ЦНА, рака ў Маладзечанскім і Вілейскім р-нах, правы прыток р. Уша (бас. Віліі). Даўжыня 21 км. Пл. вадазбору 130 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о. Пачынаецца каля в. Рашаткі Маладзечанскага р-на, упадае ў Ушу вышэй вусця р. Нявежа, за 3 км на ПнУ ад в. Турэц-Баяры Маладзечанскага р-на. Рэчышча каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. ЦНА, Цнянка, рака ў Мінску і Мінскім р-не, левы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 70 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о. Пачынаецца за 0,7 км на Пн ад в. Малінаўка, вусце за 0,3 км на ПдЗ ад в. Зацень. Рэчышча каналізаванае, акрамя ўчастка даўжынёй 0,5 км каля в. Цна-Едкава. цно, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,57 км2. Найбольшая глыбіня 2,9 м. Даўжыня 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,85 км. Даўжыня берагавой лініі 3,7 км. Аб'ём вады 0,74 млн. м3. Пл. вадазбору 452 км’. У бас. р. Друйка (цячэ праз возера), за 1,5 км на У ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 6— 10 м, у ніжняй частцы разараныя, у верхняй занятыя сухадольным лугам і лесам. Берагі нізкія, забалочаныя і сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае, пры ўпадзенні Друйкі — заіленыя пяскі. Востраў пл. 0,011 км2. Моцна зарастае. Па возеры праходзіць турысцкі маршрут. ЦНЯНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, га- Возера Цятна. Цяцерынскае вадасховішча. лаўное вадасховішча Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінскім р-не. Пл. 0,94 км2. Найбольшая глыбіня 7,5 м. Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 1,4 км. Аб'ём вады 2,1 млн. м3. Створана ў 1981 на паўночнай ускраіне Мінска для воднага добраўпарадкавання горада і як месца адпачынку гараджан. Наліўное: напаўняецца з вадасховішча Дразды па вадаводзе. Берагі пясчаныя, заходні і паўночна-заходні пад лесам. На працягу каля 2 км пляжы. Дно пясчанае. Востраў пл. 0,6 км2. Моцнапраточнае. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 0,5 м. Даўжыня земляной плаціны 1,1 км. ЦУЛАКОЎКА, рака ў Івацэвіцкім р-не, правы прыток р. Руднянка (бас. Нёмана). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Падстарыны, упадае ў Руднянку на Пд ад в. Боркі. Рэчышча каналізаванае. ЦЎПЕРКА, канал Цуперка, рака ў Жлобінскім р-не, левы прыток р. Дняпро. Даўжыня 10,5 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Антонаўка Майскага сельсавета, вусце за 1,8 км на 3 ад в. Цупер. Рэчышча каналізаванае. ЦУРАКІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бешанковіцкім р-не, левы прыток р. Ула (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Слабада Сокараўскага сельсавета, вусце за 1,2 км на ПдУ ад в. Жданова. ЦЫГАНОВА, возера ў Віцебскім р-не. Пл. 0,24 км2. Даўжыня 1,87 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 4 км. У бас. р. Аужаснянка, за 20 км на ПнЗ ад Віцебска, за 1 км на Пн ад в. Герасімова. Упадае ручай з воз. Аосвіда, выцякае р. Даўжанка. ЦЫТВЯНСКІ КАНАА, К а р о б к авіцкі к а н а л, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, левы прыток Скрыльскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 12 км, Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Цытва, упадае ў Скрыльскі канал на паўночнай ускраіне в. Скрыль-Слабада. ЦЫТРАНКА, рака ў Чашніцкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 7,8 км. Пачынаецца каля в. Забор'е, упадае ў Лукомскае возера з ПнЗ, за 0,7 км на ПнУ ад в. Гурэц. Рэчышча на працягу 1,5 км уверх ад вусця каналізаванае. Паміж вёскамі Новая Зара і Млын на I рацэ плаціна і сажалка (пл. каля | 20 га). ; ЦЭНТРЫЦА, рака, гл. Пянтрыца. 1 ЦЭПЕНЯЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны s канал у Іўеўскім р-не, правы прыток р. Дунай (бас. Нёмана). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 0,4 км на Пн ад в. Цэпеняты, упадае ў Дунай за 1 км на ПнЗ ад в. Такарышкі. ЦЭПРА, рака, гл. Цапра. ЦЮРЫНКА, рака ў Глускім р-не, правы прыток р. Даколька (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Вайцяхова, вусце каля в. Клетнае. Рэчышча каналізаванае. ЦЯЛГЕШЦА, возера, гл. Цеменіца. ЦЯЛЕЦКАЕ, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,004 км2. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,05 км. Даўжыня берагавой лініі 1,7 км. У бас. р. Нішча, за 21 км на ПнУ ад г. п. Расоны, за 3 км на ПдЗ ад в. Вароніна. Катлавіна з невыразнымі схіламі размешчана сярод лесу. ЦЯЛЎШСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бабруйскім р-не, левы прыток р. Беліца (бас. Дняпра). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 0,6 км на 3 ад в. Міхалёва 3-е, упадае ў Беліцу за 1 км на 3 ад в. Цялуша. цяльцы, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,55 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км. У бас. р. Нішча, за 22 км на ПнУ ад г. п. Расоны, за 2,5 км на 3 ад в. Вароніна, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, на Пн і ПнЗ невыразныя. Злучана ручаём з возерам без назвы. ЦЯЛЯТНАЕ, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,05 км2. Даўжыня 0,35 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км. У бас. р. Свольна, за 25 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, каля мяжы з Латвіяй, за 4 км на Пн ад в. Чырвоны Бор. Размешчана сярод забалочанага лесу. ЦЯПІНКА, рака ў Чашніцкім р-не, правы прыток р. Ўла (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 7 км. Пачынаецца каля в. Цяпіна, вусце каля в. Зарэчная Слабада. Прыток — р. Руцянка (справа). Рэчышча на працягу 5,7 км ад вытоку каналізаванае. ЦЯПЛЎХА, рака, гл. Перавалока. ЦЯРУХА, рака ў Добрушскім і Гомельскім р-нах, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 57 км. Пл. вадазбору 525 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад п. Альховае Добрушскага р-на, вусце за 4 км на 3 ад в. Цяруха Гомельскага р-на. Цячэ па ўсходняй ускраіне Гомельскага Палесся. Даліна пераважна выразная. Пойма двухбаковая (шырыня да 2 км), часткова асушаная. Рэчышча (шырыня да 10 м) на працягу 9 км ад вытоку і ад пункта за 2 км на ПнУ ад в. Будзішча да пункта за 1,5 км на ПдЗ ад в. Каралін Гомельскага р-на (27,1 км) каналізаванае. Берагі стромкія, вышынёй да 3 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў сярэдзіне 3-й дэкады сакавіка. Замярзае ў канцы 2-й дэкады снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Рака прымае сцёк меліярацыйных каналаў. Некалькі шлюзаў рэгулююць яе водны рэжым. Уздоўж ракі зона адпачынку Цяруха. ЦЯСНОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Старадарожскім і Любанскім р-нах, левы прыток Сцяжнога канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 13 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Прусы Старадарожскага р-на, вусце за 3 км на У ад в. Трайчаны Любанскага р-на. ЦЯТНА, возера ў Верхнядзвінскім р-не. Пл. 1,2 км2. Найбольшая глыбіня 7,1 м. Даўжыня 1,9 км. Найбольшая шырыня 1,2 км. Пл. вадазбору 20,5 км2. У бас. р. Ужыца (выцякае з возера), за 32 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінска, за 2 км на У ад в. Дубровы. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад лесам і хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя і парослыя хмызняком. Упадае некалькі ручаёў. ЦЯТРАНКА, рака ў Карэліцкім р-не, левы прыток р. Уша (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 134 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,1 %о. Пачынаецца на 3 ад в. Аукі, цячэ па ўсходніх схілах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Ушу каля в. Уша. Рэчышча каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. ЦЯЦЕРАЎКА, рака ў Валожынскім р-не, левы прыток р. Іслач (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 26 км’. Сярэдні нахіл воднай паверхні 10 %». Пачынаецца на У ад в. Шэлеўшчына, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў Іслач за 1 км на ПнЗ ад в. Галімцы. ЦЯЦЁРКА, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,09 км!. Найбольшая глыбіня 4 м. Даўжыня 0,49 км. Найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 1,27 км. Аб'ём вады 0,21 млн. м3. Пл. вадазбору 1,41 км2. У бас. р. Вята, за 10 км на ПдЗ ад г. Міёры, каля в. Апанасенкі. Схілы катлавіны на ПнЗ нізкія, занятыя вярховым балотам, на Пд і ПдУ вышынёй 3—4 м. Берагі высокія, на ПнЗ і ПнУ абрывістыя, тарфяністыя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, у паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы возера вузкая паласа пясчана-камяністых адкладаў. Зарастае. ЦЯЦЁРЫНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Круглянскім р-не. Пл. 4,6 км2. Найбольшая глыбіня 8,8 м. Даўжыня 9,5 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 24,6 км. Аб'ём вады 8,32 млн. м3. Сярэдні шматгадовы сцёк 166 млн. м3. Пл. вадазбору 818 км2. II ЧАПА Цяцерынскае вадасховішча. На р. Друць, паміж г. п. Круглае і в. Цяцерын. Створана ў 1955 для энергетычных мэт і рыбагадоўлі. Берагі нізкія. У падводнай частцы катлавіны вылучаюцца верхняя мелкаводная (глыбіні 0,5—1,5 м) і ніжняя глыбакаводная (больш за 3 м) часткі. Дно выслана ілам (90 % ) і торфам. Моцна зарастае. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 0,9—1,1 м. ЧАБУСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, левы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 28 км. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Крываль, вусце за 1 км на Пн ад в. Нежын. Прыток — Азёрны канал (справа). ЧАЙКА, рака ў Капыльскім р-не, правы прыток р. Мажа (бас. Прыпяці). Даўжыня 10,4 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Якубавічы, вусце каля в. Доўгае. За 0,5 км ад вусця ўверх на рацэ плаціна і сажалка пл. 19, га. ЧАКВА, рака на Украіне і ў Столінскім р-не, левы прыток р. Льва (бас. Прыпяці). Даўжыня 17,2 км, у тым ліку на Беларусі 13 км. Пачынаецца за 0,7 км на ПнУ ад в. Жадзень Дубровіцкага р-на Ровенскай вобл., упадае ў старычнае возера Семіжа з ПдЗ каля в. Струга Столінскага р-на. На тэрыторыі Украіны і далей на працягу 6 км на Беларусі рэчышча каналізаванае. ЧАЛЮШЧАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Чалюшчавічы, вусце за 3 км на ПнЗ ад г. п. Капаткевічы. ЧАМЯЛЫНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Івацэвіцкім р-не. Пл. 1,26 км2. Найбольшая глыбіня 1,8 м. Даўжыня 2,4 км. Найбольшая шырыня 1,25 км. Аб'ём вады 1,83 млн. м3. Сярэдні шматгадовы сцёк 375 млн. м3. Створана ў 1954 на пойме р. Шчара, за 14 км на ПнУ ад г. Івацэвічы, каля в. Чамялы для рыбагадоўлі. Даўжыня агараджальнай дамбы 5,1 км. Наліўное: напаўняецца вадой праз шлюзы Даманаўскага вадасховішча пры дапамозе помпавай станцыі. ЧАМЯЛЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, левы прыток канала «Даманаўскі» з меліярацыйнай сістэмы (бас. Нёмана). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПдЗ, вусце на У ад в. Чамялы. ЧАМЯРЫЦА, возера ў Чашніцкім р-не.