• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    У бас. р. Аўсянка (цячэ праз возера), за 25 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 1 км на 3 ад в. Бярозна. Східы катлавіны невыразныя, на ПдУ і ПнЗ вышынёй 5—7 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі сплавінныя, на ПдУ нізкія, пад хмызняком. Дно
    плоскае, сапрапелістае. Поўнасцю заВозера Нешчарда. растае падводнай расліннасцю. Шы-
    НЁМАН	іI
    рыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 40 м.
    НЁМАН (у Літве Нямунас), рака ў Беларусі і Літве.
    Даўжыня 937 км (у т. л. ў межах Беларусі 459 км).
    Пл. вадазбору 98,2 тыс. км2, у т. л. на тэрыторыі Беларусі 35 тыс. км2 (без вадазбору р. Вілія).
    Сярэднегадавы расход вады пры выхадзе за мяжу Беларусі 214 м3/с, у вусці 685 м3/с.
    Агульнае падзенне ракі на Беларусі 96,5 м.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,21 %0.
    Пачынаецца пад назвай Нёманец на Стаўбцоўскай раўніне каля в. Верх-Нёман Уздзенскага р-на, упадае ў Куршскі заліў Балтыйскага мора. Асноўныя прытокі: Уса, Сула, Бярэзіна, Гаўя, Дзітва, Лебяда, Котра, Мяркіс, Вілія (Нярыс), Нявежыс, Дубіса (справа), Уша, Моўчадзь, Шчара, Зальвянка, Рось, Свіслач, Шашупе (злева). Даліна амаль да вусця Сулы невыразная, ніжэй да мяжы з Літвой пераважна скрынкападобная; паміж вусцямі Шчары і Чорнай Ганчы, дзе Нёман цячэ па ўсходняй ускраіне Гродзенскага ўзвышша,— глыбокая і вузкая (пераважная шырыня 1—4 км). Схілы да ўпадзення Бярэзіны спадзістыя (вышыня 8—15 м, месцамі 30—50 м), на астатнім працягу стромкія, парэзаныя ярамі, вышынёй да 25 м. Пойма двухбаковая, нізкая, забалочаная, парэзаная старыцамі; яе шырыня 1—2 км, месцамі да 4 км,
    ніжэй г. Масты, дзе даліна глыбокая, часта адсутнічае. Вышэй вусця Шчары складаецца з 2 узроўняў: высокага (2—3 м) і нізкага (0,5—1,5 м). На астатнім працягу даліны вылучаюцца высокі, сярэдні і нізкі ўзроўні. Рэчышча ад вытоку на працягу 26,4 км каналізаванае, далей — звілістае, шмат меляў, перакатаў, кос, пясчаных астравоў. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 35—40 м, ніжэй па цячэнні да 90 м, паміж вусцямі Шчары і Чорнай Ганчы 120—150 м. Дно пясчанае, на перакатах пясчанакамяністае і галечнае. Цячэнне спакойнае з сярэдняй хуткасцю 0,6— 0,8 м/с і ваганнямі ад 0,2 м/с да 2 м/с (у разводдзе). Веснавое разводдзе звычайна праходзіць некалькімі хвалямі, доўжыцца 30—50. дзён. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,5—4 м. Найбольшае разводдзе за апошнія 150 гадоў назіралася ў 1958, калі ўзровень вады падняўся да 3,1 м каля Стоўбцаў і да 8,1 м каля Гродна. Замярзае ў 2-й палове снежня, найболыпая таўшчыня лёду 54—63 см, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 7—16 сутак. Характэрны працяглыя, амаль штогадовыя зажоры. Вада ў рацэ па гідрабіялагічных паказчыках умерана забруджаная, выкарыстоўваецца для бытавога і прамысловага забеспячэння. Рэгулярнае суднаходства і лесасплаў не ажыццяўляюцца. Праз Агінскі канал Нёман злучаны з басейнам Дняпра, праз Аўгустоўскі — з басейнам Віслы. 3 пабудовай Вілейска-Мінскай воднай сістэмы частка сцёку з басейна Нёмана перакідваецца ў басейн Дняпра. У Беларусі на рацэ гарады Стоўбцы, Масты,
    Гродна (порт); у маляўнічых мясцінах Коласаўскі мемарыяльны заказнік (в. МікалаеўшчынаІ, зоны адпачынку Стоўбцы, Морына, Дзітва (у міжрэччы Нёмана і Дзітвы), Масты (у міжрэччы Нёмана і Шчары), Скідаль, Сонічы.
    НЁМАНКА, рака ў Веткаўскім р-не, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра).
    Даўжыня 26 км.
    Пл. вадазбору 128 км’.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0.
    Пачынаецца за 2 км на У ад в. Скачок, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Юркавічы. Рэчышча каналізаванае.
    НЁЎДА, Нявода, Палужанка, рака ў Навагрудскім і Карэліцкім р-нах, левы прыток Сэрвачы (бас. Нёмана).
    Даўжыня 39 км.
    Пл. вадазбору 240 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,7 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 %0.
    Пачынаецца каля в. Нёўда Навагрудскага р-на, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша па ўзгорыстай мясцовасці, перасечанай глыбокімі лагчынамі і ярамі; упадае ў Сэрвач на Пн ад в. Беразавец. Асноўныя прытокі — Зямчатка і Крамаўка. Даліна пераважна трапецападобная (шырыня 2—3 км| са стромкімі схіламі вышынёй да 30 м. Пойма роўная, месцамі забалочаная, пад хмызняком (шырыня 100—150 м). Рэчышча моцназвілістае, ад в. Аколіца да вусця каналізаванае; яго шырыня 4—6 м.
    Возера Нешчарда.
    Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    НІВІШЧЫ, ручай у Горацкім р-не, левы прыток р. Проня (бас. Дняпра). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1,2 км на 3 ад в. Славікі, вусце за 0,8 км на ПдЗ ад в. Нівішчы. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,2 км (ад вытоку да в. Нівішчы).
    НІЖАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, левы прыток Казацкага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Хабовічы, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Руховічы. У час вялікіх паводак праз трубу-рэгулятар паступае вада з Нізяўскага канала.
    НІЖНЕКАЗЛОВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, левы прыток р. Іпа (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца з Казловіцкага канала за 0,5 км на ПнЗ ад в. Казловічы, вусце за 3 км на У ад в. Навасёлкі.
    НІЖНЯЯ ВЯСЁЙКА, рака ў Слуцкім р-не, левы прыток р. Вясейка (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 19,3 км.
    Пл. вадазбору 110 км'.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
    Пачынаецца каля в. Краснае, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Ніва. Рэчышча каналізаванае.
    НІЖНЯЯ КРЫВІНА, рака, гл. Крывінка.
    НІЗАВЬІ КАНАЛ, Восаўскі канал, канава Нізавая, меліярацыйны канал у Рэчыцкім і Светлагорскім р-нах, правы прыток р. Сведзь (бас. Дняпра). Даўжыня 16 км.
    Пачынаецца за 0,8 км на Пн ад в. Рудзец Рэчыцкага р-на, упадае ў Сведзь за 1 км на Пд ад в. Баравікі Светлагорскага р-на.
    НІЗАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-нё, правы прыток Нізяўскага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 6,9 км. Пачынаецца за 3,7 км на Пд ад в. Роса, вусце за 2 км на 3 ад в. Барысаўка.
    НІЗГАЛАЎЕ, возера ў Бешанковіцкім р-не.
    Пл. 0,5 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,4 м.
    Даўжыня 1,16 км.
    Найбольшая шырыня 0,61 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,95 км. Аб'ём вады 0,97 млн. м!.
    Пл. вадазбору 11,5 км’.
    У бас. р. Ула, за 20 км на 3 ад г. п. Бешанковічы, каля в. Нізгалава. Схілы катлавіны вышынёй 10—13 м, пераважна разараныя. Выцякае ручай у р. Ула.
    НІЗІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Шаркоўшчынскім р-не, правы прыток р. Маціца (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пд ад в. Бардзянцы, вусце за 0,5 км на Пн ад в. Рэчкі.
    НІЗОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, правы прыток Дрычынскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад г. п. Рудзенск, упадае ў Дрычынскі канал за 1,5 км на ПнУ ад в. Нізоўка.
    НІЗЯНКА, рака ў Воранаўскім р-не і Літве, левы прыток Улы (бас. Нёмана). Даўжыня 15 км, у т. л. ў Беларусі 8,6 км. Пачынаецца каля в. Ма-
    люкі Воранаўскага р-на, перасякае мяжу за 2 км на ПнЗ ад в. Пасека Дварчаны Шчучынскага р-на, упадае ва Улу ў Літве. Рэчышча на тэрыторыі Беларусі каналізаванае.
    НІЗЯЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, правы прыток канала Бона (бас. Зах. Буга). Даўжыня 18,6 км. Пачынаецца за 2,8 км на 3 ад в. Барысаўка, вусце за 4 км на Пн ад в. Бельск.
    НІКУЛЬСК, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,02 км2.
    Даўжыня 0,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
    У бас. р. Друйка, за 22 км на ПнУ ад Браслава, за 3 км на У ад в. Дзергава, сярод ляснога масіву Друйская дача. Схілы катлавіны на ПдЎ, ПдЗ і 3 стромкія, вышынёй 10 м, на Пн і Пд забалочаныя. Выцякае ручай у воз. Берца.
    НІСКОВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Капыльскім р-не, правы прыток Выні (бас. Нёмана). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 1,2 км на Пд ад в. Ржаўка, цячэ ў межах Капыльскай грады, упадае ў Выню за 1,3 км на ПдУ ад в. Думічы. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    НІЎСКА-ГРАБАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жлобінскім р-не, правы прыток р. Добасна (бас. Дняпра). Даўжыня 13 км. Пачынаецца каля паўночнай ускраіны в. Гармавічы, упадае ў Добасну ў в. Нівы.
    Рака Нёман каля Гродна.
    НІЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жлобінскім р-не, левы прыток р. Язнач (бас. Дняпра). Даўжыня 6,2 км. Пачынаецца каля паўночназаходняй ускраіны в. Мормаль, упадае ў Язнач за 3 км на ПдУ ад в. Істопкі.
    НІЎСКІ КАНАЛ, рака, гл. Дабасна. НІШЧА, рака ў Пскоўскай вобл. і Расонскім р-не, правы прыток р. Дрыса (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 85 км, у т. л. на Беларусі 68 км.
    Пл. вадазбору 1380 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9,7 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %0.
    Выцякае з воз. Нішча (Себежскі р-н), цячэ па Полацкай нізіне, вусце за 1 км на 3 ад в. Кульнёва. Асноўныя прытокі: Чарапяціца, Люці, Вельніца (злева), Хонка, ручай Галавач (справа). Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 100—200 м. Пойма часцей двухбаковая, чаргуецца па берагах, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае (шырыня 25—30 м); у ніжнім цячэнні рака зарэгулявана Клясціцкім вадасховішчам. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы 1-й дэкады красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 3 м, найвышэйшая 5,1 м (1956 г). Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Веснавы ледаход 2 сут. НОВА-ГАБСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Мядзельскім р-не, левы прыток Стара-Габскага канала (бас. Віліі). Даўжыня.6 км. Пачынаецца ў лясістай, забалочанай мясцовасці, за 1 км на ПдЗ ад воз. Чорнае, упадае ў Стара-Габскі канал за 1 км на Пн ад в. Новыя Габы.
    Рака Нішча каля вёскі Сакалішча Расонскага раёна.
    НОВАМАГІСТРААЬНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, левы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,4 км. Пачынаецца з Брадоўскага канала за 4,5 км на Пд ад в. Брады, вусце за 1,5 км на У ад в. Слабодка 2-я.
    НОВАМАЙДАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Нараўлянскім р-не, правы прыток р. Жалонь (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,7 км, Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Антонаўка, вусце за 1 км на У ад в. Бярозаўка. Цячэ ў зоне адсялення.
    НОВАПАЛЕСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Лельчыцкім р-не.
    Пл. 0,7 км2,
    Найбольшая глыбіня 4,5 м.
    Даўжыня 1,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,6 км.
    Аб’ём вады 2,2 млн. м‘.
    Пл. вадазбору 63,5 км2.
    Наліўное. Створана ў 1986 за 16 км на ПнЗ ад г. Лельчыцы, каля в. Новае Палессе, для арашэння зямель, рыбагадоўлі, Напаўняецца вадой з р. Каросцінка. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2,1 м.
    НОВА-ЧАЎНЫШКАВІЦКІ КАНАЛ, Нова-Чаўнышкаўскі канал, меліярацыйны канал у Бешанковіцкім р-не, правы прыток р. Свячанка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Лабачова, вусце за 0,5 км на Пн ад в. Чаўнышкі.