Блакітная кніга Беларусі

Блакітная кніга Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
269.48 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ

(ВОДНЫЯ АБ’ЕКТЫ БЕЛАРУСІ)
МІНСК
БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ ІМЯ ПЕТРУСЯ БРОЎКІ 1994
ББК 26.222 (2Б)я2
Б 68
УДК 5560500000
Рэдакцыйная калегія:
Н. А. ДЗІСЬКО, М. М. КУРЛОВІЧ, Я. В. МАЛАШЭВІЧ, С. П. САМУЭЛЬ, Б. I. САЧАНКА, I. П. ХАЎРАТОВІЧ, В. П. ЯКУШКА
Мастак В. Г. ЗАГАРОДНІ
5560500000—04
Б	20—94
М 318(03)—94
ISBN 5-85700-133-1
© Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1994
© Батыметрычныя схемы азёр. Лабараторыя азёразнаўства БДУ, 1994
ПРАДМОВА
Беларусь славіцца багаццем водных аб'ектаў, іх вонкавай разнастайнасцю, асаблівасцямі гідралогіі, заселенасцю жывымі арганізмамі, гаспадарчым значэннем. Аднак, нягледзячы на адносна добрую забяспечанасць рэспублікі воднымі рэсурсамі, праблема аховы і зберажэння кожнага вадаёма і вадацёку паўстае надзвычай востра. 3 развіццём прамысловасці і сельскай гаспадаркі зараз існуе куды больш магчымасцей страціць гэтую «жывую ваду», чым зберагчы яе і тым самым захаваць натуральны стан і вонкавы выгляд славутых і маляўнічых беларускіх ландшафтаў. Сёння практычна не засталося на Беларусі ніводнага вадаёма, рэчкі ці ручая, які быў бы абыдзены ўвагай чалавека, на жаль, часцей спажывецкай, чым клапатліва-беражлівай. Значэнне вады, яе чысціні ўзрастае з года ў год, і тым больш важна ведаць усе крыніцы яе ўтрымання на тэрыторыі рэспублікі. Інвентарызацыя водных аб’ектаў дасць магчымасць урэшце ўявіць, што мы маем, а што канчаткова можна страціць, калі будзем карыстацца воднымі багаццямі бяздумна, па-спажывецку. 3 другога боку, водныя аб’екты часта з'яўляюцца своеасаблівым арыенцірам у даследчай і практычнай рабоце спецыялістаў самых розных галін ведаў, а таксама прывабным месцам для тых, хто хоча парыбачыць ці проста адпачыць на ўлонні прыроды. Даведнік якраз і спалучае дзве гэтыя мэты — у ім, як у своеасаблівым рэестры-каталогу, пералічаны ўсе значныя і большая колькасць дробных водных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі з іх асноўнымі параметрамі, а таксама зафіксаваны іх вядомыя ўласныя назвы (што важна для тапанімікі) з прывязкай да канкрэтнага раёна, горада, вёскі, геаграфічнага аб'екта. Гэтыя звесткі будуць таксама карысныя для краязнаўцаў, аматараў рыбнай лоўлі, для ўсіх,
каму неабыякавы лёс нашых рэчак і вадаёмаў.
У кнізе ў алфавітным парадку змешчана больш за 5,5 тыс. артыкулаў-даведак пра рэкі, ручаі, азёры, вадасховішчы і каналы (даўжынёй больш за 5 км) нашага краю, якія маюць уласную назву. Ва ўступным навукова-папулярным нарысе даецца абагульняльная характарыстыка водных аб'ектаў, у канцы кнігі прыведзены кароткі слоўнік асобных, найбольш ужывальных у ім гідралагічных тэрмінаў і паняццяў. Значным дадаткам да характарыстыкі таго ці іншага аб'екта служаць чорна-белыя і каляровыя здымкі, картысхемы месцазнаходжання вадаёмаў, якія даюць уяўленне як аб саміх вадаёмах, так і ў пэўнай ступені аб іх наваколлі, а таксама карты глыбінь найбольш значных і даследаваных азёр. Колькасць лічбавых характарыстык аб'екта, як і памер артыкула пра яго, адпавядаюць ступені даследаванасці гэтага воднага аб'екта.
Адлегласці вадаёмаў, вытокаў ці вусця вадасцёкаў ад раённага цэнтра або іншага населенага пункта вызначаны паводле буйнамаштабнай карты па прамой лініі.
У даведнік не трапілі звесткі пра значную колькасць вадаёмаў, частку дробных рэчак і ручаёў, паколькі гэтыя аб'екты з'яўляюцца недаследаванымі. Абмежаванасць аб'ёму кнігі не дазволіла таксама разгледзець у ёй шматлікія старычныя азёры і сажалкі за невялікім выключэннем.
Пры характарыстыцы водных аб'ектаў выкарыстаны архіўныя дакументы БелЭн, гідралагічныя даведнікі і буйнамаштабныя тапаграфічныя карты. Схемы глыбінь (батыметрычныя схемы азёр) складзены ў лабараторыі азёразнаўства БДУ, якой выдавецтва выказвае шчырую падзяку за дазвол на публікацыю.

У М 0 Ў н ы я
АБАЗНАЧЭН
HI Н A
Н A Р Т A X
^^УШАЧЫ
Г арады
Пасёлкі гарадснога тыпу


Каналы і нанавы з дамбамі з аднаго і з двух бакоў

Асвея

Г оры
Пасёлкі сельскага тыпу
Чыгунні
шырокакалейныя
вузкакалейныя
Чыгуначныя станцыі, прыпыначныя пункты, раз'езды

• 181
Адзнана ўрэзу вады над узроўнем мора
Адзнака вышыні над узроўнем мора
Балоты
цяжкапраходныя
праходныя

■Ж4* “V1'

, J , ,
І.Насылы,	2.Выемкі


Лясы

2

1
Аўтамагістралі
Аўтамабільныя дарогі
з пакрыццем
без панрыцця (палепшаныя грунтавыя дарогі)
Грунтавыя прасёлачныя дарогі
Палявыя і лясныя дарогі

-Т-	I І
* X (	I
Т	>	11
Прасекі
Чаротавыя і трысняговыя
зараснікі
Электрастанцыі
Т орфараспрацоўкі
Межы
рэспублін
абласцей



0 ) 1 I
Масты
Дамбы
Плаціны

1	1	1	1
Т—Г" -v
залаведнікаў
заказнікаў-

X	/

/ттгггт
праезныя

СНАРАЧЭННІ, ПРЫНЯТЫЯ HA КАРТАХ
> і і' । । і і '
неправзныя
адст.
бал.
адстойнін
балота
Нов.
паляўн. база
Новы
паляўнічая база

Азёры і вадасховішчы
в.
Верх.
востраў
Верхні
піянерлаг.
прыст.
піянерскі лагер
прыстань

Рэкі (стрэлкі паказваюць
воз.
возера
рыб.
рыбная гаспадарна



напрамак цячэння ракі)
Вял
ДА
Вяліні дом адпачынку
саж.
сан.
сажална
санаторый

Берагі абрывістыя без пляжа
кан.
лясн.
канал
лясніцтва
спарт. база
тургасц.
спартыўная база тургасцініца
■:і-^
Берагавыя водмелі і мелі
Мал.
Малы
тэр.
тэрыкон


ММЦ
міжнародны мала-	ур.
дзежны цэнтр
урочышча

Каналы
Ніж.
Ніжні
Чырв
Чырвоны
▲ЗЕРЫ
У межах Беларусі налічваецца больш за 10 тыс. азёр. Месцамі (Браслаўскі, Ушацкі раёны) яны займаюць 8—10 % тэрыторыі. Увогуле, у паўночнай частцы рэспублікі, у басейнах Заходняй Дзвіны і Нёмана знаходзяцца не толькі шматлікія, але і найболып глыбокія, разнастайныя па абрысах і маляўнічасці азёры (да 4 тыс.). Таму не выпадкова гэты край называецца Беларускае Паазер'е. На Беларускім Палессі, у басейнах Дняпра і Буга, наадварот, пераважаюць дробныя, даволі аднастайнага выгляду старычныя азёры (каля 6 тыс.), прычым многія з іх паступова знікаюць у сувязі з меліярацыяй. У цэнтральнай частцы рэспублікі азёр мала, бо пасля раставання ледавіка яны сцяклі па глыбокаўрэзаных рэках, а катлавіны іх запоўніліся торфам.
Сумарная плошча ўсіх азёр Беларусі амаль 2000 км2, агульны аб'ём вады ў іх 6—7 км*. Каля 75 % усіх азёр маюць плошчу меншую за 0,1 км2. Адносна вялікіх азёр з плошчай больш за 20 км2 усяго толькі 9 (Нарач — «Беларускае мора», пл. 80 км2; Асвейскае, 52,8 км2; Чырвонае, 43,6 км2; Лукомскае, 36,6 км2; Дрывяты, 36,1 км2; Нешчарда, 27,4 км2; Выганашчанскае, 26 км2; Снуды, 22 км2; Свір, 21,7 км2). Найбольшыя глыбіні звычайна 15— 20 м, а самае глыбокае возера Доўгае (Глыбоцкі р-н, 53,7 м).
Азёры на Беларусі належаць да ліку тых прыродных утварэнняў, якія ў немалой ступені вызначаюць непаўторную разнастайнасць і прыгажосць яе ландшафтаў. Асабліва гэта характэрна для Беларускага Паазер'я, дзе бясконцая змена пясчаных узгоркаў і марэнных град глыбокімі паніжэннямі, занятымі азёрамі і балотамі, частае чаргаванне сіняй вады, яркай зелені лесу і лугу, цёмна-зялёных балот, карычнева-чырвоных ворных зямель ствараюць яркую, каларытную карціну, своеасаблівы калейдаскоп, у які арганічна ўплятаюцца контуры невялікіх вёсак і хутароў. Вялікае значэнне маюць азёры для народнай гаспадаркі. Перш за ўсё гэта накапляльнікі чыстай прэснай вады, каштоўнасць і неабходнасць якой для чалавека пастаянна ўзрастаюць. Азёры з'яўляюцца рэгулятарамі рачных і падземных вод, маюць значныя рыбныя запасы, у іх назапашана шмат (3,7 млрд. м3) каштоўнай арганічнай сыра-
віны — сапрапеляў. Многія з азёр уключаны ў меліярацыйныя сістэмы, выкарыстоўваюцца як басейны-ахаладжальнікі цеплавых электрастанцый (Дрысвяты, Белае, Чорнае, Лукомскае), на іх базе ствараюцца азёры-вадасховішчы (Лепельскае, Гомель і інш.). Нарэшце, многія з іх выкарыстоўваюцца як месцы санаторна-курортнага лячэння, адпачынку і турызму.
Утварэнне большасці азёр на Беларусі звязана з дзейнасцю паазерскага ледавіка і яго талых вод. Іх сучасныя катлавіны сфарміраваліся прыкладна 9—10 тыс. гадоў назад. На поўначы, у Беларускім Паазер'і, яны розныя: падпрудныя (Нарач, Асвейскае, Мядзел, Лукомскае, Дрывяты і інш.), утвораныя ў выніку намнажэння талых ледавіковых вод у паніжэннях паміж марэннымі градамі або на поўнач ад іх, круглаватыя або лопасцевыя па форме, з несіметрычнымі схіламі; лагчынныя (Capo, Сянно, Балдук, Вечалле, Гінькава і інш.), што ўзніклі ў выніку ледавіковага выворвання і эразійнай дзейнасці талых вод, вузкія па форме, выцягнутыя з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, маюць значную глыбіню пры невялікіх плошчах; эварзійныя (Рудакова, Вісяты, Жэнна, Світа, Вяркудскае і інш.), створаныя вадой, якая вадаспадам сцякала з ледавіка, котлападобныя па форме і, як правіла, глыбокія; тэрмакарставыя (Лісіцкае, Усомля, Канашы, Шчоўна), утвораныя ў выніку раставання пахаваных лінзаў лёду, звычайна малыя і неглыбокія. У выніку ўзаемадзеяння розных па характару працэсаў утварэння сфарміраваліся складаныя азёрныя катлавіны з вельмі звілістай берагавой лініяй (Крывое, Атолава, Неспіш і інш.). На месцы старажытных прыледавіковых вадаёмаў трапляюцца мелкаводныя астаткавыя катлавіны. На Палессі азёрныя катлавіны пераважна старычныя, некаторыя ўтварыліся ў выніку карставых працэсаў (Вулька, Сомінскае); трапляюцца значныя па плошчы, акружаныя тарфянікамі азёры-разлівы (Чырвонае, Олтушскае).
Рэжым кожнага возера цесна звязаны з будовай падводнай часткі катлавіны, у якой вылучаюць мелкаводную прыбярэжную зону (літараль), схіл яе (часцей стромкі) у бок цэнтральнай часткі катлавіны (сублітараль) і асноўную глыбакавод-
ную частку — ложа, якое мае індывідуальныя асаблівасці ў будове.
У адрозненне ад рэк (вадатокаў) азёры вызначаюцца запаволеным водаабменам, з'яўляюцца назапашваючымі (акумулюючымі) сістэмамі. Кожнае возера — утварэнне пэўнай прыроднай зоны, якая і абумовіла іх уласцівасці і характар. Клімат зоны мяшаных лясоў, да якой належыць Беларусь, садзейнічае дадатнаму балансу воднага жыўлення і нязначным ваганням узроўню. Разам з тым, кожнаму возеру ўласцівы ўнутраныя індывідуальныя рысы, якія залежаць ад будовы катлавіны, фізічных уласцівасцей воднай масы, гідрахімічных і гідрабіялагічных паказчыкаў, характару намнажэння донных адкладаў.