У бас. р. Мядзелка, на паўночназаходняй ўскраіне г. Паставы, у забалочаным паніжэнні. ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,28 км. Найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. У бас. р. Нішча, за 19 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 2,5 км на Пн ад в. Аямно, сярод лесу. Схілы катлавіны невыразныя, уздоўж заходняга берага балота. ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,33 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,77 км. У бас. р. Дражбітка, за 37 км на ПнУ ад Полацка, за 4 км на ПдЗ ад в. Труды, сярод забалочанага хмызняку. ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,23 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,63 км. У бас. р. Вята, за 10 км на 3 ад г. Міёры, за 3,5 км на У ад в. Пераброддзе, у межах гідралагічнага заказніка Балота Мох. Злучана ручаём з р. Галчыца. ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не. Пл. 0,02 км2, Даўжыня 0,22 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,55 км. У бас. р. Вята, за 12 км на ПнЗ ад г. Міёры, за 1,4 км на ПдУ ад в. Казакова. Схілы катлавіны вышынёй 5— 7 м, пад лесам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 25—75 м. ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,21 км. Найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,52 км. У бас. р. Дражбітка, за 32 км на ПнУ ад Полацка, за 10 км на ПдЗ ад в. Труды. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, пад лесам, на Пн забалочаны хмызняк. ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,15 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км. У бас. р. Дрыса, за 34 км на У ад г. п. Расоны, за 2 км на ПнУ ад в. Забор'е. Схілы катлавіны невыразныя. Вакол возера лес, на Пд і 3 забалочаны хмызняк. ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не. Пл. 0,006 км2. Даўжыня 0,2 км. Найбольшая шырыня 0,02 км. Даўжыня берагавой лініі 0,42 км. У бас. р. Авута, за 33 км на ПдУ ад г. Міёры, за 3 км на 3 ад в. Фурсы (1,7 км на Пн ад воз. Стрэчна), сярод балота. ЧОРНАЯ, рака ў Карэліцкім і Навагрудскім р-нах, правы прыток Нёмана. Даўжыня 27 км. Пачынаецца ва ўрочышчы Касавец, за 5 км на ПнУ ад в. Антанёва Карэліцкага р-на, цячэ пераважна праз лес, упадае ў Нёман на У ад в. Гнесічы Навагрудскага р-на. Пойма часткова забалочаная. Рэчышча на працягу 7 км перад вусцем каналізаванае. У ніжнім цячэнні ў час разводдзя праз групу азёр ЧОРНАЯ Юзькавічы магчымы пераліў у р. Бойная. ЧОРНАЯ, рака ў Мсціслаўскім р-не, правы прыток р. Віхра (бас. Дняпра). Даўжыня 21 км. Пл. вадазбору 99 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %о. Пачынаецца за 0,8 км на ПдУ ад в. Судоўшчына, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Банькаўшчына. Рэчышча на працягу 0,7 км ніжэй аўтадарогі Мсціслаў — Горкі і паміж вёскамі Старое Сяло і Дзеснакіта (2,5 км) каналізаванае. ЧОРНАЯ, рака ў Навагрудскім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 43 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,8 %о. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Воркавічы, цячэ праз лясныя ўрочышчы Лісіныя Норы, Устронь-Боркі, у верхняй частцы па Навагрудскім узвышшы. Упадае ў Нёман за 3 км на ПдЗ ад г. п. Бярозаўка. Рэчышча на працягу 2,8 км перад вусцем каналізаванае. ЧОРНАЯ, рака ў Вілейскім р-не, левы прыток р. Вузлянка (бас. Віліі). Даўжыня 13 км. Пл. вадазбору 86 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о. Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Малькевічы, упадае ў Вузлянку за 1 км на ПнЗ ад в. Сіўцы. Рэчышча на працягу 4,5 км ад вытоку каналізаванае. ЧОРНАЯ, А р ж а н і ц а, рака ў Докшыцкім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 10,8 км. Пачынаецца на заходняй ускраіне в. Крулеўшчына, вусце за 3 км на ПдУ ад в. Слабада. Рэчышча на працягу 5,7 км перад вусцем каналізаванае. ЧОРНАЯ, Чарняўка, рака ў Маладзечанскім р-не, левы прыток р. Уша (бас. Віліі). Даўжыня 4,6 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Крыніцы, упадае ў Ушу за 2 км на ПнУ ад в. Вялікае Сяло. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. ЧОРНАЯ ГАНЧА, рака ў Польшчы і Гродзенскім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 145 км. Пл. вадазбору 1916 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 17 м1 / с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %». Пачынаецца ў Полыпчы, перасякае граніцу за 1 км на ПдЗ ад в. Лясная. Цячэ па паўночных схілах Гродзенскага ўзвышша, упадае ў Нёман за 1 км на ПнЗ ад в. Загорнікі (даўжыня ў межах Беларусі 35 км, пл. вадазбору Возера Чорная Урада. 178 км2). Прытокі: р. Марыха (злева), шматлікія ручаі. Даліна глыбокаўрэзаная, яе шырыня ад 0,7 км да 3,5 км. Пойма двухбаковая, забалочаная (шырыня 0,2—1 км|, ёсць участкі надпоймавых тэрас (вышыня да 10 м). Рэчышча звілістае, з буйнымі меандрамі. Шырыня ракі ў межань да 10 м. ЧОРНАЯ НАТАПА, рака ў Мсціслаўскім і Крычаўскім р-нах, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 49 км. Пл. вадазбору 464 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Пячкавічы Мсціслаўскага р-на, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Сялец Крычаўскага р-на. Цячэ па ГорацкаМсціслаўскай і Аршанска-Магілёўскай раўнінам. Асноўны прыток — р. Белая Натапа (злева). Рэчышча на працягу 7 км паміж вёскамі Бялынец і Сычоўка Мсціслаўскага р-на і ніжэй в. Кашаны Крычаўскага р-на (2,4 км) каналізаванае. ЧОРНАЯ ЎРАДА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,53 км2. Найбольшая глыбіня 3,9 м. Даўжыня 1,6 км, Найбольшая шырыня 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км. Аб'ём вады 1,2 млн. м’. Пл. вадазбору 93,7 км2. У бас. р. Дзіва, за 22 км на ПдУ ад г. п. Ушачы, за 1 км на У ад в. Вялічкаўцы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 5— 8 м, разараныя, на Пн і Пд месцамі забалочаныя. Берагі нізкія, пясчаныя або забалочаныя, на Пд сплавіна шырынёй 10—15 м. Дно сапрапелістае, на мелкаводдзі месцамі заіленыя пяскі. Моцна зарастае. Упадаюць ручай Пракса і р. Бельская, злучана ручаём з воз. Атолава. ЧОРНЕНЬКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не. Пл. 0,07 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км. У бас. р. Нішча, за 19 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 5,3 км на У ад в. Ізубрыца, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м. ЧОРНЕНЬКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 1,02 км. У бас. р. Нішча, за 25 км на ПнУ ад г. п. Расоны, за 0,5 км на ПнЗ ад в. Вароніна, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Вакол возера забалочаная пойма. Злучана ручаём з воз. Кожкі. ЧОРНЕНЬКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,3 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км. У бас. р. Аужаснянка, за 24 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 3,5 км на 3 ад в. Казловічы (на Пн ад воз. Васлепна). Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, пераважна пад лесам. На 3 і ПдЗ забалочаная пойма шырынёй 25—100 м. Чыгірынскае вадасховішча. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,15 км. Найбольшая шырыня 0,06 км. Даўжыня берагавой лініі 0,32 км. У бас. Обаль, за 45 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 0,7 км на ПнУ ад в. Марчанкі, сярод лесу. ЧОРНЫ РОЎ, рака ў Маладзечанскім р-не, правы прыток р. Дудкавіца (бас. Віліі). Даўжыня 7 км, Пачынаецца на Пд ад в. Грудкі, упадае ў Дудкавіцу за 1 км на ПнЗ ад в. Запалякі. Рэчышча на працягу 5,6 км (ад в. Маліноўшчына да вусця) каналізаванае. ЧОРНЫ РОЎ, меліярацыйны канал у Кобрынскім і Жабінкаўскім р-нах, правы прыток р. Асіпоўка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 20,7 км. Пачынаецца за 2,7 км на ПнУ ад в. Альхоўка Кобрынскага р-на, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Федзькавічы Жабінкаўскага р-на. ЧОРНЫ РУЧАЙ, у Шклоўскім р-не, левы прыток р. Чарнаводка (бас. Дняпра). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне в. Красная Горка, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Бабчына. Рэчышча на працягу 5 км (ад в. Чарнаручча да вусця) каналізаванае. ЧОРНЫ РУЧАЙ, Гуцкі канал, ручай ва Ушацкім р-не, левы прыток р. Ідута (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 4,8 км. Пачынаецца за 0,7 км на ПнЗ ад в. Гута, вусце каля в. Чарнаручча. Рэчышча каналізаванае. ЧОРНЫ РУЧАЙ, у Міёрскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 6,6 км. Пачынаецца каля в. Бяртоўшчына, упадае ў воз. Важа з У, за 2 км на 3 ад в. Лінкаўшчына. Цячэ па лясістай мясцовасці. ЧОРНЫ РУЧАЙ, у Лагойскім р-не, правы прыток р. Ілія (бас. Віліі). Даўжыня 4,5 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ, упадае ў Ілію за 2,5 км на ПдЗ ад в. Селішча. Цячэ праз лес, у верхнім цячэнні ў сухое лета перасыхае. Рэчышча ад вусця на працягу 1,5 км каналізаванае. ЧОРНЫ РУЧАЙ, у Шумілінскім р-не, правы прыток р. Чарніца (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 3,3 км. Пачынаецца за 0,5 км на 3 ад в. Крупчына, вусце за 0,5 км на Пн ад г. п. Шуміліна. Прыток — Красны ручай (справа). Рэчышча каналізаванае. ЧУДЗІНКА, рака ў Сенненскім р-не, правы прыток р. Абалянка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 68 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %о. ГІачынаецца каля в. Пасад, вусце за 0,7 км на ПнЗ ад в. Дубаўцы Обальскага сельсавета. Рэчышча на працягу 2,3 км ад вытоку і 5,6 км ад вусця ўверх каналізаванае. ЧУРЫЛАВА, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,2 км2. Найбольшая глыбіня 14,4 м. Даўжыня 0,92 км. Найбольшая шырыня 0,25 км, Даўжыня берагавой лініі 2,38 км. Аб'ём вады 0,8 млн. м’. Пл. вадазбору 2 км2. У бас. р. Мёрыца, за 8 км на ПнУ ад г. Міёры, каля в. Чурылава. Схілы катлавіны вышынёй 4—6 м, пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі, на ПдУ пад лесам. Берагі высокія, пад хмызняком. Дно да глыбіні 1—2 м пясчанае, ніжэй ілістае. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй і празрыстасцю. Зарастае амаль трэць плошчы возера да глыбіні 2 м. ЧУРЫЛАВІЦКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Мінскім р-не. Пл. 0,34 км2. Найбольшая глыбіня 7,1 м. Даўжыня 0,66 км. Найбольшая шырыня 0,58 км. Аб'ём вады 1,3 млн. м3. Сярэднегадавы сцёк 44,8 млн. м3. Пл. вадазбору 240 км2. На пойме р. Пціч, за 20 км на Пд ад Мінска, каля в. Чурылавічы, у зоне адпачынку Пціч. Створана ў 1982 для рэгулявання воднага рэжыму зямель і рыбагадоўлі. Чаша вадасховішча — частка поймы р. Пціч, агароджаная з двух бакоў дамбамі даўжынёй 0,73 км і 1,37 км. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 м. ЧЎХАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, левы прыток р. Вісліца (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,4 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Лышча, вусце на ПдЗ ад в. Чухава. ЧЎЧАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, левы прыток Ваўчанскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 12,7 км. Пачынаецца на Пд ад в. Вялікія Чучавічы, вусце за 5 км на У ад в. Велута.