Пл. 0,54 км2. Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 1,52 км. Найбольшая шырыня 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 3,58 км. Аб'ём вады 0,87 млн. м3. Пл. вадазбору 4,2 км2. У бас. р. Дукомка (прыток Улы), за 26 км на ПдУ ад г. Чашнікі, за 1,5 км на 3 ад в. Антаполле. Схілы катлавіны вышынёй 4—7 м, абрываюцца ўступам вышынёй 1,5—2,5 м, на Пд разараныя, на Пн пад лесам. Берагі нізкія, сплавінныя, парослыя хмызняком. Пойма затарфаваная і парослая хмызняком, на Пн лесам. Дно сапрапелістае, на Пд вузкая паласа пясчаных адкладаў. Дно выслана падводнай расліннасцю. Выцякае ручай у воз. Чарэйскае. ЧАПА, рака ў Барысаўскім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 28,5 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %о. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Шабынькі, вусце за 1,5 км на У ад в. Восава Чарневіцкага сельсавета. Чарапецкае возера. Прыток — р. Сыч (справа). Рэчышча на працягу 6,9 км уніз ад в. Шабынькі каналізаванае. ЧАПУНЬКА, Шылве, рака ў Іўеўскім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Даўжыня 38 км. Пл. вадазбору 311 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,2 м3/с; Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о. Пачынаецца каля г. п. Юрацішкі, упадае ў Бярэзіну за 2,5 км на ПдУ ад в. Чапунь. Прытокі: Гарача, Сіма, Вярэнка. Даліна ў верхнім цячэнні слабавыразная, у сярэднім і ніжнім невыразная. Пойма забалочаная. Рэчышча на працягу 28,4 км ад вытоку каналізаванае, яго шырыня ў нізоўі да 12 м. ЧАРАБАМІРКА, рака ў Кіраўскім р-не, правы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўжыня 17 км. Пл. вадазбору 60 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %о. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Скачок, вусце за 1,8 км на ПдУ ад в. Чарабамір. Рэчышча на працягу 4,2 км (ад в. Зядёная Рошча да вусця) каналізаванае. Цячэ пераважна праз забалочаны лес. ЧАРАБАСАЎСКІ КАНАЛ, Ч a р а б ас а ў к а, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, левы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 32,2 км. ІІачынаецца з Агараджальнага канала за 7,5 км на У ад в. Чырвоная Воля, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Намакрава. ЧАРАВАЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Клічаўскім р-не, правы прыток р. Нясета (бас. Дняпра). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца каля паўночнай ускраіны в. Арэхаўка, упадае ў Нясету ў в. Чаравач. ЧАРАВЕЧАЕ, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,35 км. Найбольшая шырыня 0,19 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км. У бас. р. Ушача, на 3 ад г. п. Ушачы. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, разараныя. На Пн і 3 забалочаная пойма шырынёй 50—70 м. ЧАРАМХА, канал Ч a р а м х а, рака ў Буда-Кашалёўскім р-не, левы прыток р. Дняпро. Даўжыня 18 км. Пл. вадазбору 83 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0. Пачынаецца за 0,5 км ад паўночнай ускраіны в. Мядзвядзёва, вусце за 5 км на ПдЗ ад в. Губічы. Рэчышча на працягу 15 км ад вытоку каналізаванае. ЧАРАПЕЦІЦА, рака, гл. Чарапяціца. ЧАРАПЁЦКАЕ ВОЗЕРА, Ч а р п е цкае возера, Чарпет, у Расонскім р-не. Пл. 2,03 км2. Найбольшая глыбіня 5 м. Даўжыня 5,45 км. Найбольшая шырыня 0,94 км. Даўжыня берагавой лініі 14,8 км. Аб'ём вады 6,1 млн. м3. Пл. вадазбору 194 км!. У бас. р. Нішча, за 6 км на Пн ад г. п. Расоны, за 2 км на ПнУ ад в. Гдаты. Східы катдавіны на Пн і 3 вышынёй 2—4 м, на Пд 5—9 м, на У да 15 м, пераважна пад лесам. Берагі нізкія, на ПнУ зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Зарастае да глыбіні 2,5—3 м. Праз возера цячэ р. Чарапяціца, якая злучае яго з азёрамі Мыленскае, Валькоўскае; упадае р. Рудня і 2 ручаі. ЧАРАПЯЦІЦА, Чарапеціца, рака ў Расонскім р-не, левы прыток р. Нішча (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 22 км. Пл. вадазбору 359 км’. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %о. Выцякае з воз. Межава (у вярхоўі рака называецца М е ж а в а), за 0,5 км на У ад в. Межава. Цячэ ў межах Нешчардаўскага ўзвышша і Полацкай нізіны, праз азёры Мыленскае, Чарапецкае і Валькоўскае. Вусце за 3 км на ПнУ ад в. Юхавічы. ЧАРАШАНКА, рака, гл. Чарэшынка. ЧАРБАМЫСЛА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,5 км2. Найбольшая глыбіня 6,9 м. Даўжыня 1,32 км. Найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 3,2 км. Аб'ём вады 1,67 млн. м3. Пл. вадазбору 2 км2. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 48 км на ПнУ ад Подацка, за 4 км на ПнУ ад в. Вялікае Сітна, у межах азёрнага заказніка Глыбокае-Чарбамысла (створаны ў 1979 г. для аховы аднайменных азёр і прылеглых прыродных комплексаў). Схілы катлавіны на Пн і 3 вышынёй 15—20 м, на У да 8 м, пад хваёвым лесам; на Пд да возера прымыкае вярховае балота. Берагі высокія, на 3, Пн і У зліваюцца са схіламі, пясчаныя, на Пд тарфяныя. Дно да глыбіні 1,5—2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, ніжэй сапрапелем. На глыбіні да 2 м расце рэдкі ахоўны від — палушнік азёрны, да 4—4,5 м імхі. Ёсць пасяленні баброў, водзяцца ракі. ЧАРВІНКА, рака ў Сенненскім і Чашніцкім р-нах, правы прыток р. Усвейка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 23 км. Пл. вадазбору 98 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %0. Пачынаецца кадя в. Старая Бедіца Сенненскага р-на, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Баркі Чашніцкага р-на. Цячэ ў межах Аршанскага ўзвышша. Рэчышча ў верхнім і ніжнім цячэнні на працягу 14,3 км каналізаванае. ЧАРВЯТКА.Ч а р в я т а, возера ў Полацкім р-не. Пл. 4,25 км2. Найбольшая глыбіня 2,6 м. Даўжыня 2,55 км. Найбольшая шырыня 2,35 км. Даўжыня берагавой лініі 7,8 км. Аб'ём вады 6,02 млн. м3. Пл. вадазбору 13,7 км2. У бас. р. Палата, за 24 км на ПнУ ад Полацка, за 1,5 км на Пн ад в. Кулькі. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад лесам і хмызняком. Дно сапрапелістае. Зарастае да глыбіні 0,7—1 м. Злучана пратокай з воз. Галовец, выцякае ручай у р. Палата. ЧАРВЯТКА, меліярацыйны канал у Полацкім р-не, левы прыток р. Палата (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5,6 км. Выцякае з воз. Чарвятка з Пн, за 4,8 км на ПнУ ад в. Затрасценне, вусце за 1,7 км на ПнУ ад в. Дзявічкі. ЧАРКЁСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Іўеўскім р-не, правы прыток р. Чапунька (бас. Нёмана). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца за 0,5 км на 3 ад в. Чаркесы, упадае ў Чапуньку за 1,2 км на Пд ад в. Папельнікі. ЧАРЛЯНКА, меліярацыйны канал на мяжы Дзятлаўскага і Мастоўскага р-наў, левы прыток р. Чарняўка (бас. Нёмана). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца каля в. Воля-Крупіцы Мастоўскага р-на, упадае ў Чарняўку каля в. Руда Ліпічанская Мастоўскага р-на. ЧАРМІСЦА, рака ў Полацкім р-не, левы прыток р. Страдань (бас. Зах. Дзвіны). Даўжьгня 6,6 км, Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад чыг. ст. Дрэтунь, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Конны Бор. Цячэ па лясістай забалочанаіГмясцовасці. ЧАРМІСЦА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,22 км!. Даўжыня 1,2 км. Найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 25,2 км2. У бас. р. Палата, за 36 км на ПнУ ад Полацка, за 3 км на Пн ад в. Дрэтунь, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя, берагі забалочаныя. Выцякае ручай у воз. Дрэтунь. ЧАРНА, рака, гл. Паловец. ЧАРНАБЕРКА, рака ў Чачэрскім р-не, левы прыток р. Дзявіца (бас. Дняпра). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 2,5 км на У ад п. Баброўскі ва ўрочышчы Бокава, вусце за 0,5 км на У ад в. Салтанаўка. Па берагах ракі забалочаны лес. ЧАРНАВОДКА, Альхоўка, Ba614, Л е в ы В а б і ч, рака ў Шклоўскім р-не, левы прыток р. Вабіч (бас. Дняпра). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 83 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %о. Пачынаецца з Безназоўнага возера, вусце ў в. Ступдяны. Рэчышча на працягу 8,6 км (ад в. Рамшына да вусця) канадізаванае. ЧАРНАВУТКА, рака ў Касцюковіцкім р-не, правы прыток р. Чарняўка (бас. Дняпра). Даўжыня 8,8 км, Пачынаецца за 0,5 км на У ад в. Рвенск, вусце ў в. Саматэвічы. Рэчышча на працягу 6,9 км ад вытоку каналізаванае. ЧАРНАГОСШЦА, рака ў Бешанковіцкім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 7 км. Пл. вадазбору 185 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %0. Выцякае з Астровенскага возера з ПнУ, за 1 км на 3 ад в. Дуброва, вусце каля в. Будзілава. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,3 км каналізаванае, далей звілістае, шырынёй 5—6 м. ЧАРНАРУЧ, рака ў Мінскім р-не, правы прыток Іслачы (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца на У ад в. Жукі (у вярхоўі перасыхае), цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў Іслач за 1,5 км на Пн ад в. Аксакаўшчына. У нізоўі на рацэ створаны сажалкі, на маляўнічых берагах размяшчаюцца піянерскія лагеры, за 0,6 км на ПнЗ ад вусця санаторый « А ксакаўшчына ». ЧАРНАТОПКА, ручай у Мсціслаўскім р-не, левы прыток р. Чорная Натапа (бас. Дняпра). Даўжыня 4,4 км. Пачынаецца ў паўночнай частцы в. Валоўнікі, вусце на мяжы з Крычаўскім р-нам, за 1,5 км на Пд ад гэтай вёскі. Рэчышча на працягу 1,5 км перад вусцем каналізаванае. У в. Валоўнікі на рацэ плаціна і сажалка. ЧАРНАЎКА, рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім р-нах, левы прыток р. Обаль (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 32 км. Пл. вадазбору 220 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %0. Выцякае з воз. Чарнова, за 0,5 км на Пн ад в. Касцянава Гарадоцкага р-на, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша і Полацкай нізіны, праз воз. Малое Чарнова. Вусце каля в. Скаціца Шумілінскага р-на. Асноўны прыток — р. Бярноўка (справа). Даліна ў вярхоўі вузкая (шырыня 150—200 м), у сярэднім 1 ніжнім цячэнні невыразная, пойма двухбаковая. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 8,4 км каналізаванае (шырыня да 5 м, у вусці да 12 м). ЧАРНЕ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,18 км. Найбольшая шырыня 0,08 км. Даўжыня берагавой лініі 0,42 км. У бас. р. Друйка, за 20 км на Пн ад г. Браслаў, за 0,8 км на ПнУ ад в. Мацюлішкі. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, часткова пад хмызняком. Вакол возера ўвільготненая пойма. ЧАРНЁЙКА, Чарняўка, рака ў Полацкім р-не, левы прыток р. Дрыса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 16 км. Пл. вадазбору 72 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 7,1 %о. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Чорнае, вусце за 3,7 км на ПнЗ ад в. Фядоценкі. Цячэ ў межах Полацкай нізіны па лясістай забалочанай мясцовасці. ЧАРНЕЦ, К о п а н ь, рака на мяжы Гарадоцкага р-на і ГІскоўскай вобл., у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 22 км. Пл. вадазбору 132 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о. Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Ключагорская Гарадоцкага р-на, цячэ праз воз. Існа, упадае ў воз. Вялікае Свіно з Пн, каля в. Чухіліна Гарадоцкага р-на. Цячэ па лясістай мясцовасці.