• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    У водным жыўленні азёр пераважаюць атмасферныя ападкі на люстра і паверхневы прыток, роля падземных вод у ім малапрыкметная. Расходуецца вада (калі не мець на ўвазе гаспадарчае спажыванне) на выпарэнне і сцёк, прычым у большасці выпадкаў праточнасць азёр слабая. У натуральным стане іх водная маса здольна самаачышчацца і ўзнаўляцца за кошт працэсаў перапрацоўкі і ўключэння ў агульны кругазварот тых арганічных і мінеральных рэчываў, што паступаюць з вадазбору або ўтвараюцца ўнутры сістэмы. Аднак гэта найбольш важная ўласцівасць вадаёмаў можа і нярэдка моцна парушаецца пад уплывам інтэнсіўнай гаспадарчай дзейнасці чалавека як на саміх азёрах, так і ў іх наваколлі (на вадазборах). У глыбокіх вадаёмах увесь аб’ём вады мяняецца за 5—10 гадоў, у мелкаводных — за 1—2 гады. Найбольш высокі ўзровень вады ў азёрах у канцы сакавіка — пачатку красавіка, пасля веснавога раставання снегу. На вялікіх вадаёмах узровень вады падымаецца на 0,4—0,5 м, на меншых — на 0,8—1 м. Зімой ваганні ўзроўню звычайна не перавышаюць 5—10 см.
    Важным паказчыкам азёрных вод з'яўляецца іх тэмпература і шчыльнасць. Змена пораў года, умовы награвання і астывання азёр фарміруюць так званую асеннюю і вясеннюю гоматэрмію — усталяванне аднолькавай тэмпературы і, адпаведна, шчыльнасці па ўсёй тоўшчы вады. Летам водная маса расслойваецца на тэмпературныя слаі (летняя стратыфікацыя): верхні з іх (эмпілімніён) добра награецца і перамешваецца, у сярэднім (металімніён, або слой тэмпературнага скачка) тэмпература паніжаецца на 3—5 °C на кожны метр глыбіні, ніжні слой (гіпалімніён) халодны і шчыльны, з тэмпературай 5—7 °C. Зімой назіраецца адваротная стратыфікацыя, якая характарызуецца павышэннем тэмпературы ад 0 °C каля паверхні да 2,5—3, радзей да 4 °C каля дна. Гэта заканамернасць перашкаджае глыбокаму прамярзанню азёр і тым самым садзейнічае захаванню жыцця пад ільдом. У мелкаводных вадаёмах уся тоўшча воднай масы ў выніку перамешвання аднародная да дна. Размеркаванне тэмператур на паверхні вадаёмаў у летні час залежыць ад надвор'я, формы і памераў катлавіны, развіцця расліннасці і іншых фактараў. Каля нагоннага берага тэмпература заўсёды на 1—1,5 °C вышэй, чым каля згоннага, у паласе расліннасці — на 1,5—2 °C вышэй, чым на адкрытай частцы. Сутачныя ваганні тэмпературы вады каля берагоў звычайна 2, радзей 3 °C, на акваторыі рэдка больш за 1 °C. Найбольш цёплая вада бывае праз 2—4 гадзіны пасля поўдня, самая халодная — пры ўзыходзе сонца. Тэрміны прагравання вады да 10, 15 і 20 °C на азёрах Беларускага Паазер'я і Палесся адрозніваюцца на 1, часам на 2—3 дэкады. Ледзяное покрыва трымаецца з канца кастрычніка — пачатку лістапада да канца красавіка — пачатку мая, таўшчыня лёду 50—70 см, у суровыя зімы на асобных азёрах да 1 м. Ад
    Ушацкія азёры
    Возера Недрава
    тэмпературы і перамешвання вады залежыць газавы рэжым азёр. Першае месца па аб'ёму ў працэнтах займае азот, але ён адносна інертны да жыццёвых працэсаў. Асноўнымі «газамі жыцця» з'яўляюцца кісларод і вуглякіслы газ, утрыманне якіх у вадзе залежыць ад паступлення з паветра, інтэнсіўнасці фотасінтэзу і гніення арганічных рэчываў у саміх азёрах. Значны ўплыў на газавы рэжым аказвае характар гаспадарчай дзейнасці
    чалавека на азёрах і іх вадазборах, г. зн. ступень забруджанасці возера. Летам найбольш багаты кіслародам паверхневы слой (кіслародная насычанасць больш за 100 % ), з глыбінёй утрыманне яго падае і часам каля дна дасягае нулявога. Найбольш нізкае ўтрыманне кіслароду ў азёрах зімой. У мелкаводных вадаёмах яно можа панізіцца да велічынь, пры якіх магчымы заморы рыб і іншых водных жывёл. Размеркаванне вугля-
    Возера Аболе
    Возера Набіста
    кіслага газу адваротна ўтрыманню кіслароду: ад адсутнасці або колькасці ў 5—6 мг/л у паверхневых слаях да павелічэння да 30—40 мг/л у прыдонных.
    Паводле ўтрымання мінеральных рэчываў, азёры Беларусі ў большасці адносяцца да сярэднемінералізаваных. Уздзеянне розных фактараў навакольнага асяроддзя вызначае значны дыяпазон мінералізацыі: ад 14—40 мг/л (Вялікае Астравіта,
    Велле, Ілава, Стрэчна, Белянец, Дубок, Мохавае) да 300—400 мг/л (Баркоўшчына, Жадунь, Пятроўскае, Чэрцы, Чачалёўскае). Звычайна найбольш нізкая мінералізацыя характэрна для азёр з балотным жыўленнем. Калі на вадазборы пераважаюць марэнныя пароды, велічыня мінералізацыі вады ў возеры значна ўзрастае. Колькасць солей у вадзе павялічваецца ў зімовы перыяд, а таксама ад паверхні да дна. У выніку гаспа-
    Возера Струста
    дарчай дзейнасці (забруджванне вадаёмаў сцёкавымі водамі, мінеральнымі ўгнаеннямі і інш.) мінералізацыя вады павышаецца за кошт назапашвання ў ёй сульфатаў і хларыдаў, біягенных элементаў, асабліва фосфару, і арганічных рэчываў. Калі ў чыстых глыбокіх азёрах утрыманне фасфатаў складае сотыя і нават тысячныя долі мг/л, а перманганатная акісляльнасць (паказчык утрымання арганічнага рэчыва) не больш за 4— 5 мг/л, то ва ўмовах паступлення біягенаў за кошт гаспадарчай дзейнасці гэтыя паказчыкі могуць узрастаць адпаведна да 1 мг/л і 15—20 мг/л. Усё гэта рэзка пагаршае якасць вады, умовы існавання ў ёй жывёльных арганізмаў, вядзе да агульнага змяншэння каштоўнасці азёрнага вадаёма і яго магчымай дэградацыі.
    Возера — асяроддзе жыццядзейнасці разнастайных раслін і жывёл. Жыццё ў водным асяроддзі лімітуецца комплексам умоў, але галоўным чынам — узроўнем трофнасці, г. зн. біялагічнай прадукцыйнасці, якая залежыць ад колькасці і якасці біягенных рэчываў, што забяспечваюць жыццядзейнасць расліннасці, а значыць — і жывёльных арганізмаў. Першае звяно «харчовага» ланцуга вадаёмаў прадстаўлена фітапланктонам (мікрафітамі) — скопішчам аднаклетачных водарасцей, якія развіваюцца ў верхніх слаях вады. Пры найбольш спрыяльных умовах біямаса фітапланктону дасягае 10—20 г/м3, і жыццё ў такіх вадаёмах найбольш багатае. У глыбокіх празрыстых азёрах яна складае адзінкі грамаў на кубічны метр, у неглыбокіх і мелкаводных 15—20 г/м3, у азёрах, якія служаць месцам скіду неачышчаных стокаў і ў якія з вадазбору паступае шмат біягенных злучэнняў,— да 40—50 г/м3.
    Вышэйшыя водныя расліны, або макрафіты, утвараюць больш або менш шырокія палосы ў прыбярэжнай мелкаводнай частцы. У мелкаводных азёрах такая расліннасць пашырана па ўсёй акваторыі, у глыбакаводных звычайна да глыбіні 2—3 м, радзей да 4—5 м. Найбольш выражаны палосы надводных, або паўпагружаных раслін (чарот, трыснёг), з плаваючымі лісцямі (гарлачык, гарлачык жоўты) і падводных, або пагружаных (рдзесты, рагаліснік). Яны, як і мікраскапічныя водарасці, ствараюць арганічнае рэчыва азёр і з’яўляюцца таксама своеасаблівым бар’ерам, ахоўным экранам ад неспрыяльнага ўздзеяння сцёкаў з вадазбору. У азёрах, натуральны стан якіх нядрэнна захаваўся, сярод раслін трапляюцца унікальныя ахоўныя віды — лабелія Дортмана, меч-трава, вадзяны арэх, палушнік азёрны, наяда марская; растуць белыя гарлачыкі і іншыя, больш патрабавальныя да ўмоў існавання расліны.
    Сярод жывёльных арганізмаў самую нізкую ступень па ўзроўні арганізацыі займаюць прадстаўнікі зоапланктону (галінаставусыя, весланогія рачкі, калаўроткі і інш.); сярод насельнікаў дна (бентас) — малюскі, малашчацінкавыя чэрві, ракападобныя і інш. Разам яны складаюць 2-е звяно «харчовага» ланцуга і з'яўляюцца кормам для нектона — рыбнага насельніцтва. У азёрах Беларусі больш за 20 відаў прамысловых рыб. У залежнасці ад кормнасці азёры падзяляюцца на рапушка-сігавыя — найбольш глыбокія, празрыстыя і халодныя (алігатрофныя, мезатрофныя); ляшчова-судаковыя і ляшчова-шчупаковыя — неглыбокія (эўтрофныя); карасёва-ліневыя — мелкаводныя (высакатрофныя); акунёвыя — мелкаводныя (нізкатрофныя). Прамысловае значэнне маюць лешч, судак, акунь, плотка, верхаводка, карась, а таксама віды, якія ўзнаўляюцца штучна (еўрапейскі вугор, серабрысты карась, амурскі сазан, таўсталобік і інш.).
    На працягу апошніх 20—25 гадоў азёры Беларусі прыкметна змяніліся ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека і прытым не ў лепшы бок. Скідванне ў вадаёмы бытавых, прамысловых, сельскагаспадарчых сцёкаў прывяло да рэзкага павелічэння ў іх біяпрадукцыйнасці (антрапагеннага эўтрафіравання). Масавае ж развіццё ў іх водарасцей і назапашванне арганічнага рэчыва абумовіла хуткае старэнне азёр, пагаршэнне якасці вады, дэфіцыт кіслароду, заморныя з'явы. Дрэнна адбіваецца на стане азёр меліярацыя (Чырвонае возера), рост гарадоў, транспарту, нерэгулюемае выкарыстанне іх у рэкрэацыйных мэтах. Паўстала неабходнасць правядзення абгрунтаваных для кожнага возера ахоўных мерапрыемстваў, а таксама стварэння на іх аснове заказнікаў і запаведнікаў. Пад дзяржаўнай аховай знаходзяцца азёры, размешчаныя ў Бярэзінскім біясферным запаведніку (Домжарыцкае, Манец, Плаўна, Палік, Вольшыца), у гідралагічных заказніках Выганашчанскае (Выганашчанскае, Бабровіцкае) і Ельня (Ельня, Чорнае, Доўгае і інш.), у ландшафтных заказніках Блакітныя азёры (Балдук, Глубля, Глубелька, Ячмянец), Белае (Белае) і Свіцязянскі (Свіцязь), у Асвейскім (Асвейскае) і Налібоцкім (Кромань) паляўнічых заказніках. Азёрнымі заказнікамі аб'яўлены азёры Доўгае і Белае ў Глыбоцкім, Глыбокае ў Полацкім, Чарбамысла, Вялікае Астравіта, Рычы, Сосна ў Шумілінскім, Крывое ва Ушацкім раёнах. Захаванне азёр для нашчадкаў — адна з важных прыродаахоўных задач сучаснасці.
    ВАДАСХОВІШЧЫ
    Да іх адносяць штучныя вадаёмы з поўным аб'ёмам вады не менш за 1 млн. м3; у практыцы вадасховішчамі часам называюць буйныя сажалкі. Гэтыя вадаёмы служаць добрымі рэгулятарамі грунтавых водаў і вільготнасці прылеглых меліяруемых зямель. На Беларусі пабудавана каля 130 вадасховішчаў, буйнейшыя з іх Вілейскае, Заслаўскае, Чырвонаслабодскае, Салігорскае, Любанскае, Чыгірынскае, Пагост, Лактышы, Асіповіцкае і інш. Сярод штучных вадаёмаў рэспублікі
    пераважаюць вадасховішчы рачнога тыпу, асабліва ў басейне Прыпяці. Даволі пашыраны наліўныя вадасховішчы, якія будуюцца на меліяруемых землях і вада ў іх падаецца пры дапамозе помпаў (напрыклад, вадасховішчы Велута, Любашаўскае, Вял. Арлы, Галоўчыцкае, Лібярполь і інш.). Часам вадасховішчы будуюцца на месцы выпрацаваных кар'ераў (Крычаўскае вадасховішча) ці азёр, якія агароджваюцца плацінамі і дамбамі. Гэта дазваляе павысіць іх узровень на