Блакітная кніга Беларусі

Блакітная кніга Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
269.48 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Даўжыня 14 км.
Пл. вадазбору 94 км .
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %о.
Выцякае з воз. Ценіца каля в. Роўнае, вусце за 1,6 км на 3 ад в. Мазуры. Рэчышча ад вытоку на працягу 3,9 км і ў сярэднім цячэнні на працягу 3,2 км каналізаванае.
ЦЕНІЦА, возера ў Шумілінскім р-не.
Пл. 0,17 км2.
Даўжыня 0,97 км.
Найбольшая шырыня 0,18 км.
Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Пл. вадазбору 18,9 км2.
ЦЕНЬ
II
Возера Цёста.
У бас. р. Обаль, за 26 км на ПнЗ ад г. п. Шуміліна, каля в. Роўнае. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, пад лесам, на У разараныя. Выцякае р. Ценіца. ЦЕНЬ, рака ў Верхнядзвінскім і Расонскім (прывусцевая частка) р-нах, правы прыток р. Свольна (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5,8 км, Пачынаецца за 4 км на Пд ад в. Страдна Верхнядзвінскага р-на, вусце каля в. Мілаві-
ды Расонскага р-на. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці.
ЦЕПЛЕНЬКА, рака ў Уздзенскім і Пухавіцкім р-нах, правы прыток р. Асачанка (бас. Прыпяці).
Даўжыня 12,5 км.
Пл. вадазбору 46 км!.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %о.
Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Сукаўцы Уздзенскага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне в. Асака Пухавіцкага р-на. Цячэ па паўночнай ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча каналізаванае.
ЦЕРАБАЎЛЯ, возера ў Гарадоцкім р-не.
Пл. 0,17 км2.
Даўжыня 0,75 км.
Найбольшая шырыня 0,35 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,98 км. Пл. вадазбору 2,5 км2.
У бас. р. Обаль, за 22 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 1 км на ПдЗ ад в. Верына. Схілы катлавіны вышынёй 3— 4 м, пад хмызняком, на Пн разараныя. Пойма парасла хмызняком.
ЦЕРАБЁТАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не.
Пл. 0,06 км2.
Даўжыня 0,4 км.
Найбольшая шырыня 0,18 км.
Даўжыня берагавой лініі 1 км.
У бас. Зах. Дзвіны, за 24 км на ПнУ ад г. п. Бешанковічы, каля в. Чанавічы (2 км на У ад Зах. Дзвіны). Ляжыць на паўднёвай ускраіне ляснога масіву, абкружана хмызняком. На Пн берагі забалочаныя.
ЦЕРАБОВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не і на Украіне, левы прыток Арэхаўскага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 14,3 км. Пачынаецца з воз. Церабовічы (Украіна), вусце за 3,5 км на ПдЗ ад в. Павіцце Кобрынскага р-на. ЦЕРАБОЛЬ, рака ў Клічаўскім р-не, левы прыток р. Ольса (бас. Дняпра).
Даўжыня 12 км.
Пл. вадазбору 35 км!.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %о.
Пачынаецца за 6 км на ПнЗ ад п. Аясны, вусце за 1 км на У ад в. Ганаратаў. Рака цячэ праз лес, у вярхоўі — балота Астравы-Дулебы (урочышча Вялікае Дулебскае).
ЦЕРАБОСТЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Карэліцкім р-не, левы прыток р. Цятранка (бас. Нёмана). Даўжыня 5,7 км. Пачынаецца каля в. Лыкавічы, упадае ў Цятранку за 1,5 км на ПдЗ ад в. Уша.
ЦЕРАБЎЦКІ 1-ы КАНАЛ, Дварышчанскі канал, меліярацыйны канал у Старадарожскім і Асіповіцкім р-нах, правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,6 км. Пачынаецца за 2 км на ЦдУ ад в. Церабуты Старадарожскага р-на, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Жыцін Асіповіцкага р-на. Прыток — Драгічынскі 2-і канал (злева).
ЦЕРАБЎЦКІ 2-і КАНАЛ, меліярацыйны канал у Старадарожскім р-не, левы прыток Церабуцкага 1-га канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,3 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Шчыткавічы Старадарожскага р-на, вусце каля в. Дворышча Асіповіцкага р-на. ЦЕРАЗДРЭЎ, рака, гл. Ханя.
ЦЕРАХАВА, возера ў Капыльскім р-не.
Пл. 0,14 км2.
Даўжыня 0,68 км.
Найбольшая шырыня 0,33 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,6 км.
У бас. р. Морач, за 25 км на ПдЗ ад г. п. Капыль, каля в. Семежава. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, разараныя.
ЦЕСНА, меліярацыйны канал у Любанскім і Жыткавіцкім р-нах, у бас. Прыпяці. Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Забярэзінец Любанскага р-на, упадае ў Чырвонае возера з Пн, за 5 км на ПдЗ ад в. Дзякавічы Жыткавіцкага р-на. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці.
ЦЕЦЕРАВЁЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Клецкім і Капыльскім р-нах, правы прыток Даманавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Цецеравец Клецкага р-на, вусце каля в. Вострава Капыльскага р-на.
ЦЕЦЯВА, рака на Украіне і на мяжы Добрушскага р-на з Чарнігаўскай вобл., правы прыток р. Сноў (бас. Дзясны). Даўжыня 19,2 км, у тым ліку на мяжы з Беларуссю 5,5 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Усохі Добрушскага р-на, вусце ў Чарнігаўскай вобл., на паўднёвай ускраіне в. Горск. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,2 км каналізаванае.
ЦЁСТА, возера ў Гарадоцкім р-не.
Пл. 5,35 км2.
Найбольшая глыбіня 11,7 м.
Даўжыня 6,25 км.
Найбольшая шырыня 1,1 км.
Даўжыня берагавой лініі 21,4 км. Аб'ём вады 21,8 млн. м3.
ГІл. вадазбору 426 км2.
У бас. р. Аўсянка (цячэ праз возера), за 35 км на ПнУ ад г. Гарадок, каля в. Сяло. Схілы катлавіны невысокія, разараныя, на У і Пд забалочаныя, на 3, ПнЗ і ПдУ вышынёй да 8 м, параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пд забалочаныя, ва ўсходнім заліве сплавінныя. Дно да глыбіні 2—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае, у паўночна-ўсходняй частцы сапрапелістае. Расліннасць пашырана да глыбіні 2,4 м. У паўночна-ўсходнім і паўднёвым залівах расце рэдкі ахоўны від — вадзяны арэх. Упадаюць 6 ручаёў і р. Марысіна. ЦЁТЧА, гл. Павульскае возера.
ЦІМЕНЕЦ, возера ў Пастаўскім р-не.
Пл. 0,1 км2.
Даўжыня 0,43 км.
Найбольшая шырыня 0,27 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,12 км.
У бас. р. Галбіца, за 30 км на ПнУ ад г. Паставы, за 1 км на ПнУ ад в. Трумпічы. Схілы катлавіны вышынёй 2—6 м, разараныя. Берагі нізкія, часткова забалочаныя. Пойма шырынёй да 100 м, пад хмызняком. Злучана ручаём з Галбіцай.
ЦІМЕНЬ, рака ў Клічаўскім р-не, правы прыток р. Ольса (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Ганаратава, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Закуцце. Рэчышча каналізаванае.
ЦІМКАВІЦКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Капыльскім р-не.
Пл. 0,75 км2.
Найбольшая глыбіня 4,2 м.
Даўжыня 5,7 км.
Найбольшая шырыня 0,3 км.
Аб'ём вады 1,16 млн. м3.
Сярэдні шматгадовы сцёк 16,9 млн. м3.
Пл. вадазбору 202 км2.
На р. Мажа, за 10 км на ПдЗ ад г. п. Капыль, за 0,5 км на Пд ад в. Цімкавічы. Створана ў 1975 для арашэння зямель, рыбагадоўлі. Правы бераг разараны, левы (у вярхоўі высокі, да плаціны паніжаецца і пераходзіць у спадзісты) пад лугам. У вярхоўі зарастае. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,5 м.
ЦІМНІЦА, возера ў Шчучынскім р-не.
Пл. 0,15 км2.
Даўжыня 0,7 км.
Найбольшая шырыня 0,24 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,6 км.
У бас. р. Котра, за 26 км на ПнЗ ад г. Шчучын, за 2 км на ПнЗ ад в. Шчанец, сярод лесу. Берагі высокія, пясчаныя, на ПнЗ забалочаныя. Злучана ручаём Цімніца з р. Котра. ЦІМОШЫШЧЫ, Ч у м а к і, возера ў Калінкавіцкім р-не.
Пл. 0,2 км2.
Даўжыня 1,37 км.
Найбольшая шырыня 0,3 км.
Даўжыня берагавой лініі 2,8 км.
У бас. р. Прыпяць, за 14 км на ПдУ ад г. Калінкавічы, за 2 км на ПдУ ад в. Пеніца. Схілы катлавіны невыразныя. Злучана пратокай з воз. Дворышча.
ЦІСАЎКА,канал Вялікі Нікар, рака ў Пружанскім р-не, левы прыток р. Нараўка (бас. Зах. Буга).
Даўжыня 11 км.
Пл. вадазбору 49 км’.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %о.
Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Хвалава (раней, да асушэння, пачыналася з урочышча Дзікі Нікар). Цячэ па паўночнай частцы Прыбугскай раўніны. Вусце за 3 км на Пд ад в. Хвойнік. Рэчышча каналізаванае. Водападзел з р. Тачніца праходзіць па земляной перамычцы, за 2 км на ПнУ ад в. Крыніца.
ЦІТАЎКА, рака ў Пухавіцкім р-не, правы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра).
Даўжыня 33 км.
Пл. вадазбору 372 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,16 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %о.
Пачынаецца з р. Пціч за 1,5 км на ПдУ ад в. Русаковічы, вусце ў в. Пухавічы. Цячэ па заходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна ў верхнім і сярэднім цячэнні невыразная, у нізоўі трапецападобная або скрынкападобная са стромкімі схіламі. Пойма ў верхнім і сярэднім цячэнні адсутнічае, у ніжнім вузкая, месцамі адсутнічае, шырынёй 0,5—0,8 км. Рэчышча (шырыня.ад 10 м да 20 м) ад вытоку да в. Загай на працягу 16 км каналізаванае. На рацэ г. Мар'іна Горка.
ЦІШОЎКА, рака ў Бераставіцкім р-не, правы прыток р. Свіслач (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 1,7 км на ПнУ ад в. Цецяроўка, упадае ў Свіслач за 1,1 км на 3 ад в. Мінчыкі.
ЦМЯНІХА, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, левы прыток р. Талька (бас. Дняпра). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ, упадае ў Тальку за 2,5 км на ПдУ ад в. Мацеевічы. Збірае ваду з Мурашова балота.
ЦНА, рака ў Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Лунінецкім р-нах, левы прыток р. Прыпяць.
Даўжыня 1 26 км.
Пл. вадазбору 1130 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,23 м3/с.
Агульнае падзенне ракі 53 м.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %о.
Пачынаецца за 0,5 км на У ад в. Гайнінец Аяхавіцкага р-на, вусце за 4 км на Пд ад в. Кажан-Гарадок Аунінецкага р-на. Асноўны прыток — Карыцінскі канал (справа). Рака цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Даліна да в. Велута і ніжэй ад в. КажанГарадок (абедзве ў Лунінецкім р-не) невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, шырынёй 1—2 км, Пойма двухбаковая, у Лунінецкім р-не каля в. Купаўцы, Бараўцы, Вічын, Дварэц аднабаковая (шырыня 0,5—1 км). Рэчышча ад вытоку на працягу 54 км каналізаванае, у ніжнім цячэнні моцназвілістае, шырынёй каля 10 м. Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка і доўжыцца да сярэдзіны чэрвеня, найбольшая вышыня ўзроўню над межанню 3,1 м. За 42 км ад вусця каля в. Дзятлавічы Лунінецкага р-на найбольшы расход вады 87,6 м3/с (1970), найменшы 0,51 м’/с (1969). Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход каля 11 сутак. На рацэ г. Ганцавічы.
ЦНА, Чырвоная рэчка, рака ў Лагойскім, Барысаўскім і Смалявіцкім р-нах, левы прыток р. Гайна (бас. Дняпра).
Даўжыня 66 км.
Пл. вадазбору 609 км2.
11	ЦНЯНСКАЕ
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,1 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о.
Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Аітвічы Аагойскага р-на, вусце на ўсходняй ускраіне в. Сутокі Смалявіцкага р-на. Асноўныя прытокі: Чарніца і Лавоша (справа). Цячэ па паўночна-ўсходняй частцы Мінскага ўзвышша. Даліна трапецападобная, месцамі не выражана; яе шырыня 1—2 км, найбольшая да 3,5 км. Схілы спадзістыя, вышынёй 10—20 м, у ніжнім цячэнні да 30 м, у вярхоўі зніжаюцца да 3 м. Пойма да в. Губа і ад в. Забярозаўка да вусця двухбаковая (шырыня 300—600 м). Рэчышча каналізаванае, акрамя ўчасткаў на працягу 14 км ад вытоку і 2 км перад вусцем, дзе яно слабазвілістае, зарастае. Рака замярзае ў канцы лістапада, крыгалом у сярэдзіне сакавіка, найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.