Блакітная кніга Беларусі

Блакітная кніга Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
269.48 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Пл. 0,46 км2.
Найбольшая глыбіня 7,7 м.
Даўжыня 0,95 км.
Найбольшая шырыня 0,8 км.
Даўжыня берагавой лініі 4,05 км.
Аб'ём вады 1,19 млн. м3.
Пл. вадазбору 8,24 км2.
У бас. р. Дзісна, за 10 км на Пд ад г. Паставы, за 1 км на У ад в. Падаляны. Схілы катлавіны вышынёй 10— 16 м, на У і ПдУ пад лесам. Берагі параслі водна-балотнай расліннасцю, на Пн пад хмызняком. Возера паўвостравам раздзелена на 2 плёсы: заходні мелкаводны і ўсходні глыбакаводны. Дно да глыбіні 1—2 м пясчанае і пясчана-ілістае, ніжэй гліністае. На Пн выцякае ручай у воз. Світа.
ШАБЕНІХА, Ж у р ы х а, рака ў Вілейскім р-не, левы прыток р. Ментынь (бас. Віліі). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца за 0,8 км на ПнЗ ад в. Сухары, у нізоўі цячэ праз лес, упадае ў Ментынь у лясным урочышчы Рудня, за 3 км на ПдУ ад в. Чырвоны Бераг. ШАВЯЛЁЎКА, рака ў Ляхавіцкім р-не, левы прыток р. Ведзьма (бас. Нёмана).
Даўжыня 19 км.
Пл. вадазбору 70 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0.
Пачынаецца каля в. Зарытава, цячэ ў межах Баранавіцкай раўніны, упадае ў Ведзьму за 1 км на ПдУ ад в. Пранчакі. Рэчышча на працягу 3 км (ад вытоку да в. Астрэйкі) каналізаванае. Пойма ў сярэднім і ніжнім цячэнні забалочаная.
ШАЛАМСКІ КАНАЛ, Ш а л а м о ў с к і к а н а л, меліярацыйны канал у Сенненскім і Бешанковіцкім р-нах, правы прыток р. Крывінка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 2,6 км на 3 ад в.Падворыца, вусце за 2 км на У ад в. Хізава.
ШАЛІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Камянецкім р-не, левы прыток р. Лясная (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Задвор'е, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Баранкі.
ШАЛОМАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Слаўгарадскім р-не, правы прыток р. Пясчанка (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 0,5 км на 3 ад в. Серкаўка, упадае ў Пясчанку ў в. Шаламы 1-я.
ШАЛОМІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, левы прыток р. Стыр (бас. Прыпяці). Даўжыня 10,8 км. Пачынаецца каля в. Мясяцічы, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Вуйвічы.
ШАЛЫГІНСКАЯ, назва р. Пестуніца ў верхнім цячэнні.
ШАМЯТОЎКА, Шамятоўскі Р о ў, рака ў Драгічынскім і Кобрынскім р-нах, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 27 км. Пачынаецца каля в. Меневеж Драгічынскага р-на. Раней выцякала з Мазурскага балота і знікала ў балоце Ель каля в. Кустовічы Кобрынскага р-на. Пасля асушэння балота Ель сцёк з Шамятоўкі накіраваны па Скідному каналу ў канал Мухавец (Каралеўскі канал). Вусце на У ад в. Акцябр Кобрынскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
ШАПЧЫЦЫ, ручай у Рагачоўскім р-не, левы прыток р. Дняпро. Даўжыня 10 км. Пачынаецца на паўднёваўсходняй ускраіне в. Званец, вусце на паўночнай ускраіне в. Шапчыцы.
ШАРАНЁЦ, возера ў Браслаўскім р-не.
Пл. 0,04 км2.
Даўжыня 0,3 км.
Найбольшая шырыня 0,2 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,76 км.
У бас. Заходняй Дзвіны, за 18 км на ПнЗ ад г. Браслаў, каля в. Вагнішкі. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м (на 3 невыразныя), пераважна пад лесам, участкамі на Пн і У разараныя. 3 усходняга і заходняга бакоў возера нешырокая ўвільготненая пойма. ШАРАШАНКА, рака, гл. Чарэшынка. ШАРАШОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, правы прыток р. Левая Лясная (бас. Зах. Буга). Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца за 1,2 км на ПдЗ ад в. Доўгае (Крыніцкі сельсавет), вусце ў межах г. п. Шарашова.
ШАТРОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Верхнядзвінскім р-не, правы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 5,2 км. Пачынаецца за 1,7 км на ПдУ ад в. Кавалеўшчына, вусце каля в. Шатрова.
ШАТЫЛКА, рака, гл. Тонва. ШВАРАЎСКІ РУЧАЙ, у Верхнядзвінскім р-не, левы прыток р. Дрыса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 4,8 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Несцяры, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Цясты. Рэчышча каналізаванае. ШКАРДЗЯНКА, рака ў Шчучынскім р-не, левы прыток р. Лебяда (бас. Нёмана).
Даўжыня 9 км.
Пл. вадазбору 27 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %о.
Пачынаецца каля в. Стары Двор, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Лебяду за 1 км на ПдУ ад в. Васілішкі. Рэчышча на працягу 6,8 км (ад вытоку да в. Васілішкі) каналізаванае.
ШКОЛЬНАЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не.
Пл. 0,22 км2.
Найбольшая глыбіня 5,2 м.
Даўжыня 0,74 км.
Найбольшая шырыня 0,49 км.
Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Аб'ём вады 0,7 млн. м3.
Пл. вадазбору 6,9 км2.
У бас. р. Дзіва, за 20 км на ПнУ ад г. Аепель, каля в. Камень. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, разараныя, на Пд месцамі да 15 м. Берагі пясчаныя, забалочаныя, участкамі сплавінныя. Пойма на Пн і Пд шырынёй 10—15 м, на 3 і У 150—250 м, забалочаная і парослая хмызняком. Дно да глыбіні 2—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае і сапрапелістае. Зарас-
тае да глыбіні 2 м. Упадаюць 6 ручаёў, выток у воз. Чаросава. ШКЎНЦІЦА, рака, гл. Паловіца. ШО, возера ў Глыбоцкім р-не.
Пл. 7,65 км2.
Найбольшая глыбіня 3,1 м.
Даўжыня 4,2 км.
Найбольшая шырыня 2,1 км.
Даўжыня берагавой лініі 12,4 км.
Аб'ём вады 14,8 млн. м3.
Пл. вадазбору 110 км2.
1 — з воз. Доўгае
2 — р. Шоша
Возера Шо.
ШОЗІМКА	I
У бас. р. Шоша (выцякае з возера), за 32 км на У ад г. Глыбокае, каля в. Надазер'е. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, пясчаныя, параслі лесам, часткова разараныя, на Пн і Пд забалочаныя. Берагі нізкія, пясчанатарфяністыя, забалочаныя, пад лесам і хмызняком. Дно сапрапелістае, уздоўж берагоў да глыбіні 0,5—1 м пясчанае. Зарастае па ўсёй плошчы, Упадаюць ручаі з азёр Доўгае і Івесь. ШОЗІМКА, рака, гл. Тонва.
ШОПСК, рака ў Кобрынскім р-не, левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга).
Даўжыня 13,8 Км.
Пл. вадазбору 67 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0.
Пачынаецца на 3 ад в. Лука, цячэ па Прыбугскай раўніне, вусце за 3 км на У ад в. Рэчыца. Рэчышча каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
ШОША, рака ў Глыбоцкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны.
Даўжыня 30 км.
Пл. вадазбору 304 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %0.
Выцякае з воз. Шо за 1,4 км на ПдУ ад в. Надазер'е, упадае ў воз. Пліса з У, за 2 км на ПдЗ ад в. Прудаўё. Цячэ па Ушацка-Лепельскім узвышшы, у вярхоўі і сярэднім цячэнні
па лясістай мясцовасці. Асноўныя прытокі — Чысцянка і Лучайка (злева). Даліна скрынкачадобная, звілістая, шырынёй 0,5—2 км, месцамі да 4 км. Пойма вузкая, чаргуецца па берагах, месцамі адсугнічае. Рэчышча звілістае, слабаразгалінаванае; яго шырыня ад 3—5 м у верхнім цячэнні да 12 м у сярэднім і ніжнім. У сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
ШПАКдЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Баранавіцкім р-не, у бас. р. Мышанка, за 17 км на ПнЗ ад г. Баранавічы, каля в. Шпакоўцы. Пл. 0,11 км2.
ШПАНАЎКА, рака, гл. Спанаўка.
ШТАНКІ, ручай у Слаўгарадскім р-не, правы прыток р. Пацея (бас. Дняпра). Даўжыня 4,8 км. Пачынаецца за 2 км на 3, вусце за 1 км на Пд ад в. Ржаўка 1-я. Рэчышча каналізаванае. ШУБІНА, назва р. Уса ў сярэднім цячэнні.
ШЎБІНА-НЁМАНСКІ КАНАЛ, назва р. Уса ў ніжнім цячэнні.
ШЎБНІЦКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не.
Пл. 0,04 км2.
Даўжыня 0,4 км.
Найбольшая шырыня 0,17 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
У бас. р. Дабрылаўка, за 7 км на Пн ад г. Глыбокае, каля в. Шубнікі. Схілы катлавіны вышынёй 6 м, пад хмызняком, на Пд пад агародамі і пабудовамі. На Пн забалочаная пойма. Выцякае ручай у р. Дабрылаўка. ШУРА, рака ў Стаўбцоўскім р-не, левы прыток р. Уса (бас. Нёмана).
Даўжыня 27 км.
Пл. вадазбору 99 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0.
Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Дружная, упадае ў Усу за 1,8 км на ПнУ ад в. Пруды. Рэчышча на працягу 16 км (ад вытоку да в. Янкавічы) каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
ШЎРЫН, меліярацыйны канал у Добрушскім р-не, правы прыток р. Харапуць (бас. Дняпра). Даўжыня 5,4 км. Пачынаецца за 1,7 км на ПдЗ ад в. Уборак, упадае ў Харапуць за 3,1 км на У ад в. Селішча 2-е. Збірае ваду з меліяраванага ўрочышча Шурын. ШУРЫЦА, рака ў Пастаўскім р-не, левы прыток р. Галбіца (бас. Зах. Дзвіны).
Даўжыня 20 км.
Пл. вадазбору 70 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %0.
Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Карпавічы, вусце за 0,5 км на Пн ад г. Галбея. Цячэ праз Старадворскае возера, пасля выхаду з яго рэчышча на працягу 7,8 км да вусця каналізаванае. Сярэдняе і ніжняе цячэнне праходзіць па лясістай мясцовасці. ШЎШКА, рака ў Лагойскім р-не, левы прыток р. Усяжа (бас. Дняпра). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца ў в. Зыкава, вусце за 0,5 км на У ад в. Астрашыцкі Гарадок. Рэчышча на працягу 2 км ад вытоку каналізаванае. ШЧАБІРКА, рака ў Полацкім р-не, правы прыток р. Нача (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 13 км. Пачынаецца за
Возера Шо.
1,2 км на ПдУ ад в. Залессе, вусце ў межах в. Астроўшчына. Рэчышча каналізаванае.
ШЧАДРЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, правы прыток р. Ала (бас. Дняпра). Даўжыня 13,5 км. Пачынаецца каля в. Навозы Жлобінскага р-на, упадае ў Алу за 1,5 км на У ад в. Кіцін. ШЧАПЁРНЯ, рака ў Полацкім р-не, левы прыток р. Дрыса (бас. Зах. Дзвіны).
Даўжыня 19 км.
Пл. вадазбору 59 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %о.
Пачынаецца каля в. Шчаперня, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Фядоценкі. Цячэ па Полацкай нізіне, па лясістай забалочанай мясцовасці. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 2,8 км каналізаванае.
ШЧАРА, рака ў Брэсцкай і Гродзенскай абл., левы прыток Нёмана.
Даўжыня 325 км.
Пл. вадазбору 6990 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 37,7 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %о,
Агульнае падзенне ракі 77,7 м.
Пачынаецца на Навагрудскім узвышшы з воз. Калдычэва Баранавіцкага р-на, упадае ў Нёман за 2 км на ПдУ ад в. Дашкаўцы Мастоўскага р-на. Асноўныя прытокі: Ліпнянка, Мышанка, Лахазва, Уса, Пад'яварка (справа), Ведзьма, Грыўда, Луконіца,
Сіпа (злева). Паводле будовы даліны, рэчышча і ўмоў працякання Шчара падзяляецца на 2 участкі. Ад вытоку да ўпадзення р. Грыўда даліна трапецападобная (шырыня 1,5 км), са стромкімі схіламі вышынёй 15—20 м, пойма нізкая, забалочаная і куп'істая, перасечана асушальнымі каналамі. Шырыня разліву ад 200 м да 3 км. Ад вусця Агінскага канала пойма парэзана сеткай каналаў, па якіх (і па Агінскім канале) у веснавое разводдзе адбываецца пераліў вады з Шчары ў воз. Выганашчанскае. Рэчышча звілістае, акрамя каналізаваных участкаў у вытоку і перад упадзеннем Грыўды; яго шырыня 15—30 м, месцамі да 60 м. Берагі нізкія, пераважна тарфяністыя. На ўчастку ад упадзення р. Грыўда да вусця даліна трапецападобная, яе шырыня 3—5 км. Схілы стромкія, вышынёй 10—20 м, месцамі 35—40, у ніжнім цячэнні спадзістыя. Пойма забалочаная, яе шырыня ў пачатку ўчастка 1,5 — 2,5 км, у сярэдняй частцы 0,5—0,8 км, у ніжняй 50—300 м. Рэчышча звілістае. Веснавое разводдзе пачынаецца ў пачатку сакавіка і доўжыцца ў сярэднім 65—80 сутак; ускладняецца нераўнамернасцю снегараставання і выпадзеннем дажджоў. Сярэдняе перавышэнне найвышэйшага ўзроўню над летне-асенняй межанню 1,8 м. Замярзае ў канцы снежня (найбольшая таўшчыня лёду 40—65 см), крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Суднаходная ад в. Быцень (за 155 км ад вусця) у паўнаводны перыяд. На рацэ Даманаўскае (у сутоках з р. Грыўда) і Чамялынскае вадасховішчы, г. Слонім. У маляўнічай мясціне ўздоўж