У бас. р. Ула, за 20 км на ПнЗ ад г. п. Бешанковічы, за 1 км на ПнЗ ад в. Зорнікі, сярод балота, парослага хмызняком. Выцякае ручай у воз. Лешна. ашвАрдка, рака ў Браслаўскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 8,5 км. Выцякае з воз. Апіварда, цячэ па мяжы з Літвой, упадае ў воз. Дрысвяты з Пд. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (ніжняе цячэнне — былое рэчышча р. Дрысвята). АПІТА, рака ў Іўеўскім р-не, правы прыток Гаўі (бас. Нёмана). Даўжыня 23 км. Пл. вадазбору 133 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %„. Пачынаецца каля в. Кракуны, упадае ў Гаўю на У ад в. Ліпнішкі. На працягу 5 км каналізаваная (ад вытоку да в. Меліхі). На рацэ каля вёсак Кузьмічы і Ліпнішкі сажалкі. АПУКОВА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,28 км2. Даўжыня 1 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Пл. вадазбору 4,25 км2. У бас. р. Обаль, за 34 км на ПнЗ ад г. Гарадок, каля в. Халамер'е. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м, на У — 10 м, зараслі хмызняком. Берагі нізкія, паўднёва-ўсходнія забалочаныя. У паўднёвай частцы возера 2 плёсы. Востраў пл. 0,7 га. АРАВІЦКІ КАНАЛ, Краснасельс к і к а н а л, меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не, правы прыток Пагонненскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 10,5 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Аравічы, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Малочкі. АРАСТАНЦКАЯ КАНАВА, меліярацыйны канал у Салігорскім р-не, левы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 15 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Мелкавічы, вусце за 2,5 км на ПнЗ ад в. Ананчыцы. Прыток — Баранава канал (злева). ардзяжАнка, рака ў Лёзненскім і Віцебскім р-нах, левы прыток Сухадроўкі (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 16 км. Пл. вадазбору 81 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %0. Пачынаецца каля в. Соснавая НаСпа, цячэ па Лучоскай нізіне. Упадае ў Сухадроўку (правы прыток Лучосы) каля в. Ільічоўка Віцебскага р-на. АРДЗЯНКА, Сваятыцкі ручай, рака ў Нясвіжскім і Клецкім р-нах, левы прыток Ведзьмы (бас. Нёмана). Даўжыня 14 км. Пачынаецца каля в. Арда Клецкага р-на, упадае ў Ведзьму ніжэй в. Сваятычы. На ўсім працягу каналізаваная. Каля в. Грыцкавічы сажалка (пл. 0,02 км2). АРДЫШЭВА, возера ў Сенненскім р-не. Пл. 0,52 км2. Найбольшая глыбіня 2,4 м. Даўжыня 1,22 км. Найбольшая шырыня 0,74 км. Даўжыня берагавой лініі З^ км. Аб'ём вады 0,86 млн. м’. Пл. вадазбору 6 км2. У бас. р. Аучоса, за 46 км на У ад г. Сянно, за 2,5 км на ПнУ ад в. Сафіёўка Аршанскага р-на, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м. Берагі сплавінныя. Дно выслана сапрапелем, каля берагоў на некаторых участках пясчанае. Зарастае да глыб. 1 м. Выцякаюць рэкі Зелянуха і Ардышэўка. На беразе паляўнічая база. АРДЫШ^УКА, рака ў Сенненскім і Лёзненскім р-нах, левы прыток р. Лучосы (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 16 км. Пл. вадазбору 93 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %». Выцякае з воз. Ардышэва, цячэ па Аучоскай нізіне. Упадае ў Аучосу каля в. Кучыншчына Лёзненскага р-на. АРЖАНІЦА, рака ў Глыбоцкім р-не, левы прыток Бярозаўкі (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 35 км. Пл. вадазбору 130 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м'/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %о. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Крулеўшчына, цячэ ў межах Свянцянскіх град. Упадае ў Бярозаўку (левы прыток Дзісны) каля в. Русакі, Даліна трапецападобная, шырыня ад вытоку да воз. Чачалеўскае, праз якое працякае Аржаніца, 0,4—1 км, ніжэй 2—2,5 км, Рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні на працягу 18,8 км каналізаванае, на непарушаным участку яго шырыня 12—16 м. аржАніца, рака, гл. Чорная. АРЖОЎКА, рака ў Мядзельскім і Пастаўскім р-нах, правы прыток Мядзелкі (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 14 км, Пачынаецца за 0,6 км на ПнЗ ад в. Вохабні, вусце за 1,2 км вышэй в. Манькавічы Пастаўскага р-на. Рэчышча ад вытоку (1,6 км) каналізаванае. АРЛЁЙКА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,41 км2. Найбольшая глыбіня 2,9 м. Даўжыня 1,01 км. Найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 4 км. Аб'ём вады 0,82 млн. м'. Пл. вадазбору 24 км2. У бас. р. Аужаснянка, за 24 км на У ад г. Гарадок, каля в. Стырыкі. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, разараныя. Берагі пясчаныя, зараслі хмызняком. Уздоўж берагоў дно пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Упадае ручай з воз. Плаў. Сцёк у воз. Вымна. На возеры адзначана гнездаванне рэдкай для Беларусі птушкі — гогаля звычайнага. АРЛЁНСКІ КАнАл, меліярацыйны канал у Гомельскім р-не, левы прыток канала Урут (бас. Дняпра). Даўжыня 9,8 км. Пачынаецца за 3,3 км на Пд ад в. Калініна, вусце за 0,8 км на ПдЗ ад в. Альхоўка. АРЛЁЯ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,65 км2. Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня 2,33 км. Найбольшая шырыня 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі 6,2 км. Аб'ём вады 1,23 млн. м’. Пл. вадазбору 12,3 км2. У бас. р. Сосніца, за 43 км на ПнУ ад Полацка, каля в. Арлея. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, на ПнЗ да 15 м, парослыя хмызняком, на ПнУ разараныя. Берагі нізкія, на 3 сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, каля ўсх. берага да глыбіні 1,5 — апясчаненым ілам. Слаба зарастае да глыбіні 1 —1,5 м. Упадаюць 3 ручаі, выцякае р. Дражбітка. АРЛОВЕЦ, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,005 км2. Даўжыня 0,09 км. Найбольшая шырыня 0,05 км. Даўжыня берагавой лініі 0,2 км. У бас. р. Дрыса, за 48 км на ПдУ ад г. п. Дрыса, за 1,8 км на ПдЗ ад в. Рудня. Схілы катлавіны невыразныя, возера акружана забалочаным лесам. АРЛОВІЧЫ, рака v Дубровенскім р-не, левы прыток Дняпра. Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Снегіры, вусце каля в. Арловічы. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. АРЛбЎКА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,21 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,48 км. У бас. р. Сосніца (правы прыток Зах. Дзвіны), за 32 км на ПнУ ад Полацка, за 10 км на ПнУ ад в. Домнікі, за 3,5 км на ПдУ ад вусця Дражбіткі. Вакол возера забалочаны хмызняк. АРЛЙНКА, рака ў Магілёўскім р-не, левы прыток р. Друці (бас. Дняпра). Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 106 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні U %о. Пачынаецца каля в. Бярозаўка, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Малое Запаточча. Вадазбор на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Ад в. Стары Сінін да 1,3 км ад вусця рэчышча каналізаванае (17,4 км). АРЛЙНКА, Антонаўка, рака ў Сенненскім р-не, правы прыток Бярозкі (бас. Заходняй Дзвіны). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Бесцвіна, вусце за 1 км вышэй в. Арляны. Рэчышча ад вытоку на працягу 6,4 км каналізаванае. АРЛЙНКА, рака, гл. Галянка. артычАнка, рака ў Івацэвіцкім р-не, правы прыток р. Шчары. Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПдЗ ад п. Сасновы ў лясным урочышчы Артычанка, упадае ў Шчару на У ад в. Вішнёўка. На ўсім працягу каналізаваная. АРЦЁМАЎСКАЕ, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 85 м. Найбольшая шырыня 85 м. Даўжыня берагавой лініі 0,25 км. У бас. р. Галбіца, за 30 км на У ад г. Паставы, за 0,5 км на ПнЗ ад в. Малькавічы. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад лесам. АРЦІСЛАЎКА, рака ў Шклоўскім р-не, левы прыток Дняпра. Даўжыня 17 км. Пл. вадазбору 150 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %о. Пачынаецца каля в. Чарапы, цячэ праз воз. Святое, вусце за 1 км на 3 ад в. Пруды. АРШЫЦА, рака ў Аршанскім р-не, правы прыток Дняпра. Даўжыня 33 км. Пл. вадазбору 519 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Выцякае з воз. Арэхаўскае, цячэ па Аршанскім узвышшы. Упадае ў Дняпро каля г. Орша. Асноўныя прытокі: Пачаліца, Міронаўка (справа), Выдрыца (злева). Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная, у ніжнім — карытападобная. Пойма двухбаковая. Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае. АРЫЖНЯ, Пастовіцкі канал, рака ў Старадарожскім і на мяжы з Глускім р-нам, правы прыток Пцічы (бас. Прыпяці). Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 176 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %0. Пачынаецца за 1,8 км на ПдЗ ад в. Дубное, цячэ па паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч за 3 км ніжэй в. Лука Асіповіцкага р-на. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. АРЫЯ, Бруська я, ручай у Быхаўскім р-не, левы прыток р. Варонінка (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 38,5 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Красніца 2-я, вусце каля паўночнай ускраіны в. Хацьмілле. На ўсім працягу каналізаваны. АРЭСА, Раса, рака ў Мінскай і Гомельскай абласцях, правы прыток Пцічы (бас. Прыпяці). Даўжыня 128 км. Пл. вадазбору 3620 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 16,7 м3/с. Агульнае падзенне ракі 32,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,26 %о. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Ляўкі Старадарожскага р-на, цячэ ў Любанскім і Акцябрскім р-нах па Цэнтральнабярэзінскай раўніне, ніжняе цячэнне ў Прыпяцкім Палессі. Асноўныя прытокі: Таліца (справа), Солан, Нешчанка, магістральныя каналы Чабускі і Слаўкавіцка-Ямінскі (злева). Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі шырынёй 0,3— 1 км. Пойма пераважна двухбаковая, ніжэй вёскі Падарэссе яе шырыня 0,1—1 км. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго ад 5—10 м у вярхоўі да 30—35 м у ніжнім цячэнні. Веснавое разводдзе пачынаецца ў 2-й дэкадзе сакавіка і доўжыцца 40—80 сутак. Максімальны расход вады каля в. Андрэеўка (за 12 км ад вусця) адзначаны ў 1931 — 301 м3/с, найменшы — у 1927 каля в. Андрэеўка (2,14 м‘/с). Летне-асенняя межань доўжыцца каля 5 месяцаў. Рака замярзае ў 2-й палове снежня, крыгалом — у 2-й дэкадзе сакавіка. У верхнім цячэнні, за 7 км на Пн ад Рака Арэса ў Любанскім раёне. АРЭХАВАЕ jJ г. Любань, створана Любанскае вадасховішча, якое аказвае істотны ўплыў на гідралагічны рэжым Арэсы. Рака атрымала шырокую вядомасць пасля апублікавання паэмы Я. Купалы «Над ракой Арэсай». АРЭХАВАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,3 км2. Даўжыня 1 км Найбольшая шырыня 0,4 км. У бас. р. Усыса (працякае праз возера, злучае яго з азёрамі Лугавое і Шчарбакоўскае), за 1 км на ПдЗ ад г. Гарадок. Катлавіна возера акаймавана лесам. Берагі нізкія, паўднёвыя забалочаныя. АРЭХАВАЕ ВбЗЕРА, у Мядзельскім р-не. Пл. 0,22 км2. Найбольшая глыбіня 23 м. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Пл. вадазбору 21,5 км2. У бас. р. Сэрвач, за 27 км на У ад г. Мядзел, за 2,5 км на Пн ад в. Грыбкі, сярод забалочанага хмызняку. Берагі забалочаныя, дно ілістае, у заходняй частцы пясчанае. Злучана меліярацыйнай канавай з р. Патачанка. АР^ХАЎКА, вадасховішча ў Клічаўскім р-не.