Блакітная кніга Беларусі

Блакітная кніга Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
269.48 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У бас. р. Палата, за 17 км на ПнУ ад Полацка, за 0,5 км на У ад в. Сіценец. Схілы катлавіны вышынёй 4— 5 м, пясчаныя, пад лесам або разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на 3 і ПнЗ сплавінныя. Дно ўздоўж берагоў да глыбіні 1 —1,5 м пясчанае, ніжэй — пясчана-ілістае і сапрапелістае. Зарастае ў прыбярэжнай частцы да глыбіні 2,4 м. Упадаюць 3 меліярацыйныя канавы, выцякае ручай у р. Палата.
УЛЬЯНАЎКА, рака ў Аршанскім і Шклоўскім р-нах, правы прыток р. Дняпро.
Даўжыня 19 км.
Пл. вадазбору 106 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 %о.
Пачынаецца ў в. Балотавічы Аршанскага р-на, вусце на ўсходняй ускраіне в. Аляксандрыя Шклоўскага р-на. Асноўны прыток — р. Вілейка. Рака цячэ па паўднёвай ускраіне Аршанскага ўзвышша.
УЛЬЯНКА, рака ў Шклоўскім р-не, правы прыток р. Дняпро.
Даўжыня 20 км.
Пл. вадазбору 70 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 %о.
Пачынаецца за 1,2 км на ПдЗ ад в. Мікалаеўка, вусце на ўсходняй ускраіне в. Данькавічы. Цячэ па паўднёва-ўсходніх схілах Аршанскага ўзвышша. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,2 км каналізаванае. У верхнім і сярэднім цячэнні ў межань месцамі перасыхае.
УЛЬЯНКА, рака, гл. Ула.
УМІЛЬНА, возера ва Ушацкім р-не.
Пл. 0,12 км2.
Даўжыня 0,6 км.
Найбольшая шырыня 0,3 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Пл. вадазбору 2,75 км2.
У бас. р. Ушача, за 11 км на Пн ад г. п. Ушачы, за 1,5 км на ПнУ ад в. Салонец. Схілы катлавіны вы-
шынёй да 5 м, пад лесам. Берагі высокія. Выцякае ручай у р. Ушача. УПЕЛЬ, ручай у Астравецкім р-не, левы прыток р. Лоша (бас. Віліі). Даўжыня 3,8 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Міцюны, упадае ў Лошу каля в. Гервяты. Рэчышча каналізаванае.
УПІРАВА-КУЛЯКІ, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 21,7 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Кулякі, упадае ў Мотальскае возера з ПнЗ, за 0,7 км на ПнУ ад в. Дзедавічы.
УПЯСНЯ, У п я с н а, рака ў Воранаўскім р-не, правы прыток р. Дзітва (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км, Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Помедзь, упадае ў Дзітву за 1,2 км на ПнУ ад в. Волдацішкі. Рэчышча каналізаванае. Каля в. Больцішкі створана сажалка (пл. 0,25 км2).
ЎРАДА, У р о д а, возера ў Лепельскім р-не.
Пл. 1,52 км2.
Найбольшая глыбіня 6,5 м.
Даўжыня 3,4 км.
Найбольшая шырыня 0,8 км.
Возера Урада.
Даўжыня берагавой лініі 8,8 км. Аб’ём вады 5,96 млн. м3.
Пл. вадазбору 9,95 км2.
У бас. р. Тураўлянка, за 27 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Заслаўкі. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 2— 5 м (на ПнУ, У і 3 месцамі да 20 м), пераважна разараныя. Берагі нізкія, часткова забалочаныя. Дно выслана гліністым ілам, уздоўж берага заіленым пяском. 2 астравы агульнай пл. 0,7 га. Зарастае да глыбіні 2 м. Упадаюць 3 ручаі, выцякае р. Дзіва. Злучана 2 пратокамі з азёрамі без назвы.
УРГАН, возера ў Быхаўскім р-не.
Пл. 0,13 км2.
Даўжыня 1,4 км.
Найбольшая шырыня 0,09 км.
Даўжыня берагавой лініі 2,9 км.
На пойме Дняпра, за 15 км на Пн ад г. Быхаў, за 1 км на ПдУ ад в. Бароўка. Старычнае. Невялікім ручаём злучана з Дняпром.
УРУТ, меліярацыйны канал у Гомельскім р-не, левы прыток р. Сож
II
УСА
Возера Урада.
(бас. Дняпра). Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Альхоўка, упадае ў Сож у в. Новыя Цярэшкавічы.
УРЬІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Гомельскім р-не, левы прыток р. Уза (бас. Дняпра). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Урыцкае, упадае ў Узу за 3 км на ПнЗ ад в. Прыбор.
УСА, рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім р-нах, правы прыток Нёмана.
Даўжыня 115 км.
Пл. вадазбору 1345 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,3 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %о.
Пачынаецца за 0,8 км на 3 ад в. Шышкі Дзяржынскага р-на, цячэ па паўднёвых схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Нёман за 0,5 км на У ад в. Пад'ельнікі Уздзенскага р-на. Асноўныя прытокі: Вязенская, Рапуса, Уздзянка (злева), Ператуць (справа). Даліна звілістая, у верхняй частцы V-падобная (шырыня 300—500 м), ніжэй трапецападобная,
ус*	II
пашыраецца да 2 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 200—400 м, ніжэй упадзення Уздзянкі 1—2 км, перасечана старыцамі і асушальнЬімі канаЛамі. Рэчышча на працягу 5,5 км (ад в. Саковічы да в. Чарнікоўшчына) каналізаванае, на астатнім працягу моцназвілістае. Шырыня ракі ў межань 7—10 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Каля в. Уса створана сажалка (пл. 0;08 км!).
УСА, рака ў Валожынскім, Стаўбцоўскім і Навагрудскім р-нах, правы прыток Нёмана.
Даўжыня 75 км.
Пл. вадазбору 665 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %».
Рака Уса каля вёскі Рудня Налібоцкая Стаўбцоўскага раёна.
Пачынаецца за 1 км на У ад в. Таўканы Валожынскага р-на, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, па Налібоцкай пушчы, упадае ў Нёман за 2 км на ПнУ ад г. п. Любча Навагрудскага р-на. У сярэднім цячэнні называецца канал Ш у б і н а, у ніжнім канал Ш у б і н аНёманскі. Асноўныя прытокі: Шура, Быстрая, Замянка, канал Каменка. Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 0,8—1 км, у Стаўбцоўскім р-не каля в. Драздоўшчына пашыраецца да 1,5 км, каля в. Пільніца звужаецца да 0,2 км. Пойма ў верхнім і ніжнім цячэнні двухбаковая (шырыня 0,1—0,15 км), у вярхоўі і ў межах Шубіна-Нёманскага канала забалочаная, на астатнім працягу сухая, перасечаная ручаямі і меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча (шырыня 8—10 м) на працягу 20 км перад вусцем каналізаванае.
Рака Уса каля вёскі Багушэвічы Бярэзінскага раёна.
УСА, рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім р-нах, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра).
Даўжыня 55 км.
Пл. вадазбору 549 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о.
Выцякае з воз. Дзікае ў Чэрвеньскім р-не, вусце за 1,5 км на У ад в. Якшыцы Бярэзінскага р-на. Асноўныя прытокі: Карпілаўка, Бусль (злева), Ганутка і Дабрыца (справа). Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і ніжняй частцы — трапецападобная, шырынёй 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, яе шырыня да 0,2 км, на асобных участках да 1 км, Рэчышча на працягу 9,2 км ад вытоку і 2 км перад вусцем каналізаванае, на астатнім працягу звілістае (шырыня каля 8 м). Берагі ўмерана стромкія, іх вышыня 0,3—1,2 м.
УСАЯ, возера ва Ушацкім р-не.
Пл. 0,32 км2.
Найбольшая глыбіня 9 м.
Даўжыня 0,96 км.
Найбольшая шырыня 0,46 км.
Даўжыня берагавой лініі 2,83 км. Аб'ём вады 1,58 млн. м3.
Пл. вадазбору 1,5 км.
У бас. р. Дзіва, за 28 км на У ад г. п. Ушачы, каля в. Усая. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, пад лесам, на Пн і Пд вышынёй 5 м, разараныя. Берагі высокія, на 3 зліваюцца са схіламі. Дно выслана гліністым ілам. У цэнтры возера востраў. Зарастае да глыбіні 1,7 м. Злучана ручаём з воз. Крывое.
Рака Уса каля вёскі Сямёнавічы Уздзенскага раёна.
УСВЁЙКА, Альшанка, Усвея, Усвіж-Бук, Усвіца, Язва, рака ў Талачынскім і Чашніцкім р-нах, правы прыток р. Ула (бас. Зах. Дзвіны).
Даўжыня 116 км.
Пл, вадазбору 708 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,5 м3/с.
Агульнае падзенне ракі 94,4 м.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о.
Пачынаецца на вышыні 221 м над узроўнем мора каля ўсходняй ускраіны в. Курчэўская Усвейка Талачынскага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад г. п. Чашнікі. Цячэ ў межах Аршанскага ўзвышша і Чашніцкай раўніны. Даліна трапецападобная, шырыня яе ў верхнім цячэнні да 0,3 км, найбольшая 1—1,5 км. Пойма двухбаковая (шырыня 200—300 м), у ніжнім цячэнні зліваецца з балотамі. Рэчышча ў сярэднім і ніжнім цячэнні звілістае і моцназвілістае, на працягу 28 км у верхнім цячэнні каналізаванае; шырыня яго 2—5 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні 6—10 м, у вусці да 28 м. Разводдзе звычайна з 3-й дэкады сакавіка да 3-й дэкады мая. Сярэдняе перавышэнне ўзроўню над межанню 2,9 м, найбольшае 4 м. Замярзае ў 2-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка.
УСВЁЧЧА, возера ў Расонскім р-не.
Пл. 4,2 км2.
Найбольшая глыбіня 3,8 м.
Даўжыня 2,98 км.
Найбольшая шырыня 2,12 км.
Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Аб'ём вады 8,08 млн. м3.
Пл. вадазбору 22,8 км2.
У бас. р. Нішча, за 17 км на ПнУ ад г. п. Расоны, за 1,5 км на 3 ад в. Канашонкі. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м (на ПдУ да 20 м), пясчаныя, параслі лесам, участкамі на У і 3 разараныя. На Пд да возера прымыкае забалочаная нізіна. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі моцна забалочаныя. Пойма шырынёй да 100 м, забалочаная. Дно да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй выслана апясчаненым ілам і сапрапелем. Востраў пл. 0,02 км2. Зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 1,5 м. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай Іспол. УСВЁЯ, рака, гл. Усвейка.
УСВЁЯ, возера ва Ушацкім р-не.
Пл. 2,39 км2.
Найбольшая глыбіня 1,9 м.
Даўжыня 3,38 км.
Найбольшая шырыня 0,96 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Аб'ём вады 2,36 млн. м3.
Пл. вадазбору 32,3 км2.
У бас. Зах. Дзвіны, за 28 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, каля в. Усвея. Схілы катлавіны вышынёй 11 —18 м, разараныя, да возера абрываюцца ўступам вышынёй 4—6 м. Берагі нізкія, забалочаныя, наУ месцамі пясчаныя, на 3 тарфяністыя. Дно плоскае, сапрапелістае, уздоўж усходніх
і месцамі заходніх берагоў вузкая паласа апясчаненых адкладаў. Зарастае да глыбіні 0,9 м. Упадаюць 2 ручаі, пратокай злучана з Зах. Дзвіной. ЎСВІЖ-БУК, рака, гл. Усвейка.
ЎСВІЦА, рака ў Браслаўскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны.
Даўжыня 12 км.
Пл. вадазбору 72 км!.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %о.
Выцякае з воз. Іказнь за 1 км на ПнУ ад в. Іказнь, упадае ў воз. Дрывяты з Ў за 0,7 км на 3 ад в. Азяраўцы. Цячэ ў межах Браслаўскай грады. Рэчышча ў сярэднім і ніжнім цячэнні на працягу 3 км каналізаванае.
УСВІЦА, рака, гл. Усвейка.
УСВЯЧА, рака ў Пскоўскай вобл. і Віцебскім р-не, правы прыток Зах. Дзвіны.
Даўжыня 100 км.
Пл. вадазбору 2340 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 15,9 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15 %0.
Выцякае з воз. Ардосна каля в. Шастакова Усвяцкага р-на Пскоўскай вобл. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, праз азёры Сарочына і Усвяцкае. Вусце за 3 км на ПнУ ад г. п. Сураж (Віцебскі р-н). Асноўныя прытокі на Беларусі — Аўсянка і Рудня (справа). Даўжыня ракі на тэрыторыі Віцебскага р-на 31 км. Даліна трапецападобная, шырынёй ад 50 м да 3 км (пераважная шырыня 0,3— 0,8 км), Пойма двухбаковая, часта чаргуецца па берагах, шырыня 0,2— 0,3 км. Рэчышча слабазвілістае і звілістае, неразгалінаванае, у сярэднім цячэнні трапляюцца валуны. Разводдзе звычайна пачынаецца ў канцы сакавіка, працягласць да 65 сутак. Найбольшае перавышэнне вады над межанным узроўнем каля 2,9 м (у сярэднім цячэнні). Замярзае ў канцы лістапада, ледаход у канцы сакавіка. УСНАРКА, рака ў Полыпчы і Бераставіцкім р-не Беларусі, левы прыток р. Свіслач (бас. Нёмана).