Блакітная кніга Беларусі

Блакітная кніга Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
269.48 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
ЧАЧАВЁЦ, рака ў Хоцімскім р-не, правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 1,2 км на ПдУ ад в. Разальмоў, вусце ў в. Боханы. Рэчышча каналізаванае. ЧАЧАЛЁЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не.
Пл. 0,53 км2.
Найбольшая глыбіня 3,3 м.
Даўжыня 1,14 км.
Найбольшая шырыня 0,61 км.
Даўжыня берагавой лініі 3,3 км.
Аб'ём вады 1,19 млн. м’.
Пл. вадазбору 64,5 км2.
У бас. р. Дзісна, за 3,5 км на ПдУ ад г. Глыбокае, каля в. Чачалі. Схілы катлавіны разараныя, на Пн і ПнУ вышынёй 5—8 м, пясчаныя, парослыя хмызняком, месцамі забалочаныя. Дно выслана гліністым ілам і сапрапелем. Зарастае да глыбіні 2,3 м. Праз возера цячэ р. Аржаніца, на Пн упадае ручай з воз. Белае.
ЧАЧОРА, рака ў Кармянскім, БудаКашалёўскім і Чачэрскім р-нах, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра).
Даўжыня 56 км.
Пл. вадазбору 551 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,2 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0.
Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Аёсавая Буда Кармянскага р-на, вусце на ўсходняй ускраіне г. Ча-
чэрск. Асноўныя прытокі Дулепа, Любіца (справа) і Глыбокая (злева). Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, шырынёй 0,5—0,6 км. Схілы пераважна адкрытыя, умерана стромкія і спадзістыя; іх вышыня 7—10 м, месцамі да 15 м. Пойма двухбаковая (шырыня 200—500 м), асушаная, лугавая, асобныя ўчасткі параслі хмызняком. Рэчышча каналізаванае; яго шырыня 3—6 м у верхнім цячэнні, 7—10 м у сярэднім і да 15 м у ніжнім. Берагі вышынёй 1 —1,5 м. На рацэ вадасховішча Меркулавічы. Разводдзе звычайна з 2-й дэкады сакавіка да пачатку 3-й дэкады красавіка. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
ЧАЧОРА, рака ў Добрушскім р-не, левы прыток р. Харапуць (бас. Дняпра). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Перарост, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Агародня. Рэчышча ад вытоку на працягу 4 км каналізаванае.
ЧАЧОРА, вадасховішча ў Буда-Кашалёўскім р-не.
Пл. 0,77 км2.
Найбольшая глыбіня 3 м.
Даўжыня 3 км.
Найбольшая шырыня 0,26 км. Аб'ём вады 1,17 млн. м3.
Пл. вадазбору 51,1 км2.
У даліне каналізаванага ўчастка р. Дулепа, за 26 км на Пн ад г. БудаКашалёў, каля в. Выдрыца. Створана ў 1977 для арашэння зямель і рэкрэацыі. Чаша вадасховішча — частка поймы Дулепы. Дно выслана торфам і пяском. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,5 м.
ЧАЧЭНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, левы прыток
Чачалёўскае возера.
р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 12,1 км, Пачынаецца за 4 км на ПдЗ ад в. Пласток, вусце за 5 км на ПдУ ад в. Рэдкавічы.
ЧОРНАЕ БАЛОТА, возера ў Шумілінскім р-не.
Пл. 0,14 км2.
Даўжыня 0,22 км.
Найбольшая шырыня 0,1 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,5 км.
У бас. р. Сечна, за 6 км на ПдЗ ад г. п. Шуміліна, за 1 км на Пд ад в. Мерзлякі (1 км на Пн ад Дабееўскага возера), сярод асушанага балота (вядуцца торфараспрацоўкі). Абкружана хмызняком.
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у БярозаўскІ!^ р-не.
Пл. 17,3 км2.
Найбольшая глыбіня 2,5 м.
Даўжыня 6,4 км.
Чорнае возера (Бярозаўскі раён).
Чорнае возера (Пастаўскі раён).
Найбольшая шырыня 3,4 км, Аб'ём вады 22,5 млн. м3.
Пл. вадазбору 539 км2.
У бас. р. Жыгулянка (цячэ праз возера), за 17 км на ПдУ ад г. Бяроза, за 2,5 км на У ад г. Белаазерск. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, параслі лугавой і балотнай расліннасцю, часткова лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае па ўсёй плошчы. Упадаюць некалькі каналаў і ручаёў.
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не, на мяжы з Пскоўскай вобл.
Пл. 1,56 км2.
Найбольшая глыбіня 2,5 м.
Даўжыня 2,83 км.
Найбольшая шырыня 0,78 км.
Даўжыня берагавой лініі 7,6 км.
Аб'ём вады 1,6 млн. м3.
Пл. вадазбору 4,49 км2.
У бас. р. Обаль, за 40 км на Пн ад г. Гарадок, за 4 км на 3 ад г. п. Езярышча. Схілы катлавіны на Пд вышынёй да 30 м, на ПнЗ 5—7 м, пад лесам. Берагі пераважна сплавінныя, на Пд, ПдУ і ПнЗ нізкія, пясчаныя і тарфяністыя. Пойма шырынёй ад 50 м да 300 м, месцамі забалочаная, парослая лесам. Дно плоскае, сапрапелістае. Востраў пл. 0,1 га. Зарастае па ўсёй плошчы. Выцякае ручай Чарнуля (злучае яго з воз. Іса).
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не.
Пл. 0,7 км2.
Найбольшая глыбіня 3,7 м.
Даўжыня 1,8 км.
Найбольшая шырыня 0,86 км.
Даўжыня берагавой лініі 4,9 км. Аб'ём вады 1,25 млн. м3.
Пл. вадазбору 23,5 км2.
У бас. р. Дзісна, за 18 км на ПдУ ад г. Міёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, забалочаныя. Дно плоскае, у заходняй частцы тарфяністае, ва ўсходняй пясчана-камяністае, у цэнтры сапрапелістае. Слаба зарастае. Упадае пра-
тока з воз. Ельня, выцякае р. Яльнянка.
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Бялыніцкім р-не.
Пл. 0,57 км2.
Даўжыня 1,17 км.
Найбольшая шырыня 0,7 км.
Даўжыня берагавой лініі 3 км, Пл. вадазбору 14,2 км2.
У бас. р. Аслік, за 15 км на ПдЗ ад г. Бялынічы, за 1,5 км на Пд в. Гордава, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя.
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
Пл. 0,4 км2.
Даўжыня 1 км.
Найбольшая шырыня 0,6 км.
У бас. р. Дахнарка, за 8 км на Пн ад Полацка, каля в. Гендзікі. Схілы катлавіны вышынёй 1—2 м, пад лесам, на Пн пад хмызняком. Злучана пратокай з воз. Белае.
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
Пл. 0,4 км2.
Даўжыня 1,2 км.
Найбольшая шырыня 0,5 км.
Даўжыня берагавой лініі 3 км.
Пл. вадазбору 2,12 км2.
У бас. р. Званіца, за 22 км на ПнЗ ад Полацка, каля в. Лагуны. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м, пад хмызняком.
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не.
Пл. 0,36 км2.
Найбольшая глыбіня 31,5 м.
Даўжыня 1,5 км.
Найбольшая шырыня 0,5 км.
Даўжыня берагавой лініі 3,83 км.
Аб'ём вады 2,96 млн. м’.
Пл. вадазбору 9,39 км2.
У бас. р. Галбіца, за 27 км на У ад г. Паставы, каля в. Чорнае. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, пад хмызняком і лугам, участкамі на У і 3 разараныя. Берагі нізкія, пясчанатарфяністыя, на ПнУ і ПдЗ забалочаныя. Дно да глыбіні 5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае ўздоўж берагоў і на мелкаводдзі паміж плёсамі. Упадае ручай, выцякае ручай у р. Чэртка.
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Лунінецкім р-не.
Пл. 0,31 км2.
Даўжыня 0,68 км.
Найбольшая шырыня 0,6 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,95 км.
У бас. р. Цна, за 12 км на ПнЗ ад г. Лунінец, за 5 км на ПдЗ ад в. Бостынь. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае. ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Докшыцкім р-не.
Пл. 0,28 км2.
Найбольшая глыбіня 2,4 м.
Даўжыня 0,66 км.
Найбольшая шырыня 0,64 км.
Даўжыня берагавой лініі 2,04 км.
Аб'ём вады 0,38 млн. м3.
Пл. вадазбору 5,9 км2.
У бас. р. Патачанка, за 26 км на 3 ад г. Докшыцы, за 1 км на Пд ад в. Замошша. Схілы катлавіны невыразныя. Дно сапрапелістае. Зарасло. Меліярацыйнай канавай злучана з воз. Станіслаўскае.
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Верхнядзвінскім р-не, на мяжы з Латвіяй.
Пл. 0,2 км2.
Даўжыня 0,75 км.
Найбольшая шырыня 0,3 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,9 км.
Пл. вадазбору 12,5 км2.
У бас. р. Росіца (цячэ праз возера), за 24 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск, за 1,5 км на 3 ад в. Крывасельцы. Злучана канавай з воз. Белае.
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не.
Пл. 0,14 км2.
Найбольшая глыбіня 4 м.
Даўжыня 0,98 км.
Найбольшая шырыня 0,23 км.
Даўжыня берагавой лініі 2,28 км. Аб'ём вады 0,33 млн. м3.
Пл. вадазбору 3,2 км2.
У бас. р. Зах. Дзвіна, за 25 км на ПдУ ад г. Чашнікі, каля в. Белая Цэрква. Схілы катлавіны вышынёй 5—9 м, параслі лесам, на Пд пад сухадольным лугам. Берагі сплавінныя, параслі воднай і водна-балотнай расліннасцю. Пойма на Пд і Пн шырынёй да 100 м, месцамі забалочаная і пад хмызняком. Дно сапрапелістае. Да 85 % пл. возера зарастае. ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не.
Пл. 0,11 км2.
Даўжыня 0,75 км.
Найбольшая шырыня 0,18 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,65 км.
У бас. р. Свяча, за 11 км на 3 ад г. п. Бешанковічы, на Пд ад в. Слабодка. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі. Выцякае ручай у воз. Слабодскае.
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
Пл. 0,11 км2.
Даўжыня 0,58 км.
Найбольшая шырыня 0,2 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,32 км.
У бас. р. Дрыса, за 24 км на ПнУ ад Полацка, каля в. Чорнае. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, разараныя, на Пд параслі хмызняком. Выцякае ручай Чорны.
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Брэсцкім р-не.
Пл. 0,1 км2.
Найбольшая глыбіня 7,5 м.
Даўжыня 0,43 км.
Найбольшая шырыня 0,33 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,3 км. Аб’ём вады 0,35 млн. м3.
Пл. вадазбору 0,83 км2.
У бас. р. Серадовая Рэчка (прыток Буга), за 30 км на Пд ад Брэста, за 2,5 км на ПнУ ад в. Дубіца. Берагі нізкія, забалочаныя, параслі лесам. Каля паўднёвага берага сплавіна шы-
рынёй да 6 м. Дно сапрапелістае. Слаба зарастае. Злучана каналам з Бе лым возерам.
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
Пл. 0,09 км!.
Даўжыня 0,42 км.
Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,7 км.
У бас. Зах. Дзвіны, за 12 км на ПнЗ ад Полацка, за 1 км на 3 ад в. Гваздова. Схілы катлавіны невыразныя, вакол возера часткова забалочаны лес. ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не.
Пл. 0,07 км2.
Даўжыня 0,4 км.
Найбольшая шырыня 0,3 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,97 км.
У бас. р. Вята, за 15 км на ПдЗ ад г. Міёры, за 1 км на ПдУ ад в. Воўкаўшчына, сярод балота. Упадае ручай з возера без назвы, выцякае ручай у воз. Вісяты.
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Гродзенскім р-не.
Пл. 0,05 км2.
Даўжыня 0,62 км.
Найбольшая шырыня 0,1 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,27 км.
У бас. р. Пыранка, за 28 км на ПнУ ад Гродна, за 1 км на ПнУ ад в. Дзертніца, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй ад 3 м да 12 м.
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не, на водападзеле рэк Дрыса 1 Палата, за 31 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 3 км на ПдУ ад в. Вялікія Асёткі. Пл. 0,06 км2. Круглая катлавіна (0,3 км у дыяметры) размешчана сярод вялікага балотнага масіву.
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Верхнядзвінскім р-не.
Пл. 0,05 км2.
Даўжыня 0,5 км.
Найбольшая шырыня 0,15 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
У бас. р. Росіца, за 20 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск, каля в. Юльянова, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, на Пн і Пд забалочаная пойма. Злучана ручаём з азёрамі Круглае і Доўгае, выцякае ручай у р. Росіца.
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не.
Пл. 0,05 км2.
Даўжыня 0,42 км.
Найбольшая шырыня 0,21 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км.