ХАТЎЦІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Маладзечанскім р-не, левы прыток р. Гадзея (бас. Віліі). Даўжыня 5 км. Пачынаецца на ПнУ ад в. Беніца, упадае ў Гадзею за 1 км на ПдУ ад в. Конавічы. ХАТЎЧЫНСКІ КАНАЛ, Хатуцкі к а н а л, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, левы прыток Пагонненскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца за 2,8 км на ПдЗ ад в. Хатуча, вусце за 5,5 км на ПнЗ ад в. Вярховая Слабада. ХАТЫНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ганцавіцкім і Пінскім р-нах, левы прыток р. Бобрык 1-ы (бас. Прыпяці). Даўжыня 22 км. Пачынаецца каля в. Хатынічы Ганцавіцкага р-на, вусце за 1 км на Пн ад в. Бобрык Пінскага р-на. ХАХЛОЎКА, ручай у Маладзечанскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца каля в. Задворцы, вусце за 2,3 км на ПнУ ад в. Баркі. Рэчышча на працягу 3,5 км перад вусцем каналізаванае; у ніжнім цячэнні яно з'яўляецца часткай асушальнай сеткі торфапрадпрыемства «Бярэзінскае». ХАЦІСЛАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Маларыцкім р-не, левы прыток р. Маларыта (бас. Зах. Буга). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Хаціслаў, вусце за 1,2 км на ПнЗ ад в. Мельнікі. ХАЧЫНКА, рака ў Слаўгарадскім і Быхаўскім р-нах, левы прыток р. Ухлясць (бас. Дняпра). Даўжыня 1 2 км. Пл. вадазбору 37 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о. Пачынаецца за 0,7 км на Пд ад в. Запалянне Слаўгарадскага р-на, вусце за 2 км на ГІнУ ад в. Ліпаўка Чырвонаслабодскага сельсавета Быхаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае. ХВАЛАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, правы прыток р. Цісаўка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца каля заходняй ускраіны в. Хвалава, вусце за 3,5 км на ПдЗ ад в. Роўбіцк. ХВАРАШЧАНСКІ КАНАЛ, X в аросненскі канал, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, левы прыток Агінскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Хваросна, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Азарычы. Прытокі справа — каналы Гортальскі і Целяханскі. ХВАШЧАВАЦІК, возера ў Полацкім р-не. ГІл. 0,03 км2. Даўжыня 0,3 км. Найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км. У бас. р. Сосніца, за 28 км на ПнУ ад Полацка, за 8 км на ПдУ ад в. Палата (2 км на 3 ад воз. Сосна). Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад зрэджаным хмызняком (былая лесасека). Выцякае ручай у р. Сосніца. ХВАШЧОЎКА, ручай у Талачынскім р-не, левы прыток р. Малінаўка (бас. Дняпра). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 61,5 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,13 %». Пачынаецца за 1,6 км на ПдЗ ад в. Узгоі, вусце на паўночнай ускраіне в. Васкрэсенская. Рэчышча каналізавана на 4-х участках агульнай працягласцю 6,7 км. На рацэ каля в. П'ямонт плаціна і сажалка. ХВАШЧОЎКА, рака, гл. Крывая. ХВАШЧОЎСКІ РОЎ, канал, гл. Хваянаўскі Роў. ХВАЯНАЎСКІ РОЎ, Хвашчоўскі Р о ў, меліярацыйны канал у Камянецкім р-не, правы прыток р. Белая (бас. Зах. Буга). Даўжыня 11 км. Пачынаецца каля паўднёва-ўсходняй ускраіны в. Дзмітрава, вусце на Пд ад в. Гарошкаўка. ХЕЙСА, назва Карыцінскага канала ў ніжнім цячэнні. ХІДРЫ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, правы прыток Зуброўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца за 4,4 км на ПнУ ад в. Сварынь, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Хідры. ХІМНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, левы прыток р. Іпа (бас. Прыпяці). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 4 км на У ад в. Залле, вусце за 3 км на ПнЗ ад в._ Давыдаўка. ХІТРАЯ, рака ў Дзятлаўскім і Слонімскім р-нах, правы прыток р. Шчара (бас. Нёмана). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 84 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,4 %0. Пачынаецца каля в. Петрашулевічы Дзятлаўскага р-на, цячэ пераважна праз лес у межах Слонімскага ўзвышша, упадае ў Шчару за 0,7 км на ПдЗ ад в. Навікі Слонімскага р-на. Асноўны прыток — р. Дымарка (справа). ХІТРАЯ, рака ў Барысаўскім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 6,4 км, Пачынаецца на ўсходняй ускраіне в. Новае Сяло, упадае ў старыцу Бярэзіны — Лісічанскі заліў — за 2 км на ПдУ ад в. Лісічанская Рудня. Рэчышча перад вусцем на працягу 2 км каналізаванае. ХЛЕЎНЯ, X л е ў н а я, рака ў Дзятлаўскім р-не, левы прыток р. Пад'яварка (бас. Нёмана). Даўжыня 16 км. Пл. вадазбору 52 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 %о. Пачынаецца каля в. Скіпоравічы, у нізоўі цячэ праз лясное ўрочышча Амшэр, упадае ў Пад'яварку на Пн ад в. Вялікая Воля. Пойма ўчасткамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае. ХЛЎШНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 5,5 км на Пд ад в. Хлупін, упадае ў воз. Абяда (на пойме Прыпяці) з Пд, за 2,3 км на ПнУ ад в. Хлупін. Канал праходзіць па забалочаным лесе, пераважна ў межах Прыпяцкага ландшафтна-гідралагічнага запаведніка. ХЛЯЎКІ, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,16 км, Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,45 км. У бас. р. Палата, за 36 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 3,7 км на ПдУ в. Сельнікі. Размешчана сярод забалочанага ўчастка лесу, схілы невыразныя. ХМЕЛЕЎКА, рака ў Чачэрскім р-не, левы прыток р. Покаць (бас. Дняпра). Даўжыня 3,2 км, Пачынаецца за 0,8 км на ПдУ ад в. Барталамееўская Рудня, вусце за 1,5 км на Пн ад в. Валосавічы. Рэчышча перад вусцем на працягу 0,9 км каналізаванае. ХМЕЛЬНІЦА, рака ў Капыльскім р-не, левы прыток р. Удава (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Скабін, вусце за 0,8 км на У ад в. Ванелевічы. Рэчышча каналізаванае. ХМЕЛЯНЕЦ, ручай у Рагачоўскім р-не, правы прыток р. Ракатун (бас. Дняпра). Даўжыня 11,2 км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Стары Доўск, вусце за 0,5 км на Пд ад в. Серабранка. Рэчышча на працягу 5,8 км (ад вытоку да сажалкі каля в. Хмелянец) каналізаванае. ХМЯЛІНКА, рака ў Кіраўскім р-не, правы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 59,5 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 %о- Пачынаецца за 4,6 км на Пд ад в. Баркі, каля аўтадарогі Бабруйск — Магілёў, вусце ў в. Чыгірынка. Рэчышча каналізаванае. Рака цячэ пераважна праз лес. ХМЯЛЬНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Слонімскім р-не, левы прыток р. Грыўда (бас. Нёмана). Даўжыня 7,8 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Хмяльніца, упадае ў Грыўду за 2 км на ПнЗ ад в. Шыганы. ХОБНЕНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, правы прыток р. Тур'я (бас. Прыпяці). Даў- жыня 8,1 км. Пачынаецца за 1,4 км на ПнЗ ад в. Шаўлоў, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Хобнае. ХОДАСЫ, возера ў Мядзельскім р-не. Пл. 0,1 км2. Найбольшая глыбіня 9,3 м. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,65 км. Аб'ём вады 0,36 млн. м3. Пл. вадазбору 0,9 км2. У бас. р. Мядзелка, за 11 км на ПнЗ ад г. п. Мядзел, за 0,5 км на ПнЗ ад в. Расохі. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м (на Пн і Пд да 15 м), пад хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, участкамі вышынёй да 1 м, часткова нізкія, забалочаныя. Зарастае ўздоўж берагоў. Злучана пратокай з воз. Расохі, выцякае ручай у р. Мядзелка. ХОДЦЫ, Л ю б а ч, возера ў Сенненскім р-не. Пл. 0,53 км2. Найбольшая глыбіня 7,2 м. Даўжыня 1,6 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 4,4 км. Аб'ём вады 1,32 млн. м3. Пл. вадазбору 55,3 км2. У бас. р. Чарнагосніца, за 18 км на ПнУ ад г. Сянно, каля в. Ходцы. Усходнія схілы катлавіны вышынёй 15—18 м, пераважна пад ворывам, заходнія да 25 м, параслі хмызняком. Заходнія берагі зліваюцца са схіламі, усходнія часткова забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Зарастае ўздоўж берагоў. Упадае ручай з воз. Ліпна, выцякае ў воз. Тросна. ХОЛЬЧА, возера ў Столінскім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,85 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 1,87 км. У бас. р. Бобрык, за 37 км на ПнЗ ад г. Столін, за 7 км на Пн ад в. Беразцы, на забалочанай пойме. Схілы катлавіны невыразныя. Упадае меліярацыйны канал, выцякае ручай у р. Бобрык. ХОМСК, вадасховішча ў Драгічынскім р-не. Пл. 0,8 км2. Найбольшая глыбіня 3,9 м. Даўжыня 1,7 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Аб'ём вады 2,9 млн. м3. Пл. вадазбору 290 км2. Створана ў 1988 за 17 км на ПнУ ад г. Драгічын, каля в. Хомск для арашэння зямель і рыбагадоўлі. Наліўное: вада падаецца з р. Ласінцы і меліярацыйнага канала. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 3,4 м. ХОМСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, правы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даў- Хотлінскае возера. жыня 16,7 км. Пачынаецца каля паўднёва-ўсходняй ускраіны в. Крамно, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Хомск. ХОНКА, рака ў Расонскім р-не, правы прыток р. Нішча (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 28 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %о. Пачынаецца ў балоце Вялікі Мох, за 3,5 км на ПнЗ ад в. Юхавічы, вусце за 4 км на ПнЗ ад в. Вялікае Балота. Рэчышча ад вытоку на працягу 6,2 км каналізаванае. Цячэ па лясістай мясцовасці. ХОРАПУЦЬ, рака ў Добрушскім р-не, левы прыток р. Іпуць (бас. Дняпра). Даўжыня 45 км. Пл. вадазбору 528 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,06 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Чырвоны Арол, вусце на заходняй ускраіне г. Добруш. Асноўныя прытокі: рэкі Гразліўка (справа) і Чачора (злева). Рака цячэ па Гомельскім Палессі. Даліна трапецападобная, у вусці зліваецца з далінай Іпуці. Пойма пераважна лугавая. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу, шырыня яго 2—3 м у вярхоўі, у вусці да 12 м. Берагі стромкія, вышынёй да 1,2 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. ХОРАЎКА, X а р э ў к а, рака ў Свіслацкім і Пружанскім р-нах, правы прыток р. Шчыба (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца каля в. Куклічы Свіслацкага р-на, упадае ў Шчыбу на Пн ад в. Лыскава Пружанскага р-на. Рэчышча каналізаванае. ХОТЛІНСКАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не. Пл. 0,23 км2. Найбольшая глыбіня 4,9 м. Даўжыня 1,31 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 4,4 км. Аб'ём вады 0,67 млн. м3. Пл. вадазбору 97 км2. У бас. р. Ула, за 18 км на ПдУ ад г. Чашнікі, каля в. Хотліна. Схілы катлавіны на Пд і ПдУ вышынёй 15—20 м (на 3 4—6 м), разараныя, на ПдУ пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, зараслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком, месцамі сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно ілістае. Зарастае да глыбіні 2,2 м. Праз возера цячэ р. Свяча, якая на Пн злучае яго з воз. Маеўскае.