ЧАРНЯЎКА, рака ў Мінскім р-не, у бас. Дняпра. Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 108 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 %». Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Мацкі, упадае ў Заслаўскае вадасховішча на паўднёвай ускраіне в. Сёмкава. Рэчышча на працягу 3 км перад в. Буцэвічы, ніжэй моста на аўтадарозе Радашковічы — Камсамолец (5 км) і на працягу 0,4 км каля в. Сялюты каналізаванае. На рацэ каля вёсак Юзуфова і Сялюты 2 плаціны і сажалкі. ЧАРНЯЎКА, рака ў Бярозаўскім р-не, левы прыток канала Вінец (бас. Прыпяці). Даўжыня 20,8 км. Пл. вадазбору 76 км2. Возера Чарноўка. Возера Чарняста. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,83 %0. Пачынаецца за 0,7 км на ПдЗ ад в. Варажбіты (паводле некаторых даведнікаў, пачынаецца на Пн ад в. Ka- Чаросава возера. Ушачы Чарсцвяцкае возера. бакі і даўжыня яе 12 км), вусце за 1,5 км на Пд ад в. Равяцічы. Рэчышча каналізаванае. ЧАРНЯЎКА, Перасуха, Бясіта, рака ў Быхаўскім р-не, правы прыток р. Гутлянка (бас. Дняпра). Даўжыня 20 км. Пл. вадазбору 95 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны в. Доўгае, вусце за 1 км на Пд ад в. Вець. Рэчышча на працягу 7,7 км ад вытоку да в. Дружба і ніжэй аўтадарогі Магілёў — Доўск (3 км) каналізаванае. ЧАРНЯЎКА, рака ў Дзятлаўскім і Шчучынскім р-нах, левы прыток Нёмана. Даўжыня 18 км. Пл. вадазбору 118 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %». Пачынаецца за 2 км на У ад хутара Пад'яварка Дзятлаўскага р-на, цячэ праз лясныя ўрочышчы Воступ, Цеафілін і інш., упадае ў Нёман за 1 км на ПнЗ ад в. Зачэпічы Шчучынскага р-на. Рэчышча каналізаванае. ЧАРНЯЎКА, рака ў Касцюковіцкім р-не, правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 17 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Рвенск, вусце за 0,5 км на ПдУ ад в. Кісялёўка. Прыток — р. Чарнавутка. У вярхоўі рака часткова каналізаваная. ЧАРНЯЎКА, рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім р-нах, левы прыток р. Обаль (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 16 км. Пл. вадазбору 48 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 %о. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Мядзведзева Гарадоцкага р-на, вусце каля в. Рыбчына Шумілінскага р-на. Цячэ ў межах Полацкай нізіны, верхняе цячэнне ў забалочанай, лясістай мясцовасці. Прыток — р. Гразнуха (злева). Рэчышча на працягу 8,2 км уверх ад вусця каналізаванае. ЧАРНЯЎКА, рака ў Чэрвеньскім р-не, правы прыток р. Балачанка (бас. Дняпра). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 146 км!. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %». Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Язаўка, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Усохі. Рэчышча каналізаванае. ЧАРНЯЎКА, рака ў Лідскім р-не, правы прыток р. Дзітва (бас. Нёмана). Даўжыня 13 км. Пл. вадазбору 115 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %». Пачынаецца на У ад в. Бабоўцьт, цячэ ў межах Аідскай раўніны, упадае ў Дзітву за 1 км на ПнЗ ад в. Дзітрыкі. Рэчышча на працягу 9,3 км ад вытоку каналізаванае. ЧАРНЯЎКА, Ч а р н е в а, рака ў Магілёўскім і Чавускім р-нах, правы прыток р. Рудзея (бас. Дняпра). Даўжыня 13 км. Пл. вадазбору 64 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Шчэжар 1-ы Магілёўскага р-на, на ўсходняй ускраіне в. Гародня. Рэчышча каналізаванае. ЧАРНЯЎКА, рака ў Быхаўскім р-не, правы прыток р. Старая Ухлясць (бас. Дняпра). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Баркалабава, вусце за 0,8 км на 3 ад п. Салаўіха. Рэчышча каналізаванае. Цячэ па меліяраванай пойме Дняпра. ЧАРНЯЎКА, рака ў Маладзечанскім р-не, левы прыток р. Рыбчанка (бас. Віліі). Даўжыня 9 км, Пачынаецца за 0,5 км на ПдУ ад в. Залессе, упадае ў Рыбчанку на Пн ад г. п. Радашковічы. Цячэ па Мінскім узвышшы. Рэчышча на працягу 3,2 км перад вусцем каналізаванае. Каля в. Дзякшняны створана сажалка (пл. 0,13 км’). ЧАРНЯЎКА, рака ў Слонімскім р-не, правы прыток р. Шчара (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Савічы, упадае ў Шчару за 1,6 км на ПнУ ад в. Русакова. Рэчышча каналізаванае. ЧАРНЯЎКА, рака ў Чавускім р-не, правы прыток р. Ржаўка (бас. Дняпра). Даўжыня 8,4 км, Пачынаецца за 1 км на У ад в. Ісакава Буда, вусце за 0,5 км на ПдЗ ад в. Ваўкавічы. Рэчышча ад вытоку на працягу 6,3 км каналізаванае. ЧАРНЯЎКА, рака ў Лагойскім р-не, левы прыток р. Гайна (бас. Дняпра). Даўжыня 6 км. Пачынаецца на ўсх. ускраіне в. Прудкі, вусце за 1 км на Пд ад в. Чырвоны Бор. Рэчышча каналізаванае. ЧАРНЯЎКА, Чарнянка, рака ў Вілейскім р-не, правы прыток р. Жучок (бас. Віліі). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 0,6 км на ПнЗ ад в. Зачарная, упадае ў р. Жучок за 1,2 км на 3 ад в. Шчокаўшчына. Рэчышча на працягу 2,1 км у сярэднім цячэнні каналізаванае. ЧАРНЯЎКА, рака, гл. Тонва. ЧАРНЯЎКА, рака, гл. Трасцянка. ЧАРНЯЎКА, рака, гл. Чорная. ЧАРНЯЎКА, рака, гл. Яршоўка. ЧАРОМХА, рака ў Глускім р-не, левы прыток р. Ліса (бас. Прыпяці). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 56 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,03 % о. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Нязнанне, вусце каля в. Прыплавы. ЧАРОНКА, рака, гл. Стуканаўка. ЧАРОСАВА ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не. Пл. 0,52 км2. Найбольшая глыбіня 12,2 м. Даўжыня 1,6 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 3,74 км. Аб’ём вады 3,34 млн. м3. Пл. вадазбору 13,3 км2. У бас. р. Дзіва, за 20 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Чаросава. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м (на У да 15 м), пад лесам, на 3 і Пд разараныя 1 пад хмызняком. Берагі вышынёй 0,5—0,8 м, месцамі зліваюцца са схіламі, пясчаныя. Дно да глыбіні 3—4 м пясчанае, ніжэй ілістае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 10—120 м. Упадаюць ручаі са Школьнага і Дзявочага азёр, выцякае ручай у воз. Астроўна. ЧАРПАКОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, правы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 11,6 км. Пачынаецца з канала на меліярацыйнай сістэме «Вярхоўе Ясельды», за 1,5 км на Пн ад в. Клепачы Мокраўскага сельсавета, вусце за 0,7 км на ПнУ ад в. Труханавічы. У ніжнім цячэнні канал праходзіць па старым рэчышчы р. Ясельда. ЧАРПЕТ, возера, гл. Чарапецкае Bose ра. ЧАРПЕЦКАЕ ВОЗЕРА, гл. Чарапецкае возера. ЧАРСЦВЯЦКАЕ ВОЗЕРА, Ч а р с ц в яты, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 9,35 км2. Найбольшая глыбіня 4,3 м. Даўжыня 6,9 км. Найбольшая шырыня 2,5 км. Даўжыня берагавой лініі 19,2 км. Аб'ём вады 20,7 млн. м3. Пл. вадазбору 152 км2. У бас. р. Дзіва, за 15 км на У ад г. п. Ушачы, каля в. Слабада. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м (на Пд і 3 10—18 м), на 3 і ПдЗ тэрасаваныя. Берагі нізкія, паступова пераходзяць у вузкую забалочаную пойму. Дно да глыбіні 0,5—1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. 8 астравоў пл. 0,8 км2. Шырыня паласы надводнай расліннасці ад 20 м да 200 м. Упадае р. Выдрыца і 3 ручаі, выцякае ручай у воз. Павульскае. ЧАРТбвА, возера ў Гродзенскім р-не. Пл. 0,11 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км. У бас. р. Сламянка, за 37 км на ПнУ ад Гродна, за 3 км на У ад Вераўскага возера, сярод лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі вышынёй да 0,5 км. Выцякае ручай у воз. Кальніца. ЧАРТбВА, возера ў Расонскім р-не. У бас. р. Свольна, за 23 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 0,25 км на ПнУ ад воз. Плацічнае. Пл. 0,002 км2. Акруглая катлавіна (50 X 50 м) ляжыць сярод лесу. ЧАРТОЎКА, рака ў Полацкім р-не, левы прыток р. Палата (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Замхі, вусце каля в. Янкава. Рэчышча каналізаванае. ЧАРТОЎСКАЕ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,09 км2. Даўжыня 0,35 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км. У бас. р. Дрысвята, за 14 км на 3 ад г. Браслаў, за 2,5 км на ПдУ ад в. Мяжаны. Схілы катлавіны вышынёй да Чарсцвяцкае возера. 10 м, разараныя. Пойма забалочаная, шырынёй 100—250 м, парослая хмызняком. Упадае ручай з воз. Глушанок, выцякае ручай у воз. Муйса. Чарсцвяцкае возера. Стражэвічы Шаркоўшчына р-не. рычнае. ЧАРТЫ, возера ў Пастаўскім Пл. 0,29 км2. Даўжыня 1,18 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Возера Чарты. Чарэнскае возера. ЛіСІЧЫЦЫ Чарэйскае возера. 1 — у воз. Родамля 2 — з воз. Галаўня 3 — у возера без назвы Хомск Чорнае возера. ЧАРТбЎСКІ ВІР, Чартоў Вір, Ястрабельскае возера, у Столінскім р-не. Пл. 0,26 км!. Даўжыня 4,55 км. Найбольшая шырыня 0,07 км. Даўжыня берагавой лініі 9,2 км. У бас. р. Прыпяць, за 25 км на ПнУ ад г. Столін, за 5 км на ПнУ ад в. Магільнае. Схілы невыразныя. Ста- Чарэйскае возера. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 4,75 км2. У бас. р. Паловіца, за 8 км на ПнУ ад г. Паставы, каля в. Чарты. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, разараныя, на Пд пад хмызняком. Востраў пл. 0,5 га. Выцякае ручай у воз. Тусьба. ЧАРЦІЖСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Маларыцкім р-не, левы прыток р. Рыта (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Ляхаўцы, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Кожух. ЧАРЭЙСКАЕ ВОЗЕРА, Ч а р э я, у Чашніцкім р-не. Пл. 3,38 км2. Найбольшая глыбіня 17 м. Даўжыня 6,71 км. Найбольшая шырыня 1,12 км. Даўжыня берагавой лініі 17,3 км. Аб'ём вады 18,96 млн. м3. Пл. вадазбору 17 км2. У бас. р. Лукомка, за 26 км на ПдУ ад г. Чашнікі, каля в. Чарэя. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м (на Пд да 18 м), разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, месцамі на Пн, ПнЗ і 3 зліваюцца са схіламі, абрывістыя, абразійныя, на Пд і ПдУ сплавінныя. Дно ў прыбярэжнай частцы выслана глінай, пясчанымі і пясчана-ілістымі адкладамі, глыбей — ілам. У цэнтры востраў пл. 0,02 км2. Зарастае да глыбіні 4 м. Злучана пратокай з азёрамі Галаўня і Чамярыца, упадаюць больш за 10 ручаёў і меліярацыйных каналаў, выцякае ручай у воз. Родамля. ЧАРЭШЛІ, Ч а р э ш л я, возера ў Навагрудскім р-не. Пл. 0,45 км2. Даўжыня 1,2 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 2,9 км. У бас. р. Нёман, за 24 км на Пн ад г. Навагрудак, каля в. Чарэшля. Заходнія схілы катлавіны вышынёй да 3 м, пад лугам, усходнія — да 8 м, параслі лесам. Праз возера цячэ р. Бярозка. ЧАРЭШЫНКА, Баброўка, Чарашанка, Шарашанка, рака ў Пру- жанскім р-не, левы прыток р. Ружанка (бас. Нёмана). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца сярод лесу за 1,2 км на ПдЗ ад в. Клепачы, упадае ў Ружанку за 2 км на ПдЗ ад в. Бярэзніца. Рэчышча на працягу 4,3 км ад сажалкі каля в. Клепачы (пл. 0,15 км2) да вусця каналізаванае.