• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ЯСЕЛЬДАЎСКІ КАНАЛ, Я с е л ь дс к і к а н а л, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім і Пінскім р-нах, левы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 14 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Гошча Івацэвіцкага р-на, вусце насупраць размешчанай на правым беразе Ясельды в. Чамярын Пінскага р-на. Прытокі — каналы Страла, Буса (справа) і Коланскі (злева).
    ЯСЕНАВІЦА, ручай у Ваўкагіыскім р-не, правы прыток р. Рось (бас. Нёмана). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца каля в. Ясенавіца, упадае ў Рось за 1,5 км на ПдЗ ад в. Задворанцы. Рэчышча на працягу 5,5 км (ад в. Ясенавіца да вусця) каналізаванае. ЯСЕНЕЦ, рака ў Жытомірскай вобл. на Украіне і ў Ельскім р-не, правы прыток р. Славечна (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 63 км.
    Пл. вадазбору 390 км’.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,33 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %».
    Пачынаецца на вышыні 244 м над узроўнем мора, каля в. Леўкавічы Оўруцкага р-на Жытомірскай вобл. (на ПнУ Оўруцкага кража), цячэ па Мазырскім Палессі. Даўжыня ў межах Беларусі 23 км, пл. вадазбору 115 км2. Вусце каля в. Скароднае Ельскага р-на. Асноўны прыток — р. Звонка (справа) у Оўруцкім р-не.
    ЯСЕНКА, канал Ясенка, рака ў Асіповіцкім 1 Бабруйскім р-нах, левы прыток р. Ваўчанка (бас. Дняпра). Даўжыня 10,5 км. Пачынаецца за 1,2 км на 3 ад в. Ясень Асіповіцкага р-на, вусце за 0,5 км на Пд ад в. Ізюмава Бабруйскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
    ЯСНА, Я з н а, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,73 км2.
    Найбольшая глыбіня 9,7 м.
    Даўжыня 2,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,53 км.
    Даўжыня берагавой лініі 8,8 км.
    Аб’ём вады 3,19 млн. м3,
    Пл. вадазбору 35,3 км2.
    У бас. р. Ушача, за 6 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, каля в. ГІад'язна. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, пад лесам, месцамі разараныя. Берагі пясчаныя, параслі хмызняком, на ПдЗ зліваюцца са схіламі. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная і ілістая, глыбакаводная сапрапелістая, мае некалькі ўпадзін. Найбольшыя глыбіні ў паўночна-ўсходнім плёсе. У паўднёва-заходнім плёсе востраў пл. 1 га.
    Докшыцы
    Возера Ясна.
    Слаба зарастае, шырыня паласы зарастання да 60 м. Злучана ручаямі з азёрамі Белае і Малая Бароніца. ЯСНАЎСКІ КАНАЛ, гл. Задашчэнска-Яснаўскі канал.
    ЯСТРАБЕЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярозаўскім р-не, правы прыток канала Вінец (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Ястрабель, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Зарэчча.
    ЯСТРАБІНСКІ КАНАЛ, гл. Шыра. ЯСТРАБЛЯ, меліярацыйны канал у Ельскім р-не, правы прыток канала Шыра (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Валаўская Рудня, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Калінавая.
    ЯСЮКОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,18 км2.
    Даўжыня 0,83 км.
    Найбольшая шырыня 0,18 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,15 км. Пл. вадазбору 1,2 км2.
    У бас. р. Галбіца, за 25 км на У ад г. Паставы, за 0,5 км на У ад
    г. п. Варапаева, каля в. Ясюкі. Схілы катлавіны пераважна разараныя, на ПнЗ вышынёй да 10 м. Берагі высокія, на ПнЗ зліваюцца са схіламі. Выцякае ручай у воз. Глыбокае.
    ЯТВЕСК, рака ў Свіслацкім р-не, правы прыток р. Калонка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 10 км. Пачынаецца на У ад в. Ятвеск, вусце на Пд ад в. Якушоўка. Рэчышча каналізаванае. ЯТРАНКА, рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім р-нах, правы прыток р. Моўчадзь (бас. Нёмана).
    Даўжыня 31 км.
    Пл. вадазбору 208 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,33 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %о.
    Пачынаецца каля в. Ярошычы Навагрудскага р-на, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Моўчадзь на Пд ад г. п. Наваельня Дзятлаўскага р-на. Прытокі — Мутніца, Лапушанка. Рэчышча на працягу 4,7 км ад вытоку каналізаванае. Каля вёсак
    |.	ЯШНА
    Круцілавічы і Стараельня створаны сажалкі (пл. 0,01 км2 кожная).
    ЯЧАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Слуцкім р-не, левы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,7 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Лесуны, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Агароднікі.
    ЯЧОНКА, Я ч э н к а, рака ў Стаўбцоўскім р-не, правы прыток Нёмана.
    Даўжыня 21 км.
    Пл. вадазбору 100 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %о.
    Пачынаецца ў балоцістай мясціне за 1,5 км на ПнЗ ад чыг. ст. Коласава, упадае ў Нёман на Пд ад в. Жукаў Барок. Рэчышча каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    ЯШНА-АСІНАЎКА, рака, гл. Асінаўка.
    НАД КНІГАЙ ПРАЦАВАЛІ
    Рэдакцыя геаграфіі і геафізікі
    Загадчык рэдакцыі М. М. Курловіч; навуковыя рэдактары I. Я. Афнагель, В. М. Вераценнікава, С. А. Крукава, Я. П. Цупа, Я. А. Якубоўскі.
    Рэдакцыя навуковага і літаратурнага кантролю
    Загадчык рэдакцыі С. П. Самуэль; навуковыя рэдактары Т. М. Кароткая, Т. П. Панчанка
    Карты падрыхтавалі
    навуковыя рэдактары Т. У. Кавалеўская, Г. Р. Шыкунова, рэдактар В. Ф. Надзененка
    Блакітная кніга Беларусі: Энцыкл./Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б 68 Н. А. Дзісько і інш.— Мн.: БелЭн, 1994.— 415 с.: іл.
    ISBN 5-85700-133-1.
    У энцыклапедыі ў алфавітным парадку змешчана больш за 5 тысяч артыкулаў пра рэкі, ручаі, азёры, вадасховішчы і каналы (даўжынёй больш за 5 км], якія маюць уласную назву. Артыкулам папярэднічае ўступны навукова-папулярны нарыс з абагульняльнымі звесткамі пра водныя аб'екты. Значным дадаткам да характарыстыкі таго ці іншага аб'екта служаць каляровыя і чорна-белыя здымкі, карты-схемы месцазнаходжання вадаёмаў, якія даюць уяўленне пра вадаёмы і ў пэўнай ступені пра іх наваколлі, а таксама карты глыбінь найбольш значных і даследаваных азёр.
    Пры характарыстыцы водных аб’ектаў выкарыстаны архіўныя даныя БелЭн, гідралагічныя даведнікі і буйнамаштабныя тапаграфічныя карты.
    Выданне будзе карысным і цікавым спецыялістам, краязнаўцам, аматарам рыбнай лоўлі і ўсім, каму неабыякавы лёс нашых вадаёмаў — блакітнага скарбу Беларусі.
    5560500000—04
    Б	20—94	ББК 26.222(2Б)я2
    М 318(03)—94
    Даведачнае выданне
    БЛАКІТНАЯ КНІГА
    БЕЛАРУСІ
    Энцыклапедыя
    Мастацкае афармленне і рэдагаванне В. Р. Загародняга
    Тэхнічныя рэдактары: М. I. Грыневіч, I. I. Цыцаня, Н. М. Шэвель
    Карэктары: В. I. Багдановіч, Т. Я. Радзевіч, Л. У. Сідарава,
    Л. В. Суцягіна, A. А. Федасеева
    Здадзена ў набор 28.07.92. Падпісана да друку 23.11.93. Фармат 84 X 108' /і6Папера афсетная. Гарнітура Балтыка. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 43,68. Ум. фарб.-адб. 174,72. Ул.-выд. арк. 65,12. Тыраж 10 000 экз. Заказ 367.
    Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Рзспубліка Беларусь, 220072, г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15а. Ліцэнзія ЛВ № 10.
    Набрана на Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінаце МВПА імя Я. Коласа. Рэспубліка Беларусь. 220600, г. Мінск, вул. Чырвоная, 23.
    Надрукавана на Мінскай фабрыцы каляровага друку. Рэспубліка Беларусь, 220115, г. Мінск, вул. Каржанеўскага, 20.