Пл. 0,11 км2. Найбольшая глыбіня 11,8 м. Даўжыня 0,58 км. Найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Аб'ём вады 0,4 млн. м3. Пл. вадазбору 9 км2. У бас. р. Мёрыца, за 4 км на У ад г. Міёры, каля в. Чэрас. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м, разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на 3 нізкія, забалочаныя. Дно да глыбіні 1,2—1,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. ТРУМПІЦКАЕ Мосар Возера Трошча. Расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. ТРЎБІНКА, Трубунка, рака ў Асіповіцкім р-не, правы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўжыня 7,2 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад г. Асіповічы, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Цяплухі. Рэчышча ад вытоку на працягу 4,4 км каналізаванае. ТРУБЯЦІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, левы прыток Любанскага 1-га водапад* водзячага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,1 км. Пачынаецца за 3 км на Пд ад в. Плюсна, вусце за 2,6 км на Пн ад в. Наўгальнае. ТРУДАВЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, левы прыток Папярочнага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 9 км. Пачынаецца каля в. Стараселле, вусце за 1 км на Пд ад в. Трудавая. Прыток — канал Стрымня (справа). ТРУДЗЕЖ, меліярацыйны канал у Лельчыцкім р-не, правы прыток Рубрынскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 2,5 км на Пн ад в. Букча, вусце за 8,5 км на ПнЗ ад в. Карма. ТРУДНІЦА, рака ў Верхнядзвінскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 3 км. Выцякае з Страднага возера з ПнУ, за 0,9 км на ПдЗ ад в. Лісна, упадае ў воз. Бузянка з 3, за 1,3 км на ПдУ ад той жа вёскі. ТРЎМПІЦКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,44 км2. Найбольшая глыбіня 4 м. Даўжыня 1,37 км. Найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 3,86 км. Аб’ём вады 1,14 млн. м3. Пл. вадазбору 8,6 км2. У бас. р. Галбіца, за 26 км на ПнУ ад г. Паставы, каля в. Вайцяхі. Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м (на ПнУ 2—3 м), разараныя; участкамі тэраса вышынёй 1,2—1,4 м. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, пад хмызняком, месцамі на Пд сплавінныя. Дно плоскае, ілістае, на невялікім участку каля ўсходняга берага ТРЫГУЗІНСКІ I Трумпіцкае возера. пясчанае. Надводнай расліннасцю зарастае да глыбіні 1,2—1,5 м. Выцякае ручай у р. Галбіца. ТРЫГЎЗІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Вілейскім р-не, правы прыток р. Вярэдаўка (бас. Віліі). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПнЗ ад в. Раёўка, упадае ў Вярэдаўку за 2,5 км на ПдУ ад в. Вярэдава. ТРЫЦАЎКА, рака ў Дзятлаўскім р-не, правы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 64 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 %0. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Малдавічы, ад в. Салавічы да вусця цячэ пераважна сярод лесу. Упадае ў Шчару на ПдЗ ад в. Гарадкі. Пойма часткова забалочаная. Каля в. Пацавічы створана сажалка (пл. 0,02 км2). ТРЭМЛЯ, рака ў Гомельскай вобл., левы прыток Прыпяці. Даўжыня 80 км. Пл. вадазбору 769 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,92 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %о. Пачынаецца на ПдУ ад в. Раманішчы Акцябрскага р-на, цячэ па Калінкавіцкім, Петрыкаўскім і Мазырскім р-нах пераважна па ўсходняй ускраіне нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце ў межах Мазырскага р-на, за 2,7 км на ПдЗ ад в. Міхнавічы Калінкавіцкага р-на. Асноўньгя прытокі: р. Мядзведзь, канава Дубнянская, канал Плясецкі (злева). Даліна невыразная, пойма двухбаковая. Рэчышча ад вытоку на працягу 73,5 км каналізаванае. Замярзае ў сярэдзіне снежня, веснавое разводдзе ў канцы 2-й дэкады сакавіка, працягласць 92 сутак. ТРЭСЦІЎКА, рака ў Быхаўскім р-не, правы прыток р. Чарняўка (бас. Дняпра). Даўжыня 6,2 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пд ад в. Кругліца, вусце за 0,5 км на У ад в. Дружба. Рэчышча каналізаванае. ТУГОЛІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бабруйскім р-не, левы прыток р. Брожа (бас. Дняпра). Даўжыня 14,5 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Залессе, упадае ў Брожу за 1,5 км на Пн ад в. Ласі. У верхнім цячэнні перасякае меліяраваны масіў, у ніжнім — лясістае ўрочышча Крамяніца. ТУЖАРСКІ КАНАЛ, Дронькаўс к і к а н а л, меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не, правы прыток Пагонненскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,6 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Дронькі, вусце за 3 км на Пд ад в. Пагоннае. ТУЛАВА, вадасховішча ў Віцебскім р-не. Пл. 0,39 км2. Найбольшая глыбіня 12 м. Даўжыня 1,9 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Аб'ём вады 1,33 млн. м3. Сярэдні шматгадовы сцёк 5,04 млн. м’. Пл. вадазбору 24,5 км2. На пойме р. Віцьба, на месцы воз. Тулава, за 2 км на У ад г. Віцебск, каля в. Тулава. Створана ў 1983 для арашэння зямель, рыбагадоўлі. Ахоўныя дамбы (агульная даўжыня 400 м) ■пабудаваны ў месцах магчымага пераліву вады з вадасховішча ў Віцьбу. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,7 м. ТЎЛЫАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не, левы прыток р. Віць (бас. Прыпяці). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Барысаўшчына, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Тульгавічы. Прыток — Водападводзячы 1-ы канал (злева). ТУМСКАЕ ВОЗЕРА, у Астравецкім р-не. Пл. 0,86 км2. Найбольшая глыбіня 9,2 м. Даўжыня 3,22 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 7,6 км. Аб’ём вады 4,16 млн. м . Пл. вадазбору 172 км2. У бас. р. Сарачанка (выцякае з возера), за 34 км на ПнУ ад г. п. Астравец, каля в. Тумкі. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 3—7 м, разараныя, на ПдУ і ПнЗ вышынёй 10—18 м, параслі лесам. Берагі нізкія, участкамі на У, Пн і 3 зліваюцца са схіламі, на Пн і ПнУ пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей за 2 м дно сапрапелістае. Зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,2—2,7 м. Злучана пратокай з воз. Каймін, упадае ручай з воз. Галодна. ТУНЕЎШЧЫНА, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім і Хойніцкім р-нах, правы прыток Слабажанскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,5 км, Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Бярозаўка Калінкавіцкага р-на, вусце за 4,5 км на ПнУ ад в. Буда Хойніцкага р-на. ТУР, Прудок, рака ў Мазырскім р-не, правы прыток Прыпяці. Даўжыня 25 км. Пл. вадазбору 178 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,46 %0. Пачынаецца за 1,8 км на Пд ад в. Слабада, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Лучажэвічы. Цячэ ў межах Мазырскага Палесся. Рэчышча каналізаванае. ТУРАВЕЙСКАЕ ВОЗЕРА, Т у р о ў е, у Астравецкім р-не. Пл. 0,38 км2. Найбольшая глыбіня 4,7 м. Даўжыня 1,57 км. Найбольшая шырыня 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі 3,87 км. Аб'ём вады 1,04млн. м’. Пл. вадазбору 131 км2. У бас. р. Сарачанка, за 34 км на ПнУ ад г. п. Астравец, каля в. Малое Туроўе. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м (на 3 да 11 м), параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на ПнУ і 3 забалочаныя, на У і ПдУ пад лесам. Мелкаводдзе да глыбіні 0,5—1 м пясчанае, ніжэй дно сапрапелістае. Прыбярэжнай надводнай расліннасцю зарастае да глыбіні 2—2,5 м. Праз возера цячэ р. Клевель, якая злучае яго з азёрамі Белае і Залаўскае. ТЎРАСЫ, Т у р а с а, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,74 км2. Найбольшая глыбічя 15,3 м. Даўжыня 1,74 км. Найбольшая шырыня 0,74 км. Даўжыня берагавой лініі 6,14 км. Аб'ём вады 3,67 млн. м3. Пл. вадазбору 2,94 км2. У бас. р. Сарачанка, за 24 км на У ад г. п. Ушачы, каля в. Калкі. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, на 3 і Пн 20—32 м (озавая града), пад лесам, на Пд і У разараныя. Добра выражана тэраса вышынёй 0,8—1,2 м. Берагі нізкія, месцамі на 3 і У зліваюцца са схіламі, пясчаныя. Прыбярэжная частка дна пясчаная, глыбей — ілі- стая і сапрапелістая. Зарастае слаба. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,9 м. Праз возера цячэ р. Дзіва (злучае яго з воз. Атолава). ТЎРАЎКА, рака, гл. Успол. ТЎРАЎ-АЛЬГОМЕЛЬСКІКАНАЛ, меліярацыйны канал у Столінскім і Жыткавіцкім р-нах, правы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 25 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПнЗ ад в. Церабілічы Столінскага р-на, вусце на паўночна-заходняй ускраіне г. п. Тураў Жыткавіцкага р-на. ТЎРАЎКА, Шчучынка, рака ў Шчучынскім р-не, левы прыток р. Тур'я (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Даўлюдаўшчына, цячэ па Лідскай раўніне, упадае ў Тур'ю за 1,4 км на 3 ад г. Шчучын. Рэчышча ад вытоку на працягу 3 км каналізаванае. У Шчучыне нарацэстворанасажалка (пл. 0,05 км2). ТЎРАЎЛЯ, возера, гл. Туроўля. ТУРАЎЛЯНКА, Туроўля, рака ў Полацкім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 1000 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,9 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %». Выцякае з воз. Туроўля за 1,5 км на ПдЗ ад в. Пуканаўка 2-я, вусце каля в. Гарадзішча. На вадазборы ракі 9 % паверхні займаюць азёры, на ім размешчана Ушацкая група азёр. ТУРАЎЛЯНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Полацкім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Пуканаўка 1-я, вусце за 1,3 км на ПдЗ ад в. Шматова. ТУРОЎЕ, гл. Туравейскае возера. ТУРОЎЛЯ, рака, гл. Тураўлянка. ТУРОЎЛЯ, Ту р а ў л я, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,9 км!. Найбольшая глыбіня 0,8 м. Даўжыня 3,2 км. Найбольшая шырыня 0,5 км, Даўжыня берагавой лініі 8,7 км. Аб'ём вады 0,25 млн. м3. Пл. вадазбору 803 км2. У бас. р. Тураўлянка (выцякае з возера), за 16 км на Пд ад ГІолацка, каля в. Емяльянікі. Схілы катлавіны вышынёй 10—18 м (на ПнУ 7—9 м), пераважна пад хваёвым лесам, на Пн месцамі разараныя, амаль на ўсім працягу вылучаецца абразійны ўступ вышынёй 3—6 м над узроўнем возера. Берагі высокія, месцамі забалочаныя. Дно сапрапелістае, вузкая паласа ўздоўж берага выслана апясчаненым ілам. Зарастае. Упадае пратока з воз. Суя і ручай. ТУРОЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, правы прыток Юркавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 3 км на 3 ад в. Фёдараўка, вусце за 2,5 км на У ад в. Ляхаўка. ТУРОЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 7,5 км, Пачынаецца каля заходняй ускраіны р. Возера Турасы. Возера Туроўля. Туравейскае возера. Рубча, вусце за 4 км на ПнУ'ад в. Мардзвін. ТЎРСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рагачоўскім р-не, левы прыток р. Вуглянка (бас. Дняпра). Даўжыня 8,6 км. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Турск, упадае ў Вуглянку ў в. Гардзілавічы. ТУРЧАНКА, рака ў Клічаўскім р-не, левы прыток р. Нясета (бас. Дняпра). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 20 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %».