца празрыстасць вады, павялічылася колькасць фітапланктону, інтэнсіўна развіваюцца ніткаватыя водарасці — індыкатары эўтрафіравання, расце ўтрыманне фасфатных злучэнняў у вадзе і інш. У мэтах аховы Нарачы і рацыянальнага выкарыстання яго рэсурсаў прымаюцца меры па ахове возера. Комплексныя назіранні за яго станам і наваколлем праводзяць нарачанскія азёрная і біялагічная станцыі. Выяўлены ўласцівасці функцыяніравання экасістэмы возера, што дазволіла ўнесці яго ў спіс вадаёмаў, якія падлягаюць асаблівай ахове. НАРАЧАНКА, рака, гл. Нарач. НАРАЧАНСКАЯ ГРЎПА АЗЁР, у Мядзельскім р-не, у бас. р. Нарач. Уключае азёры Нарач, Мястра, Баторьіна, Бледнае, якія злучаны паміж сабой кароткімі пратокамі (за выключэннем бяссцёкавага Бледнага возера) і маюць агульны сцёк у р. Нарач. Агульная пл. каля 100 км’, аб'ём вады 0,8 км3, пл. вадазбору 279 км2.
    Фарміраванне азёр звязана з этапамі адступання паазерскага ледавіка, калі вызваленыя ім участкі Нарачана-Вілейскай нізіны запоўніліся расталымі водамі і ўтварыўся азёрны басейн (узровень яго быў на 5—7 м вышэй сучаснага). 10—12 тыс. гадоў назад прыток ледавіковых водаў спыніўся, узровень басейна панізіўся і пачалі фарміравацца сучасныя азёры. Тыповыя прадстаўнікі іхтыяфауны — лешч, шчупак, акунь, плотка, лінь, судак; азёры зарыбляюцца вугром. Маляўнічасць азёр, хваёвыя лясы па берагах, спрыяльныя кліматычныя ўмовы абумовілі стварэнне вакол азёр буйнога рэкрэацыйнага цэнтра з санаторыямі, дамамі адпачынку, тургасцініцамі, піянерлагерамі. На дзяржаўным узроўні прымаюцца меры па ахове унікальнага прыроднага азёрналандшафтнага комплексу.